• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Часта па вечарах, абняўшыся, усплывалі пяць сясцёр на паверхню. Ва ўсіх былі дзівосныя галасы, як ні ў кога з людзей, і калі пачыналася бура, якая пагражала гібеллю
    203
    караблям, яны плылі перад караблямі і спявалі так солад-ка аб тым, як добра на марскім дне, угаворвалі матросаў без боязі спусціцца ўніз. Толькі матросы не маглі раза-браць слоў, ім здавалася, што гэта проста шуміць бура, ды і не давялося б ім убачыць на дне ніякіх дзівосаў — калі карабель тануў, людзі захлыналіся і траплялі ў палац марскога цара ўжо мёртвыя.
    Малодшая ж русалачка, калі сёстры яе ўсплывалі вось так на паверхню, заставалася адна-адзінюткая і глядзела ім ўслед, і ёй хацелася плакаць, ды толькі русалкам не дадзена слёз, і ад гэтага ёй было яшчэ горш.
    — Ах, калі ж мне будзе пятнаццаць гадоў! — казала яна.— Я ведаю, што вельмі палюблю той свет і людзей, якія там жывуць!
    Нарэшце і ёй споўнілася пятнаццаць гадоў.
    — Ну вось, выгадавалі і цябе! — сказала бабуля, кара-лева-ўдава.— Падыдзі ж сюды, я ўпрыгожу цябе, як ас-татніх сясцёр!
    I яна надзела русалачцы на галаву вянок з белых лілей, толькі кожны пялёстак быў палавінкай жамчужы-ны, а потым начапіла ёй на хвост восем вустрыц у знак яе высокага сану.
    — Ды гэта балюча! — сказала русалачка.
    — Каб быць прыгожай, можна і пацярпець! — сказала бабуля.
    Ах, з якой ахвотай скінула б русалачка ўсю гэту пыш-насць і цяжкі вянок! Чырвоныя кветкі з яе градкі падышлі б ёй куды больш, але нічога не паробіш.
    — Бывайце! — сказала яна і лёгка і плаўна, быццам бурбалачка паветра, паднялася на паверхню.
    Калі яна падняла галаву над вадой, сонца толькі што се-ла, але аблокі яшчэ адсвечвалі ружовым і залатым, а ў блякла-чырвоным небе ўжо запаліліся ясныя вячэрнія зоркі; паветра было мяккае і свежае, мора спакойнае. Не-падалёку стаяў трохмачтавы карабель з адным паднятым ветразем — не было ні самага малога ветрыку. Усюды на снасцях і рэях сядзелі матросы. 3 палубы чуліся музыка і спевы, а калі зусім сцямнела, сотні рознакаляровых ліхтарыкаў асвяцілі карабель, і ў паветры быццам бы замільгалі сцягі ўсіх нацый. Русалачка падплыла прама да
    204
    акна каюты, і кожны раз, калі яе прыпадымала хваляй, яна магла зазірнуць усярэдзіну праз празрыстае шкло. Там было шмат прыгожа апранутых людзей, але прыгажэй-шым за ўсіх быў малады прынц з вялікімі чорнымі вачыма. Яму, пэўна, было не больш за шаснаццаць гадоў. Святка-ваўся дзень нараджэння, таму на карабл і і было так весела. Матросы танцавалі на палубе, а калі выйшаў туды малады прынц, у неба ўзляцелі сотні ракет, і стала светла як днём, нават русалачка зусім перапалохалася і нырнула ў ваду, але хутка зноў высунула галаву, і здавалася, нібы ўсе зоркі з неба падаюць да яе ў мора. Ніколі яшчэ не бачыла яна та-кога феерверка. Круціліся колам вялізныя сонцы, узлята-ла ў сінюю высь дзівосная вогненная рыба, і ўсё гэта адлю-строўвалася ў ціхай, яснай вадзе. На самім караблі было таксветла, штоможнабылоадрозніць кожны канат, алюд-зей і тым больш. Ах, які прыгожы быў малады прынц! Ён паціскаў усім рукі, усміхаўся і смяяўся, а музыка ўсё гры-мела і грымела ў цудоўную ноч.
    Ужо было позна, а русалачка ўсё не магла вачэй адар-ваць ад карабля і ад вельмі прыгожага прынца. Патухлі рознакаляровыя ліхтарыкі, не ўзляталі больш ракеты, не грукаталі гарматы, затое загуло і забурчала ў глыбіні марской. Русалачка гайдалася на хвалях і ўсё заглядвала ў каюту, а карабель пачаў набіраць ход, адзін за адным распускаліся ветразі, усё вышэй узнімаліся хвалі, збіраліся хмары, далёка забліскалі маланкі.
    Насоўвалася бура, матросы пачалі здымаць ветразі. Карабель, разгойдваючыся, плыў па разгневаным моры, хвалі ўзнімаліся вялізнымі чорнымі гарамі, імкнучыся пе-ракаціцца цераз мачту, а карабель ныраў, быццам ле-бедзь, між высозных валоў і зноў узнімаўся на грэбень грувасткай хвалі. Русалачцы ўсё гэта здавалася прыем-най прагулкай.
    Карабель стагнаў і трашчаў; вось падалася пад уда-рамі хваляў тоўстая абшыўка бартоў, хвалі захліснулі ка-рабель, пераламалася папалам, як чарацінка, мачта, ка-рабель лёг на бок, і вада хлынула ў трум. Тут ужо руса-лачка зразумела, якая небяспека пагражае людзям,— ёй і самой даводзілася ўхіляцца ад бярвення і абломкаў, якія насіліся па хвалях. На хвіліну стала цёмна, хоць вока вы-
    205
    калі, але вось бліснула маланка, і русалачка зноў убачыла людзей на караблі. Кожны ратаваўся як мог. Яна шукала вачыма прынца і ўбачыла, як ён упаў у ваду, калі кара-бель разваліўся на часткі. Спярша яна вельмі ўзрадава-лася — ён жа трапіць цяпер да яе на дно, але тут жа ўспомніла, што людзі не могуць жыць у вадзе і ён прыплы-ве ў палац яе бацькі толькі мёртвым. He, не, ён не павінен памерці! I яна паплыла між бярвення і дошак, зусім не ду-маючы аб тым, што яны могуць яе раздушыць. Яна то ны-рала глыбока, то ўзлятала на хвалю і нарэшце даплыла да юнага прынца. Ён амаль ужо зусім выбіўся з сіл і плыць па бурным моры не мог. Рукі і ногі адмаўляліся яму служыць, прыгожыя вочы заплюшчыліся, і ён патануў бы, калі б не з'явілася яму на дапамогу русалачка. Яна прыўзняла над вадой яго галаву і дала магчымасць хвалям несці іх абоіх хоць куды...
    Да раніцы бура сціхла. Ад карабля не засталося і трэскі. Зноў заззяла над вадой сонца і як быццам вярнула фарбы шчокам прынца, але вочы яго ўсё яшчэ былі за-плюшчаны.
    Русалачка адкінула з ілба прынца валасы, пацалава-ла яго ў высокі прыгожы лоб, і ёй падалося, што ён падоб-ны на мармуровага хлопчыка, які стаіць у яе садзе. Яна пацалавала яго яшчэ раз і пажадала, каб ён выжыў.
    Нарэшце яна ўбачыла сушу, высокія сінія горы, на вяршынях якіх, нібы чароды лебедзяў, бялелі снягі. Каля самага берага зелянелі дзівосныя лясы, а перад імі стаяла не то царква, не то манастыр — яна не магла сказаць дак-ладна, ведала толькі, што гэта быў будынак. У садзе раслі апельсінавыя і лімонныя дрэвы, а каля самых варотаў — высокія пальмы. Мора ўразалася тут у бераг невялікім залівам, ціхім, але вельмі глыбокім, са скалой, каля якой мора намыла дробнага белага пяску. Сюды якраз і пры-плыла русалачка з прынцам і паклала яго на пясок так, каб галава была крыху вышэй на сонцы.
    Тут у высокім белым будынку зазванілі званы, і ў сад высыпаў цэлы натоўп маладых дзяўчат. Русалачка ад-плыла далей за высокія камяні, якія тарчалі з вады, на-крыла свае валасы і грудзі марской пенай, так што цяпер
    206
    ніхто не заўважыў бы яе твару, і пачала чакаць, ці не прыйдзе хто на дапамогу няшчаснаму прынцу.
    Неўзабаве да скалы падышла маладая дзяўчына і спа-чатку вельмі спалохалася, але тут жа пасмялела і па-клікала іншых людзей, і русалачка ўбачыла, што прынц ажыў і ўсміхнуўся ўсім, хто быў каля яго. А ёй ён не ўсміх-нуўся, ён нават не ведаў, што яна выратавала яму жыццё. Засумавала русалачка, і калі прынца завялі ў вялікі буды-нак, яна сумна нырнула ў ваду і паплыла дамоў.
    Цяпер яна стала яшчэ цішэйшай, яшчэ больш заду-меннай, чым раней. Сёстры цікавіліся, што яна бачыла ўпершыню на паверхні мора, але яна нічога ім не расказала.
    Часта раніцамі і вечарамі прыплывала яна да таго мес-ца, дзе пакінула прынца. Яна бачыла, як паспявалі ў садзе плады, як іх потым збіралі, бачыла як растаў снег на вы-сокіх гарах, але прынца так больш і не бачыла і вярталася дамоў кожны раз усё больш маркотнай. Адзінай радасцю было для яе сядзець у сваім садзе, абхапіўшы рукамі пры-гожую мармуровую статую, падобную на прынца, але свае кветкі яна больш не даглядала. Яны здзічэлі і раз-расліся па дарожках, перапляліся сцяблінамі і лісцем з галінамі дрэў, і ў садзе стала зусім цёмна.
    Нарэшце яна не вытрымала і расказала пра ўсё адной з сясцёр. Потым даведаліся і астатнія сёстры, але больш ніхто, хіба што яшчэ дзве-тры русалкі ды іхнія самыя блізкія сяброўкі. Адна з іх таксама ведала аб прынцу, ба-чыла свята на караблі і нават ведала, адкуль родам прынц і дзе яго каралеўства.
    — Паплылі разам, сястрыца! — сказалі русалачцы сё-стры і, абняўшыся, падняліся на паверхню мора каля таго месца, дзе стаяў палац прынца.
    Палац быў узведзены са светла-жоўтага бліскучага каменя, з вялікімі мармуровымі лесвіцамі; адна з іх спу-скалася проста да мора. Прыгожыя пазалочаныя купалы ўзвышаліся над дахам, а паміж калонамі, якія абкружалі будынак, стаялі мармуровыя статуі, зусім як жывыя людзі. Праз высокія люстраныя вокны былі відаць рас-кошныя пакоі; усюды віселі дарагія шаўковыя фіранкі, былі разасланы дываны, а сцены ўпрыгожвалі вялікія карціны. Цуд, ды і толькі! Пасярод самай вялікай залы
    207
    журчаў фантан; струмені вады білі высока-высока пад шкляны купал, праз які ваду і дзіўныя расліны, па краях басейна, асвятляла сонца.
    Цяпер русалачка ведала, дзе жыве прынц, і пачала прыплываць да палаца амаль кожны вечар ці кожную ноч. Ніводная з сясцёр не асмельвалася падплываць да зямлі так блізка, ну а яна заплывала нават у вузкі канал, што праходзіў якраз пад мармуровым балконам, ад якога па-даў на ваду доўгі цень. Тут яна спынялася і падоўгу гля-дзела на юнага прынца, а ён жа думаў, што гуляе пры святле месяца адзін-адзінюткі.
    Шмат разоў бачыла яна, як ён катаўся з музыкантамі на сваёй шыкоўнай лодцы, упрыгожанай трапяткімі сця-гамі. Русалачка пазірала з зялёнага трыснягу, і калі людзі часам заўважалі, як трапеча на ветры яе доўгі серабры-ста-белы вэлюм, ім здавалася, што гэта плёскае крыламі лебедзь.
    Шмат разоў чула яна, як гаварылі аб прынцу рыбакі, якія лавілі па начах з факелам рыбу, яны расказвалі аб ім шмат добрага, і русалачка радавалася, што выратавала яму жыццё, калі амаль нежывога, насіла па хвалях; яна прыгадвала, як яго галава ляжала на яе грудзях і як пяш-чотна пацалавала яна яго тады. А ён жа нічога не ведаў пра яе, яна яму і прысніцца не магла!
    Усё больш і больш пачынала русалачка любіць лю-дзей, усё мацней цягнула яе да іх; іхні зямны свет здаваўся ёй значна большым, чым яе падводны, яны маглі ж пера-плываць на сваіх караблях мора, узбірацца на высокія го-ры вышэй за аблокі, а іхнія краіны з лясамі і палямі раскінуліся так шырока, што і вокам не ахопіш! Вельмі хацелася русалачцы пабольш даведацца пра людзей, пра іх жыццё, але сёстры не маглі адказаць на ўсе яе пытанні, і яна звярталася да бабулі: старая добра ведала «вышэй-шы свет», як яна справядліва называла зямлю, што ляжа-ла над морам.