Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
— Але ж адзін качан падобны на другі як дзве кроплі вады! — сказала ластаўка.— Да таго ж тут так часта зда-раецца дрэннае надвор’е.
— Ну, да гэтага можна прывыкнуць! — сказала ку-рыца.
— А які тут холад! Ненарокам і замерзнеш! Вельмі хо-ладна!
— Але вельмі добра для капусты!. — сказала куры-ца.— Ды, нарэшце, і ў нас бывае цяпло! Чатыры ж гады таму назад лета стаяла ў нас пяць тыдняў! I якая ж гара-чыня была! Усе задыхаліся! Дарэчы, у нас няма тых ат-рутных стварэнняў, як у вас там! Няма і разбойнікаў! Трэ-ба быць адшчапенцам, каб не бачыць нашу краіну самай лепшай у свеце! Такі не павінен і жыць у ёй! — Тут куры-ца заплакала.— Я ж таксама падарожнічала, як жа! Цэ-
246
лых дванаццаць міль праехала ў бочачцы! I ніякага зада-вальнення няма ад падарожжа!
— Так, курыца — асоба, вартая ўвагі! — сказала лялька Берта.— Мне таксама зусім не падабаецца ездзіць па гарадах — то ўверх, то ўніз! He, мы пераедзем на дачу ў вёску, дзе ёсць пясочная куча, і будзем гуляць у агародзе з капустай.
На тым і сышліся.
Субота
— А сёння будзеш апавядаць? — спытаў Яльмар, як толькі Оле-Лукойе паклаў яго спаць.
— Сёння некалі,— адказаў Оле і раскрыў над хлопчы-кам свой прыгожы парасон.— Ты вось паглядзі на гэтых кітайцаў!
Парасон быў падобны на вялікую кітайскую чашу, размаляваную блакітнымі дрэвамі і вузенькімі мосцікамі, на якіх стаялі маленькія кітайцы і ківалі галовамі.
— Сёння трэба будзе прыбраць да заўтрашняга дня ўвесь свет!— працягваў Оле.— Заўтра ж свята, нядзеля! Мне трэба пайсці на званіцу — паглядзець, ці здзьмуў ве-цер пыл з травы і лісця. Самая ж цяжкая работа яшчэ на-перадзе: трэба зняць з неба і пералічыць усе зорачкі. Я збіраю іх у свой фартух, але ж даводзіцца нумераваць кожную зорачку і кожную дзірачку, дзе яна сядзела, каб потым размяшчаць іх на месцах, інакш яны дрэнна будуць трымацца і пасыплюцца з неба адна за адной!
— Паслухайце ж вы, пан Оле-Лукойе! — сказаў рап-там партрэт, які вісеў на сцяне.— Я прадзядуля Яльмара і вельмі вам удзячны за тое, што вы расказваеце хлопчыку казкі; але вы не павінны скажаць яго паняццяў. Зоркі нельга здымаць з неба і чысціць. Зоркі — такія ж свяцілы, як наша зямля, тым яны і прыгожыя!
— Дзякуй табе, прадзядуля! — адказваў Оле-Лу-койе.— Дзякуй! Ты — галава прозвішча, роданачальнік, але я ўсё-такі старэйшы за цябе! Я стары язычнік; рымля-не і грэкі называлі мяне богам сноў! Я меў і маю ўваход у славуцейшыя дамы, і ведаю, як абыходзіцца і з большымі, і з меншымі! Можаш цяпер расказваць сам!
247
I Оле-Лукойе пайшоў, узяўшы пад пахі свой парасон.
— Ну, няўжо і нельга выказаць сваю думку! — сказаў стары партрэт.
Тут Яльмар прачнуўся.
Нядзеля
— Добры вечар! — сказаў Оле-Лукойе.
Яльмар кіўнуў яму, ускочыў і павярнуў прадзядуляў партрэт тварам да сцяны, каб ён зноў не ўмешваўся ў раз-мову.
— А цяпер ты раскажы мне казкі пра пяць зялёных га-рошын, якія паявіліся ў адным стручку, пра пеўневу нагу, якая заляцалася да курынай нагі, і пра цыравальную іголку, якая ўяўляла сябе швейнай іголкай.
— Ну, добрага патрошку! — сказаў Оле-Лукойе.— Я лепш пакажу табе тое-сёе. Пакажу табе свайго брата, яго таксама завуць Оле-Лукойе, але ні да каго ён не з’яўляецца больш чым адзін раз у жыцці. Калі ж з’явіцца, бярэ чалавека, садзіць да сябе на каня і расказвае яму казкі. Ён ведае толькі дзве: адна з іх такая цудоўная, што ніхто і ўявіць сабе не можа, а другая такая страшная, што... ды не, немагчыма нават і сказаць — якая!
Тут Оле-Лукойе прыўзняў Яльмара, паднёс яго да ак-на і сказаў:
— Зараз убачыш майго брата, другога Оле-Лукойе. Людзі яшчэ называюць яго Смерцю. Бачыш, ён зусім не такі страшны, якім яго малююць. Кафтан на ім вышываны серабром, як твой гусарскі мундзір; за спіной развяваецца чорны аксамітны плашч. Глядзі, як ён едзе!
I Яльмар убачыў, як імчаўся наўскач другі Оле-Лу-койе і садзіў да сябе на каня і старых, і малых. Адных ён садзіў перад сабою, другіх — ззаду; але спачатку заўсёды пытаўся:
— Якія ў цябе адзнакі па паводзінах?
— Добрыя! — адказвалі ўсе.
— Ну, пакажы! —. гаварыў ён.
Даводзілася паказваць; і вось тых, у каго былі выдат-ныя або добрыя адзнакі, ён садзіў перад сабою і расказваў ім дзіўную казку, а тых, у каго былі пасрэдныя або дрэн-
248
ныя,— садзіў ззаду, і яны павінны былі слухаць страшную казку. Яны трэсліся ад страху, плакалі і хацелі саскочыць з каня, ды не маглі — яны адразу моцна прырасталі да сядла.
— Але ж Смерць — цудоўнейшы Оле-Лукойе! — ска-заў Яльмар.— I я ніколькі не баюся яго!
— Ды і нечага баяцца! — сказаў Оле.— Глядзі толькі, каб у цябе заўсёды былі добрыя адзнакі!
— Вось гэта павучальна! — прамармытаў партрэт.— Усё-такі, значыць, не шкодзіць часам выказаць сваю думку!
Ён быў задаволены.
Вось табе і ўся гісторыя пра Оле-Лукойе! А вечарам няхай ён сам раскажа табе яшчэ што-небудзь.
ЛЁН
Лён красаваў цудоўнымі блакітнымі кветачкамі, мяккімі і пяшчотнымі, як крылцы матылькоў, нават яшчэ больш пяшчотнымі! Сонца лашчыла яго, дождж паліваў, і ільну гэта было так карысна і прыемна, як маленькім дзе-цям, калі маці спачатку памые іх, а потым пацалуе, дзеці ад гэтага становяцца больш прыгожымі, прыгажэў і лён:
— Усе кажуць, што я ўрадзіўся на славу! — сказаў лён.— Кажуць, што я яшчэ выцягнуся, і потым з мяне ат-рымаецца выдатны кавалак тканіны! Ах, які я шчаслівы! Напраўду, я шчаслівейшы за ўсіх! Гэта так прыемна, што і я спатрэблюся на што-небудзь! Сонейка мяне весяліць і ажыўляе, дожджык харчуе і асвяжае! Ах, я такі шчаслівы, такі шчаслівы! Я шчаслівейшы за ўсіх!
— Так, так, так! — сказалі калкі згароды.— Ты яшчэ не ведаеш свету, а мы дык вось ведаем,— бачыш, якія мы сукаватыя!
I яны жаласліва зарыпелі:
Азірнуцца не паспееш, Як і песеньцы канец!
— Зусім не канец! — сказаў лён.— I заўтра зноў будзе грэць сонейка, зноў пойдзе дожджык. Я адчуваю, што ра-сту і квітнею! Я шчаслівейшы за ўсіх на свеце!
249
Але вось аднойчы з’явіліся людзі, схапілі лён за ма-кушку і выдралі з коранем. Як балюча было! Потым яго паклалі ў ваду, быццам збіраліся ўтапіць, а пасля таго трымалі над агнём, быццам хацелі падсмажыць. Жах, дый толькі!
— He век жа мы можам жыць для свайго задавальнен-ня! — сказаў лён.— Прыходзіцца і пацярпець. Затое па-разумнееш.
Але ільну даводзілася ўжо вельмі дрэнна. Чаго толькі з ім не рабілі: і мялі, і трушчылі, і трапалі, і часалі — ды проста ўсяго і не запомніш! Нарэшце ён апынуўся на пралцы. Жжж! Тут ужо міжволі ўсе думкі ўроскід пайшлі!
«Я ж так доўга быў невыказна шчаслівы! — думаў ён у час сваіх пакут.— Што ж, трэба быць удзячным за тое до-брае, што выпала мне на долю! Так, трэба, трэба!.. Ох!»
I ён паўтараў тое ж самае, нават трапіўшы на ткацкі станок.
Але вось нарэшце з яго атрымаўся вялікі кавалак цу-доўнай тканіны. Увесь лён да апошняй сцяблінкі пайшоў на гэты кавалак.
— Але ж гэта ўсё цудоўна! Вось ужо не думаў, не га-даў! Як мне, аднак, шанцуе! А калкі ж усё паўтаралі: «Азірнуцца не паспееш, як і песеньцы канец!» Ці шмат яны разумелі, сказаць няма чаго! Песеньцы зусім не Ka-Heu! Яна толькі цяпер і пачынаецца. Вось шчасце! Са-праўды калі мне і давялося папакутваць крыху, то затое цяпер з мяне і атрымалася сёе-тое. He, я шчаслівейшы за ўсіх на свеце! Які я цяпер моцны, мяккі, белы і доўгі! Гэта несумненна лепш, чым проста расці або нават квітнець у полі! Там ніхто за мной не даглядаў, ваду я толькі і бачыў, што ў дожджык, а цяпер да мяне прыставілі прыслугу, кожную раніцу мяне перакладваюць на другі бок, кожны вечар паліваюць з лейкі! Сама пастарша трымала нада мною прамову і сказала, што ва ўсім акалодку не зной-дзецца лепшага кавалка! Ну, ці ж можна быць шчаслівейшым за мяне!
Палатно ўзялі ў дом, і яно трапіла пад нажніцы. Ну і выпала ж яму! Яго і рэзалі, і кроілі, і калолі іголкамі — так, так! Нельга сказаць, што гэта было прыемна! Затое з палатна атрымалася дванаццаць пар... такіх прыналеж-
250
насцей туалета, якія не прынята называць у грамадстве, але ў якіх усе маюць патрэбу. Цэлых дванаццаць пар атрымалася!
— Дык вось калі толькі з мяне атрымалася сёе-тое! Вось якое, было маё прызначэнне! Дык гэта ж проста шчасце! Цяпер і я прыношу карысць свету, а ў гэтым жа ўся і сутнасць, у гэтым жа ўся і радасць жыцця! Нас два-наццаць пар, але ўсё ж мы адно цэлае, мы — тузін! Вось дык шчасце!
Прайшлі гады, і бялізна знасілася.
— Усяму на свеце бывае канец! — сказала яна.— Ра-да б была паслужыць яшчэ, ды немагчыма — немагчыма!
I вось бялізну парвалі на рыззё. Яно ўжо было падума-ла, што яму зусім надышоў канец, так пачалі яго секчы, камечыць, варыць, адціскаць... Ды, зірк — яно пе-раўтварылася ў тонкую белую паперу!
— Ну, вось сюрпрыз дык сюрпрыз! — сказала папе-ра.— Цяпер я танчэй ранейшага, і на мне можна пісаць. Чаго толькі на мне не напішуць! Якое шчасце!
I на ёй напісалі цудоўнейшыя апавяданні. Слухаючы іх, людзі рабіліся дабрэй і разумней,— так добра і разумна яны былі напісаны. Якое шчасце, што людзі змаглі іх пра-чытаць!
— Ну, гэтага мне і ў сне не снілася, калі я цвіла ў полі блакітненькімі кветачкамі! — казала папера.— I ці магла я ў той час думаць, што мне выпадзе на долю шчасце несці людзям радасць і веды! Я ўсё яшчэ не магу прыйсці ў сябе ад шчасця! Самой сабе не веру! Але ж гэта так! Сама я тут ні пры чым, я імкнулася толькі па меры слабых сіл сваіх недарэмна займаць месца! I вось жыццё нясе мяне ад ад-ной радасці і гонару да другой! Кожны раз, як я падумаю: «Ну, вось і песеньцы канец», тут якраз і пачынаецца для мяне новае, яшчэ вышэйшае, лепшае жыццё! Цяпер я ду-маю выправіцца ў шлях-дарогу, абысці ўвесь свет, каб усе людзі маглі прачытаць напісанае на мне! Гэтак жа і павінна быць! Раней у мяне былі блакітненькія кветачкі, цяпер кожная кветачка расцвіла цудоўнейшай думкай! Шчаслівей за мяне няма нікога на свеце!
Але папера не выправілася ў падарожжа, а трапіла ў друкарню, і ўсё, што на ёй было напісана, перадрукавалі ў
251
кнігу, ды не ў адну, а ў сотні, тысячы кніг. Яны маглі пры-несці карысць і падараваць задавальненне бясконца боль-шай колькасці людзей, чым адна тая папера, на якой былі напісаны апавяданні: бегаючы па белым свеце, яна б аб-шматалася на паўшляху.
«Сапраўды, бясспрэчна, так справа будзе надзей-ней! — падумала спісаная папера.— Гэтага мне і ў галаву не прыходзіла! Я застануся дома адпачываць, і мяне бу-дуць шанаваць, як старую бабульку! На мне ж усё напісана, словы сцякалі з пяра прама на мяне! Я застануся, а кнігі будуць бегаць па белым свеце! Вось гэта справа! He, якая я шчаслівая,якаяяшчаслівая!»