Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
— Пакіньце яго! — сказала качка-маці. — Яно ж вам нічога не зрабіла!
— Хай сабе і так. Але якое яно вялікае і нязграбнае! — прашыпела злая качка.— He пашкодзіць яготрохі праву-чыць.
А знатная качка з чырвоным шматком на лапцы сказала:
— Слаўныя ў цябе дзеткі! Усе вельмі, вельмі мілыя, акрамя аднаго, бадай... Небарака не ўдаўся! Добра было б яго перарабіць.
— Гэта немагчыма, ваша міласць,— адказала качка-маці.— Яно непрыгожае — гэта праўда, але ў яго добрае сэрца. А плавае яно не горш, адважваюся нават сказаць — лепей за іншых. Я думаю, з цягам часу яно выраўнуецца і стане трохі меншае. Яно занадта доўга праляжала ў яйку і таму трохі перарасло.— I яна разгладзіла дзюбкай пёркі на яго спіне.— Акрамя таго, яно качар, а качару прыга-жосць не вельмі патрэбна. Я думаю, яно вырасце моцным і праб’е сабе дарогу ў жыццё.
— Астатнія качаняты вельмі, вельмі мілыя! — сказа-ла знатная качка.— Ну, будзьце як дома, а калі знойдзеце вугрыную галоўку, можаце прынесці яе мне.
I вось качаняты сталі паводзіць сябе як дома. Толькі беднаму качаняці, якое вылупілася пазней за іншых і бы-ло такое брыдкае, ніхто не даваў праходу. Яго дзяўблі, штурхалі і дражнілі не толькі качкі, але нават куры.
— Занадта вялікае! — казалі яны.
А індыйскі певень, які нарадзіўся са шпорамі на нагах
172
і таму ўяўляў сябе ледзь не імператарам, надзьмуўся і, быццам карабель на ўсіх ветразях, падляцеў проста да ка-чаняці, паглядзеў на яго і злосна залапатаў; грабеньчык у яго ажно наліўся крывёй. Беднае качаня проста не ведала, што яму рабіць, куды падзецца. I трэба ж было яму на-радзіцца такім брыдкім, што ўвесь птушыны двор смяецца над ім!
Так прайшоў першы дзень, а потым стала яшчэ горш. Усе гналі беднае качаня, нават браты і сёстры злосна ка-залі яму: «Хай бы кошка сцапала цябе, агідны вырадак!» A маці дадавала:«Вочы б мае на цябе не глядзелі!» Качкі шчыпалі яго, куры дзяўблі, а дзяўчына, якая давала птуш-кам корм, адштурхоўвала яго нагой.
Нарэшце качаня не вытрымала. Яно перабегла праз двор і, распусціўшы свае няўклюдныя крыльцы, сяк-так перавалілася цераз плот проста ў калючыя кусты.
Маленькія птушачкі, што сядзелі на галінах, разам ус-пырхнулі і разляцеліся ў розныя бакі.
«Гэта таму, што я такое брыдкае», — падумала качаня і, заплюшчыўшы вочы, кінулася бегчы, само не ведаючы куды. Яно бегла да той пары, пакуль не апынулася ў боло-це, дзе жылі дзікія качкі.
Тут яно правяло ўсю ноч. Беднае качаня стамілася, і яму было вельмі сумна.
Раніцай дзікія качкі прачнуліся ў сваіх гнёздах і ўбачылі новага таварыша.
— Гэта што за птушка? — спыталі яны.
Качаня круцілася і кланялася ва ўсе бакі, як магло.
— Ну і брыдкае ж ты! — сказалі дзікія качкі.— Аднак нам што да таго, толькі б ты не лезла да нас у радню.
Небарака! Дзе ўжо яму было думаць пра гэта! Толькі б дазволілі жыць у чароце ды піць балотную ваду,— пра іншае яно і не думала.
Так яно праседзела ў балоце два дні. На трэці дзень туды прыляцелі два дзікія гусакі. Яны зусім нядаўна наву-чыліся лётаць і таму вельмі важнічалі.
— Слухай, дружа! — сказалі яны.— Ты такі дзіўны, што на цябе глядзець весела. Хочаш сябраваць з намі? Мы птушкі вольныя — куды хочам, туды і ляцім. Тут паблізу ёсць яшчэ балота, там жывуць вельмі мілыя дзікія гускі-
173
паненкі. Яны ўмеюць гаварыць: «Рап! Рап!» Ты такі за-баўны, што, чаго добрага, будзеш карыстацца ў іх вялікім поспехам.
Піф! Паф! — прагучала раптам над балотам, і абодва гусака ўпалі ў чараты мёртвыя, а вада пачырванела ад крыві.
Піф! Паф! — пачулася зноў, і цэлая чарада дзікіх гу-сей узнялася над балотам. Грымеў стрэл за стрэлам. Па-ляўнічыя акружылі балота з усіх бакоў, некаторыя з іх за-лезлі на дрэвы і вялі страляніну зверху. Блакітны дым воблакамі ахутываў вершаліны дрэў і слаўся над вадой. Па балоце шнырылі паляўнічыя сабакі. Толькі і чуваць было: шлёп-шлёп! I чарот гайдаўся. Беднае качаня ад страху было ледзь жывое. Толькі яно хацела схаваць га-лаву пад крыльца, як раптам проста перад ім вырас па-ляўнічы сабака з высунутым языком і ззяючымі злымі ва-чамі. Ён зірнуў на качаня, ашчэрыў вострыя зубы і — шлёп-шлёп! — пабегдалей.
«Здаецца, пранесла,— падумала качаня і перавяло дух.— Відаць, я такое брыдкае, што нават сабаку агідна з’есці мяне!»
I яно прытаілася ў чароце. А над яго галавой раз-пораз свістаў шрот, чуліся стрэлы.
Страляніна змоўкла толькі адвячоркам, але качаня доўга яшчэ баялася паварушыцца.
Прайшло некалькі гадзін. Нарэшце яно асмелілася ўстаць, асцярожна агледзелася наўкол і кінулася бегчы далей па полі і лузе.
Дзьмуў такі моцны сустрэчны вецер, што качаня ледзь-ледь перасоўвала лапкі.
Да ночы яно дабралася да маленькай убогай хаткі. Хатка гэтак струхлела, што гатова была ўпасці, ды не ве-дала, на які бок, таму і трымалася.
Вецер так і падхопліваў качаня,— даводзілася пры-ціскацца да самой зямлі, каб не знесла.
На шчасце, яно заўважыла, што дзверы хаткі саско-чылі з адной завесы і гэтак перакасіліся, што праз шчыліну можна лёгка прабрацца ўсярэдзіну. I качаня прабралася.
У хатцы жыла старая са сваёй курай і катом. Ката яна
174
звала Сыночкам; ён умеў выгінаць спіну, мурлыкаць і на-ват сыпаць іскрамі, але дзеля гэтага трэба было па-гладзіць ягосупраць поўсці. У курыцы былі маленькія ка-роценькія ножкі, і таму яе так і празвалі Каратканожкай. Яна старанна несла яйкі, і старая любіла яе, як дачку.
Раніцай качаня заўважылі. Кот пачаў мурлыкаць, a кура кудахтаць.
— Што там такое? — запытала старая.
Яна паглядзела наўкол і ўбачыла ў куце качаня, але сослепу прыняла яго за тлустую качку, якая адбілася ад хаты.
— Вось дык знаходка! — сказала старая.— Зараз у мяне будуць качыныя яйкі, калі толькі гэта не качар.
I яна вырашыла пакінуць бяздомную птушку ў сябе. Але прайшло тыдні тры, а яек усё не было.
Сапраўдным гаспадаром у хаце быў кот, а гаспадыняй — курыца. Абое яны заўсёды казалі: «Мы і ўвесь свет!» Яны лічылі саміх сябе паловай усяго свету, і прытым лепшай паловай. Качаняці, праўда, здавалася, што на гэты конт можна быць іншай думкі. Але курыца гэтага не дапускала.
— Ці ўмееш ты несці яйкі? — спытала яна качаня.
— He!
— Дык і трымай язык на прывязі!
А кот запытаў:
— Ці ўмееш ты выгінаць спіну, сыпаць іскрамі і мур-лыкаць?
— He!
— Дык і не лезь са сваёй думкай, калі гавораць разум-ныя людзі!
I качаня сядзела ў куце, надзьмуўшыся.
Неяк аднойчы дзверы шырока расчыніліся, і ў пакой уварваліся струмень свежага паветра і яркі сонечны пра-мень. Качаня так моцна пацягнула на волю, так захацела-ся яму паплаваць, што яно не магло стрымацца і сказала пра гэта курыцы.
— Ну, што яшчэ выдумала? — накінулася на яго ку-рыца.— Гультуеш, вось табе ў галаву і лезе рознае глуп-ства! Нясі лепш яйкі альбо мурлыкай, вось дурасць і прой-дзе!
— Ах, плаваць так прыемна! — сказала качаня.— Та-
175
кое задавальненне нырнуць уніз галавой у самую глыбіню!
— Вось дык задавальненне! — сказала курыца.— Ты зусім з глузду з'ехала! Спытай у ката — ён раз-важлівейшы за ўсіх, каго я ведаю,— ці падабаецца яму плаваць і ныраць? Пра сябе самую я ўжо не кажу. Спытай, нарэшце, у нашай старой пані, разумнейшага за яе, на-пэўна, нікога няма на свеце! Я на табе скажа, ці любіць яна ныраць уніз галавой у самую глыбіню!
— Вы мяне не разумееце! — сказала качаня.
— Калі ўжо мы не разумеем, дык хто цябе і зразумее! Ты, відаць, хочаш быць разумнейшай за ката і нашу пані, не кажучы ўжо пра мяне! He наравіся і будзь удзячнае за ўсё, што для цябе зрабілі! Цябе прытулілі, прыгрэлі, ты трапіла ў такое грамадства, у якім можаш нечаму наву-чыцца. Але ты пустая галава, і размаўляць з табою не вар-та. Павер ужо мне! Я жадаю табе дабра, таму і сваруся на цябе. Так заўсёды робяць сапраўдныя сябры. Старайся ж несці яйкі альбо навучыся мурлыкаць ды сыпаць іскрамі!
— Я думаю, мне лепей пайсці адсюль куды вочы гля-дзяць! — сказала качаня.
— Ну і йдзі сабе! — адказала курыца.
I качаня пайшло. Яно жыло на возеры, плавала і ныра-ла ўніз галавой, але ўсе наўкол па-ранейшаму смяяліся з яго і называлі брыдкім і агідным.
А між тым настала восень. Лісты на дрэвах пажоўклі і пабурэлі. Яны так і сыпаліся з галін, а вецер падхопліваў іх і кружыў у паветры. Стала вельмі холадна. Цяжкія хма-ры сеялі на зямлю то град, то снег. Нават варона, седзячы на агароджы, каркала ад холаду на ўсё горла. Брр! Замер-знеш ад адной думкі пра такую сцюжу!
Дрэнна даводзілася беднаму качаняці.
Раз адвячоркам, калі сонейка яшчэ ззяла на небе, з-за лесу ўзнялася цэлая чарада цудоўных, вялікіх птушак. Такіх прыгожых птушак качаня ніколі яшчэ не бачыла — усе белыя як снег, з даўгімі гнуткімі шыямі.
Гэта былі лебедзі.
Іхні крык быў падобны на гукі трубы. Яны распрас-церлі свае шырокія магутныя крылы і паляцелі з халод-ных лугоў у цёплыя краі, за сінія моры... Вось ужо яны
176
«Жаба»
7 X. К. Андэрсен
«Стары дом»
ўзняліся высока-высока, а беднае качаня ўсё глядзела ім услед, і нейкая незразумелая трывога ахапіла яго. Яно за-круцілася ў вадзе, як ваўчок, выцягнула шыю і таксама закрычала, ды так моцна і дзіўна, што само спалохалася. Яно не магло адвесці вачэй ад гэтых цудоўных птушак, a калі яны зусім зніклі, яно нырнула на самае дно, потым выплыла зноў і ўсё-ткі доўга яшчэ не магло апамятацца. Качаня не ведала, як завуць гэтых птушак, не ведала, ку-ды яны ляцяць, але палюбіла іх, як не любіла да гэтай па-ры нікога на свеце. Прыгажосці іхняй яно не зайздросціла. Яму і ў галаву не прыходзіла, што яно можа быць такім жа прыгожым, як яны.
Яно было б вельмі рада, калі б хоць качкі не адштур-хоўвалі яго ад сябе. Беднае брыдкае качаня!
Зіма настала вельмі халодная. Качаня павінна было плаваць па возеры без адпачынку, каб не даць вадзе за-мерзнуць зусім, але з кожнай ноччу палонка, у якой яно плавала, рабілася ўсё меншай і меншай. Мароз быў такі, што нават лёд патрэскваў. Качаня нястомна працавала лапкамі. Нарэшце яно зусім знясілела і прымерзла да лёду.
Ранкам побач праходзіў селянін. Ён убачыў прымерз-лае да лёду качаня, разбіў лёд сваім драўляным чаравікам і аднёс паўмёртвую птушку дамоў да жонкі.
Качаня адагрэлі.
Дзеці задумалі пагуляць з ім, але качаняці падалося, што яны хочуць пакрыўдзіць яго. Яно кінулася са страху ў кут і трапіла проста ў даёнку з малаком. Малако пацякло па падлозе.