• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Калі людзі не топяцца,— пыталася русалачка,— тады яны жывуць вечна, не паміраюць, як мы?
    — Ну што ты! — адказвала старая.— Яны таксама паміраюць, іхні век нават карацейшы за наш. Мы жывём трыста гадоў; толькі калі мы перастаем быць, нас не хава-
    208
    юць, у нас нават няма магіл, мы проста ператвараемся ў марскую пену.
    — Я б аддала ўсе свае сотні гадоў за адзін дзень чала-вечага жыцця,— прамовіла русалачка.
    — Глупства! He трэба і думаць пра гэта! — сказала старая.— Нам тут жывецца куды лепш, чым людзям на зямлі!
    — Значыць, і я памру, стану марской пенай, не буду больш чуць музыкі хваляў, не ўбачу ні дзівосных кветак, ні чырвонага сонца! Няўжо я ніяк не магу пажыць сярод людзей?
    — Можаш,— сказала бабуля,— няхай толькі хто-не-будзь з людзей палюбіць цябе так, што ты станеш яму да-ражэйшай за бацьку і маці, калі ты завалодаеш усім яго сэрцам і ўсімі думкамі, калі ён ажэніцца з табой і пакля-нецца ў вечнай вернасці. Але гэтага не можа быць ніколі! Бо тое, што ў нас лічыцца прыгожым — твой рыбін хвост, напрыклад,— людзі лічаць брыдкім. Яны нічога не разу-меюць у прыгажосці; на іх меркаванне, каб быць прыго-жым, трэба абавязкова мець дзве нязграбныя падпоркі — ногі, так яны іх называюць.
    Русалачка глыбока ўздыхнула і сумна паглядзела на свой рыбін хвост.
    — Будзем жыць — не тужыць! — сказала старая.— Павесялімся ўдосталь, трыста гадоў — тэрмін немалы... Сягоння вечарам у нас у палацы баль!
    Вось было хараство, якога не ўбачыш на зямлі! Сцены і столь танцавальнай залы былі з тоўстага, але празры-стага шкла; уздоўж сцен радамі ляжалі сотні вялізных пурпуровых і травяніста-зялёных ракавін з блакітнымі агеньчыкамі ўсярэдзіне; агні гэтыя ярка асвятлялі ўсю за-лу, а праз шкляныя сцены — і мора вакол. Відаць было, як да сцен падплываюць чародкі вялікіх і маленькіх рыб, і луска іх пераліваецца золатам, серабром, пурпурам.
    Пасярод залы вада бегла шырокай плынню, і ў ёй тан-цавалі пад свае дзівосныя спевы вадзянікі і русалкі. Такіх цудоўных галасоў не бывае ў людзей. Русалачка спявала лепш за ўсіх, і ўсе пляскалі ёй у ладкі. На хвіліну яна па-весялела з думкай аб тым, што ні ў кога і нідзе, ні ў моры, ні на зямлі, няма такога цудоўнага голасу, як у яе; але по-
    9 X. К. Андэрсен
    209
    тым яна зноў пачала думаць пра надводны свет, аб прыго-жым прынцу, і засумавала. Непрыкметна выслізнула яна з палаца і, пакуль там спявалі і весяліліся, маркотна ся-дзела ў сваім садку. Раптам зверху данесліся гукі валтор-наў, і яна падумала: «Вось ён зноў катаецца на лодцы! Як я люблю яго! Больш, чым бацьку і маці! Я належу яму ўсім сэрцам, усімі сваімі думкамі, яму я б ахвотна ўручыла шчасце ўсяго майго жыцця! На ўсё б я пайшла — каб толькі б мне быць з ім. Пакуль сёстры танцуюць у баць-коўскім палацы, паплыву ж я да ведзьмы марской. Я заўсёды баялася яе, але можа, яна штосьці параіць ці як-небудзь дапаможа мне!»
    I русалачка паплыла са свайго садка да бурлівых віроў, за якімі жыла ведзьма. Яшчэ ні разу не даводзілася ёй праплываць гэтай дарогай; тут не раслі ні кветкі, ні на-ват трава — навакол быў толькі голы шэры пясок; вада за ім бурліла і шумела, як пад млынавым колам, і ўцягвала за сабой у бяздонне ўсё, што толькі сустракала на сваім шля-ху. Якраз між такіх бурлівых віроў і давялося плыць руса-лачцы, каб трапіць у той край, дзе ўладарыла ведзьма. Да-лей шлях ляжаў праз гарачы пузырысты іл, гэтае месца ведзьма называла сваім тарфяным балотам. А там ужо было рукой падаць да яе жытла, абкружанага дзіўным ле-сам: замест дрэў і кустоў у ім раслі паліпы — паўжы-вёліны-паўрасліны, падобныя на стогаловых змеяў, якія вырасталі проста з пяску; галіны іх былі падобныя на доўгія слізготкія рукі з пальцамі, звівістымі, як чарвякі; паліпы ні на хвіліну не пераставалі варушыцца ад кораня да самай верхавіны і хапалі гнуткімі пальцамі ўсё, што толькі ім траплялася, і ўжо больш не выпускалі. Русалач-ка з перапуду спынілася, сэрцайка яе закалацілася ад страху, яна гатова была вярнуцца, але прыгадала прынца і набралася смеласці: моцна завязала вакол галавы свае доўгія валасы, каб у іх не ўчапіліся паліпы, скрыжавала на грудзях рукі і, як рыба, паплыла між агідных паліпаў, якія цягнуліся да яе сваімі звівістымі рукамі. Яна бачыла, як моцна, нібы жалезнымі абцугамі, трымалі яны сваімі пальцамі ўсё, што ўдалося ім схапіць: белыя шкілеты люд-зей, якія ўтапіліся, карабельныя рулі, скрыні, косці жы-
    210
    вёлін, нават адну русалачку. Паліпы злавілі і задушылі яе. Гэта было страшнейшым за ўсё.
    Але вось яна апынулася на коўзкай лясной паляне, дзе куляліся, паказваючы брыдкае жаўтаватае пуза, вялікія, тлустыя вадзяныя вужы. Пасярод паляны быў пабудава-ны дом з белых чалавечых касцей. Тут жа сядзела сама марская ведзьма і карміла з рота жабу, як людзі кормяць цукрам маленькіх канарэек. Агідных вужоў яна называла сваімі кураняткамі і дазваляла ім поўзаць па сваіх вялікіх наздраватых, як губка, грудзях.
    — Ведаю, ведаю, чаму ты прыплыла! — сказала руса-лачцы марская ведзьма.— Глупства ты задумала, але ж я ўсё-ткі дапамагу табе — на тваю ж бяду, мая прыгажуня! Ты хочаш пазбавіцца ад свайго хваста і атрымаць замест яго дзве падпоркі, каб хадзіць, як людзі. Хочаш, каб юны прынц пакахаў цябе.
    I ведзьма зарагатала так гучна і брыдка, што і жаба і вужы пападалі з яе і пляснуліся на пясок.
    — Ну добра, ты з’явілася ў самы час! — працягвала ведзьма.— Калі б ты прыйшла заўтра раніцай, то было б позна, і я не магла б дапамагчы табе раней, чым у будучым годзе. Я прыгатую табе пітво, ты возьмеш яго, паплывеш з ім да берага яшчэ да ўсходу сонца, сядзеш там і вып’еш усё да кроплі; тады твой хвост раздвоіцца і ператворыцца ў пару стройных, як сказалі б людзі, ножак. Але табе буд-зе так балюча, быццам цябе праніжуць вострым мячом. Затое ўсе, хто цябе ўбачыць, скажуць, што такой прыго-жай дзяўчыны яны яшчэ не сустракалі! Ты захаваеш сваю плаўную паходку — ніводная танцоўшчыца не па-раўнаецца з табой, але памятай: ты будзеш ісці як па вос-трых нажах, і твае ногі будуць крывяніць. Вытрымаеш усё гэта? Тады я дапамагу табе.
    — Так! — сказала русалачка дрыготкім голасам, па-думаўшы аб прынцу.
    — Памятай,— сказала ведзьма,— калі ты набудзеш чалавечы выгляд, табе не зрабіцца зноў русалкай! He ўбачыш ты ні марскога дна, ні бацькоўскага дому, ні сяс-цёр. А калі прынц не пакахае цябе так, што забудзе дзеля цябе і бацьку і маці, калі ты не завалодаеш усім яго сэрцам і калі ён не ажэніцца з табой, ты загінеш; на першым жа
    211
    досвітку пасля яго жаніцьбы з другой тваё сэрца разар-вецца на часткі, і ты станеш пенай марской.
    — Няхай! — сказала русалачка і збялела як смерць.
    — А яшчэ ты павінна заплаціць мне за дапамогу,— сказала ведзьма.— I я нятанна вазьму! У цябе дзіўны го-лас, ім ты і думаеш зачараваць прынца, але ты павінна ад-даць гэты голас мне. Я вазьму за свой бясцэнны напой са-мае лепшае, што ёсць у цябе: бо я павінна прымяшаць да напітка сваю ўласную кроў, каб ён стаў востры, як лязо мяча.
    — Калі ты возьмеш мой голас, што ж застанецца мне? — запытала русалачка.
    — Твой вельмі прыгожы твар, твая плаўная паходка і твае гаваркія вочы — гэтага дастаткова, каб пакарыць чалавечае сэрца! Ну годзе, не бойся: высунеш язычок, і я адрэжу яго ў аплату за чарадзейны напой!
    — Добра! — сказала русалачка, і ведзьма паставіла на агонь кацёл, каб зварыць пітво.
    — Чысціня — лепшая прыгажосць! — сказала яна і выцерла кацёл вязкай жывых вужоў.
    Потым яна падрапала сабе грудзі; у кацёл закапала чорная кроў, і хутка пачалі падымацца клубы пары, якія набывалі такія вычварныя формы, што проста жах браў. Ведзьма штохвілінна падбаўляла ў кацёл новае і новае зелле, і, калі пітво закіпела, яно забулькала так, быццам плакаў кракадзіл. Нарэшце напой быў гатовы, на выгляд ён здаваўся вельмі празрыстай крынічнай вадой.
    — Бяры! — сказала ведзьма, аддаючы русалачцы на-пой.
    Потым адрэзала ёй язык, і русалачка стала нямой — не магла больш ні спяваць, ні гаварыць.
    — Схопяць цябе паліпы, калі паплывеш назад,— на-казвала ведзьма,— пырсні на іх кроплю пітва, і іх рукі і пальцы разляцяцца на тысячу кавалачкаў.
    Але русалачцы не давялося гэтага рабіць — паліпы з жахам адварочваліся пры адным выглядзе напою, які блішчаў у яе руках, нібы яркая зорка. Хутка праплыла яна лес, мінула балота і бурлівыя віры.
    Вось і бацькоўскі палац; агні ў танцавальнай зале па-тушаны, усе спяць. Русалачка не адважылася больш
    212
    увайсці туды, бо яна ж была нямая і збіралася пакінуць бацькоўскі дом назаўсёды. Сэрца яе гатова было разар-вацца ад тугі. Яна прашмыгнула ў сад, узяла па кветачцы з градкі ў кожнай сястры, паслала родным тысячы павет-раных пацалункаў і паднялася на цёмна-блакітную па-верхню мора.
    Сонца яшчэ не ўзыходзіла, калі яна ўбачыла перад са-бою палац прынца і прысела на шырокую мармуровую лесвіцу. Месяц асвятляў яе сваім дзівосным блакітным ззяннем. Русалачка выпіла пякучы напой, і ёй падалося, быццам яе працялі вострым з абодвух бакоў мячом; яна страціла прытомнасць і павалілася як нежывая. Калі яна ачуняла, над морам ужо ззяла сонца; ва ўсім целе яна ад-чувала пякучы боль. Перад ёю стаяў прыгожы прынц і са здзіўленнем разглядваў яе. Яна апусціла вочы і ўбачыла, што рыбін хвост знік, а замест яго ў яе з’явіліся дзве ма-ленькія беленькія ножкі. Але яна была зусім голая і таму захуталася ў свае доўгія, густыя валасы. Прынц запытаў, хто яна і як сюды трапіла, але яна толькі лагодна і сумна глядзела на яго сваімі цёмна-сінімі вачыма: гаварыць жа яна не магла. Тады ён узяў яе за руку і павёў у палац. Праўду сказала ведзьма: кожны крок прычыняў русалач-цы такі боль, быццам яна ішла па вострых нажах і іголках; але яна цярпліва пераносіла боль і ішла поплеч з прынцам лёгка, нібы па паветры. Прынц і яго світа толькі дзівіліся з яе цудоўнай, плаўнай паходкі.
    Русалачку апранулі ў шоўк і муслін, і яна стала пер-шай прыгажуняй пры двары, але заставалася па-раней-шаму нямой, не магла ні спяваць, ні гаварыць. Неяк адна-го разу да прынца і яго царскіх бацькоў паклікалі дзяўчат-рабынь, прыбраных у шоўк і золата. Яны заспявалі, адна з іх спявала асабліва хораша, і прынц пляскаў у ладкі і ўсміхаўся ёй. Засумавала русалачка: калісьці і яна магла спяваць, і непараўнальна лепш! «Ах, каб ён ведаў, што я назаўсёды рассталася са сваім голасам, толькі каб быць каля яго!»