• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Разважаючы аб усіх гэтых дзівосах і не гледзячы па баках, саветнік марудна ішоў па Усходняй вуліцы, пакуль нарэшце не дабраўся да плошчы Высокага моста. Аднак моста, які вёў да Дварцовай плошчы, на месцы не аказа-лася,— бедны саветнік ледзь разгледзеў у суцэльнай цем-ры нейкую рэчку і ў рэшце рэшт заўважыў лодку, у якой сядзела двое хлопцаў.
    — Загадаеце пераправіць вас на востраў? — спыталі яны.
    — На востраў? — перапытаў саветнік, не ведаючы яшчэ, што ён цяпер жыве ў часы сярэднявечча.— Мне трэба трапіць у Хрысціянаву гавань, на Малую гандлё-вую вуліцу.
    Хлопцы вытрашчылі на яго вочы.
    — Скажыце мне хоць бы, дзе мост? — працягваў са-ветнік.— Ну што за непарадак! Ліхтары не гараць, а гразь такая, што здаецца, быццам па балоце брыдзеш.
    Але чым больш ён размаўляў з перавозчыкамі, тым менш мог што-небудзь узяць у толк.
    38
    — He разумею я вашай барнхольмскай тарабаршчы-ны! — раззлаваўся ён нарэшце і павярнуўся да іх спінай.
    Але моста ён усё-такі не знайшоў; каменны парапет на-бярэжнай знік таксама. «Што робіцца? Вось бязладдзе!» — думаў ён. Так, ніколі яшчэ рэчаіснасць не здавалася яму такой убогай і мярзотнай, як у гэты вечар. «Не, лепш узяць рамізніка,— вырашыў ён.— Але, божа, куды ж яны ўсе прапалі? Як на злосць, ніводнага! Вярнуся ж я на Но-вую каралеўскую плошчу — там, напэўна, стаяць экіпажы, a то мне давеку не трапіць у Хрысціянаву га-вань!»
    Ён зноў вярнуўся на Усходнюю вуліцу і паспеў ужо прайсці яе амаль усю, калі ўзышоў месяц.
    «Божа, што гэта тут панабудавалі такое?» — здзівіўся саветнік, убачыўшы перад сабой Усходнія гарадскія варо-ты, якія ў тыя далёкія часы стаялі ў канцы Усходняй вуліцы.
    Нарэшце, ён знайшоў брамку і выйшаў на цяпераш-нюю Новую каралеўскую плошчу, якая ў тыя часы была проста вялікім лугам. На лузе там і сям тырчалі кусты, і ён быў перасечаны ці то шырокім каналам, ці то ракой. На супрацьлеглым беразе размясціліся бедныя домікі га-ландскіх шкіпераў, чаму і месца гэтае называлася Га-ландскай вышынёй.
    — Божа мой! Ці гэта міраж, фата-моргана, ці я... бо-жа... п’яны?— застагнаў саветнік юстыцыі.— Што ж гэта такое? Што ж гэта такое?
    I саветнік зноў павярнуў назад, падумаўшы, што за-хварэў. Ідучы па вуліцы, ён цяпер уважліва прыглядаўся да дамоў і заўважыў, што ўсе яны даўнейшай пабудовы і многія накрыты саломай.
    — Але, канечне, я захварэў,— уздыхнуў ён,— а ўсяго ж адну шклянку пуншу выпіў, але мне і гэта зашкодзіла. I трэба ж дадумацца — частаваць гасцей пуншам і гарачай ласосінай! He! Я абавязкова пагавару аб гэтым з агент-шай. Вярнуцца хіба да іх і расказаць, якая са мной здары-лася бяда? He, няёмка. Ды яны ўжо, бадай, даўно спаць паляглі.
    Ён пачаў шукаць дом іншых сваіх знаёмых, але яго таксама не аказалася на месцы.
    39
    — He, гэта проста жах нейкі! He пазнаю Усходняй вуліцы. Hi аднаго магазіна! Усё толькі старыя, нікчэмныя халупы — можна падумаць, што я трапіў у Раскіле альбо Рынгстэд. Так, кепскія мае справы! Ну што ўжо тут саро-мецца, вярнуся да агента! Але, чорт вазьмі, як мне знайсці яго дом? Я болей не пазнаю яго. Ага, тут, здаецца, яшчэ не спяць!.. Ах, я зусім расхварэўся, зусім расхварэўся.
    Ён наткнуўся на прачыненыя дзверы, з-за якіх лілося святло. Гэта быў адзін з тых старадаўніх шынкоў, якія былі падобны на цяперашнія нашы піўныя. Агульны па-кой нагадваў голшцінскую харчэўню. У ім сядзела не-калькі пастаянных кліентаў — шкіперы, капенгагенскія бюргеры і яшчэ нейкія людзі, з выгляду вучоныя. Папіваючы з кубкаў піва, яны вялі гарачую спрэчку і не звярнулі ніякай увагі на новага наведвальніка.
    — Даруйце,— сказаў саветнік гаспадыні, якая па-дышла да яго,— мне раптам стала кепска. Вы не дастане-це мне рамізніка? Я жыву ў Хрысціянавай гавані.
    Гаспадыня паглядзела на яго і сумна пахітала галавой, пасля нешта сказала па-нямецку. Саветнік падумаў, што яна дрэнна разумее па-дацку, і паўтарыў сваю просьбу на нямецкай мове. Гаспадыня ўжо заўважыла, што на-ведвальнік апрануты неяк дзіўна, а цяпер, пачуўшы ня-мецкую гаворку, канчаткова пераканалася ў тым, што перад ёю іншаземец. Яна вырашыла, што ён дрэнна ся-бе адчувае, і прынесла яму кубак саланаватай кало-дзежнай вады.
    Саветнік абапёрся галавой на руку, глыбока ўздыхнуў і задумаўся: куды ж ён усё-такі трапіў?
    — Гэта вячэрні выпуск «Дня»? — спытаў ён, проста каб сказаць што-небудзь, убачыўшы, як гаспадыня прыбірае вялікі аркуш паперы.
    Яна яго не зразумела, але ўсё-такі працягнула яму аркуш: гэта была старадаўняя гравюра з адлюстраван-нем дзіўнага свячэння неба, якое аднойчы назіралі ў Кёльне.
    — Антыкварная карціна!— сказаў саветнік, уба-чыўшы гравюру, і адразу ажывіўся: — Дзе вы дасталі гэ-тую рэдкасць? Вельмі, вельмі цікава, хаця і суцэльная вы-думка. На самой справе гэта было проста паўночнае ззян-
    40
    не, як тлумачаць цяпер вучоныя; і, верагодна, падобныя з’явы называюцца электрычнасцю.
    Тыя, што сядзелі блізка і чулі яго словы, паглядзелі на яго з павагай; адзін чалавек нават падняўся, пачціва зняў капялюш і сказаў з самым сур’ёзным выглядам:
    — Вы, відавочна, вялікі вучоны, масье?
    — О не,— адказаў саветнік,— проста я магу пара-змаўляць аб тым-сім, як і ўсялякі іншы.
    — Modestia1 — цудоўнейшая дабрадзейка,— пра-мовіў яго субяседнік.— Зрэшты, аб сутнасці вашага вы-казвання mihi secus videtur2, хаця і ахвотна ўстрымаюся пакуль выказваць маё ўласнае judicium3.
    — Асмелюся спытаць, з кім маю задавальненне раз-маўляць? — пацікавіўся саветнік.
    — Я бакалаўр багаслоўя,— адказаў той.
    Гэтыя словы ўсё растлумачылі саветніку — незнаё-мец быў апрануты ў адпаведнасці са сваім вучоным зван-нем. «Напэўна, гэта нейкі стары сельскі настаўнік,— па-думаў ён,— чалавек як не з гэтага свету, якіх яшчэ можна сустрэць у аддаленых кутках Ютландыі».
    — Тут, канечне, не locus docendi4,— гаварыў бага-слоў,— але я ўсё-такі вельмі прашу вас працягваць сваю гаворку. Вы, канечне, досыць начытаны ў старажытнай літаратуры!
    — О так! Вы кажаце праўду, я нярэдка пачытваю ста-ражытных аўтараў, дакладней, усе іх добрыя творы; але вельмі люблю і навейшую літаратуру, толькі не «Звы-чайныя гісторыі»; іх хапае і ў жыцці!
    — Звычайныя гісторыі? — перапытаў багаслоў.
    — Але, я кажу аб гэтых новых раманах, якіх столькі цяпер выходзіць.
    — О, яны вельмі дасціпныя і карыстаюцца поспехам пры двары,— усміхнуўся бакалаўр.— Кароль асабліва любіць раманы аб Іфвенце і Гаўдзіяне, у якіх расказваец-ца аб каралі Артуры і рыцарах Круглага стала, і нават
    1 Сціпласць (лац.).
    2 я іншай думкі (лац.).
    3 меркаванне (лац.).
    месца вучоных размоў (лац.).
    41
    дазволіў жартаваць па гэтай прычыне са сваімі набліжанымі'.
    — Гэтых раманаў я яшчэ не чытаў,— сказаў саветнік юстыцыі.— Напэўна, гэта Хейберг што-небудзь новае выпусціў?
    — He, што вы, не Хейберг, а Готфрэд фон Гемен,— ад-казаў бакалаўр.
    — Дык вось хто аўтар! — усклікнуў саветнік.— Якое старажытнае імя? Гэта ж наш першы дацкі кнігадрукар, ці не так?
    — Але, ён наш першадрукар! — пацвердзіў багаслоў.
    Такім чынам, пакуль штоўсё ішло цудоўна. Калі адзін з гараджан загаварыў аб чуме, якая лютавала тут не-калькі гадоў назад, а іменна ў 1484 годзе, саветнік паду-маў, што гаворка ідзе аб нядаўняй эпідэміі халеры, і раз-мова паспяхова працягвалася. А пасля як было не згадаць закончаную зусім нядаўна пірацкую вайну 1490 года, калі англійскія каперы захапілі дацкія караблі, што стаялі на рэйдзе. Тут саветнік, успомніўшы аб падзеях 1801 года, ахвотна далучыў свой голас да агульных нападак на англічан. Але далей размова штосьці перастала ла-дзіцца і ўсё часцей перапынялася магільнай цішынёй. Добры бакалаўр быў вельмі ўжо недаверлівы: самыя простыя меркаванні саветніка здаваліся яму чымсьці незвычайна смелым і фантастычным. Субяседнікі гля-дзелі адзін на аднаго з усё узрастаючым здзіўленнем, і, калі нарэшце канчаткова перасталі разумець адзін адна-го, бакалаўр, спрабуючы паправіць справу, загаварыў на латыні, але гэта мала дапамагло.
    — Ну, як вы сябе адчуваеце? — спытала гаспадыня, пацягнуўшы саветніка за рукаво.
    Тут ён апамятаўся і са здзіўленнем утаропіўся на сваіх субяседнікаў, таму што за размовай зусім забыў, што з ім адбываецца.
    1 Славуты дацкі пісьменнік Хольберг расказвае ў сваёй «Гісторыі Дацкай дзяржавы», што, прачытаўшы раман аб рыцарах Круглага стала, кароль Ганс аднойчы сказаў жартам свайму набліжанаму Ота Руду, якога вельмі любіў: «Гэтыя паны Іфвент і Гаўдзіян, аб якіх га-ворыцца ў гэтай кнізе, былі выдатныя рыцары. Такіх цяпер больш не сустрэнеш». На што Ота Руд адказаў: «Калі б цяпер сустракаліся такія каралі, як кароль Артур, то, напэўна, знайшлося б нямала такіх рыцараў, як Іфвент і Гаўдзіян».
    42
    «Божа, дзе я?» — падумаў ён, і пры адной думцы аб гэ-тым у яго закружылася галава.
    — Давайце піць кларэт, мёд і брэменскае піва! — за-крычаў адзін з гасцей.— I вы з намі!
    Увайшлі дзве дзяўчыны, адна з якіх была ўдвухколер-ным чэпчыку1, яны падлівалі гасцям віно і нізка прыся-далі. У саветніка нават мурашы забегалі па спіне.
    — Што ж гэта такое? Што гэта такое? — шаптаў ён, але вымушаны быў піць разам з усімі. Сабутэльнікі так на яго населі, што бедны саветнік зусім збянтэжыўся, і калі нехта сказаў, што ён, напэўна, п’яны, ніколькі ў гэтым не засумняваўся і толькі папрасіў, каб яму нанялі рамізніка. Але ўсе вырашылі, што ён размаўляе па-маскавіцку. Ніколі ў жыцці саветнік не трапляў у такую грубую і не-абчэсаную кампанію. «Можна падумаць,— казаў ён са-бе,— што мы вярнуліся ў часы язычніцтва. He, гэта жахлівейшая хвіліна ў маім жыцці!»
    Тут яму прыйшло ў галаву: а што, калі залезці пад стол, падпаўзці да дзвярэй і ўцячы? Але калі ён быў ужо амаль каля мэты, гулякі заўважылі, куды ён паўзе, і схапілі яго за ногі. На шчасце, галёшы зваліліся ў яго з ног, а з імі рассеялася і чараўніцтва.
    Пры яркім святле ліхтара саветнік выразна ўбачыў вялікі дом, які стаяў проста перад ім. Ён пазнаў гэты дом, і ўсе суседнія, пазнаў і Усходнюю вуліцу. Сам ён ляжаў на тратуары, упіраючыся нагамі ў чыесьці вароты, а побач сядзеў начны вартаўнік, які спаў моцным сном.
    — Божа! Значыць, я заснуў проста на вуліцы, вось табе і на! — сказаў саветнік.— Так, вось і Усходняя вуліца... Як тут светла і прыгожа! Але хто б мог падумаць, што адна шклянка пуншу падзейнічае на мяне так моцна!