Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Абое яны былі ў садзе; муж назіраў, як жонка садзіла на клумбе нейкую ўпадабаную ёй палявую кветачку. Раптам маладая жанчына ўсклікнула:
— Ай! Што гэта?
Яна ўкалолася — з мяккай, рыхлай зямлі тырчэла штосьці вострае. Гэта быў — падумайце толькі! — алавя-ны салдацік, той самы, які знік у старога, валяўся ў смецці і, нарэшце, шмат-шмат гадоў праляжаў у зямлі.
Маладая жанчына абцерла салдаціка спачатку зялё-ным лістком, а затым сваёй тонкай хусцінкаю. Як цудоўна пахла ад яе духамі! Алавяны салдацік нібы акрыяў пасля страты прытомнасці.
235
— Дай мне на яго зірнуць! — усклікнуў малады чала-век, усміхнуўся і пахітаў галавою.— Ну, гэта, канечне ж, не той самы, але ён напамінае мне адну гісторыю з майго дзяцінства!
I ён расказаў сваёй жонцы пра стары дом, пра яго гас-падара і пра алавянага салдаціка, якога ён даў у падару-нак беднаму адзінокаму дзядку. Карацей, ён расказаў усё, як было на самай справе, і маладая жанчына нават пусціла слязіну, слухаючы яго.
— А можа, гэта і ёсць той самы алавяны салдацік! — сказала яна.— Я схаваю яго на памяць. А ты абавязкова пакажы мне магілу таго старога чалавека.
— Я і сам не ведаю, дзе яна! — адказаў ён.— Ды і ніхто не ведае! Усе яго сябры памерлі раней за яго, дык ніхто і не даглядаў яго магілы, я ж у тыя часы быў яшчэ горкім дзіцем.
— Які жах быць такім адзінокім! — уздыхнула яна.
— Жах быць адзінокім! — сказаў салдацік.— Але якое шчасце бачыць, што пра цябе не забыліся!
— Шчасце! — паўтарыў чыйсьці голас зусім паблізу, але ніхто не пачуў яго, апроч алавянага салдаціка.
Гэта гаварыў шматок свіной скуры, якой калісьці былі абабітыя пакоі старога дома. Залацістасць з яго знікла ўся, і ён быў падобны ўжо на брудны грудок зямлі, але ў яго быў свой погляд на ўсё, і ён выказаў яго, гэты свой по-гляд:
Што ж, пазалота сатрэцца, Свіная ж скура застанецца!
Алавяны салдацік, аднак, з гэтым не згадзіўся.
злы князь
Паданне
Жыў-быў злы, фанабэрлівы князь. Ён толькі і думаў пра тое, як бы пакарыць сабе ўвесь свет, на ўсіх нагнаць страху адным сваім імем. I вось ён ішоў у чужыя землі з агнём і мячом; воіны ягоныя тапталі нівы ды палілі ся-лянскія хаты; чырвоныя языкі лізалі лісце на дрэвах, a плады падсмажваліся на абвугленых галінах. Часта бед-
236
ная маці хавалася з голенькім грудным немаўляткам за сценамі, што дыміліся, але ваяры шнарылі паўсюль, зна-ходзілі іх, і пачыналася д’ябальская забава! Злыя духі не маглі рабіць горш. Але князю здавалася, быццам справы ішлі як мае быць. Дзень пры дні расла князева магут-насць, імя ягонае наводзіла жах на ўсіх, і ўдача спада-рожнічала яму ва ўсіх дзеяннях. 3 пакораных гарадоў вы-возіў ён золата ды багатыя скарбы, і ў сталіцы ягонай на-капіліся незлічоныя багацці: нідзе ў свеце не было анічога падобнага. Ён загадаў будаваць цудоўныя палацы, цэрк-вы ды аркі, і ўсе, хто бачыў гэтыя дзівосныя пабудовы, ка-залі: «Які вялікі князь!» Яны не думалі пра бядоты, у якія ён кінуў чужыя землі, не чулі стогнаў і скаргаў, што не змаўкалі ў абрабаваных ды спаленых гарадах.
Сам князь глядзеў на сваё золата і думаў, як іншыя: «Які я вялікі князь! Але мне яшчэ мала ўсяго гэтага! Хачу большага! Нічыя ўлада ў свеце не павінна быць роўнай маёй, не тое каб пераўзыходзіць яе!»
[ ён пайшоў вайной на сваіх суседзяў і ўсіх пакарыў.
Палонных каралёў ён загадаў прыкоўваць залатымі ланцугамі да сваёй калясніцы кожны раз, як збіраўся пра-ехацца па вуліцах сталіцы. Калі ж ён сядзеў за сталом, яны павінны былі ляжаць пры яго нагах і нагах прыдвор-ных ды хапаць кавалкі хлеба, якія ім кідалі.
Нарэшце, князь загадаў узвесці сабе на плошчах ды ў палацах статуі; ён хацеў быў паставіць іх і ў храмах, перад алтаром Госпада, але святары сказалі: «Князь, ты вялікі, але Бог вышэй за цябе, мы не асмельваемся зрабіць гэта».
— Добра! — сказаў злы князь.— Тады я скару і Бога!
I, аслеплены шалёнай фанабэрыяй, ён загадаў буда-ваць дзівосны карабель, на якім можна было гойсаць у па-ветры. Карабель быў размаляваны рознымі фарбамі і на-гадваў паўлінаў хвост, усеяны тысячамі вочак, але кож-нае вочка было руляй стрэльбы. Князь сеў на карабель; варта яму націснуць адну спружыну, са стрэльбаў выля-талі тысячы куляў, а стрэльбы адразу ж самі сабой зарад-жаліся нанова. Сто магутных арлоў былі запрэжаны ў ка-рабель, і вось ён узвіўся ў паветра, да сонца. Зямля ледзь віднелася ўнізе, горы ды лясы здаваліся спачатку узара-ным дзёрнам, потым намаляванымі на геаграфічнай кар-це і, нарэшце, зусім зніклі ў воблачным тумане. Усё вы-
237
шэй ды вышэй узнімаліся арлы; тады Бог паслаў аднаго са сваіх незлічоных анёлаў, але злы князь сустрэў яго зал-пам са стрэльбаў. Кулі адскочылі ад бліскучых крылаў анёла, як градзінкі; толькі адна-адзіная кропелька крыві выцекла з беласнежнага крыла і ўпала на карабель, дзе сядзеў князь. Яна глыбока ўелася ў дрэва і націснула на дно карабля са страшэннай сілай, быццам глыба свінцу ў тысячу пудоў. Карабель паляцеў уніз з неверагоднай хут-касцю; магутныя крылы арлоў пераламіліся; вецер так і свістаў у вушах князя; аблокі, што сабраліся з дыму ад спаленых гарадоў, грувасціліся наўкол і прымалі пачвар-ныя формы: велізарных ракаў, якія працягвалі да князя дужыя клюшні, абломкаў скал, што каціліся ўніз, і драко-наў, што дыхалі агнём. Князь ляжаў на дне карабля на-паўмёртвы ад страху. Нарэшце карабель засеў у густым вецці лясных дрэў.
— Я адолею Бога! — сказаў князь.— Я даў сабе клят-ву адолець яго, і быць па тым! — I ён загадаў пабудаваць новы карабель; будавалі яго сем гадоў. Загадаў ён таксама каваць маланкі з найцвярдзейшае сталі, каб узяць цвяр-дыню неба прыступам, і сабраў ваяроў з усіх канцоў сваёй дзяржавы; войскі пакрылі прастору ў некалькі квадрато-вых міляў. Ваяры гатовыя былі сесці на караблі, князь па-дышоў да свайго, але Бог наслаў на яго рой камароў, адзін толькі маленькі камаровы рой. Насякомыя гулі вакол князя ды джалілі яго ў твар і рукі. Ён злосна выхапіў меч, але сек ім толькі паветра, у камароў патрапіць аніяк не ўдавалася. Тады ён загадаў прынесці каштоўныя дываны ды ахінуць сябе імі з ног да галавы, каб аніводзін камар не мог дастаць яго сваім джалам. Загад быў выкананы, але адзін камар ухітрыўся прабрацца пад самы ніжні дыван, залез у вуха князя ды ўджаліў яго. Быццам агонь разліўся па князевай крыві, яд пранік у ягоны мозг, і ён сарваў з сябе ўсе апраткі ды голы ўзяўся кідацца з боку ў бок і ска-каць перад натоўпам сваіх бязлітасных салдат, а тыя толькі смяяліся са звар’яцелага князя, які хацеў перамаг-чы Бога і быў сам пераможаны камарыкам!
238
ОЛЕ-ЛУ.КОЙЕ
Ніхто на свеце не ведае гэтулькі казак, колькі ведае Оле-Лукойе. Вось жа майстар апавядаць!
Вечарам, калі дзеці спакойна сядзяць за сталом або на сваіх лаўках, з’яўляецца Оле-Лукойе. У адных панчохах ён ціха-ціха падымаецца па лесвіцы; потым асцярожна прыадчыняе дзверы, нячутна заходзіць у пакой і лёгка пырскае дзецям у вочы салодкім малаком. У руках яго ма-ленькая спрынцоўка, і малако пырскае з яе тоненькім-то-ненькім струменьчыкам. Тады павекі ў дзяцей пачына-юць сплюшчвацца, і яны ўжо не могуць разгледзець Оле, і ён падкрадваецца да іх ззаду і пачынае лёгенька дзьмуць ім у патыліцы. Падзьме — і галовы іх адразу ж цяжэюць. Гэта зусім не балюча,— у Оле-Лукойе няма ж злоснага намеру; ён хоча толькі, каб дзеці суцішыліся, а для гэтага іх абавязкова трэба пакласці ў ложак. Ну вось ён і паклад-зе іх, а потым пачынае ўжо апавядаць казкі. Калі дзеці паснуць, Оле Лукойе прысаджваецца да іх на ложак. Ап-рануты ён цудоўна: на ім шаўковы кафтан, толькі нельга сказаць, якога колеру — ён адлівае то блакітным, то зялё-ным, то чырвоным, гледзячы, у які бок павернецца Оле. Пад пахамі ў яго па парасону: адзін з малюнкамі, які ён раскрывае над добрымі дзецьмі, і тады ім усю ноч сняцца цудоўныя казкі, а другі зусім просты, гладкі, які ён разгор-твае над нядобрымі дзецьмі; ну яны і спяць усю ноч як цурбаны, і ўранку выяўляецца, што яны зусім нічога не бачылі ў сне.
Паслухаем жа пра тое, як Оле-Лукойе наведваў кож-ны вечар аднаго маленькага хлопчыка, Яльмара, і апавя-даў яму казкі! Гэта будзе цэлых сем казак,— у тыдні ж сем дзён.
Панядзелак
— Ну вось,— сказаў Оле-Лукойе, паклаўшы Яльмара ў ложак,— цяпер упрыгожым пакой!
I ў адзін момант усе пакаёвыя кветкі выраслі, сталі вялікімі дрэвамі, якія працягнулі свае доўгія галіны ўздоўж сцен да самай столі; увесь пакой ператварыўся ў цудоўную альтанку. Галіны дрэў былі абсыпаны квет-камі; кожная кветачка па прыгажосці і паху была лепш за
239
ружу, а на смак (калі б вы толькі захацелі яе пакашта-ваць) саладзей, чым варэнне; плады ж блішчэлі, як зала-тыя. Яшчэ на дрэвах былі пампушкі, якія ледзь не трэ-скаліся ад разынкавай начынкі. Проста дзіва нейкае! Рап-там пачуліся страшныя енкі ў шуфлядзе стала, дзе ляжалі вучэбныя дапаможнікі Яльмара.
— Што там такое? — сказаў Оле-Лукойе, пайшоў і выцягнуў шуфляду.
Выявілася, што гэта нервавалася аспідная дошка: у ра-шэнні напісанай на ёй задачы была памылка, і таму зада-ча не рашалася; грыфель скакаў і скакаў на адной вяро-вачцы, нібы сабачка; ён вельмі хацеў памагчы, але не мог. Гучна стагнаў і сшытак Яльмара; проста жах ахопліваў, слухаючы яго! На кожнай старонцы ў пачатку кожнага радка стаялі цудоўныя вялікія і маленькія літары — гэта быў пропіс; а побач ішлі другія, якія думалі, што трыма-юцца так жа цвёрда. Іх пісаў сам Яльмар, і яны, здавалася, спатыкаліся аб лінейкі, на якіх трэба было б стаяць.
— Вось як трэба трымацца! — гаварыў пропіс.— Вось так, з лёгкім нахілам управа!
— Ах, нам і хацелася,— адказвалі літары Яльмара,— але ж мы не можам! Мы такія дрэнненькія!
— Дык вас трэба трохі падцягнуць! — сказаў Оле-Лу-койе.
— Ды не, не! — закрычалі яны і выпрасталіся так, што люба было глядзець.
— Ну, цяпер нам не да казак! — сказаў Оле-Лу-койе.— Будзем практыкавацца! Раз-два! Раз-два! I ён да-вёў літары Яльмара да таго, што яны стаялі роўна і бадзё-ра, як любы пропіс. Але калі Оле-Лукойе пайшоў і Яль-мар прачнуўся раніцай, яны выглядалі так жа нікчэмна, як і раней.
Аўторак
Як толькі Яльмар лёг, Оле-Лукойе дакрануўся сваёй чароўнай спрынцоўкай да мэблі, і ўсе рэчы тут жа пачалі размаўляць паміж сабою; усе, акрамя плявальніцы; гэта маўчала і злавала на іх за мітусню: гавораць толькі пра сябе і нават не падумаюць пра тую, што так сціпла стаіць у кутку і дазваляе пляваць на сябе!