Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Затым яна расказала ім пра вечар, калі была ўпрыгожана пернікамі і свечкамі.
— О! — сказалі мышаняты.— Якой жа ты была шчас-лівай, старая елка!
— Я зусім яшчэ не старая! — запярэчыла елка.— Мя-не ўзялі з лесу толькі сёлетняй зімою! Я ў самым росквіце! Толькі што ўвайшла ў рост!
— Як ты цудоўна расказваеш! — сказалі мышаняты і на наступную ноч прывялі з сабою яшчэ чатырох, каб і яны паслухалі расповяды елкі. А сама елка, чым больш расказвала, тым ясней прыгадвала мінулае, і ёй здавала-ся, што яна перажыла шмат добрых дзён.
— Але яны ж вернуцца! Вернуцца! Вось і Клумпэ-Думпэ ўпаў з лесвіцы, а ўсё-такі яму дасталася прынцэса! Магчыма, і я зраблюся прынцэсай!
Тут дрэва ўспомніла прыгожанькую бярозку, што рас-ла ў лясным гушчары непадалёк ад яго,— яна здавалася яму цяпер сапраўднай прынцэсай.
— Хто гэта Клумпэ-Думпэ? — спыталі мышаняты, і елка расказала ім усю казку; яна запомніла яе слова ў сло-ва. Машаняты ад задавальнення скакалі ледзь не да самай верхавіны дрэва. На наступную ноч з’явілася яшчэ не-калькі мышэй, а ў нядзелю прыйшлі нават два пацукі. Ім казка зусім не спадабалася, што надта засмуціла мыша-нят, але цяпер і яны перасталі ўжо так захапляцца ёю, як раней.
— Вы толькі адну гэтую гісторыю і ведаеце? — спы-талі пацукі.
— Толькі! — адказвала елка.— Я чула яе ў самы шчаслівы вечар майго жыцця; але якраз тады я, між іншым, яшчэ не ўсведамляла гэтага!
— Нічога дзіўнага, звычайная, вартая жалю, гісторыя! Магчыма, вы ведаеце што-небудзь пра тлушч, альбо свечкі з лою? Пра клець?
— He! — адказала дрэва.
151
— Тады шчасліва заставацца! — сказалі пацукі і пайшлі.
Мышаняты таксама разбегліся, і елка ўздыхнула:
— А ўсё ж слаўна было, калі гэтыя гарэзлівыя мыша-няты сядзелі вакол мяне і слухалі мае расповяды. I гэтаму настаў канец... Але ўжо цяпер я не ўпушчу свайго, як след парадуюся, калі зноўку выйду на белы свет!
Ды не так ужо хутка гэта здарылася!
Аднойчы раніцай з’явіліся людзі прыбраць гарышча. Выцягнулі скрынкі, а за імі і елку. Спачатку яе даволі гру-ба кінулі на падлогу, пасля слуга пацягнуў яе па лесвіцы ўніз.
«Ну, цяпер для мяне пачнецца новае жыццё!» — паду-мала елка.
Вось на яе павеяла свежым паветрам, бліснуў промень сонца — елка апынулася на дварэ. Усё гэта адбылося так хутка, наўкол было столькі новага і цікавага для яе, што яна не паспела і паглядзець на самую сябе. Двор прылягаў да саду; у садзе ўсё зелянела і цвіло. Цераз агароджу пе-равешваліся свежыя духмяныя ружы, ліпы былі пакрыты цветам, ластаўкі лёталі ўзад і ўперад і шчабяталі:
— Квір-вір-віт! Мой муж вярнуўся!
Але гэта не цікавіла елку.
— Цяпер я зажыву! — радавалася яна і выпроствала свае галіны. Ах, як яны пабляклі і пажоўклі!
Дрэва ляжала ў кутку двара, у крапіве і пустазеллі; на верхавіне яго ўсё яшчэ ззяла залатая зорка.
У двары весела гулялі тыя ж самыя дзеці, што скакалі і танцавалі вакол упрыгожанай елкі на Каляды. Самы ма-лодшы пабачыў зорку і сарваў яе.
— Паглядзіце-тка, што засталося на гэтай брыдкай, старой елцы! — крыкнуў ён і наступіў на яе голле; галіны захрумсцелі.
Елка паглядзела на маладое, квітнеючае жыццё наўкол, пасля паглядзела на самую сябе і пажадала вяр-нуцца ў свой цёмны куток на гарышчы. Успомніліся ёй і маладосць, і лес, і вясёлыя Каляды, і мышаняты, якія ра-дасна слухалі казку пра Клумпэ-Думпэ...
— Усё прайшло, прайшло! — сказала бедная елка.—
І52
I хаця б я радавалася пакуль быў час! А цяпер... усё мінулася, мінуласй!
Прыйшоў слуга і пасек елку на кавалкі,— атрымалася цэлая вязанка распалак. Як горача запалымнелі яны пад вялікім катлом! Дрэва глыбока-глыбока ўздыхала, і гэ-тыя ўздыхі былі падобны на слабыя стрэлы. Прыбеглі дзеці, уселіся прад агнём і сустракалі кожны стрэл вясё-лым «піф! паф!». А елка, цяжка ўздыхаючы, успамінала ясныя летнія дні і зоркавыя ночы ў лесе, вясёлыя Каляды і казку пра Клумпэ-Думпэ, адзіную чутую ёю казку!.. Так яна ўся і згарэла.
Хлопчыкі зноў гулялі на дварэ; у малодшага на гру-дзях ззяла тая самая залатая зорка, якая ўпрыгожвала ел-ку ў самы шчаслівы вечар яе жыцця. Цяпер ён прайшоў, кануў у вечнасць, елцы таксама прыйшоў канец, а з ёю і нашай гісторыі. Канец, канец! Усё на свеце мае свой кан-чатак!
КУФАР-САМАЛЁТ
Жыў-быў купец. Ён быў такі багацей, што мог бы вы-масціць срэбнымі грашыма цэлую вуліцу. А ў прыдатак — яшчэ і завулак. Але гэтага купец не рабіў. Ён добра ведаў яктраціць грошы.
Раптоўна гэты багацей памёр. Нашчадкам ягоскарбаў застаўся сын. От ён і пачаў жыць весела. Кожную ноч удзельнічаў у розных гулях, маскарадах. 3 грошай выраб-ляў папяровых змеяў. А па вадзе, замест каменьчыкаў, шпурляў залатымі манетамі.
Зразумела, што сын купца вельмі хутка застаўся без грошай. У адным старым халаце. Ды ў пантофлях-шлё-панцах. Адвярнуліся ад яго ўсе сябры. Толькі адзін з іх, добры чалавек, прыслаў яму стары куфар. Нічоганькі не мог пакласці бядак у той куфар. Узяў ды сам усеўся туды.
А куфар быў не просты. Варта націснуць на замок — і куфар узлятаў у паветра. Купецкі сын так і зрабіў.
Вокамгненна, з подсвістам куфар вылецеў з ім у комін. Узвіўся высока-высока, пад самыя воблакі. Купецкі сын вельмі страшыўся, што куфар вось-вось разаб'ецца на
153
друзачкі. Але ўсё было добра, і неўзабаве ён прыляцеў у Турцыю.
Схаваў купецкі сын у лесе свой незвычайны куфар-са-малёт. А сам пакіраваў у горад. Ён не саромеўся свайго ўбора, бо ў той краіне ўсе людзі хадзілі ў халатах і туфлях.
Сустрэлася яму на вуліцы жанчына з дзіцём, ён і пы-тае:
— Скажыце, што гэта за вялізны палац каля вашага горада? Чаму ў ім вокны так высока ад зямлі?
— О, тут жыве прынцэса! — сказала жанчына.— Ёй прадказана, што яна будзе няшчаснай ад свайго жаніха. Вось да яе ніхто і не можа зайсці. Толькі з дазволу саміх ка-раля і каралевы.
Падзякаваў купецкі сын, вярнуўся ў лес. Сеў у свой куфар і прыляцеў на дах палаца. Адтуль улез да прынцэ-сы праз акно.
Прынцэса якраз спала на канапе. Яна была такая пры-гажуня, што купецкі сын не ўтрымаўся і пацалаваў яе. Прынцэса прачнулася, спалохана спытала:
— Вы хто?
— Турэцкі бог! — адказаў купецкі сын.— Я прыляцеў да вас з неба.
Прынцэсе гэта спадабалася. Яны селі побач. I госць па-чаў расказваць ёй казкі: пра яе вочы, прыгажосць, урэшце, пра буслоў, якія прыносяць людзям маленькіх дзяцей.
Так яны і пазнаёміліся, спадабаліся адзін аднаму. Хло-пец прапанаваў прынцэсе выйсці за яго замуж. Яна па-гадзілася, але сказала пры гэтым:
— Прыйдзіце сюды ў суботу. У мяне будуць чаяваць кароль і каралева. Ім спадабаецца, што я выходжу замуж за турэцкага бога. А вы пастарайцеся расказаць ім цікавую казку. Толькі ўлічыце: мама любіць казкі павучальныя і сур’ёзныя, а бацька — вясёлыя.
— Mae казкі і будуць вясельным падарункам,— паве-даміў купецкі сын.
Прынцэса на развітанне падарыла свайму жаніху шаблю, выкладзеную чырвонцамі. Такога багацця яму і не хапала. На тым яны развіталіся.
Паляцеў хлопец у горад, купіў сабе новы халат. Ды за-сеў у лесе скл адваць казку. He думайце, што гэта так проста.
154
Але вось казка гатова. I якраз наступіла субота.
Усё адбылося, як сказала прынцэса.
Кароль, каралева і ўвесь двор сабраліся да прынцэсы на чай. Купецкага сына прынялі як найлепш.
— Ну, раскажы нам казку! — папрасіла каралева.— Толькі што-небудзь сур’ёзнае, павучальнае.
— Але каб і пасмяяцца можна было! — дадаў кароль.
— Добра! — адказаў купецкі сын.
Паслухаем і мы яго казку.
«Жыў-быў пачак запалак. Ляжалі запалкі на паліцы паміж крэсівам і старым жалезным кацялком. Час ад часу яны расказвалі суседзям пра сваё дзяцінства:
— Добра нам было ў маладосці. Жылі мы ў лесе зялё-най сасной. Кожную раніцу і штовечар пілі брыльянтавы чай — расу. Цалюткі дзень свяціла нам сонейка, а птушкі расказвалі казкі. Мы ганарыліся сваім багатым родам. Ліставыя дрэвы былі апрануты толькі летам. А мы мелі зялёную вопратку круглы год, нават зімой. Але аднойчы з’явіліся ў лесе дрывасекі, і пачаліся вялікія перамены. Загінула ўся наша сям’я. 3 нашага шаноўнага дрэва зрабілі запалкі. Вось мы, важныя паны, ляжым цяпер на кухні, служым чэрні.
— Са мной усё было інакш,— сказаў жалезны каця-лок.— Як толькі з’явіўся на свет, мяне бясконца чысцяць, шкрабуць, ставяць на агонь. Калі сказаць праўду, то я займаю ў хаце першае месца. Адзінае маё балаўство — ляжаць пасля абеду чысценькім на паліцы ды гутарыць з сябрамі.
Кацялок пачаў расказваць розныя небыліцы пра вяд-ро, кошык, гаршчок. Яго супыніла крэсіва:
— Вельмі, дружа, ты разбалбатаўся. Ці не лепш бы нам паслухаць іншых?
— Так, так, давайце пагаворым, хто з нас важней-шы,— прапанавалі запалкі.
— He, я не люблю гаварыць пра сябе,— сказала гліняная міска.— Я пачну і паведаю сёе-тое з жыцця, што будзе знаёма ўсім і кожнаму. Дык вось, на беразе роднага мора, у цяньку ад дацкіх букаў...
— Цудоўны пачатак! — пахвалілі талеркі.
— Там у адной мірнай сям’і правяла я сваю маладосць.
155
Уся мэбля была паліраваная. Падлога чыста вымытая. A фіранкі на вокнах мяняліся кожныя два тыдні.
— Як цікава! — сказала мяцёлка.— У вашым апове-дзе так і адчуваецца жанчына, якая любіць чысціню.
— Так, так! — пацвердзіла вядро, ад задавальнення нават падскочыла і выплюхнула на падлогу крыху вады.
Гліняная міска тым часам прадаўжала свой аповед. Талеркі загрымелі ад захаплення. Мяцёлка дастала са скрыні з пяском пучок зялёнай пятрушкі і ўвянчала ім міску.
Вугальныя абцугі пусціліся ўскокі. Богты мой, як яны ўскідвалі то адну, то другую нагу!
Павінен быў заспяваць самавар. Але ён важнічаў, маўляў, можа спяваць толькі тады, калі ўсярэдзіне ў яго кіпіць.
— Што ж,— сказала гусінае пяро, якое ляжала на ак-не, абмакнутае ў чарнільніцу,— калі самавар не хоча спя-ваць, хай заспявае салавей, які вісіць за акном у клетцы.
— Па-мойму, гэта непрыстойна слухаць нейкую нету-тэйшую птушку,— зазначыў медны чайнік, зводны брат самавара.
— Давайце шумець! — закрычалі ўсе.
Раптам дзверы адчыніліся, увайшла служанка. Усе прыціхлі, ні гугу. Але не было ніводнага гаршка, які б не думаў пра сваю знакамітасць. Кожны думаў пра сябе: «От каб я ўзяўся за справу, было б весела!»
Служанка ўзяла запалкі і запаліла імі свечку. Божа мой, як яны фыркалі, калі запальваліся!