• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    32
    I вось аднаго разу прыехалі два ашуканцы. Яны выдалі сябе за ткачоў і сказалі, што могуць вырабіць такую цу-доўную тканіну, якой не ведаў яшчэ свет. Нібыта яна, ап-роч незвычайных малюнкаў і расфарбовак, робіцца ня-бачнай для кожнага, хто не на сваім месцы альбо безна-дзейна дурны.
    Каралю спадабалася прапанова ашуканцаў. Ён пры-няў іх, даў багата грошай, загадаў тут жа ўзяцца за справу. Падумаў кароль: «Вось гэта будзе ўбор! Адразу даведаюся, хто з маіх саноўнікаў не на сваім месцы, хто з іх разумны, а хто дурань».
    Самазванцы-майстры паставілі два ткацкія станкі і пачалі рабіць выгляд, што рупліва працуюць. А на стан-ках, каб вы ведалі, ніякай пражы не было. Хаця яны і патрабавалі для працы найтанчэйшага шоўку і найчыс-цейшага золата. Усё гэта хавалі ў кішэні, а самі прасед-жвалі за пустымі станкамі зранку да ночы.
    Каралю вельмі хацелася паглядзець, якая ж тканіна атрымліваецца ў майстроў. Але ён прыгадаў пра яе ча-роўныя якасці і вырашыў праверыць свайго старога міністра. Падумаў пры гэтым: «Міністр разумны, з годнас-цю займае сваё месца. Ён добра разгледзіць тую тканіну».
    I вось стары міністр увайшоў у залу, у якой за пустымі станкамі сядзелі ашуканцы.
    «Божа, памілуй! — падумаў міністр.— Я нічога не ба-чу». Але ўслых не адважыўся сказаць такое.
    Ашуканцы паважліва папрасілі яго падысці бліжэй да станка і сказаць, як яму падабаюцца ўзор і фарбы тканіны. Бедны міністр, як ні ўзіраўся, нічога не бачыў. Ды і бачыць не мог.
    I зноў падумаў: «Божа, няўжо я такі дурны? Ратуй бо-жа, каб ніхто пра гэта не даведаўся. He, нельга прызна-вацца, што я не бачу тканіны!»
    — Што ж вы нічога не гаворыце нам? — спытаў адзін з ткачоў.
    — О, гэта вельмі міла! — адказаў міністр.— Які ўзор, якія фарбы! Так, так, я паведамлю каралю, што мне над-звычай спадабалася ваша праца!
    — Рады старацца! — сказалі ашуканцы.
    I яны сапраўды стараліся. Пачалі патрабаваць яшчэ
    2 X. К. Андэрссп
    33
    больш грошай, шоўку, золата. Забіралі сабе ўсё, а каля пустых станкоў сядзелі толькі для выгляду.
    Паслаў кароль да ткачоў свайго новага саноўніка. Да-ручыў яму паглядзець, ці хутка будзе закончана праца. 3 ім, прыстойным служкам караля, адбылося тое, што і з старым міністрам. Ашуканцы абвялі і яго вакол пальца. I ён давёў каралю, што вельмі чароўную тканіну вырабля-юць ткачы.
    Хутка ўвесь горад загаварыў пра таямнічую тканіну, з якой будзе зроблены новы каралеўскі ўбор.
    Тут ужо і самому каралю закарцела зірнуць на дзіва. 3 цэлай світай прыдворных ён заявіўся у майстэрню да хітрых ашуканцаў.
    — Цуд! Ці не праўда? —• наперабой закрычалі пабы-ваўшыя ўжо тут чыноўнікі.— Які малюнак?.. А фарбы?..
    I яны паказвалі пальцамі на пустыя станкі, як бы самі бачылі там нешта.
    «Што за глупства! — падумаў кароль.— Я нічога не бачу! Неверагодна, няўжо і я такі бязглузды, як мае міністры?.. Тады не быць мне каралём. А гэта горш за ўсё...»
    — О, вельмі, вельмі міла! — сказаў урэшце кароль.— Я ўхваляю!..
    I ён задаволена пахітваў галавой, разглядваючы пус-тыя станкі. He хацеў прызнацца, што не бачыць таго, што бачаць яго міністры.
    Тут ужо і світа караля ў адзін голас пачала паўтараць:
    — Вельмі, вельмі міла!.. Зрабіце, ваша вялікасць, з гэ-тай тканіны касцюм для бліжайшай урачыстай працэсіі.
    Усе былі ў такім захапленні, што кароль раздобрыўся і ўзнагародзіў ашуканцаў рыцарскімі крыжамі і надаў ім званне прыдворных ткачоў.
    Усю ноч напярэдадні ўрачыстасці прасядзелі ашукан-цы ў майстэрні. Спалілі больш за шаснаццаць свечак. Усе верылі, што ткачы рыхтуюць новае адзенне каралю.
    Урэшце яны аб’явілі:
    — Гатова!
    Кароль у суправаджэнні світы сам завітаў у майстэр-ню. Ашуканцы прадставілі яму нябачны ўбор, хлусліва прыгаворвалі:
    34
    — Вось гэта — штаны!.. Гэта — камізэлька!.. А во — кафтан!.. Усё — цуд!.. Лёгкае, штопавуцінка, і не адчуеце на целе!.. У гэтым і хараство!..
    — Так, так! — паўтаралі прыдворныя, хаця нічога не бачылі і бачыць не маглі.
    — А цяпер, ваша каралеўская вялікасць, зрабіце лас-ку, скіньце з сябе ўсе адзёжкі і станьце перад вялікім люс-тэркам. Мы адзенем вас!
    Кароль раздзеўся дагала. Ашуканцы ўзяліся пры-біраць яго. Рабілі выгляд, нібыта адзяюць на яго кара-леўскую мантыю. Быццам нешта прымацоўвалі ў плячах, на таліі. А кароль паварочваўся перад люстэркам ва ўсе бакі.
    — Божа, як усё падыходзіць!.. Як цудоўна сядзіць на каралю новы ўбор!..— шапталіся прыдворныя, ніхто не асмельваўся сказаць праўду.
    У такім новым адзенні кароль выйшаў на вуліцу. Ка-мергеры, якія заўсёды насілі шлейф каралеўскай мантыі, і цяпер як бы неслі яе. Усе людзі, як убачылі караля, напе-рабой загаварылі:
    — Ах, якое прыгожае новае адзенне ў караля! Як до-бра сядзіць на ім! Якая шыкоўная мантыя!
    Ніводзін чалавек не прызнаўся, што нічога не бачыць. Ніхто не хацеў прызнацца, што ён дурань альбо не сядзіць на сваім месцы. Hi адзін касцюм караля не выклікаў яшчэ такога захаплення.
    — Дык ён жа голы! — закрычаў раптам нейкі ма-ленькі хлопчык.
    — Паслухайце, што гаворыць бязвіннае дзіцё,— ска-заў яго бацька.
    Усе пачалі шэптам перадаваць адзін аднаму словы хлопчыка.
    — Ды ён жа зусім голы! Во, хлопчык кажа, што ён зусім не адзеты! — закрычаў урэшце ўвесь народ.
    I каралю зрабілася жудасна. Яму падалося, што народ гаворыць праўду. Але ж трэба было давесці ўрачыстую цырымонію да канца.
    I ён выступаў яшчэ больш велічна пад сваім бал-дахінам, парадным навесам, а камергеры ішлі за ім і пры-трымлівалі мантыю, якой не было.
    35
    ГАЛЁШЫ ШЧАСЦЯ
    I.	Пачатак
    Справа была ў Капенгагене, на Усходняй вуліцы, не-падалёку ад Новай каралеўскай плошчы. У адным доме сабралася вялікая кампанія — іншы раз даводзіцца ўсё-такі прымаць гасцей; затое, глядзіш, і сам дачакаешся калі-небудзь запрашэння. Госці разбіліся на дзве асобныя купкі: адна тут жа села за ломберныя сталы, другая ж ут-варыла кружок вакол гаспадыні, якая прапанавала «пры-думаць што-небудзь цікавейшае», і размова пацякла сама сабой. Між іншым, гаворка зайшла пра сярэднія вякі, і многія лічылі, што ў тыя часы жылося намнога лепш, чым цяпер. Так, так! Саветнік юстыцыі Кнап абараняў гэтую думку так заўзята, што гаспадыня адразу з ім згадзілася, і яны ўдваіх накінуліся на беднага Эрстэда, які даказваў у сваім артыкуле ў «Альманасе», што наша эпоха чымсьці ўсё-такі вышэй за сярэдневякоўе. Саветнік сцвярджаў, што праўленне караля Ганса было лепшай і шчас-лівейшай часінай у гісторыі чалавецтва.
    Пакуль вядзецца гэтая гарачая спрэчка, якая пера-пынілася толькі на імгненне, калі прынеслі вячэрнюю га-зету (зрэшты, чытаць у ёй абсалютна не было чаго), прой-дзем у пярэднюю, дзе госці пакінулі свае паліто, кульбакі, парасоны і галёшы. Сюды толькі што зайшлі дзве жанчы-ны: маладая і старая. На першы погляд іх можна было прыняць за пакаёвак, якія праводзілі сюды сваіх са-мавітых гаспадынь, але, прыгледзеўшыся ўважлівей, вы б заўважылі, што гэтыя жанчыны ані не падобныя на слу-жанак: надта ўжо мяккія і пяшчотныя былі ў іх рукі, надта велічныя пастава і ўсе рухі, а вопратка вызначалася нейкім асабліва смелым кроем. Вы, канечне, ужо здага-даліся, што гэта былі феі. Малодшая была калі і не самой феяй Шчасця, то ўжо, напэўна, камерысткай адной з яе шматлікіх камер-фрэйлін і займалася тым, што пры-носіла людзям розныя дробныя дары шчасця. Старэйшая здавалася намнога больш сур’ёзнай — яна была феяй Смутку і заўсёды спраўлялася са сваімі клопатамі сама, не
    36
    перадаручаючы іх нікому: так, прынамсі, яна ведала, што ўсё абавязкова будзе зроблена як належыць.
    Стоячы ў пярэдняй, яны расказвалі адна адной, дзе па-бывалі за дзень. Камерыстка камер-фрэйліны Шчасця сёння выканала ўсяго толькі некалькі малаважных дару-чэнняў: выратавала ад ліўня чыйсьці новы капялюш, пе-радала аднаму шаноўнаму чалавеку паклон ад высокапа-стаўленай нікчэмнасці і ўсё ў тым жа дусе. Але затое ў за-пасе ў яе засталося нешта зусім незвычайнае.
    — Трэба табе сказаць,— закончыла яна,— штоў мяне сёння дзень нараджэння, і ў гонар гэтай падзеі мне далі пару галёшаў з тым, каб я аднесла іх людзям. Гэтыя галё-шы валодаюць адной цудоўнай уласцівасцю: таго, хто іх надзене, яны могуць імгненна перанесці ў любое месца ці ў любую эпоху — куды ён толькі пажадае,— і ён, такім чынам, адразу набудзе шчасце.
    — Ты так думаеш? — адгукнулася фея Смутку.— Ве-дай жа: ён будзе самым няшчасным чалавекам на зямлі і блаславіць тую хвіліну, калі нарэшце пазбавіцца ад тваіх галёшаў.
    — Ну, гэта мы яшчэ паглядзім! — прамовіла камеры-стка Шчасця.— А пакуль што я пастаўлю іх каля дзвярэй. Ану ж хто-небудзь іх абуе памылкова замест сваіх і ста-не шчаслівы.
    Вось якая паміж імі адбылася размова.
    II.	Што адбылося з саветнікам юстыцыі
    Было ўжо позна. Саветнік юстыцыі Кнап збіраўся да-хаты, усё яшчэ разважаючы аб часе караля Ганса. I трэба ж было так здарыцца, каб замест сваіх галёшаў ён надзеў галёшы шчасця. Як толькі ён выйшаў у іх на вуліцу, ча-роўная сіла галёшаў тут жа перанесла яго ў эпоху караля Ганса, і ногі яго адразу патанулі ў непралазнай гразі, таму што пры каралі Гансе вуліц не масцілі.
    — Ну і гразёта! Проста жах што такое! — прамармы-таў саветнік.— I да таго ж ні адзін ліхтар не гарыць.
    Месяц яшчэ не ўзышоў, стаяў густы туман, і ўсё наво-кал патанала ў змроку. На рагу перад выявай мадонны вісела лампада, але яна ледзь цеплілася, так што саветнік
    37
    заўважыў карціну, калі параўняўся з ёю, і толькі тады разгледзеў боскую маці з немаўлём на руках.
    «Тут, напэўна, была майстэрня мастака,— вырашыў ён,— а шыльду забылі зняць».
    Раптам паўз яго прайшло некалькі чалавек у сярэдне-вяковых касцюмах.
    «Чаго гэта яны так прыбраліся? — падумаў савет-нік.— Мабыць, з маскарада ідуць».
    Але раптам пачуўся барабанны бой і свіст дудак, замільгалі факелы, і позірку саветніка паўстала дзівоснае відовішча! Насустрач яму па вуліцы рухалася дзіўная працэсія: наперадзе ішлі барабаншчыкі, спрытна выбіваючы дробат кійкамі, а за імі крочылі стражнікі з лу-камі і арбалетамі. Відавочна, то была світа, якая супра-ваджала нейкую важную духоўную асобу. Здзіўлены са-ветнік спытаў, што гэта за шэсце і хто гэты саноўнік.
    — Епіскап Зеландскі! — пачулася ў адказ.
    — Злітуйся, божа! Што яшчэ такое здарылася з епіска-пам? — уздыхнуў саветнік Кнап, сумна ківаючы галавою.— He, наўрад ці гэта епіскап.