• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Камінар стаяў, прыняўшы прыгожую паставу і трыма-ючы ў руках драбінкі, белатвары і ружовашчокі, як дзяўчына,— але гэта, бадай што было памылкай: не шкодзіла б яго хоць трошачкі выпацкаць. Ён стаяў амаль побач з пастушкай, бо іх так паставілі, а калі ўжо яны апынуліся побач, дык і заручыліся,— яны ж вельмі пады-ходзілі адно да другога: абое маладыя, зробленыя з ад-нолькавага фарфору і аднолькава крохкія.
    На падлюстэрніку побач з імі стаяла яшчэ адна ляль-ка, але яна была ў тры разы буйнейшая. Гэта быў стары кітаец, які ўмеў хітаць галавой. Ён таксама быў фарфора-вы і казаў, што даводзіцца дзедам маленькай пастушцы, і хаця, вядома, не мог гэтага давесці, але сцвярджаў, што мае права распараджацца ейным лёсам,— таму ён ківаў
    27
    казланогаму обер-унтэр-генерал-капітан-сяржанту, які пасватаўся да пастушкі.
    — Вось твой будучы муж,— сказаў аднойчы пастуш-цы стары кітаец,— мяркуючы па ўсім, ён зроблены з чыр-вонага дрэва. Пойдзеш за яго, і цябе будуць называць жонкай казланогага обер-унтэр-генерал-капітан-сяр-жанта: у яго ўся шафа напакавана срэбрам, не кажучы ўжо аб тым, што прыхавана ў патаемных шуфлядах.
    — Я не хачу да яго ў цёмную шафу,— запярэчыла ма-ленькая пастушка.— Кажуць, быццам ён трымае там пад замком адзінаццаць фарфоравых жонак!
    — Ну, значыцца, ты будзеш дванаццатая! — адсек кітаец.— Сёння ўначы, як толькі ў старой шафе пачуецца трэск, вы згуляеце вяселле. I гэта не меней дакладна, як тое, што я кітаец! — і, хітануўшы галавой, ён заснуў.
    А маленькая пастушка заплакала, паглядзела на свай-го любага сябра — фарфоравага камінара — ды сказала:
    — Прашу цябе: пойдзем адсюль, хоць на край свету! Тут нам заставацца нельга!
    — Я хачу таго, чаго хочаш ты,— адказаў ёй маленькі камінар,— пойдзем хоць зараз! Упэўнены, што змагу пракарміць цябе сваім рамяством.
    — Ах, калі б нам як хутчэй спусціцца з падлюстэрніка! — уздыхнула пастушка.— Я буду шчаслівая, толькі калі вырвуся з табой на волю.
    Камінар сунешыў яе, потым паказаў ёй, як зручней спускацца ўніз па разным краі пазалочаных ножак пад-люстэрніка. Тут ім вельмі спатрэбіліся ягоныя драбінкі, і вось яны ўжо ступілі на падлогу; паглядзелі на шафу — бачаць, што там усчаўся пярэпалах.
    Разныя алені яшчэ больш выцягнулі шыі, насцяро-жылі рогі і пачалі круціць галавой, а казланогі обер-ун-тэр-генерал-капітан-сяржант высока падскочыў і загу-каў старому кітайцу:
    — Яны ўцяклі! Уцяклі!
    Уцекачы крыху спалохаліся і хуценька скочылі ў вы-соўную шуфляду пад акном.
    У гэтай шуфлядзе захоўваліся тры-чатыры няпоўныя калоды картаў ды маленечкі лялечны тэатр, які быў рас-стаўлены, як гэта дазваляла месца. У тэатры ішло прад-
    28
    стаўленне. У першым радзе сядзелі ўсе дамы — чырво-вьія, бубновыя, трэфовыя ды піковыя — і абмахваліся сваімі цюльпанамі. Ззаду ад іх стаялі валеты, у кожнага з іх было па дзве галавы — адна ўверсе, другая ўнізе. П’еса была пра двух закаханых, якім ніяк не ўдавалася з’яднац-ца, і пастушка, гледзячы на іх, заплакала,— спектакль нагадваў ёй уласны лёс.
    — Ах, я не магу больш вытрымаць! — пралепятала яна.— Пойдзем адсюль!
    Але калі яны зноў апынуліся на падлозе і паглядзелі на свой падлюстэрнік, дык убачылі, што стары кітаец прач-нуўся, ён ссунуўся з месца і некуды перапаўзаў седзя-чы,— ён заўсёды сядзеў, скрыжаваўшы ногі, а хадзіць не ўмеў.
    — Стары кітаец гоніцца за намі! — ускрыкнула ма-ленькая пастушка ды так спалохалася, што ўпала на свае фарфоравыя каленкі.
    — Вось што мне прыйшло ў голаў,— сказаў камі-нар.— Залезем з табой у вялікую вазу для вострых прып-раў, вунь у тую, што стаіць у куце. Ляжам на пялёсткі руж і лаванды ды будзем адтуль кідаць соль у вочы кітайцу, калі ён сунецца да нас.
    — Гэта мала дапаможа! — запярэчыла пастушка.— Акрамя таго, я ведаю, што стары кітаец і ваза былі зару-чоныя, а калі ўжо яны кахалі адно другога, дык гэтае па-чуццё не магло знікнуць бясследна. He, нам застаецца толькі адно — сыйсці на ўскрай свету!
    — А ты не баішся выправіцца ў дарогу са мною? — спытаўся камінар.— Ці падумала ты пра тое, які бязмеж-ны гэты свет, пра тое, што нам назад ужо не вярнуцца?
    — Так, падумала! — адказала пастушка.
    Камінар з рашучым выглядам паглядзеў на яе і сказаў: — Я ведаю толькі адзін шлях — дымаход! А ты і са-праўды асмеліваешся ўвайсці са мной у печку і потым ка-раскацца па топцы і дымаходзе ўгору? Калі мы, нарэшце, дабярэмся да коміна, тут ужо я сумею сябе паказаць: мы ўзнімемся на такую вышыню, што дагнаць нас не змогуць; а на самым версе будзе дзірка — выйсці ў шырокі свет.
    I камінар павёў пастушку да пячных дзверцаў.
    — Ах, як там чорна! — усклікнула яна, але ўсё-такі
    29
    палезла разам з камінарам у печку і праз топку ў дыма-ходзе нічагусенькі не было відаць.
    — Ну, вось мы і ў дымаходзе! — сказаў камінар.— Паглядзі, якая дзівосная зорачка ззяе ўверсе!
    3 неба на іх глядзела самая сапраўдная зорка; яна ззя-ла проста над імі, быццам хацела паказаць ім выйсце. A яны паўзлі і караскаліся ўсё вышэй ды вышэй,— о,— які гэта быў цяжкі шлях! Так высока давялося ім узбірацца, так высока! Але камінар дапамагаў пастушцы, падымаў яе, падтрымліваў ды паказваў, куды ёй лепей ставіць свае фарфоравыя ножкі. Так яны дабраліся да самага верху коміна ды ўселіся на яго беражку, каб як след адпачыць,— і не дзіва, што яны стаміліся пасля такой дарогі.
    Над імі распасціралася неба, усеянае зоркамі, а ўнізе віднеліся дахі горада. Камінар і пастушка азіраліся па ба-ках, гледзячы на гэты вялізны свет. Бедная пастушка ра-ней нават не ўяўляла сабе, што ён такі; яна палажыла га-лоўку на плячо камінару ды так заплакала, што пазалота пасыпалася з яе карсажу.
    — He, гэта ўжо занадта! Я не ў сілах жыць тут! Свет празмерна вялікі! — усклікнула яна.— Ах, калі б зноў апынуцца на нашым падлюстэрніку! He супакоюся, па-куль не вярнуся назад. Я ж пайшла з табою на ўскрай све-ту, а цяпер і ты мог бы праводзіць мяне дадому, калі хоць трошачкі кахаеш!
    Тады камінар пачаў яе ўгаворваць і нагадаў пра старо-га кітайца і пра казланогага обер-унтэр-генерал-капітан-сяржанта. Але пастушка плакала так горка, яна так цала-вала свайго любага камінара, што яму заставалася толькі саступіць ёй, хаця гэта і было неразумна.
    3 вялікай цяжкасцю'спусціўшыся па коміне, яны зноў узяліся паўсці па дымаходзе ўніз і нарэшце дабраліся да топкі, дзе было вельмі цёмна; падышоўшы да зачыненых пячных дзверцаў, яны прыслухаліся да таго, што робіцца ў пакоі. Там было зусім ціха. Яны выглянулі з печкі і... о жах! — па самай сярэдзіне пакоя, на падлозе, стаяў стары кітаец. Аказваецца ён, калі пагнаўся за ўцекачамі, упаў з падлюстэрніка і разбіўся на тры часткі,— спіна ў яго ад-калолася цалкам, а галава адкацілася ў кут. Але казла-ногі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант стаяў на ра-нейшым месцы ды раздумваў над тым, што здарылася.
    зо
    — О, які жах! — усклікнула маленькая пастушка.— Мой старэнькі дзядуля разбіўся, і ўсё праз нас. Гэтага я не змагу перажыць! — і яна ў адчаі заламіла свае мале-нечкія ручкі.
    — Яго яшчэ можна адрамантаваць, і адрамантаваць выдатна! — заўважыў камінар.— А ты не бядуй гэтак. Варта толькі намазаць яму спіну клеем, а ў горла ўставіць вялікую планку, і ён будзе зусім як новы; чаго добрага, на-гаворыць яшчэ процьму непрыемных слоў.
    — Ты так думаеш? — спыталася пастушка, і абое яны узлезлі на падлюстэрнік, дзе стаялі раней.
    — Вось бачыш, якое вялікае падарожжа мы зрабілі,— сказаў камінар.— А маглі ж бы і зусім не кратацца з месца!
    — Толькі б удалося адрамантаваць дзядулю! — уз-дыхнула пастушка.— Дорага гэта будзе каштаваць?
    I старога кітайца адрамантавалі — у гэтым прымала ўдзел уся сям’я. Спіну яму склеілі, у горла ўставілі план-ку, і ён стаў зусім як новы, толькі хітаць галавой ужо не мог.
    — Пэўна, вы замнога ўявілі аб сабе ды заганарыліся з таго часу як разбіліся,— сказаў кітайцу казланогі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант.— А я ўсё-ткі не бачу, чым тут ганарыцца. Ну дык што ж? Ці выдасце вы яе за мяне?
    Тады камінар і маленькая пастушка ўмольна пагля-дзелі на старога кітайца, баючыся, як бы ён не матлянуў галавой. Але ківаць ён ужо не мог, а расказваць пры па-бочных пра тое, што яму ўставілі планку ў горла, было не-прыемна.
    3 таго часу абедзве фарфоравыя фігуркі так і стаялі побач, дабраслаўляючы планку ў дзедавым горле і пра-цягваючы кахаць адно другое, пакуль не разбіліся.
    ПРЫНЦЭСА НА ГАРОШЫНЕ
    Жыў-быў прынц. I марыў ён ажаніцца на сапраўднай прынцэсе.
    Аб’ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так і вярнуўся дамоў ні з чым. I вельмі бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу.
    31
    Аднойчы вечарам разгулялася непагадзь. Маланкі бліскалі раз-пораз. Гром грымеў. Дождж ліў як з вядра. Жах што рабілася!
    Раптам у гарадскую браму нехта пастукаў. Сам ка-роль пайшоў адкрываць.
    Каля брамы стаяла прынцэса. Вада збягала з яе вала-соў і адзежы прама ў чаравікі. Адтуль выцякала на зямлю. Божа, на што была падобна тая дзяўчына! А яна за-пэўнівала, што з’яўляецца сапраўднай прынцэсай.
    «Ну, пра гэта мы хутка даведаемся»,— падумала ста-рая каралева. Але нічога нікому не сказала. Пайшла ў спальню. Зняла з ложка ўсе матрацы і падушкі. На дошкі паклала гарошыну. А зверху гарошыны паслала двац-цаць матрацаў і дваццаць пярын.
    У гэту пасцель і паклалі прынцэсу на ноч.
    Раніцай у яе спыталі, як яна адпачывала.
    — Ах, вельмі кепска! — сказала прынцэса.— Я нават вачэй не звяла. Бог ведае што ў мяне была за пасцель. Я ляжала на нечым такім цвёрдым, што ўсё маё цела цяпер у сіняках. Жудасна!
    Тут усе і зразумелі, што яна была сапраўднай прынцэ-сай. Адчула гарошыну праз сорак Матрацаў і пярын! Та-кой далікатнай асобай магла быць толькі сапраўдная прынцэса.
    I прынц ажаніўся на ёй. Цяпер ён быў перакананы, што бярэ сапраўдную прынцэсу.
    А гарошыну здалі ў музей. Яна мо і цяпер там ляжыць, калі хто не ўкраў яе.
    Ведай, гэта гісторыя — чыстая праўда!
    ГОЛЫ КАРОЛЬ
    Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любіў прыбірацца, што траціў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкі яго цікавілі толькі тым, што можна было лішні раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзіну дня быў у яго асобны ўбор.
    У сталіцы таго караля жылося вельмі весела. Амаль штодня туды наведваліся замежныя госці.