• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Гіспюрыя чацвёртая
    Прынц і прынцэса
    Давялося Гердзе зноў прысесці адпачыць. На снезе проста перад ёю скакаў вялікі крумкач. Доўга глядзеў ён на дзяўчынку, ківаючы ёй галавой, і нарэшце прамовіў:
    — Кар-кар! Добры дзень!
    Выгаворваць па-чалавечы чысцей ён не мог, але жадаў дзяўчынцы дабра і запытаўся ў яе, куды гэта яна брыдзе пабелымсвеце адзінюткая. Штотакое «адзінюткая», Гер-да ведала вельмі добра, сама на сабе зведала. Расказаўшы крумкачу пра ўсё сваё жыццё, дзяўчынка пацікавілася, ці не бачыў ён Кая.
    Крумкач задумліва пакруціў галавой і сказаў:
    — Магчыма! Магчыма!
    129
    — Як! Праўда? — усклікнула дзяўчынка і ледзь не за-душыла крумкача — так моцна яна яго пацалавала.
    — Цішэй, цішэй! — сказаў крумкач.— Думаю, гэта быў твой Кай. Але цяпер ён, пэўна, забыўся пра цябе са сваёю прынцэсай!
    — Хіба ён жыве ў прынцэсы? — спытала Герда.
    — А вось паслухай,— сказаў крумкач.— Толькі мне вельмі цяжка гаварыць па-вашаму. Калі б ты разумела па-крумкачынаму, я б паведаў табе пра ўсё значна лепш.
    — He, гэтаму мяне не вучылі,— сказала Герда.— Як шкада!
    — Але нічога,— сказаў крумкач.— Раскажу, як здо-лею, хоць і дрэнна.
    I ён расказаў усё, што ведаў.
    — У каралеўстве, дзе мы з табой знаходзімся, ёсць прынцэса, такая разумніца, што і перадаць нельга! Пра-чытала ўсе газеты на свеце і забыла ўсё, што ў іх прачыта-ла,— вось якая разумніца! Аднаго разу неяк сядзіць яна на троне — а радасці ў гэтым не надта шмат, як людзі ка-жуць, — і напявае песеньку: «Чаму б мне не выйсці за-муж?» «А то і на самай справе!» — падумала яна, і ёй за-хацелася замуж. Ды мужам яна хацела выбраць такога чалавека, які б умеў адказваць, калі з ім размаўляюць, a не такога, які ўмеў бы толькі важнічаць,— гэта ж так сум-на! I вось барабанным боем склікаюць усіх прыдворных дам, аб’яўляюць ім волю прынцэсы. Як яны ўсе ўзрадаваліся! «Вось гэта нам падабаецца! — кажуць.— Мы і самі нядаўна аб гэтым думалі!» Усё гэта шчырая праўда! — дадаў крумкач.— У мяне пры двары ёсць няве-ста — ручная варона, ад яе якраз я і ведаю ўсё гэта.
    На другі дзень усе газеты выйшлі з паласой з сэрцаў і з вензелямі прынцэсы. У газетах было абвешчана, што кожны малады чалавек прыемнага выгляду можа прыйсці ў палац і паразмаўляць з прынцэсай; таго ж, хто будзе трымацца проста, як дома, і акажацца найбольш краса-моўным, прынцэса выбера за мужа. Так, так! — паўтарыў крумкач.— Усё гэта такая ж праўда, як тое, што я сяджу тут перад табою. Народ валам паваліў у палац, пачалася цісканіна і таўкатня, але ўсё без карысці ні ў першы, ні на другі дзень. На вуліцы ўсе жаніхі размаўляюць выдатна, a
    130
    варта ім пераступіць парог палаца, убачыць гвардыю ў срэбры ды лакеяў у золаце і ўвайсці ў вялізныя, залітыя святлом залы — і бянтэжацца. Падыдуць да трона, дзе сядзіць прынцэса, ды і паўтараюць за ёю яе ж словы, а ёй зусім не гэта было патрэбна. Ну, быццам на іх чары напу-скалі, апойвалі дурманам! А выйдуць за вароты — зноў вяртаецца да іх дар слова. Ад самых варот да дзвярэй цяг-нуўся доўгі-доўгі хвост жаніхоў. Я сам там быў і бачыў.
    — Ну, а Кай жа, Кай? — спытала Герда.— Калі ж ён з’явіўся? I ён прыйшоў сватацца?
    — Пачакай! Пачакай! Вось мы якраздайшлі і да яго! На трэці дзень з’явіўся невялічкі чалавечак, не ў карэце, не вярхом, а проста пяшком, і напрасткі ўпалац. Вочы ззяюць, як твае, валасы доўгія, вось толькі апрануты бедна.
    — Гэта Кай! — узрадавалася Герда.— Я знайшла яго! — I яна запляскала ў ладкі.
    — За плячыма ў яго была торба,— працягваў крумкач.
    — He, гэта, пэўна, былі яго санкі! — сказала Герда.— Ён пайшоў з дому з санкамі.
    — Магчыма і так! — сказаў крумкач.— Я не асабліва прыглядваўся. Дык вось, мая нявеста расказвала, як увай-шоў ён у вароты палаца і ўбачыў гвардыю ў срэбры, а па ўсёй лесвіцы лакеяў у золаце, то ніколькі не разгубіўся, толькі галавой кіўнуў і сказаў: «Сумненька, відаць, стаяць тут на лесвіцы, увайду ж я лепш у пакоі!» А ўсе залы заліты святлом. Тайныя саветнікі і іх правасхадзіцель-ствы пахаджваюць без ботаў, залатыя талеркі са стравамі разносяць,— больш урачыста і немагчыма. Боты яго жахліва рыпяць, а яму хоць бы што.
    — Гэта, напэўна, Кай! — усклікнула Герда.— Я ве-даю, ён быў у новых ботах. Я сама чула, як яны рыпелі, калі ён прыходзіў да бабулі.
    — Так, яны вельмі рыпелі,— працягваў крумкач.— Але ён смела падышоў да прынцэсы. Яна сядзела на жам-чужыне памерам з кола калаўрота, а вакол стаялі пры-дворныя дамы са сваімі служанкамі і служанкамі служа-нак і кавалеры са слугамі і слугамі слуг, а ў тых зноў прыслужнікі. Чым бліжэй хтосьці стаяў да дзвярэй, тым вышэй задзіраў нос. На прыслужніка слугі, які прыслуж-
    131
    ваў слузе і стаяў каля самых дзвярэй, нельга было і зірнуць без дрыжыкаў — такі ён быў важны!
    — Ну і страхоцце ж! — сказала Герда.— А Кай усё ж такі ажаніўся з прынцэсай?
    — Калі б я не быў крумкачом, я б сам ажаніўся з ёю, хоць я і заручаны. Ён завёў з прынцэсай размову і раз-маўляў не горш, чым я па-крумкачынаму,— так, пры-намсі, сказала мне мая нарачоная. Трымаўся ён свабодна і міла і заявіў, што прыйшоў не сватацца, а толькі паслу-хаць разумную прынцэсу. Ну і вось, яна яму спадабалася, ён ёй таксама.
    — Так-так, гэта Кай! — сказала Герда.— Ён жа такі разумны! Ён ведаў усе чатыры дзеянні арыфметыкі, ды яшчэ з дробамі! Ах, правядзі ж мяне ў палац!
    — Лёгка сказаць,— адказаў крумкач,— цяжка зра-біць. Пачакай, я пагавару з маёй нявестай, яна што-не-будзь прыдумае і параіць нам. Ты думаеш, што цябе вось так прама і пусцяць у палац? He, не вельмі і пускаюць такіх дзяўчынак!
    — Мяне пусцяць! — сказала Герда.— Калі Кай пачуе, што я тут, ён адразу ж прыбяжыць па мяне.
    — Пачакай мяне тут каля агароджы,— сказаў крум-кач, страсянуў галавой і паляцеў.
    Вярнуўся ён ужо зусім пад вечар і закаркаў:
    — Кар! Кар! Мая нявеста шле табе тысячу паклонаў і вось гэту булачку. Яна ўкрала яе на кухні — там іх многа, а ты, пэўна, галодная!.. Ну, у палац табе не трапіць: ты ж босая — гвардыя ў срэбры і лакеі ў золаце нізашто не пра-пусцяць цябе. Але не плач, ты ўсё ж такі будзеш там. Ня-веста мая ведае, як прайсці ў спальню прынцэсы з чорнага ходу і дзе дастаць ключ.
    І вось яны ўвайшлі ў сад, пайшлі па доўгіх алеях, дзе адно за адным падала асенняе лісце, і калі агні ў палацы па-тухлі, крумкач правёў дзяўчынку ў прачыненыя дзверы.
    О, як білася сэрцайка Герды ад страху і нецярплівасці! Нібы яна збіралася зрабіць штосьці дрэннае, а яна ж толькі хацела даведацца, ці не тут яе Кай! Так, так, ён, пэўна, тут! Герда так выразна ўяўляла сабе яго разумныя вочы, доўгія валасы, і як ён усміхаўся ёй, калі яны, бывала, сядзелі побач пад кустамі ружаў. А як узрадуецца ён ця-
    132
    пер, калі ўбачыць яе, пачуе, на які доўгі шлях рашылася яна дзеля яго, даведаецца, як бедавалі з-за яго ўсе сваякі! Ах, яна была проста сама не свая ад страху і радасці!
    Але вось яны на лесвічнай пляцоўцы. На шафе гарэла лямпа, а на парозе сядзела ручная варона і азіралася на бакі. Герда прысела і пакланілася, як вучыла яе бабуля.
    — Мой жаніх расказваў мне пра вас столькі добрага, паненка! — сказала ручная варона.— I ваша жыццё так-сама вельмі жаласлівае! Ці не возьміце вы лямпу, а я пай-ду наперадзе. Мы пакіруем напрасткі і тут нікога не суст-рэнем.
    — А мне здаецца, за намі хтосьці ідзе,— сказала Гер-да, і ў тую ж хвіліну міма яе з лёгкім шумам пранесліся нейкія цені: коні з трапяткімі грывамі і тонкімі нагамі, па-ляўнічыя, дамы і кавалеры конна.
    — Гэта сны!—сказала ручная варона.— Яны з’яў-ляюцца сюды, каб думкі высокіх асоб паляцелі на паля-ванне. Тым лепш для нас, зручней будзе разгледзець спя-чых.
    Тут яны ўвайшлі ў першую залу, дзе сцены былі абабіты ружовым атласам, вытканым кветкамі. Міма дзяўчынкі зноў пранесліся сны, але так хутка, што яна не паспела разгледзець коннікаў. Адна зала была прыгажэй-шая за другую, так што было ад чаго збянтэжыцца. На-рэшце яны дайшлі да спальні. Столь напамінала вер-хавіну вялізнай пальмы з каштоўным крыштальным лісцем; з сярэдзіны столі спускалася тоўстае залатое сцябло, на якім віселі два ложкі ў выглядзе лілей. Адзін быў белы, у ім спала прынцэса, другі — чырвоны, і ў ім Герда спадзявалася знайсці Кая. Дзяўчынка злёгку адхінула адзін з чырвоных пялёсткаў і ўбачыла цёмна-русую па-тыліцу. Гэта Кай! Яна гучна назвала яго па імені і паднесла лямпу да самага яго твару. Сны з шумам адляцелі прэч; прынц прачнуўся і павярнуў галаву... Ах, гэта быў не Кай!
    Прынц быў падобны на яго толькі з патыліцы, але быў такі ж малады і прыгожы. 3 белай лілеі выглянула прын-цэса і запытала, што здарылася. Герда заплакала і раска-зала ўсю сваю гісторыю, упамянуўшы і пра тое, што зрабілі для яе крумкач і варона.
    — Ах ты небарака! — сказалі прынц і прынцэса, па-
    133
    хвалілі крумкача і варону, аб’явілі, што ніколькі не злу-юцца на іх — толькі няхай яны не робяць гэтага ў далей-шым,— і захацелі нават узнагародзіць іх.— Хочаце быць вольнымі птушкамі? — запытала прынцэса.— Ці жадае-це заняць пасаду прыдворных варон, на поўным забеспя-чэнні з кухонных рэшткаў?
    Крумкач з варонай пакланіліся і папрасілі пасады пры двары. Яны падумалі пра старасць і сказалі:
    — Добра ж мець надзейны кавалак хлеба на старасці год!
    Прынц падняўся і ўступіў свой ложак Гердзе — больш ён пакуль нічога не мог для яе зрабіць. А яна склала ручкі і падумала:«Якія добрыя ўсе людзі і жывёлы!» — заплю-шчыла вочы і салодка заснула. Сны зноў прыляцелі ў спальню, але цяпер яны везлі на маленькіх саначках Кая, які ківаў Гердзе галавою. На жаль, усё гэта было толькі сном і знікла, калі дзяўчынка прачнулася.
    На другі дзень яе апранулі з ног да галавы ў шоўк і ак-саміт і дазволілі заставацца ў палацы колькі яна пажадае.
    Дзяўчынка магла жыць ды пажываць тут прыпяваю-чы, але прагасцявала ўсяго некалькі дзён і пачала прасіць, каб ёй далі павозку з канём і чаравікі — яна зноў хацела ад-правіцца па белым свеце на пошукі свайго пабраціма.
    Ёй далі і чаравікі, і муфту, і прыгожую сукенку, а калі яна развіталася з усімі, да варот пад’ехала карэта з чыста-га золата, з зіхоткімі, як зоркі, гербамі прынца і прынцэсы; у фурмана, лакееў, фарэйтараў — далі ёй і фарэйтараў — красаваліся на галовах маленькія залатыя кароны.