• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Аднойчы хлапчук пачуў, як маці сказала бацьку:
    — Стары ўвогуле жыве няблага, але ён такі адзінокі, бедны!
    У наступную ж нядзелю хлапчук загарнуў штосьці ў паперчыну, выйшаў за вароты і запыніў пакаёвага старога.
    — Будзь добры! Занясі гэта ад мяне старому пану! У мяне два алавяныя салдацікі, вось яму адзін! Няхай ён за-станецца ў яго, бо стары пан гэтакі адзінокі, бедны!
    Пакаёвы, здаецца, узрадаваўся, кіўнуў галавой і занёс салдаціка ў стары дом. Затым той жа слуга заявіўся да хлапчука запытаць, ці не пажадае ён сам зайсці да старога пана. Бацькі дазволілі, і хлапчук адправіўся ў госці.
    Медныя бляшкі на поручнях лесвіцы блішчэлі ярчэй, чым калі, быццам іх нацёрлі, чакаючы госця, а жвавыя трубачы — на дзвярах былі выразаныя якраз трубачы, якія выцікоўвалі з цюльпанаў,— здавалася, дзьмулі ў трубы з усяе сілы, і шчокі іхнія напаўняліся, круглелі
    230
    больш, чым заўсёды. Яны трубілі: «Тра-та-та-та! Хлоп-чык ідзе! Тра-та-та-та!» Дзверы адчыніліся, і хлапчук зайшоў у вітальню. Усе сцены былі абвешаны старымі партрэтамі рыцараў у латах-панцырах і жанчын у шаўковых сукенках, рыцарскія даспехі пазвоньвалі, а су-кенкі шамацелі... Затым хлапчук трапіў на лесвіцу, што спачатку вяла высока ўверх, а пасля зноў уніз, і апынуўся на даволі-такі пракаветнай тэрасе з вялікімі дзіркамі і шырокімі шчылінымі ў падлозе, з якіх вытыркаліся зялё-ная трава і лісце. Уся тэраса, увесь двор і нават уся сцяна дома былі абчапляныя зеленню, дык тэраса здавалася сапраўдным садам, хоць на самай справе гэта была толькі тэраса! Тут стаялі старыя гаршкі для кветак нападобе га-лоў з аслінымі вушамі; кветкі раслі ў іх як хацелі. У адным гаршку так і лезлі цераз край гваздзікі: зялёныя сцяблінкі іх разбягаліся ва ўсе бакі, і гваздзікі нібы гаварылі: «Вет-рык песціць нас, сонейка цалуе і абяцае падарыць нам у нядзелю яшчэ адну кветачку! Яшчэ адну кветачку ў няд-зелю!»
    3 тэрасы хлапчука завялі ў пакой, абабіты свіной ску-раю з залатым цісненнем.
    Што ж, пазалота сатрэцца, Свіная жскура застанецца! —
    гаварылі сцены.
    У тым жа пакоі стаялі ўпрыгожаныя разьбою крэслы з высокімі спінкамі.
    — Сядай! Сядай! — запрашалі яны, а пасля жаласна рыпелі.— Ох, як ломіць косці! I ў нас ламавіца, як і ў ста-рой шафы! Касталоміца ў спіне! Ох!
    Затым хлапчук зайшоў у той самы пакой, што навісаў, быццам балкон, над ніжнім паверхам. Тут сядзеў сам ста-рэнькі гаспадар.
    — Дзякуй за алавянага салдаціка, дружа! — сказаў ён хлапчуку.— I дзякуй, што сам завітаў да мяне!
    «Так, так» ці, лепш сказаць, «кхак, кхак!» — закрак-тала*і зарыпела мэбля. Крэслаў, сталоў і стулаў было столькі шмат, што яны заміналі адно аднаму пазіраць на хлапчука.
    На сцяне вісеў партрэт прыгожай маладой жанчыны з жывым вясёлым тварам, але зачасанай і ўбранай па даўнім ладзе: валасы яе былі напудраныя, а сукенка стая-
    231
    ла стырчком. Жанчына не сказала ні «так», ні «кхак», але ласкава пазірала на хлапчука, і ён тут жа запытаў у ста-рога:
    — Дзе вы яе дасталі?
    — У крамцы старызніка,— адказаў той.— Там шмат такіх партрэтаў, але ніхто на іх не зважае: ніхто не ведае, з каго іх малявалі,— усе тыя асобы даўным-даўно памерлі і пахаваныя. Вось і гэтай пані няма на свеце гадоў пяць-дзесят, але я ведаў яе некалі, у даўніну.
    Пад карцінай вісеў за шклом букецік засушаных кве-так; ім, мусіць, таксама было гадоў пад пяцьдзесят,— такія яны былі старыя! Маятнік вялікага і старасвецкага гадзінніка гайдаўся туды-сюды, стрэлка рухалася, і ўсё ў пакоі старэла з кожнай хвілінаю, само таго не заўва-жаючы.
    — У нас дома кажуць, што ты вельмі адзінокі! — пра-мовіў хлапчук.
    — О! Мяне пастаянна наведваюць успаміны... Яны прыводзяць з сабой столькі знаёмых асоб і вобразаў!.. A цяпер вось і ты зайшоў да мяне! He, мне добра!
    I стары ўзяў з паліцы кніжку з малюнкамі. Там былі адлюстраваныя цэлыя працэсіі, незвычайна дзіўныя ка-рэты, якіх цяпер ужо не ўбачыш, салдаты, падобныя на трэфовых валетаў, гарадскія рамеснікі са сцягамі, што лу-налі. У краўцоў на сцягах красаваліся нажніцы, якія пад-трымлівалі два львы, у шаўцоў жа не боты, а арол з дзвю-ма галовамі — шаўцы робяць толькі парныя рэчы. Вось гэта была кніжка дык кніжка!
    Стары гаспадар падаўся ў суседні пакой па варэнне, яблыкі і арэхі. He, у старасвецкім доме, далібог, было вельмі цудоўна і добра.
    — А я проста не магу заставацца тут! — прамовіў ала-вяны салдацік, які стаяў на куфры.— Тут так ціха і сумна. He, хто прывыкнуў да сямейнага жыцця, таму тут не жыць. Сілы маёй больш няма! Дзень цягнецца тут бяскон-ца, а вечар яшчэ даўжэй! Тут не пачуеш ні прыемных гу-тарак, якія вялі, бывала, твае бацькі, ні вясёлай дзіцячай гульні, як у вас! Стары гаспадар такі адзінокі! Ты думаеш, яго хто-небудзь цалуе? Пазірае на яго хто-небудзь з лас-кай? Бывае ў яго елка? Атрымлівае ён падарункі? He, ніколі! Вось ён хіба труну атрымае!.. He, далібог, я не вы-трымаю такога жыцця!
    232
    — Ну, ну, хопіць! — сказаў хлапчук.— Па-мойму, тут цудоўна; сюды завітваюць успаміны і прыводзяць з сабою столькі знаёмых асобаў!
    — Штосьці не бачыў я іх, ды і мне яны незнаёмыя ж! — адказаў алавяны салдацік.— He, мне проста няма сілы за-ставацца тут!
    — А трэба! — сказаў хлапчук.
    У гэтую хвіліну ў пакой зайшоў з вясёлай усмешкаю стары і чаго ён толькі не прынёс! I варэння, і яблыкаў, і арэхаў! Хлапчук адразу ж забыўся пра алавянага сал-даціка.
    Вясёлы і задаволены вярнуўся ён дадому. Дні ішлі за днямі; хлапчук па-ранейшаму дасылаў у стары дом прывітанні, а адтуль меў таксама прывітанні ў адказ, і вось хлопчык зноў накіраваўся туды ў госці.
    Разньія трубачы зноў падалі свой голас: «Тра-та-та-та! Хлопчык прыйшоў! Тра-та-та-та!» Рыцары і паненкі на партрэтах пазвоньвалі даспехамі і шалясцелі шаўковымі сукенкамі, свіная скура размаўляла, а старыя крэслы рыпелі і крахталі ад раматусу ў спіне: «Ох!» Ад-ным словам, усё было як і першы раз,— у старым доме час і дні ішлі адно ўслед аднаму, без ніякай змены.
    — He, я не вытрываю! — усклікнуў алавяны сал-дацік.— Я плакаў ужо волавам! Тут вельмі жалобна! Ня-хай лепш пашлюць мяне на вайну, няхай адарве там мне руку ці нагу! Усё ж змена будзе! Сілы больш у мяне няма!.. Цяпер і я ведаю, што гэта за ўспаміны, якія прыводзяць з сабою знаёмыя асобы! Мяне яны таксама наведалі, і, па-вер, ім не ўзрадуешся! Асабліва калі яны пачнуць навед-вацца да цябе часта. Урэшце я готовы быў саскочыць з куфра!.. Я бачыў цябе і ўсіх тваіх!.. Вы ўсе стаялі перада мною, як жывыя! Гэта было раніцай у нядзелю... Усе вы, дзеці, стаялі ў сталовай, такія сур’ёзныя, набожна склаўшы рукі, і пелі ранішні псалом... Тата і мама стаялі тут жа. Нечакана дзверы адчыніліся, і ўвайшла, хоць яе не клікалі, двухгадовая ваша сястрычка Мары. А ёй варта толькі пачуць музыку альбо спевы — усё роўна якія, тут жа кружыцца ў танцы. Вось яна і пачала прытанцоўваць, але ніяк не магла трапіць у такт — вы спявалі гэтак пра-цяжна... Яна падымала то левую ножку, то правую і вы-цягвала шыйку, але ладу не было ніякага. Ніхто з вас на-ват не ўсміхнуўся, хоць і нялёгка было стрымацца. Я не
    233
    стрымаўся, ціхенька ўсміхнуўся сам сабе, дык і паляцеў долу! На лобе маім ускочыў вялікі гузак — ён і цяпер яш-чэ не сыйшоў і так трэба мне... Усё, што бачыў, чуў і пера-жыў я ў вашай сям’і, так і ўсплывае ў мяне перад вачыма! Вось якія яны, гэтыя ўспаміны, і вось што яны прыводзяць з сабою!.. Скажы, вы і цяпер яшчэ спяваеце раніцай? Рас-кажы мне што-небудзь пра маленькую Мары! А калега мой, алавяны салдацік, як жыве? Вось шчаслівец!.. He, не, я проста не вытрываю!..
    — Цябе падарылі! —сказаў хлапчук.— I ты павінен застацца тут! Хіба ты не разумееш гэтага?
    Стары гаспадар заявіўся са скрынкай, у якой было шмат самага рознага і незвычайнага: нейкія шкатулачкі, флакон-чыкі і калоды старасвецкіх картаў — такіх вялікіх, аздоб-леных золатам, цяпер ужо не ўбачыш! Дзядок адчыніў для госця і вялікія скрынкі даўняга камоднага бюро і нават клавікорды, на вечку якіх быў намалёваны пейзаж. Інструмент пад рукой гаспадара выдаваў ціхія дрыготкія гукі, а сам стары напяваў пры гэтым нейкую тужлівую ме-лодыю.
    — Гэтую песню спявала калісьці яна! — сказаў ён, кіўнуўшы на партрэт, куплены ў старызніка, і вочы яго заблішчэлі.
    — Я хачу на вайну! Хачу на вайну! — залемантаваў нечакана алавяны салдацік і кінуўся прэч з куфра.
    Дзе ж ён дзеўся! Шукаў яго і сам стары гаспадар, шу-каў і хлапчук — няма нідзе, ды і толькі.
    — Ладна, я знайду яго пасля! — сказаў дзядок, але так і не знайшоў. Падлога ўся была са шчылінамі, салдацік упаў у адну з іх і ляжаў там, быццам у незасыпанай магіле.
    Увечар хлапчук вярнуўся дадому. Час ішоў; наступіла зіма; вокны замерзлі, і хлопчыку прыйшлося дыхаць на іх, каб адтала на марозным шкле хоць маленькая лапінка, у якую можна было б зірнуць на вуліцу. Снег зацярушыў усе выразанкі і надпісы на аздобе старога дома і закідаў лесвіцу,— будынак стаяў быццам нежылы. Ды так яно і было: стары, гаспадар яго, памёр.
    Вечарам да старога дома пад’ехала калясніца, на яе паклалі труну і павязлі дзядка за горад, у сямейны склеп. Ніхто не крочыў за труной — усе сябры старога даўным-даўно памерлі. Хлапчук паслаў услед труне паветраны пацалунак.
    234
    Пасля некалькіх дзён у старым доме назначылі аўкцын. Хлапчук бачыў з акенца, як выносілі старас-вецкія партрэты рыцараў і паненак, кветкавыя гаршкі з доўгімі вушамі-ручкамі, старыя крэслы і шафы ды камо-ды. Адно падалося сюды, іншае туды; партрэт пані, купле-ны ў крамцы старызніка, вярнуўся зноў у дом дй так там і застаўся: ніхто ж не ведаў гэтай жанчыны, дык нікому і не патрэбен быў яе партрэт.
    Увесну пачалі бурыць стары дом —гэтая вартая жалю разваліна ўжо мазоліла ўсім вочы, і з вуліцы можна было зазірнуць у пакоі са шпалерамі са свіной скуры, што віселі цяпер абрыўкамі; зелянота на тэрасе разраслася яшчэ пышней і густа абвівала ўпалыя бэлькі. Затым прыбралі, вычысцілі мясціну, дзе стаяў стары дом.
    — Вось і выдатна! — сказалі суседнія дамы.
    Замест старога дома на вуліцы з’явіўся новы, з вялікімі вокнамі і белымі роўнымі сценамі. Перад ім, гэта значыць, уласна, на тым самым месцы, дзе стаяў раней стары дом, заклалі садзік, і вінаградныя галінкі пацягнуліся адтуль да сцяны суседняга дома. Садзік абгарадзілі высокімі жа-лезнымі краткамі, а ў яго вяла жалезная брамка. Усё гэта выглядала так хораша, што праходжыя прыпыняліся і выцікоўвалі скрозь краткі. Вінаградныя галінкі былі ўсыпаныя дзесяткамі вераб’ў, якія ціўкалі наперабой, але не пра стары дом,— бо яны яго не маглі помніць; з таго часу прайшло гэтулькі гадоў, што хлапчук паспеў стаць мужчынам. 3 яго выйшаў дзелавіты чалавек — на ра-дасць бацькам. Ён толькі што ажаніўся і пераехаў са сваёй маладой жонкаю якраз у гэты новы дом з садам.