• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    ^Бібліятэк^ замежнай дзіцячай літаратуры
    X. К. Андэрсен СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА
    
    ^Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры
    X. К. Андэрсен СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА
    КАЗКІ
    Мінск «Юнацтва» 1998
    УДК 839.8-93 ББК84(4Д)
    А65
    Серыя заснавана ў 1992 годзе
    Пераклад на беларускую мову
    Мастак С. ЧАРАНОВІЧ
    Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
    Рэдакцыйны савет:
    Міхась Зарэмба, Уладзімір Карызна,Валянцін Лукша, Уладзімір Марук, Міхась Пазнякоў, Валерый Славук, Іван Чарота.
    Андэрсен X. К.
    А65 Снежная каралева: Казкі.— Мн.: Юнацтва, 1998.— 304 с. [4] л. іл.— (Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры).
    ISBN 985-05-0213-4.
    Чарговую кніжку «Бібліятэкі замежнай дзіцячай літаратуры» склалі цудоўныя казкі любімага ва ўсім свеце Ханса Крысціяна Ан-дэрсена.
    111—96	ББК84(4Д)
    ISBN 985-05-0213-4	© Пераклад. «Юнацтва», 1998
    © С. Чарановіч, афармленне, 1998
    КРЭСІВА
    Ішоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спіной, шабл я пры боку. Ён ішоў дадому з вайны. I нечака-на сустрэлася з ім ведзьма. Ведзьма бьыа старая і брыд-кая. Ніжняя губа яе адвісла да самых грудзей.
    — Прывітанне, службака! — сказала ведзьма.— У цябе такая славутая шабля і вялікі ранец! Ты — бравы салдат! Толькі як ні круці, а кішэні твае пустыя. Калі хо-чаш, дык грошай у цябе будзе навалам.
    — Дзякуй табе, старэча. Грошы толькі дурням не трэ-ба,— сказаў салдат і адтапырыў свае кішэні.
    — Гэ, не,— сказала ведзьма,— пачакай крыху! Ты ба-чыш вунь тое вялікае дрэва — яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго і апускайся ў самы ніз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса і выцяг-ну назад, як толькі ты ўсклікнеш.
    — А навошта мне лезці ў тое дупло? — спытаў салдат.
    — Грошы там,— сказала ведзьма.— Дрэва гэта не-звычайнае. Калі апусцішся на самы ніз, дык убачыш вялізны падземны ход. Там зусім светла — і ўдзень і ўночы зіхацяць сотні лямпачак. Пойдзеш па тым падзя-меллі напрасткі. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ тыр-чыць. Крутні яго, і дзверы адчыняцца. У першым пакоі стаіць вялікі куфар. На куфры сядзіць сабака. Вочы ў гэ-
    5
    тага сабакі, нібы два чайныя сподачкі. Толькі ты не пало-хайся. Я дам табе свой блакітны фартух у клетачку. Ты рассцялі яго на падлозе і смела хапай сабаку. Як толькі схопіш — адразу садзі на мой фартух, а потым адчыняй куфар і бяры сабе грошай колькі захочаш. Але ў гэтым куфры толькі медныя грошы. А калі ты срэбра захочаш — заходзь у суседні пакой. I там стаіць куфар. I на тым куф-ры сядзіць сабака. Вочы ў яго, нібы колы ў вадзянога млы-на. Толькі ты не губляйся — хапай яго і садзі на фартух, a потым набірай сабе срэбра. Ну, а калі табе там золата за-хочацца, то заходзь у трэці пакой. Пасярод трэцяга пакоя стаіць куфар, які з коптурам напоўнены золатам. Куфар гэты вартуе самы вялікі сабака. Зможаш ты пасадзіць яго на мой фартух — тваё шчасце, не закране цябе сабака. Бяры тады золата, колькі твая душа захоча!
    — Цудоўна,— сказаў салдат.— Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта, старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна.
    — Ніводнае капеечкі тваёй не вазьму! — сказала ве-дзьма.— Толькі прынясі ты мне старое крэсіва, якое за-былася там мая бабуля, калі лазіла туды апошні раз.
    — Добра, абкручвай мяне вяроўкай! — сказаў салдат.
    — Зроблена! — сказала ведзьма.— А вось табе мой фартух у клетачку.
    I салдат палез на дрэва. Знайшоў ён дупло і апусціўся па ім у самы ніз. Як сказала ведзьма, так усё і атрымалася: глядзіць салдат — перад ім падземны ход. I відно там, як удзень,— безліч лямпачак зіхаціць усюды.
    Пайшоў салдат па тым падзямеллі. Ішоў, ішоў і дай-шоў да самага канца. Далей ісці няма куды. Бачыць сал-дат — перад ім трое дзвярэй. А ў дзвярах ключы тырчаць.
    Адчыніў салдат першыя дзверы і зайшоў у пакой. Па-сярод пакоя куфар стаіць, на куфры сядзіць сабака. Вочы ў яго, нібы два чайныя сподачкі.
    Глядзіць на салдата сабака і круціць вачамі ў розныя бакі.
    — Вось дык страшыдла! — сказаў салдат, схапіў саба-ку і ў адзін міг пасадзіў яго на ведзьмін фартух.
    Тут сабака прыціх, а салдат адчыніў куфар і пачаў ад-туль грошы выцягваць. Набраў сабе поўныя кішэні медзя-
    6
    коў, зачыніў куфар і зноў пасадзіў на яго сабаку, а сам пайшоў у суседні пакой.
    Праўду сказала ведзьма — і ў гэтым пакоі на куфры сядзеў сабака. Вочы ў яго быді, быццам колы ў вадзянога млына.
    — Ну, чаго ты на мяне вытрашчыўся? Хочаш, каб твае вочы павылазілі?— сказаў салдат, схапіў сабаку і па-садзіў на ведзьмін фартух, а сам хутчэй да куфра.
    А ў куфры срэбра бітком набіта. Выкінуў салдат з кішэняў медзякі, напоўніў кішэні і ранец срэбрам. Потым пайшоў салдат у трэці пакой. Увайшоў і знямеў ад здзіўлення. Дзівосы! Пасярод пакоя стаяў залаты куфар, а на куфры сядзела сапраўднае страхалюддзе. Вочы, што ні кажы, як дзве вежы. Круціліся яны, быццам колы самай хуткай карэты.
    — Прывітанне! — сказаў салдат і казырнуў, быццам ён стаяў перад генералам.
    Доўга валаводзіцца ён, вядома, не мог. Схапіў сабаку ў ахапак, пасадзіў яго на ведзьмін фартух, а сам адчыніў ку-фар. Божухна, колькі ў ім было золата! За гэта золата можна было купіць цалкам вялікі горад, усе цацкі, усіх алавяных салдацікаў, усіх драўляных коней, усе пернікі, што ёсць у свеце. На ўсе хапіла б.
    Тут салдат павыкідаў з кішэняў і ранца срэбраныя грошы і дзвюма рукамі пачаў выбіраць з куфра золата. Бітком набіў золатам кішэні, ранец, шапку, нават боты. Столькі набраў золата, што ледзь-ледзь скрануўся з мес-ца. Цяпер ён быў багаты!
    Пасадзіў ён сабаку на куфар, зачыніў дзверы і закры-чаў:
    — Гэй, цягні мяне наверх, старая ведзьма!
    — А крэсіва маё ты забраў? — спытала ведзьма.
    — А ліха ж ты ліхое, зусім забыўся пра тваё крэсіва! — сказаў салдат.
    Пайшоў ён назад, знайшоў ведзьміна крэсіва і схаваў у кішэні.
    — Ну, цягні! Знайшоў тваё крэсіва! — крыкнуў ён ведзьме.
    Ведзьма пацягнула вяроўку і падняла салдата наверх. I апынуўся салдат зноў на вялікай дарозе.
    7
    — Ну, аддавай мне крэсіва! — сказала ведзьма.
    — А навошта, ведзьма, табе гэтае крэсіва? — спытаў салдат.
    — Навошта табе ведаць! — сказала ведзьма.— Ты ж атрымаў грошы. Аддавай мне крэсіва!
    — Чакай! — сказаўсалдат.— Заразжа гавары, навошта табе крэсіва, а не скажаш, дык я табе сваёй шабляй галаву адсяку.
    — Нескажу! — заўпарцілася ведзьма.
    Тады салдат схапіў шаблю і адсек ведзьме галаву. Грымнулася ведзьма вобзем, тут і сканала. А салдат завя-заў усе свае грошы ў ведзьмін фартух у клетачку, ускінуў ношу на плечы і накіраваўся проста ў горад.
    Горад быў вялікі і багаты. Салдат пайшоў у самы вялікі гатэль, заняў там самыя лепшыя пакоі і загадаў прынесці самыя смачныя стравы — цяпер жа ён быў панам.
    Слуга, які ваксаваў яго боты, здзівіўся, што ў такога багача, гэтакія кепскія боты,— а салдат не паспеў яшчэ купіць новыя. Затое на наступны дзень ён прыдбаў сабе самыя прыгожыя апранахі, капялюш з пяром і боты са шпорамі.
    Цяпер салдат зрабіўся сапраўдным панам. Яму раска-залі пра ўсе дзівосы, якія былі ў гэтым горадзе. Расказалі і пра караля, у якога была чароўная дачка.
    — А як бы мне пабачыць гэту прынцэсу? — спытаў салдат.
    — Гэта не вельмі проста,— адказалі яму.— Прынцэса жыве ў вялікім медным замку, а вакол замка высокія сце-ны і каменныя вежы. Ніхто, акрамя самога караля, не ўвойдзе туды і не выйдзе адтуль, таму што каралю нава-ражылі, што дачка яго стане жонкаю простага салдата. A каралю мець за зяця простага салдата зусім не хочацца. Вось ён і трымае прынцэсу пад замком.
    Пашкадаваў салдат, што нельга паглядзець на прын-цэсу, ды асабліва не бедаваў.
    I без прынцэсы зажыў ён весела: хадзіў у тэатры, гуляў у каралеўскім садзе і раздаваў грошы бедным. Ён на сабе добра зведаў, як цяжка жыць без капейкі ў кішэні.
    Ну, а калі салдат быў багаты, жыў весела і апранаўся прыгожа, дык і сяброў у яго было багата. Усе называлі яго
    8
    дружбаком, сапраўдным панам, а гэта яму вельмі падаба-лася.
    Вось траціў, траціў грошы салдат і бачыць аднойчы, што ў кішэні ў яго засталося два грашы. I давялося салда-ту перабрацца з панскіх пакояў у цесны закутак пад са-мым дахам. Прыгадаў ён былое жыццё: сам пачаў вакса-ваць свае боты і цыраваць на іх дзіркі. Ніхто з былых сяб-роў больш не наведваў яго, ды і надта ж высока было падымацца туды.
    Ды неяк надвячоркам сядзеў салдат у сваім закутачку. Ужо і зусім сцямнела, а ў яго не было грошай нават на свечку. I тут ён успомніў пра ведзьміна крэсіва. Выняў салдат крэсіва і пачаў здабываць агонь. Толькі красануў ён аб крэмень, дзверы расчыніліся і ўбегсабака з вачыма, быццам чайныя сподачкі. Гэта быў той самы сабака, якога салдат бачыў у першым пакоі падзямелля.
    — Што загадаеш, салдат? — спытаў сабака.
    — Дзіва, дый годзе! — сказаў салдат.— Крэсіва, вы-ходзіць, не простае. А ці не выратуе яно мяне з бяды? Прыдбай мне грошай! — загадаў ён сабаку.
    I толькі ён сказаў гэтак, як сабакі і след прастыў. Але не паспеў салдат палічыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялікі мех, паўнюткі медных грошай.
    Зразумеў цяпер салдат, што за дзівоснае было тое крэсіва. Варта стукнуць па крэмені адзін раз — з’яўляўся сабака з вачамі, як чайныя сподачкі. А два разы стукне салдат — бяжыць да яго сабака з вачамі, бы колы вадзя-нога млына. Тры разы стукне — і сабака, у якога кожнае вока велічынёю з вежу, стаіць перад ім і чакае загаду. Першы сабака носіць яму медныя грошы, другі — срэбра, а трэці — чыстае золата.
    1 вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя леп-шыя пакоі, зноў пачаў хадзіць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалі хадзіць да яго і шанавалі асабліва.
    I неяк памроілася салдату: «А хіба ж не магу я на прын-цэсу глянуць? Усе гавораць, ш'тб ^на прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзіць у медным замку, за высокімі сценамі ды вежамі? Дзе ж яно, маё крэсіва?»
    9
    I ён стукнуў па крэмені адзін раз. У той жа міг з’явіўся сабака з вачамі, быццам чайныя сподкі.
    — Вось што, мой дарагі,— сказаў салдат,— хаця ўжо на вуліцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвіліначку. Зрабі!
    Сабака знік, і не паспеў салдат міргнуць вокам, як ён з’явіўся зноў, а на спіне ў яго ляжала сонная прынцэса.
    Чароўная, цудоўная была прынцэса. Па ўсім было бач-на, што гэта сапраўдная прынцэса. I ніяк не могстрымац-ца салдат, каб не пацалаваць яе,— длятагожёні быў сал-дат, сапраўдны хлопец, з галавы да пятак. Потым сабака аднёс прынцэсу назад так, як і прынёс.