• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Аднойчы прагульваецца прынцэса з усімі фрэйлінамі і раптам чуе мелодыю, што вызвоньваюць бразготкі. Стала яна на месцы, а сама так уся і ззяе, таму што таксама ўмела найграваць «Ах, мой мілы Аўгусцін»,— толькі гэту мелодыю і толькі адным пальцам.
    — Ах, гэта ж і я гэтак магу! — сказала яна.— Свіна-пас у нас, мабыць, адукаваны. Паслухайце, хай хто-не-будзь пойдзе і спытае, колькі каштуе гэты інструмент.
    I вось адной з фрэйлін давялося прайсці да свінапаса, толькі яна надзела для гэтага драўляныя чаравікі.
    — Што возьмеш за гаршчочак? — спытала яна.
    — Дзесяцьпацалункаўпрынцэсы! — адказваўсвінапас.
    — Госпадзі памілуй!
    — Ды ўжо ніяк не меней! — адказваў свінапас.
    — Ну, што ён сказаў? — спытала прынцэса.
    — Гэта і вымавіць немагчыма! — адказвала фрэй-ліна.— Гэта жахліва!
    — Дык шапні на вуха!
    I фрэйліна шапнула прынцэсе.
    — Які недалікатны! — сказала прынцэса і пайшла да-лей, ды не паспела зрабіць і некалькі крокаў, як бразготкі зноў зазвінелі так слаўна:
    Ах, мой мілы Аўгусцін, Усё прайшло, прайшло, прайшло!
    — Паслухай,— сказала прынцэса,— ідзі спытай, мо-жа, ён згодзіцца на дзесяць пацалункаў маіх фрэйлін?
    — He, дзякуй! — адказваў свінапас.— Дзесяць паца-лункаў прынцэсы, альбо гаршчочак застанецца ў мяне.
    — Якая нудота! — сказала прынцэса.— Ну, станьце наўкол мяне, каб ніхто не бачыў!
    5 X. К. Андэрсен
    113
    Захінулі фрэйліны прынцэсу, растапырылі спадніцы, і свінапас атрымаў дзесяць пацалункаў прынцэсы, а прын-цэса — гаршчочак.
    Вось дык радасці было! Увесь вечар і ўвесь наступны дзень стаяў на агні гаршчочак, і ў горадзе не засталося ніводнай кухні, хай гэта дом камергера альбо шаўца, пра якую прынцэса не ведала, што там гатуюць. Фрэйліны скакалі ад радасці і пляскалі ў ладкі.
    — Мы ведаем, у каго сёння салодкі суп і блінчыкі! Ве-даем, у каго каша і свіныя катлеты! Як цікава!
    — У вышэйшай ступені цікава! — пацвердзіла обер-гафмайстэрына.
    — Але толькі трымайце язык за зубамі, я ж дачка імператара.
    — Змілуйцеся! — сказалі ўсе.
    А свінапас — гэта значыць прынц, але для іх ён быў па-ранейшаму свінапас — дарма часу не губляў і змайст-раваў трашчотку. Варта пакруціць ёю ў паветры — і вось ужо яна сыпле ўсімі вальсамі і полькамі, якія толькі ёсць на свеце.
    — Гэта ж superbe! — сказала прынцэса, ідучы міма.— Проста не чула нічога лепшага! Паслухайце, спытайце, што ён хоча за гэты інструмент. Толькі цалавацца я болей не стану!
    — Ён патрабуе сто пацалункаў прынцэсы! — паве-даміла фрэйліна, выйшаўшы ад свінапаса.
    — Ды ён, відаць, вар’ят! — сказала прынцэса і пайшла далей, але, зрабіўшы два крокі, спынілася.— Мастацтва трэба заахвочваць! — сказала яна.— Я дачка імператара. Скажыце яму, я згодна на дзесяць пацалункаў, як учора, a астатнія хай атрымае з маіх фрэйлін!
    — Ах, нам так не хочацца! — сказалі фрэйліны.
    — Якое глупства! — сказала прынцэса.— Ужо калі я магу цалаваць яго, то вы і тым болей. He забывайце, што я кармлю вас і плачу вам жалаванне!
    Давялося фрэйліне яшчэ раз схадзіць да свінапаса.
    — Сто пацалункаў прынцэсы! — сказаў ён.— А не — кожны застанецца пры сваім.
    — Станьце наўкол! — сказала прынцэса, і фрэйліны абступілі яе і свінапаса.
    114
    — Гэта што яшчэ за зборышча ля свінарніка? — спы-таў імператар, выйшаўшы на балкон. Ён працёр вочы і на-дзеў акуляры.— He інакш як фрэйліны ізноў нешта вы-думалі! Трэба пайсці паглядзець.
    I ён выпрастаў заднікі сваіх туфляў — туфлямі яму служылі стаптаныя чаравікі. І-эх, як хутка ён пайшоў!
    Спусціўся імператар у двор, падкрадваецца паціхеньку да фрэйлінаў, а тыя толькі тым і занятыя, што пацалункі лічаць: гэта ж трэба, каб справа зладзілася як належыць і свінапас атрымаў роўна столькі, колькі прызначана,— ні больш ні менш. Вось чаму ніхто не заўважыў імператара, a ён прыўстаў на дыбачкі і глянуў.
    — Гэта што яшчэ такое? — сказаў ён, убачыўшы, што прынцэса цалуе свінапаса, ды якстукне іх туфлем па галаве!
    Здарылася гэта ў тую хвіліну, калі свінапас атрымаў свой восемдзесят шосты пацалунак.
    — Heraus1! — у гневе сказаў імператар і выштурхаў прынцэсу са свінапасам за межы сваёй дзяржавы.
    Стаіць і плача прынцэса, свінапас лаецца, а дождж так і палівае.
    — Якая я гаротная! — галосіць прынцэса.— Хай бы я выйшла за цудоўнага прынца! Якая я няшчасная!
    А свінапас зайшоў за дрэва, сцёр з твару чорную і бу-рую фарбу, скінуў брудную вопратку — і вось перад ёй ужо прынц у царскім адзенні, ды такі прыгожы, што прын-цэса міжвольна зрабіла рэверанс.
    — Цяпер я пагарджаю табою! — сказаў ён.— Ты не захацела выйсці за сумленнага прынца. Ты нічога не зра-зумела ні ў салаўі, ні ў ружы, затое магла цалаваць за забаўкі свінапаса. Так табеітрэба!
    Ён пайшоў да сябе ў каралеўства і зачыніў дзверы на за-саўку. А прынцэсе толькі і заставалася стаяць ды спяваць:
    Ах, мой мілы Аўгусцін,
    Усё прайшло, прайшло, прайшло!
    'Вон! (ням.)
    115
    «ЁСЦЬ ЖА РОЗНІЦА!»
    Быў май месяц; паветра было яшчэ досыць халоднае, але ўсё ў прыродзе — і кустоўе, і дрэвы, і палі, і лугі — паказвала, што бярэ сваё вясна. Лугі стракацелі кветкамі; пачыналі цвісці, красаваць кветкі і на жывой загародзе, a непадалёку пышнела ўвасабленне самой вясны — ма-ленькая яблынька нібы ў вэлюме. Асабліва прыгожая бы-ла на ёй адна галіна, маладзенькая, свежанькая, уся ўсыпаная пяшчотнымі ружовымі бутонамі, што яшчэ не як след разгарнуліся. Яна сама ведала, якая яна прыго-жая; усведамленне красы было ў яе ў соку. Галіна пагэта-му зусім не здзівілася, калі брычка, што кацілася па даро-зе, запынілася насупраць яблыні і маладая графіня сказа-ла, што паглядней гэтай галінкі цяжка што-небудзь знайсці, што яна жывое ўвасабленне юнай красуні вясны. Галінку адламалі, графіня ўзяла яе сваімі далікатнымі пальчыкамі і беражліва павезла дадому, засцерагаючы ад сонца шоўкавым парасонікам. Прыехалі ў палац, галінку панеслі па высокіх, шыкоўных пакоях. На ад-чыненых вокнах калыхаліся белыя фіранкі, у бліску-чых, празрыстых вазах стаялі букеты цудоўных кветак. У адну з ваз, быццам вылепленую з бялюткага снегу, паставілі і яблыневую галінку, абкружыўшы яе све-жымі светла-зялёнымі букавымі галінкамі. Цуд, як прыгожа было!
    Галінка заганарылася, і што ж? Гэта было зусім зразу-мела!
    Праз пакой праходзіла шмат люду; кожны наведнік мог сказаць сваё слова толькі ў той меры, у якой за ім самім прызнавалі яго вартасць. I вось некаторыя не гава-рылі зусім нічога, некаторыя ж залішне шмат; галінка здагадалася, што і паміж людзьмі, як між раслінамі, ёсць розніца.
    «Адны бываюць для прыгажосці, іншыя толькі для ка-рысці, а без таго-сяго і зусім можна абысціся»,— думала яна.
    Яе паставілі якраз насупраць адчыненага акна, адкуль ёй былі відаць увесь сад і поле, дык яна ўдосталь магла наглядзецца на розныя кветкі і расліны і падумаць пра
    116
    розніцу паміж імі; там іх было шмат усялякіх — і пыш-ных, і простых, нават зусім сціпленькіх.
    — Бедныя адрынутыя раслінкі! — сказала галіна.— Вялікая на самай справе розніца паміж імі. Якімі не-шчаслівымі яны павінны сябе адчуваць, калі толькі яны ўвогуле здольныя адчуваць, побач са мной і з такімі, як я! Канечне, вялікая розніца паміж намі! Ды так і павінна быць, бо іначай усе былі б роўныя!
    I галінка пазірала на палявыя кветкі з нейкім спачу-ваннем; асабліва вартым жалю здаваўся ёй адзін від кве-так, якіх было мноства па ўсім полі і нават уздоўж канаў. Ніхто не збіраў іх у букеты,— яны былі вельмі ж про-стыя, звычайныя; іх можна было знайсці нават паміж камянёў на бруку, яны ўзыходзілі ўсюды, як самае не-патрэбнае пустазелле. I імя ж у іх было брыдкое: чорта-вы падойнікі.
    — Бедная няшчасная расліна! — сказала галіна.— Ты не вінаватая, што належыш да такога гатунку і што ў цябе такое брыдкое, нядобрае імя! Але і паміж раслінамі, як між людзьмі, павінна быць розніца.
    — Розніца!— адгукнуўся сонечны прамень і пацала-ваў пышную галінку, але пацалаваў і жоўтыя чортавы па-дойнікі, што раслі ў полі; іншыя браты яго — сонечныя промні таксама цалавалі бедныя кветачкі нароўні з са-мымі шыкоўнымі...
    Сонечны прамень, прамень святла, разумеў усё лепей.
    — Якая ты невідушчая, сляпая! — сказаў ён галінцы.— Якую адрынутую расліну ты гэтак шкадуеш?
    — Чортавы падойнікі! — сказала галіна.— Ніколі з іх не робяць букетаў, іх топчуць нагамі — вельмі ж іх шмат! Семя іхняе лётае над дарогаю, як пастрыжаная воўна, і ліпне да апраткі падарожных. Пустазелле, і больш нічога! Але камусьці трэба быць і пустазеллем! Ах, я так удзячна свайму лёсу, што не з таго роду!
    На поле выбег вялікі гурт дзяцей. Самага малога пры-неслі на руках і пасадзілі на траву сярод жоўтых кветак. Малое весела смяялася, гарэзавала, біла па траве нож-камі, кулялася, рвала жоўтыя кветкі і нават цалавала іх у
    1 Чортавы падойнікі — дацкая назва дзьмухаўцоў.
    117
    шчырым парыве дзіцячай душы. Старэйшая малеча аб-рывала кветкі, а пустыя знутры сцяблінкі згіналі і заклад-валі адзін іхні кончык у іншы, пасля рабілі з такіх асобных колцаў доўгія ланцужкі і ўпрыгожвалі імі шыю, плечы, грудзіну і галаву. I гэта быў проста цуд! Самыя старэй-шыя з дзяцей асцярожна зрывалі расліны, што адцвілі і былі ўвянчаныя пёркавымі каронамі, падносілі гэтыя па-ветраныя, нібы шарсцяныя, галоўкі, што былі па-свойму прыродным цудам, да рота і намагаліся здьмуць за адзін раз увесь пушок. Каму гэта ўдасца, той будзе мець новую апрат-ку яшчэ да Новага года,— так сказала бабуля.
    Адрынутая кветка была ў гэтым выпадку сапраўдным прарокам.
    — Бачыш? — запытаў сонечны прамень.— Бачыш яго красу, ягонае вялікае значэнне?
    — Толькі для дзяцей! — адказала галіна.
    Прыплялася на поле і старая бабуля і пачала выкоп-ваць тупым зломкам нажа карэнні жоўтых кветак. Нека-торае карэнне яна збіралася спажыць на каву, іншае — прадаць у аптэку на лякарства.
    — Краса ўсё ж куды вышэй! — сказала галіна.— Толькі выбраныя трапяць у свет прыгожага! Ёсць жа розніца і паміж раслінамі, як між людзьмі!
    Сонечны прамень пачаў гаварыць пра бязмежную лю-боў да ўсяго жывога: усё, каму падорана жыццё, мае штосьці сваё ва ўсім — і ў сваім часе, і ў вечнасці.
    — Ну, гэта толькі вы так лічыце! — сказала галіна.
    У пакой зайшлі людзі; паміж імі была і маладая графіня, якая паставіла галінку ў празрыстую прыгожую вазу, скрозь якую свяціла сонца. Графіня нясла кветку,— што ж яшчэ? — а яна, кветка, была загорнутая буйным зялёным лісцем, лежучы ў ім, быццам у футарале, абаро-неная нават ад самага невялічкага подыху ветру. I нясла яе графіня так беражліва, як не несла нават пяшчотную яблыневую галінку. Асцярожна адагнула яна зялёнае лісце, і з-за яго вызірнула паветраная карона адрынутай жоўтай кветкі. Яе графіня так асцярожна сарвала і гэтак бе-ражліва нясла, каб вецер не здьмуў ніводную тоненькую пя-рынку з яе паветранай галоўкі. Яна данесла яе цэлай і непачапанай і не магла нацешыцца прыгажосцю, праз-