• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Часу даволі! — сказала маладзейшая мыш.— Але як зварыць гэты самы суп?
    Як яго варыць? Пра гэта пыталіся ўсе мышы, і маладыя і старыя. I кожнай хацелася зрабіцца царыцай, але ні ў кога не было ахвоты блукаць па бел ым свеце, каб даведацца, як гатаваць гэта загадкавае варыва. А седзячы дома, рэцэпту не раздабудзеш. Ды не кожная мыш можа пакінуць сям’ю, родны куток; ды і жыццё на чужыне не дужа салодкае: там не пакаштуеш цвілой скарынкі, не панюхаеш кумпяковай скуркі; іншым разам давядзецца пагаладаць, і чаго добрага ёсць рызыка трапіць у каціныя кіпці.
    Шмат хто з кандыдатак у царовы сяброўкі былі дужа занепакоеныя ўсімі гэтымі разважаннямі, і яны выбралі за лепшае застацца дома, і толькі чатыры мышы, маладыя і вёрткія, а да таго і самыя бедныя, пачалі рыхтавацца ў да-рогу. Кожная выбрала сабе адну з чатырох краін свету — а раптам некаму з іх усміхнецца шчасце,— і кожная ўзяла з сабою па каўбаснай палачцы, каб не забыць у дарозе, ку-ды і чаго выбралася з дому; да ўсяго гэтага палачка магла выдатна паслужыць вандроўніцам у якасці дарожнага кіёчка.
    На самым пачатку мая яны выправіліся ў шлях і ў маі наступнага года вярнуліся назад, але не ўсе, а толькі трое; пра чацвёртую ніхто нічога не чуў, ніхто нідзе яе не ба-чыў, а тэрмін, які быў адпушчаны, канчаўся.
    — У кожнай бочцы мёду заўсёды знойдзецца лыжка дзёгцю,— незадаволена бурчэў мышыны цар, але ўсё ж загадаў склікаць мышэй з тутэйшых ваколіцаў.
    А сабрацца ўсім было загадана на царскай кухні; тут жа асобна ад усіх астатніх, стаялі побач тры мышы-ван-дроўніцы, а на месцы той, якая не вярнулася, прыдвор-
    183
    ныя паставілі каўбасную палачку і абвілі яе чорным жа-лобным крэпам.
    Усім прысутным загадалі весці сябе ціха, пакуль не выкажуцца вандроўніцы і пакуль мышыны цар не аб’явіць свайго канчатковага рашэння.
    Ну, а цяпер паслухаем.
    II.	Што чула і чаму навучылася першая мыш у час сваёй вандроўкі
    — Калі яадправілася падарожнічацьпабелымсвеце,— пачала расказваць мышка,— я, як і шмат хто з маіх адна-годкаў, думала, што даўно ўжо разгрызла і праглынула ўсю зямную мудрасць. Аднак памылялася. Жыццё паказа-ла зусім іншае, і спатрэбіўся цалюткі год і адзін дзень, каб нарэшце спасцігнуць ісціну. Я пакіравала на поўнач і спа-чатку плыла морам на вялікім караблі. Мне казалі, што кок павінен быць вынаходлівым, аднак нашаму коку, на-пэўна, не было ў тым ніякай патрэбы: карабельныя трумы былі цалкам загружаныя карэйкай, салам, цудоўнай за-плеснявелай мукой. Жылося мне, як вы здагадваецеся, цу-доўна, нічога нескажаш! Але памяркуйце самі, ціж маглая там навучыцца варыць суп з каўбаснай палачкі? Шмат дзён і начэй мы плылі і плылі, нас гушкалі і залівалі хвалі; алеўрэшце рэшт карабельдаплыўдадалёкагапаўночнага порту, і я выбралася на бераг.
    А як гэта нязвыкла: выехаць з роднага дому, сесці на карабель, які таксама неўзабаве зробіцца родным кутком, і раптам апынуцца за сотні міль ад роднай старонкі, у зусім незнаёмай краіне! Мяне ахінулі глухія лясы, хваё-выя і бярозавыя. А які прыкры пах ад іх ішоў. Невыносны! Дзікія травы таксама разлівалі непрыемны водар, ды такі, што я ўвесь час кашляла ды чыхала, а яшчэ думала пра каўбасу. А вялізныя лясныя азёры! Падбяжыш бліжэй да вады — яна здаецца празрыстай, як крышталь; адбяжыш далей — і вось яно ўжо цёмнае, як чарніла. А на азёрах — белыя лебедзі; яны быццам нерухомыя, то я спачатку па-думала, што гэта плавае пена на вадзе, але пасля, калі па-бачыла, што яны лётаюць у небе і ходзяць па зямлі, то
    1 Кок — карабельны повар.
    184
    зразумела — гэта птушкі: самі яны з гусінага племя — па тым як ходзяць бачна; ад радні не адмаўляюцца! To і я таксама паспяшалася адшукаць сваю радню — лясных і палявых мышэй, хоць яны, па праўдзе кажучы, мала ку-мекаюць у такіх далікатных справах, як пачастунак, а я ж толькі дзеля гэтага кінулася ў дарогу. Калі там пачулі, што з каўбаснай палачкі можна зварыць суп,— а чутка пра тое пайшла па ўсім лесе,— то мала хто паверыў у гэ-та, і мне адкуль было ведаць, што я ў тую ж ноч даведаюся пра таямніцу прыгатавання супу з каўбаснай палачкі.
    Лета было ў самым разгары, і мне растлумачылі, што якраз таму вакольныя лясы настоены такім густым вода-рам-пахам і гэтак пахнуць дзікія травы, а азёры, дзе пла-ваюць лебедзі, такія празрыстыя і ў той жа час такія цём-ныя. На ўскрайку лесу, паміж трыма-чатырма домікамі, была пастаўлена жэрдка вышынёй з карабельную мачту. Гэта была святочная майская жардзіна — яе вяршыню ўпрыгожвалі вянкі і стужкі. Хлопцы і дзяўчаты нястомна скакалі вакол яе ды спявалі пад скрыпку вандроўнага му-зыкі. Калі сонца зайшло, гулі працягваліся пры месячным святле, ды я ў тых скоках не прымала ўдзелу — якая мая мышыная справа да таго ляснога балю! — я сядзела ў мяккім моху і моцна трымала сваю каўбасную палачку. Месяц добра асвятляў лугавіну, дзе расло дрэва, а ўся лу-гавіна была ўсланая мяккім і пяшчотным мохам — такім пяшчотным, як, асмелюся заўважыць, шкурка мышынага цара, толькі зялёнага колеру, дужа прыемнага воку. Рап-там аднекуль з'явіліся маленькія пацешныя істоты, рос-там мне да калена будуць. Яны вельмі ўжо нагадвалі лю-дзей, толькі былі нашмат прыгажэйшымі. Гэтыя чала-вечкі называлі сябе эльфамі і былі апранутыя ў святочныя плацці з кветкавых пялёсткаў, у абрамленні з мушыных і камаровых крыльцаў. Такое бачыць было дужа прыемна. Я адразу заўважыла, што тыя чалавечкі нешта шукаюць, а што менавіта, не магла адразу зразумець.
    Вось некалькі эльфаў наблізіліся да мяне, і самы важ-ны з іх, паказваючы на маю палачку, сказаў:
    — Гэта акурат тое, што нам трэба. I канец завостраны адмыслова!
    185
    I чым больш ён глядзеў на мой дарожны кіёк, тым больш захапляўся ім.
    — Я вам магу пазычыць часова, але не назаўсёды,— сказала я.
    — Ну, вядома ж, не назаўсёды, толькі часова,— за-крычалі радасна ўсе эльфіны, выхапілі ў мяне каўбасную палачку і пабеглі з ёю, прытанцоўваючы, якраз да таго месца, дзе зелянеў пяшчотны мох; там яе і ўстанавілі. Эльфам, мабыць, таксама хацелася мець сваю святочную жардзінку, а мая каўбасная палачка акурат падышла ім, быццам для таго і павінна служыць. Эльфы тут жа пачалі ўпрыгожваць жардзінку, і атрымалася ў іх выдатна. Вось гэта, скажу вам, было відовішча!
    Малюпасенькія павучкі абвілі жэрдку залатымі ніт-камі, упрыгожылі трапяткімі сцяжкамі ды празрыстымі палотнамі. Тканіна была тонкая і пры месячным святле зіхацела такой урачыстай беллю, што ў мяне ажно ў вачах заіскрылася. Пасля эльфы сабралі з матылёвых крыльцаў каляровы пылок і пасыпалі ім белую тканіну, і ў тое ж імгненне на ёй заззялі тысячы кветкаў і алмазаў. Цяпер маю каўбасную палачку было не пазнаць — іншай такой святочнай жардзіны, напэўна, ва ўсім свеце няма!
    Тут, як з-пад зямлі, з’явіўся вялікі натоўп эльфаў. На іх не было ніякай вопраткі, але мне яны падаліся ў такім выглядзе яшчэ больш прыгожымі, чым самыя прыгожыя з апранутых.
    Мяне таксама запрасілі падзівіцца на гэта вясёлае свя-та, але толькі здалёку, бо я занадта вялікая.
    Пасля заіграла музыка, і якая яшчэ музыка! Нібы ты-сячы крышталёвых званочкаў ударылі і напоўнілі павет-ра меладычным звонам. Спачатку я падумала, ці не ле-бедзі гэта заспявалі. Але пасля мне падалося, нібыта зя-зюля закукавала і зачырыкаў дрозд, а ўжо далей — як заспяваў увесь вакольны лес! Спявалі дзіцячыя галасы, перагукваліся званы, заліваліся птушкі, плылі цудоўныя мелодыі — і ўсе гэтыя гукі ішлі ад маёй упрыгожанай каўбаснай палачкі. Я ніколі не здагадвалася, што яна ва-лодае такой чароўнай уласцівасцю, але, мабыць, усё зале-жыць, у чые рукі яна трапіць.
    Была я глыбока ўсхваляваная і нават плакала ад па-
    186
    чуццёвага ўзрушэння, як толькі можа плакаць маленькая мышка.
    Ноч была вельмі кароткая,— на поўначы ў такую пару яны даўжэйшымі не бываюць. На світанні падзьмуў вецер і люстэрка ляснога возера зарабацінела, празрыстыя па-лотны і сцяжкі паразляталіся ў розныя бакі, а гірлянды з павуціння ды навіслыя мосцікі, што яшчэ нядаўна калы-халіся між лісцяў, раптам пазнікалі, нібыта іх тут ніколі не было. Шасцёра эльфаў прынеслі мне маю каўбасную палачку і спыталі, ці няма ў мяне да іх якой просьбы; і я тут жа папрасіла, каб яны расказалі мне, як варыцца суп з каўбаснай палачкі.
    — Ды зусім гэтак, як толькі што мы рабілі,— сказаў з усмешкай самы знатны эльф.— Ты сама ўсё бачыла, што нам табе лішні раз тлумачыць.
    «Ах, вось пра што яны гавораць»,— падумала я і пры-зналася ім шчыра, што мяне паклікала ў гэтую вандроўку і чаго ад мяне чакаюць на радзіме.
    — Ну, скажыце мне,— закончыла я сваю споведзь, якая будзе карысць мышынаму цару і ўсёй нашай вялікай дзяржаве ад таго, што бачыла я ўсе гэтыя дзівосы? He зма-гу ж я вытрасці іх з каўбаснай палачкі і сказаць: «Вось па-лачка, а вось і суп!» Гэтакім супам падмацуешся хіба што пасля сытага абеду.
    Тады эльф правёў сваім маленечкім пальчыкам па пя-лёстку блакітнай фіялкі, пасля дакрануўся да каўбаснай палачкі і кажа:
    — Глядзі! Я кранаюся яе; а калі ты вернешся ў палац мышынага цара, дакраніся сваім дарожным кійком да цёплых царовых грудзей — і тут жа на кійку заквітнеюць фіялкі, нават калі на вуліцы будзе стаяць лютая сцюжа. Значыць, ты вернешся дадому не з пустымі рукамі. А вось табе і яшчэ тое-сёе.
    Але перш чым мышка паказала гэта «тое-сёе», яна да-кранулася палачкай да цёплых грудзей мышынага цара — і сапраўды ў тое ж імгненне на палачцы вырас цудоўны бу-кет фіялак. Ад іх ішоў такі пах, што мышыны цар загадаў некалькім мышам, якія стаялі бліжэй да агню, сунуць хва-сты ў агонь, каб запахла ў пакоі падсмаленай поўсцю: мы-
    187
    шы, як вядома, не пераносяць паху фіялак, для іх тонкага нюху ён занадта грубы.
    — А што яшчэ даў табе эльф? — запытаў мышыны цар.
    — Во, ледзьве не забыла,— схамянулася мышка,— ён навучыў мяне аднаму фокусу.— Тут яна павярнула каўбасную палачку — і ўсе кветкі імгненна пазнікалі.
    Цяпер мышка трымала ў лапцы звычайную палачку і, уздымаючы яе над галавой, як дырыжор, казала:
    — Фіялка цешыць зрок, нюх, адчуванне,— гаварыў мне эльф,— але ж ёсць яшчэ смак і слых. Тады мышка па-чала дырыжыраваць, і ў тое ж імгненне пачулася музыка, аднак зусім не падобная на тую, якая гучала ў лесе на свя-це эльфаў: гэта музыка адразу нагадала ўсім шум, які бы-вае на звычайнай кухні. Вось гэта быў канцэрт дык кан-цэрт! Ен пачаўся знянацку — нібыта вецер раптам узвыў у коміне; у катлах і гаршках быццам закіпела вада, і за-шыпела, і палілася цераз край, і заляпала качарга па мя-дзяным катле. Пасля гэтак жа нечакана ўсё гэта сціхла: адно глуха яшчэ булькатаў чайнік, так, што нельга было зразумець, ці ён закіпае, ці яго толькі што паставілі на агонь. Пасля ў маленькім гаршочку зноў падала голас ва-да, і ў вялікім закіпела,— і яны забулькаталі, як раззлава-ныя адзін на аднаго. А мышка тым часам махала сваёй па-лачкай усё хутчэй і хутчэй. Вада ў катлах булькала, шы-пела, пенілася, вецер дзіка завываў, а ў коміне гуло: гУ’У-у! Мышцы зрабілася так страшна ад гэтай музыкі, што яна выпусціла палачку.