• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    294
    ведзе куранят, і ў нас будзе цэлы птушнік! От што даўно мне хацелася мець!
    — Але курыцу я памяняў на мех гнілых яблыкаў.
    — Ну, дык дай я цябе расцалую! — усклікнула жон-ка.— Дзякуй табе, даражэнькі мой! Ты от паслухай, што я табе раскажу. Ты паехаў, а я і падумала: «Давай прыга-тую яму на вячэру што-небудзь смачненькае — яечню з цыбуляй! Яйкі ў мяне былі, а цыбулі не. Я і пайшла да жонкі настаўніка, бо ведаю, што ў іх ёсць цыбуля, але яна жмінда скупая, хоць і прыкідваецца добранькай. Я па-прасіла яе пазычыць цыбуліну. «Цыбуліну? — перапыта-ла яна.— Ды ў нас у садзе і агародзе нічагусенькі не рас-це. Нават гнілога яблыка не знойдзеш!» А от цяпер я магу ёй пазычыць хоць дзесяць яблык, хоць цэлы мех! Ну і пас-мяёмся ж мы з настаўнічыхі.— I яна зноў пацалавала му-жа проста ў губы.
    — Вось гэта здорава! — закрычалі англічане.— Як ёй ні туга даводзіцца, а яна хоць бы што! Заўсёды ўсім зада-волена. Для такой і грошай не шкада!
    Тут яны расплаціліся з селянінам, бо жонка ж яму га-лавы не адарвала, а, наадварот, моцна абняла і пацалава-ла. Цэлую мерку золата насыпалі.
    Так вось яно. Калі жонка лічыць мужа разумнейшым за ўсіх на свеце і што ён ні зробіць, усё добра,— гэта заўсёды ёй на карысць.
    Вось табе і ўся казка. Я чуў яе яшчэ ў маленстве, а ця-пер расказаў табе. I цяпер ты ведаеш: «Што муж ні зробіць, усё добра!»
    БУЗІНАВАЯ МАТУЛЬКА
    Адзін маленькі хлопчык аднойчы прастудзіўся; дзе ён прамачыў сабе ногі, ніхто і зразумець не мог; надвор’е было зусім сухое. Маці распранула яго, паклала на ложак і зага-дала прынесці чайнік, каб заварыць бузіннага напою — цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, які жыў на верхнім паверсе гэтага ж дома. Ён быў зусім адзінокі, не было ў яго ні жонкі, ні дзя-цей, а ён так любіў малечу, умеў расказваць ім такія цу-доўныяказкі і гісторыі, штопростадзіва.
    — Ну, выпі свой чай, а пасля, можа, пачуеш казку! — сказала маці.
    295
    — Вось бы ведаць якую-небудзь новенькую! — пра-мовіў стары, ласкава ківаючы галавою.— Але дзе ж гэта наш малы прамачыў сабе ногі?
    — Сапраўды, дзе? — паціснула плячыма маці.— Ніхто не можа зразумець!
    — А казка будзе? — запытаў хлопчык.
    — Спачатку мне трэба ведаць, ці глыбокая вадасцёч-ная канава ў завулку, дзе ваша школа? Можаш ты мне сказаць гэта?
    — Якраз мне па калені! — адказаў хлопчык.— Але гэта на самым глыбокім месцы!
    — Вось чаму ў яго мокрыя ногі! — усміхнуўся дзя-док.— Цяпер варта было б расказаць табе казку, ды ні ад-ной гатовай не ведаю!
    — Вы цяпер жа можаце выдумаць яе! — сказаў хлоп-чык.— Мама гаворыць, што вы як толькі на што-небудзь зірніце, да чаго-небудзь дакранецеся, дык адразу скла-дзеце пра гэта казку альбо цікавую гісторыю.
    — Так то так, але такія казкі і гісторыі нічога не вар-тыя. Што да сапраўдных, то тыя прыходзяць самі! Прый-дуць і пастукаюць мне ў лоб: «Вось і я!»
    — А хутка якая-небудзь пастукаецца? — запытаў хлопчык.
    Маці ўсміхнулася, насыпала ў чайнік бузінавага чаю і заліла яго варам.
    — Ну, раскажыце! Раскажыце якую-небудзь казку!
    — Добра было б, каб прыйшла сама! Але яны ганаркія, прыходзяць толькі тады, калі самі надумаюцца! Стой,— усклікнуў стары раптам.— Вось яна! Зірні на чайнік!
    Хлопчык зірнуў: вечка на чайніку пачало прыпады-мацца, і з-пад яго вызірнулі свежыя беленькія бузінавыя кветачкі, потым з’явіліся і доўгія зялёныя галінкі. Яны раслі нават з носіка чайніка, і неўзабаве перад хлопчыкам быў вялікі куст; галінкі цягнуліся да самага ложка і расхіналі фіранкі. Як хораша красавалася і пахла бузіна! 3 зеляноты яе выглядваў ласкавы твар старой жанчыны ў якойсьці дзіўнай сукенцы, зялёнай, як бузінавае лісце, і ўсеянай белымі кветачкамі. Адразу нават не разабрацца было: сукенка гэта ці проста зеляніна і жывыя кветачкі бузіны.
    — Што гэта за бабуля? — запытаў хлопчык.
    — Рымляне і грэкі называлі яе Дрыядай! — адказаў
    296
    стары.— Але для нас гэта вельмі ж мудрагелістае імя, і ў нас, у Новай слабодцы, ёй далі назву больш простую: Бузінавая матулька. Глядзі ж на яе ўважліва ды слухай, што буду расказваць!
    Такі ж самы вялікі, пакрыты кветкамі куст рос у закут-ку аднаго беднага дворыка ў Новай слабодцы. Пад кустом сядзелі пасля абеду і грэліся на сонцы стары дзядок з ба-буляй: адстаўны матрос і ягоная жонка. У старых было шмат дзяцей, унукаў і праўнукаў і неўзабаве меліся адс-вяткаваць сваё залатое вяселле, ды толькі яны добра не помнілі патрэбнага дня і чысла. 3 зеляніны пазірала на іх Бузінавая матулька, такая ж цудоўная і ветлівая, як вось гэтая, над чайнікам, і сказала: «Я дык ведаю дзень вашага залатога вяселля!» Але старыя былі захопленыя размо-ваю — яны ўспаміналі старасвеччыну — і не чулі яе.
    — А ці помніш,— прамовіў стары матрос,— як мы бе-галі і гулялі з табой малымі! Вось тут, у гэтым самым два-ры, мы садзілі садок! Помніш, утыкалі ў зямлю дубчыкі і галінкі?
    — Канечне, канечне! — падхапіла бабулька.— По-мню, помню! Мы заўзята палівалі гэтыя галінкі; адна з іх была бузінавая, пусціла карэньчыкі, сцеблікі і вось як раз-раслася! Мы, старыя, можам цяпер сядзець у цені ад яе!
    — Праўда! — прадоўжыў муж.— А вось у тым закут-ку стаяў чан з вадою. Там мы пускалі мой караблік, які я сам выразаў з дрэва. Як ён плаваў! А неўзабаве мне прый-шлося пайсці і ў сапраўднае плаванне!
    — Так, але перад гэтым яшчэ мы хадзілі ў школу і та-му-сяму навучыліся! — перапыніла бабулька.— А пасля нас канфірмавалі1. Мы абое не стрымалі слёз тады!.. А за-тым узяліся за рукі і пайшлі агледжваць Круглую вежу, узбіраліся на самы верх і любаваліся адтуль горадам і мо-рам. Пасля мы накіраваліся ў Фрэдэрыксберг і назіралі, як каталіся па каналах на сваёй цудоўнай яхце кароль і каралева.
    — Так, і хутка мне прыйшлося пусціцца ў сапраўднае плаванне! Шмат, шмат гадоў быў я ўдалечыні ад радзімы!
    — Колькі я плакала! Мне прыходзілі ўжо думкі, што
    1 Канфірмацыя (ад лац. confirmatio зацвярджэнне) — у пратэ-стантаў у той час азначала праверку ведаў царкоўных дагматаў і ўвогуле веравучэння і наступны абрад далучэння да царквы юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 16 гадоў (Заўв. перакл.).
    297
    ты памёр і ляжыш на дне марскім! He раз падымалася я ноччу зірнуць, ці круціцца ветранік. Ён круціўся, а ты ўсё не прыязджаў! Я добра помню, як аднойчы, у самы лівень, у нашым двары заявіўся смяцяр. Я служыла там па-каёўкаю і выйшла са смеццевым вядром, ды запынілася перад дзвярыма. Надвор’е ж было жахлівае! У гэты самы час прыйшоў паштальён і перадаў мне ліст ад цябе. Давя-лося ж гэтаму лісту пагуляць па белым свеце! Як я схапіла яго!.. I тут жа ўзялася чытаць. Я смяялася і плакала адна-часова... Была такая шчаслівая! У лісце пісалася, што ты цяпер у цёплых краінах, дзе расце кава! Вось, палічыла я, блаславенная краіна! Ты шмат яшчэ чаго расказваў у сваім лісце, і я ўсё нібы бачыла перад сабою. Дождж так і цубаніў, а я ўсё стаяла пры дзвярах са смеццевым вядром. Раптам хтосьці абняў мяне за стан...
    — Так, і ты так ад усёй душы аплявушыла яго, што люба-дорага!
    — Я ж не ведала, што гэта ты! Ты дагнаў свой ліст! Які ты быў бравы, прыгожы, ды ты і цяпер усё такі ж! 3 кішэні ў цябе тырчэла жоўтая шаўковая хусцінка, а на галаве красаваўся цыратовы капялюш! Такі франт! Але што за непагадзь была, і на што была падобная наша вуліца!..
    — Пасля мы пажаніліся! — прадоўжыў стары мат-рос.— Помніш? А там заявіліся ў нас дзеткі: першы хлап-чук, потым Мары, Нільс, Петэр і Ханс Крысціян!
    — Як яны выраслі і якімі сталі добрымі людзьмі! Усе іх любяць!
    — Цяпер ужо ў іхніх дзяцей ёсць дзеці! — сказаў ста-ры.— I якія мацакі нашы праўнукі!.. Здаецца мне, што Hama вяселле было якраз у гэткую пару.
    — Якраз сёння! — сказала Бузінавая матулька і пра-сунула галаву паміж старымі, але тыя падумалі, што гэта хітае ім галавою суседка. Яны сядзелі побач, узяўшыся за рукі, і з любоўю пазіралі адно на аднаго. Крыху пазней падышлі да іх дзеці і ўнукі. Яны ж добра ведалі, што сёння дзень залатога вяселля старых, і ўжо віншавалі іх раніцай, але тыя паспелі забыцца пра гэта, хоць выдатна помнілі ўсё, што здарылася шмат гадоў таму. Бузіна так і пахла, сонейка апускалася і свяціла на развітанне старым проста ў твар, ружовячы іхнія шчокі. Меншы з унукаў падскокваў вакол дзядулі і бабулі і радасна галёкаў, што
    298
    ную бульбу! Бузінавая матулька хітала галавою і крыча-ла «ура» разам з усімі.
    — Ды гэта ж зусім не казка! — сказаў хлопчык, калі апавядальнік замоўк.
    — Гэта ты так гаворыш,— адказаў дзядок,— а вось запытай у Бузінавай матулькі!
    — Гэта не казка! — адказала Бузінавая матулька.— Але хутка пачнецца і казка! Якраз з усяго праўдзівага і з’яўляюцца самыя цудоўныя казкі. Інакш мой пахкі куст не вырас бы з чайніка.
    3 гэтымі словамі яна ўзяла хлопчыка на рукі; галінкі бузіны, усыпаныя кветкамі, нечакана згарнуліся, і хлоп-чык з бабуляй апынуліся нібы ў густой альтанцы, што па-неслася з імі ў паветрыі Вось было добра! Бузінавая ма-тулька пераўтварылася ў маленькую прыгожанькую дзяўчынку, але сукеначка на ёй засталася тая ж — зялё-ная, уся ў беленькіх кветачках. На грудзях дзяўчынкі красавалася жывая бузінавая кветачка, на светла-руся-вай кучаравістай галоўцы — ажно вянок з тых жа кветак. Вочы ў яе былі вялікія, блакітныя. Ах, яна была такая міленькая, што ад яе нельга было адарваць вачэй! Хлоп-чык пацалаваўся з дзяўчынкай, і абое сталі аднаго ўзросту, адных думак і пачуццяў.
    Узяўшыся за рукі, яны выйшлі з альтанкі і апынуліся ў садзе перад домам. На зялёным поплаўчыку стаяў прыхілены да дрэва бацькаў кіёк. Для дзяцей і кіёк быў жывы; варта было сесці на яго вярхом, і бліскучая балда-вешачка стала прыгожай конскай галавою з доўгай гры-ваю, што развейвалася; затым выраслі чатыры тонкія моцныя нагі, і борздкі конь паімчаў дзяцей вакол па-плаўца.
    — Цяпер мы паскачам далёка-далёка! — сказаў хлопчык.— У панскі маёнтак, дзе мы былі летась!
    I дзеці гайсалі вакол поплаўчыка, а дзяўчынка — мы ж ведаем, што гэта была сама Бузінавая матулька,— пра-маўляла:
    — Ну, вось мы і за горадам! Бачыш сялянскія домікі? A вунь тыя паўкруглыя выступы ў сцяне, падобныя на аг-ромністыя яйкі? Гэта ж хлебныя печы. Над домікамі раскінула свае галіны бузіна. Вось паходжвае па двары певень! Бачыш, разгрэблівае смецце і адшуквае спажыву для курэй! Глядзі, які ён ганаркі!.. А вось мы і на высокім