• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    «Вось цяпер усе бачаць, што мы тут важныя асобы,— думалі яны.— Які ад нас бляск, колькі святла!»
    Так яны і згарэлі.
    — Цудоўная казка!—сказала каралева.— Я нібыта сама пасядзела на кухні разам з запалкамі. Так, ты варты рукі нашай дачкі.
    — Безумоўна! — пацвердзіў кароль.— Вяселле ад-будзецца ў панядзелак!
    Кароль і каралева звярталіся да жаніха на «ты». Яны паверылі, што ён вельмі хутка стане членам іх сям'і.
    Вечарам у горадзе наладзілі ілюмінацыю. Народу
    156
    кідалі пампушкі і абаранкі. Хлапчукі лавілі іх, крычалі «ўра».
    А купецкі сын накупляў ракет, хлапушак. Узляцеў з імі на сваім куфры-самалёце і давай піф-пафаць. Туркі скакалі ад радасці, бо яшчэ ніколі не бачылі такога феер-верка. I паверылі, што на прынцэсе жэніцца сам турэцкі бог.
    Купецкі сын зноў схаваў свой куфар-самалёт у лесе. Вярнуўся ў горад і з прыемнасцю слухаў, што казалі людзі пра яго.
    — Бачыў я самога турэцкага бога! — сказаў адзін га-раджанін.— Вочы ў яго нібыта зоркі, а барада — пена марская!
    — Ёнлятаўнавогненнымплашчы! — расказваўдругі.
    Набліжаўся час вяселля, і купецкі сын пайшоў у лес, каб сесці ў свой чароўны куфар ды паляцець да нявесты. Але здарылася нечаканая бяда.
    Куфар згарэў. Ад яго застаўся толькі попел. Відаць, у час феерверка ў ім аселі іскры. Яны тлелі, тлелі дый ус-пыхнулі.
    Так і не пашчасціла купецкаму сыну зноў узляцець на каралеўскі палац, да вокнаў прынцэсы.
    А яна ўвесь дзень стаяла на даху, чакала яго. Ды чакае і па сёння!
    Жаніх жа ходзіць па белым свеце, расказвае новыя казкі. Толькі цяпер яны ўжо не такія вясёлыя, як была яго першая казка пра запалкі.
    ЦЕНЬ
    Вось ужо дзе паліць сонца — дык гэта ў гарачых краінах! Людзі загараюць там да таго, што робяцца чыр-ванаскурымі, а ў самых гарачых краінах — чырвонымі, як негры. Але мы пагаворым пакуль толькі пра гарачыя краіны; сюды прыехаў з халоднай стараны адзін вучоны. Ён стаў бегаць у шубе па горадзе, як у сябе дома, але неўзабаве адмовіўся ад гэтага і, як усе разважлівыя людзі, пачаў сядзець увесь дзень дома з зачыненымі аканіцамі і дзвярыма. Можна было падумаць, што ўвесь дом спіць або
    157
    нікога дома няма. Вузкая вуліца, забудаваная высокімі да-мамі, скварылася на сонцы з раніцы да вечара; сіл ніякіх не было цярпець гэтую гарачыню! Вучонаму, які прыехаў з халоднай краіны,— а ён быў чалавек разумны і малады яшчэ,— здавалася, быццам ён сядзіць у гарачай печы! Га-рачыня моцна ўплывала на яго здароўе; ён пахудзеў, і на-ват цень яго неяк увесь зморшчыўся, стаў шмат меншым, чым быў у халоднай краіне; гарачыня паўплывала і на яго. Абодва яны — і вучоны, і цень — ажывалі толькі з нады-ходам вечара.
    I сапраўды, люба было паглядзець на іх! Як толькі ў пакой прыносілі свечкі, цень расцягваўся на ўсю сцяну, захопліваў нават частку столі — яму не трэба было добра пацягнуцца, каб выпрастацца і набрацца сілы. Вучоны выходзіў на балкон і таксама пацягваўся, выпростваўся, любаваўся ясным вячэрнім небам, у якім запальваліся за-латыя зорачкі, і адчуваў, што ён зноў адраджаецца да жыцця. На ўсіх іншых балконах — а ў гарачых краінах перад кожным акном балкон — таксама відаць былі людзі; дыхаць паветрам усё ж неабходна — нават таму, каго сонца зрабіла чырванаскурым.
    Ажыўленне панавала і ўнізе, на тратуарах вуліцы, і ўверсе, на балконах. Шаўцы, краўцы ды іншы рабочы люд — усе ішлі на вуліцу, выносілі туды сталы і крэслы, запаль-валі свечкі. Жыццё закіпала ўсюды; вуліцы асвятляліся тысячамі агнёў, людзі — хто спяваў, хто размаўляў з су-седам; па тратуарах рухалася мноства людзей; па маста-вой каціліся экіпажы, тут прабіраліся, пазвоньваючы зва-ночкамі, уючныя вослікі, там цягнулася пахавальная пра-цэсія; трэск хлапушак, якія кідалі вулічныя хлопчыкі, раздаваўся гул званоў... Жыццё так і біла крыніцай усю-ды! Ціха было толькі ў адным доме, які стаяў якраз насуп-раць таго дома, у якім жыў вучоны. Дом не быў аднак не-жылым: на балконе красаваліся цудоўныя кветкі; без палівання яны не маглі б цвісці так ярка, нехта ж паліваў іх — значыць, у доме нехта жыў. Дзверы, якія выходзілі на балкон, таксама адчыняліся вечарам, але ў саміх пако-ях было вельмі цёмна, па крайняй меры ў першым. 3 іншых пакояў чулася музыка. Вучоны ўспрымаў яе як ча-роўную, але магло быць і так, што яму гэта толькі здава-
    158
    лася: на яго думку, тут, у гарачай краіне, усё было цу-доўнае; адна бяда — сонца! Гаспадар дома, дзе жыў вучо-ны, сказаў, што і ён не ведае, хто жыве ў суседнім доме: там ніколі не з’яўлялася ні адна жывая душа; а што даты-чылася музыкі, дык ён яе знаходзіў вельмі сумнай.
    — Быццам хто сядзіць і дзяўбе ўсё адну і тую ж п’есу. Справа не ладзіцца, а ён не здаецца, маўляў,— даб’юся свайго! Дарэмна, аднак, стараецца, нічога не атрым-ліваецца!
    Неяк ноччу вучоны прачнуўся; дзверы на балкон былі расчынены, і вецер расхінуў парцьеры; вучоны глянуў на працілеглы дом, і яму здалося, што балкон азораны нейкім дзіўным ззяннем, кветкі палалі дзівоснымі розна-каляровымі агнямі, а паміж кветкамі стаяла стройная, цу-доўная дзяўчына, таксама, здавалася, акружаная ззян-нем. Вось гэтыя бляск і святло так і паласнулі па шырока адкрытых пасля сну вачах вучонага. Ён усхапіўся і ціхенька падышоў да дзвярэй, але дзяўчына ўжо знікла, бляск і святло — таксама. Кветкі больш не гарэлі агнямі, а стаялі сабе ціхенька-ціхенька, як заўсёды. Дзвер'ы з прыхожай на балкон былі напаўадчынены, і з глыбіні дома даносіліся пяшчотныя, чароўныя гукі музыкі, якія кожнага маглі б перанесці ў свет летуценняў і мар!..
    Усё гэта было падобна на вядзьмарства! Хто ж там жыў? Дзе, уласна кажучы, быў уваход у дом? Увесь ніжні паверх быў аддадзены пад крамы, але ж не праз іх пастаянна хадзілі жыхары!
    Аднойчы вечарам вучоны сядзеў на сваім балконе; у пакоі за ім гарэла свечка, і зусім натуральна, што цень яго ляжаў на сцяне процілеглага дома; цень ляжаў нават на самым балконе, якраз паміж кветкамі; варта было варух-нуцца вучонаму — варушыўся і цень,— гэта ён умее.
    — Сапраўды, мой цень — адзіная бачная істота ў гэ-тым доме! — сказаў вучоны.— Бачыш, як добра ўсеўся паміж кветкамі! Ну а дзверы ж напаўадчынены; вось бы ценю здагадацца ўвайсці туды, выгледзець усё, потым вярнуцца і расказаць пра ўсё мне! Так, варта было б і табе быць карыснай! — сказаў ён жартам і затым дадаў: — Ну, ці не пажадаў бы туды пайсці! Ну? Ідзеш? — I ён кіўнуў
    159
    свайму ценю галавой, цень таксама адказаў кіўком.— Ну, ідзі! Толькі глядзі не прападзі там!
    3 гэтымі словамі вучоны падняўся, цень яго, які сядзеў на процілеглым балконе,— таксама, вучоны павярнуўся — павярнуўся і цень, і калі б хто-небудзь уважліва назіраў за імі ў гэты час, то ўбачыў бы, як цень слізгануў у на-паўадчыненыя балконныя дзверы загадкавага дома, калі вучоны пайшоў з балкона ў пакой і зацягнуў за сабой пар-цьеру.
    Раніцай вучоны пайшоў у кандытарскую папіць кавы і пачытаць газеты.
    — Што гэта значыць? — сказаў ён, калі выйшла з-за хмары сонца.— У мяне няма ценю! Так ён і на самай спра-ве пайшоў учора вечарам і не вярнуўся? Даволі-такі не-прыемная гісторыя!..
    I ён раззлаваўся, не толькі таму, што цень пайшоў, колькі таму, што ўспомніў вядомую гісторыю пра чалавека без ценю, які ведалі ўсе і кожны на яго радзіме, у халодных краінах; вярнуўся б ён туды і расказаў сваю гісторыю, усе сказалі б, што ён пачаў пераймаць іншых, а ён у гэтым зусім не адчуваў патрэбы. Таму ён вырашыў нават не заікацца пра тое, што адбылося з ценем, і зрабіў разумна.
    Вечарам ён зноў выйшаў на балкон і паставіў свечку за сабой, ведаючы, што цень заўсёды імкнецца адгарадзіцца ад святла сваім панам; выманіць гэтым манеўрам цень яму, аднак, не ўдалося. Ён і садзіўся і выпростваўся на ўвесь рост — цень усё не з’яўляўся. Ён задуменна хмык-нуў, але і гэта не дапамагло. Прыкра было, але, на шчас-це, у гарачых краінах усё расце і спее незвычайна хутка, і вось праз тыдзень вучоны, калі засвяціла сонца, заўважыў з вялікім задавальненнем, што ад яго ног пачаў расці новы цень,— напэўна, карані старыя засталіся. Празтрытыдні ў яго быў ужо даволі нядрэнны цень, які ў час падарожжа вучонага на радзіму вырас яшчэ, а напрыканцы зрабіўся такім вялікім і доўгім, што хоць убаўляй яго.
    Вучоны вярнуўся дамоў і пачаў пісаць кнігі пра ісціну, дабрыню і прыгажосць. Так ішлі дні і гады, прайшло шмат гадоў. Аднойчы вечарам, калі ён сядзеў у сябе дома, па-чуўся ціхі стук у дзверы.
    — Заходзьце! — сказаў ён, але ніхто не заходзіў; тады
    160
    ён адчыніў дзверы сам — перад ім стаяў неверагодна ху-ды чалавек; апрануты ён быў, паміж іншым, вельмі эле-гантна, як сапраўдны пан.
    — 3 кім маю гонар гаварыць? — спытаў вучоны.
    — Я так і думаў,— сказаў элегантны пан,— што вы не пазнаяце мяне! Я набыў цялеснасць, абзавёўся плоццю і адзеннем! Вы, вядома, і не думалі сустрэць мяне калі-не-будзь такім багатым. Але няўжо вы ўсё яшчэ не пазнаяце свой былы цень? Мне вельмі пашанцавала з таго часу, калі я расстаўся з вамі. Я ва ўсіх адносінах заваяваў сабе трывалае становішча ў свеце і магу адкупіцца ад службы, калі захачу!
    Пры гэтых словах ён забрынкаў цэлай звязкай бірулек, якія віселі на ланцужку для гадзінніка, а потым пачаў забаўляцца важкім залатым ланцужком, які насіў на шыі. Пальцы яго так і зіхацелі брыльянтавымі пярс-цёнкамі! I золата і каштоўныя камяні былі сапраўдныя, a не падробныя!
    — Я проста ў сябе не магу прыйсці ад здзіўлення! — сказаў вучоны.— Што гэта такое?
    — Так, з’ява не зусім звычайная, гэта праўда! — ска-заў цень.— Але вы ж самі не належыце да ліку звычайных людзей, а я, як вы ведаеце, з дзяцінства хадзіў за вамі. Як толькі вы прыйшлі да думкі, што я ўжо настолькі вырас, каб жыць самастойна, я і пайшоў сваёй дарогай, дасягнуў, як бачыце, поўнага дабрабыту, ды вось засумаваў штосьці па вас, захацелася пабачыцца з вамі, пакуль вы яшчэ не памерлі — вы ж павінны памерці! — і, дарэчы, пагля-дзець яшчэ раз на гэтыя краявіды. Бо заўсёды захоўваеш любоў да сваёй радзімы!.. Я ведаю, што ў вас цяпер новы цень; скажыце, ці не павінен я што-небудзь яму або вам? Толькі скажыце слова — і я заплачу.
    — He, так гэта на самай справе ты?! — ускрыкнуў ву-чоны.— Вось дзіва, дык дзіва! Ніколі б я не паверыў, што мой стары цень вернецца да мяне, ды яшчэ чалавекам!