Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Палац стаяў у прыгожым садзе, у якім раслі дзівосныя
15
кветкі. Да самых прыгожых кветак былі прывязаны ся-рэбраныя званочкі. I калі дуў ветрык, кветкі пагойдваліся і званочкі звінелі. Гэта было зроблена для таго, каб ніхто не прайшоў паблізу кветак, не паглядзеўшы на іх. Вось так разумна было прыдумана!
Сад цягнуўся далёка-далёка, так далёка, што нават га-лоўны садоўнік і той не ведаў, дзе ён канчаецца. А адразу за садам пачынаўся дрымучы лес. Гэты лес даходзіў да са-мага сіняга мора, і караблі праплывалі пад шатамі магут-ных дрэў.
Тут у лесе, ля самага берага мора, жыў салавей. Ён спяваў так цудоўна, што нават бедны рыбак, слухаючы яго песні, забываў пра свой невад.
— Ах, як хораша,— гаварыў ён уздыхаючы, але пасля зноў браўся за сваю справу і не думаў пра ляснога спевака да наступнай ночы.
А калі наступала чарговая ноч, ён зноў як зачараваны слухаў салаўя і зноў паўтараў тое ж самае:
— Ах, як хораша, як хораша!
3 усіх канцоў свету прыязджалі ў сталіцу імператара падарожнікі. Усе яны любаваліся цудоўным палацам і прыгожым садам, але, паслухаўшы песню салаўя, зазна-чалі:
— Вось гэта лепш за ўсё!
Вярнуўшыся дадому, падарожнікі расказвалі пра ўсё, што бачылі. Вучоныя апісвалі сталіцу Кітая, палац і сад імператара і ніколі не забывалі ўспомніць пра салаўя. А паэ-ты складалі ў гонар крылатага спевака, які жыў у кітайскім лесе на беразе сіняга мора, цудоўнейшыя вершы.
Кнігі расходзіліся па ўсім свеце, і вось адна тоўстая кніга дайшла да самога кітайскага імператара. Ён сядзеў на сваім залатым троне, чытаў і ківаў галавой. Яму вельмі падабалася чытаць пра тое, якая прыгожая яго сталіца, якія цудоўныя яго палац і сад. Але на апошняй старонцы кнігі імператар прачытаў: «У Кітаі многа ўсяго цудоўнага, але лепш за ўсё маленькая птушачка, што завецца са-лаўём, якая жыве ў лесе паблізу імператарскага саду. Дзеля таго, каб паслухаць яе спеў, раім кожнаму з'ездзіць у Кітай».
— Што такое? — здзівіўся імператар.— Як?! У маёй
16
дзяржаве і нават поруч з маім асабістым палацам жыве такая цудоўнейшая птушка, а я ні разу не чуў, як яна спя-вае! I я даведваюся пра яе з іншаземных кніг!
Ён рэзка закрыў кнігу і загадаў пазваць свайго перша-га міністра. Гэты міністр быў настолькі фанабэрысты, што, калі хто-небудзь з людзей ніжэй яго чынам асмель-ваўся загаварыць з ім ці спытаць у яго пра што-небудзь, ён адказваў толькі: «Пф», а гэта, зразумела, зусім нічога не азначала.
— Я прачытаў у адной вучонай кнізе, што ў нас ёсць цудоўнейшая птушка, якую завуць салавей,— сказаў імператар міністру.— Яе лічаць першай славутасцю маёй дзяржавы. Чаму ж мне ні разу не дакладвалі пра гэту птушку?
— Ваша вялікасць! — адказваў з паклонам імперата-ру першы міністр.— Я нават і не чуў пра яе. Яна ніколі не была прадстаўлена нашаму двару.
— Увесь свет ведае, што ў мяне ёсць такая рэдкая птушка, і толькі я адзін не ведаю пра гэта,— сказаў імператар.— Я хачу, каб сёння ж вечарам яна была тут і спявала мне!
— Я адшукаю яе, ваша вялікасць,— адказаў першы міністр.
Адказаць-то было няцяжка. Але дзе яе знойдзеш?
I вось першы міністр забегаў уверх і ўніз па лесвіцах, па залах і калідорах, але ніхто з прыдворных не мог яму сказаць, што за птушка салавей і дзе гэты самы салавей жыве.
Першы міністр вярнуўся да імператара і далажыў, што салаўя ў Кітаі няма і ніколі не было.
— Ваша вялікасць дарма дазваляе верыць усяму, што напісана ў кнігах,— прамовіў ён.— Усё гэта адны пустыя выдумкі.
— He гавары лухты! — абурыўся імператар.— Я хачу чуць салаўя. Ён павінен быць у палацы сёння ж вечарам! А калі яго не будзе тут у вызначаны час, я загадаю пасля вячэры адлупіць цябе і ўсіх міністраў палкамі па пятках.
— Тзінг-пе! — прагугнеў першы міністр і зноў пачаў бегаць уверх і ўніз па лесвіцах, па калідорах і залах.
17
3 ім бегалі ўсе саноўнікі і прыдворныя — нікому не ха-целася адведаць палак.
Раз-пораз яны сутыкаліся насамі і пыталіся адзін у ад-наго:
— Што такое са-ла-вей?
— Дзе знайсці са-лаў-я?
Але ніхто ў імператарскім двары нават не чуў пра са-лаўя, пра якога ведаў ужо ўвесь свет.
Нарэшце прыдворныя прыбеглі на кухню. Там сядзе-ла маленькая дзяўчынка і выцірала талеркі.
Першы міністр спытаў у дзяўчынкі, ці не ведае яна, дзе жыве салавей.
— Салавей? — здзівілася дзяўчынка.— Ды як жа мне не ведаць! Ён жыве ў нашым лесе. А ўжо як спявае! Я кож-ны дзень нашу маёй хворай маме рэшткі абеду з імператарскай кухні. Жывём мы ля самага мора. Поруч у лясной глухамані ёсць старое дрэва з вялікім дуплом і гу-стымі-густымі галінамі. I кожны раз, калі я сядаю адпа-чыць пад гэтым дрэвам, я чую песню салаўя. Ён спявае так пяшчотна, што слёзы самі па сабе цякуць у мяне з вачэй, a на душы становіцца так радасна, нібы мяне цалуе матуля.
— Дзяўчынка,— узмаліўся першы міністр,— я назна-чу цябе першай пасудамыйкай і нават дазволю пагля-дзець, як абедае сам імператар, калі ты пакажаш нам, дзе жыве салавей. Ён запрошаны сёння вечарам у імпера-тарскія палаты.
I вось усе накіраваліся ў лес.
Паперад усіх ішла дзяўчынка, а за ёй міністры і са-ноўнікі.
Ішлі яны, ішлі, і раптам недзе непадалёк зарыкала ка-рова.
— Во! — дружна выгукнулі прыдворныя.— Гэта, на-пэўна, і ёсць салавей. Які, аднак, у яго моцны голас!
— Гэта карова рыкае,— растлумачыла дзяўчынка.— Яшчэ далёка да таго дрэва, на якім жыве салавей.
I ўсе пайшлі далей.
Раптам у балоце заквакалі жабы.
— Цудоўна! — узрадаваўся прыдворны бонза.— На-рэшце я чую салаўя. Цюцелька ў цюцельку як сярэбра-ныя званочкі ў нашай бажніцы!..
18
— He, гэта ўсяго толькі жабы,— прамовіла дзяўчын-ка.— Але цяпер, я думаю, мы хутка пачуем і самога са-лаўя.
I на самай справе, з гушчэчы галін данёсся цудоўны спеў.
— Вось гэта і ёсць салавей! — сказала дзяўчынка.— Слухайце, слухайце! А вось ён і сам! — I яна паказала пальцам на маленькую шэранькую птушачку, што сядзе-ла на галінцы.
— Пф! — здзівіўся першы міністр.— Ніяк не думаў, што гэты знакаміты салавей такі нягеглы з выгляду. На-пэўна, ён стаў шэрым ад страху, убачыўшы адразу столькі вяльможных асоб.
— Салавейка! — гучна закрычала дзяўчынка.— Наш літасцівы імператар хоча паслухаць цябе.
— Вельмі рад! — адказаў салавей і заспяваў яшчэ званчэй.
— Пф, пф! — надзьмуўся першы міністр.— Яго голас звініць гэтак жа звонка, як шкляныя бразготкі на парад-ным балдахіне імператара. Зірніце толькі, як працуе гэты маленькі гарлапан! Дзіўна, што мы ніколі дагэтуль не чулі такога выдатнага спевака. Ён несумненна будзе мець вялікі поспех пры двары.
— Ці не жадае імператар, каб я паспяваў яшчэ? — спытаў салавей. Ён думаў, што з ім размаўляе сам імпе-ратар.
— Непераўзыдзены пан салавей! — сказаў першы міністр.— Яго вялікасці імператара тут няма, але ён уск-лаў на мяне прыемнае даручэнне запрасіць вас на маючае адбыцца сёння ўвечары прыдворнае свята. He сумняваю-ся, што вы зачаруеце яго вялікасць сваім дзіўным спевам.
— Песні мае куды лепш гучаць у зялёным лесе,— ад-казаў салавей.— Але я ахвотна палячу з вамі, калі гэта будзе прыемна імператару.
А ў палацы, між іншым, рыхтаваліся да свята. Усе бе-галі, шчыравалі, мітусіліся. У фарфоравых сценах і ў шкляной падлозе адлюстроўваліся сотні тысяч залатых ліхтарыкаў; у калідорах радамі былі расстаўлены надзвы-чай прыгожыя кветкі, а прывязаныя да кветак званочкі ад
19
усёй беганіны, сумятні і скразняку звінелі так гучна, што ніхто не чуў свайго ўласнага голасу.
I вось наступіў вечар. Пасярод агромністай залы ся-дзеў імператар. Насупраць імператарскага трона пас-тавілі залаты шост, а на самым вяршку яго сядзеў сала-вей. Усе прыдворныя былі ў поўным зборы. Нават беднай дзяўчынцы з кухні дазволілі стаяць у парозе,— яна ж бы-ла цяпер не звычайная дзяўчынка, а прыдворная пасуда-мыйка. Усе былі па-святочнаму расфуфыраны і не ад-водзілі вачэй ад маленькай шэранькай птушачкі.
Але вось імператар запрашальна кіўнуў галавой. I са-лавей заспяваў. Ён спяваў так далікатна, так цудоўна, што нават у самога імператара выступілі на вачах слёзы і пакаціліся па шчоках.
Тады салавей заліўся яшчэ грамчэй, яшчэ больш пяш-чотна. Спеў яго так і палоніў сэрца.
Калі ён скончыў, імператар абвясціў, што даруе яму сваю залатую пантофлю на шыю. Але салавей падзякаваў і адмовіўся.
— Я ўжо і так узнагароджаны,— сказаў ён.— Я бачыў слёзы ў вачах імператара. Якой жа яшчэ жадаць мне ўзнагароды?
I зноўку загучаў яго крыштальны голас.
— Ах, як гэта чароўна! — усклікнулі наперабой пры-дворныя дамы.
I з той пары, калі яны размаўлялі з кім-небудзь, хто ім падабаўся, яны набіралі ў рот вады, каб яна булькатала ў іх у горле. Прыдворныя дамы ўявілі, што гэтае булькатан-не падобна на салаўіны пошчак.
Салаўя пакінулі пры двары і адвялі яму асобны пакой. Два разы днём і адзін раз уначы яго выпускалі на волю.
Але да яго прыставілі дванаццаць слуг, і кожны з іх трымаў у руках прывязаную да ножкі салаўя шаўковую стужачку.
Нічога не скажаш, вялікае задавальненне магла пры-несці такая прагулка!
Увесь горад пачаў гаварыць пра дзівосную птушку, і калі на вуліцы сустракаліся трое знаёмых, адзін з іх вы-маўляў: «Са», другі падхопліваў: «ла», а трэці заканчваў:
20
«вей», пасля чаго ўсе трое ўздыхалі і скіроўвалі позірк у неба.
Адзінаццаць лавачнікаў далі сваім сынам новае імя: «Салавей» — у гонар імператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзіцянят нагадвалі скрып нязмазаных колаў.
Словам, маленькая лясная птушачка праславілася на ўвесь Кітай.
Але аднойчы імператару прыслалі з Японіі скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напісана: «Салавей».
— Гэта, напэўна, новая кніга пра нашу знакамітую птушку,— сказаў імператар.
Скрынку адчынілі, але ўёй была не кніга, а размалява-ны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмі падобны на жывога, але ўвесь зіхацеў брыль-янтамі, рубінамі і сапфірамі. Цацку заводзілі — і яна па-чынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў са-праўдны салавей, і варушыць пазалочаным хвосцікам. На шыйцы ў птушкі была стужачка з надпісам: «Салавей імператара японскага нішто ў параўнанні з салаўём імператара кітайскага».
— Якая прыгажосць! — прамовілі ўсе.
А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прыз-начылі пры двары пастаўшчыком салаўёў.