• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Вядома! — сказаў Маленькі Клаўс.— Толькі я не магу цягнуць цябе ў мяшку да ракі, ты вельмі цяжкі. A вось калі хочаш, дайдзі сам ды залезь у мяшок, а я з зада-вальненнем цябе скіну ў ваду!
    — Дзякуй! — сказаў Вялікі Клаўс.— Але калі я не а.трымаю там статак, я цябе паб’ю, так і ведай!
    — Ну-ну, не злуйся,— сказаў Маленькі Клаўс, і яны пайшлі да ракі.
    Калі статак убачыў ваду, дык кінуўся да яе; жывёле вельмі хацелася піць.
    — Паглядзі, як яны спяшаюцца! — сказаў Маленькі Клаўс.— Бач, як засумавалі па вадзе: дамоў, на дно, відаць, захацелася!
    — Але ты спярша памажы мне, а не дык я цябе паб’ю! — сказаў Вялікі Клаўс і залез у вялікі мяшок, які ляжаў на спіне ў аднаго з быкоў.— Ды пакладзі мне ў мяшок ка-мень, a то я, мусіць, не пайду на дно!
    — Пойдзеш! — сказаў Маленькі Клаўс, але ўсё-такі паклаў у мяшок вялікі камень, моцна завязаў мяшок і спіхнуў яго ў ваду. Боўць! I Вялікі Клаўс пайшоў прама на дно.
    — Ох, баюся, не знойдзе ён там ні кароў, ні быкоў! — сказаў Маленькі Клаўс і пагнаў свой статак дамоў.
    ЦЫРАВАЛЬНАЯ ІГОЛКА
    Жыла-была цыравальная іголка; яна лічыла сябе та-кой тонкай, што ўявіла, быццам яна швейная іголка.
    — Глядзіце, глядзіце, што вы трымаеце! — сказала
    107
    яна пальцам, калі яны вымалі яе.— He выпусціце мяне! Упаду на падлогу — чаго добрага, згублюся: я занадта тонкая!
    — Быццам бы! — адказалі пальцы і моцна схапілі яе за талію.
    — Вось бачыце, я іду з цэлай світай! — сказала цыра-вальная іголка і пацягнула за сабою доўгую нітку, толькі без вузельчыка.
    Пальцы ўторкнулі іголку проста ў кухарчыну пантоф-лю,— скура на пантофлі трэснула, і трэба было зашыць дзірку.
    — Фу, якая чорная работа! — сказала цыравальная іголка,— я не вытрымаю! Я зламлюся!
    I сапраўды зламалася.
    — Ну вось, я ж казала,— прамовіла яна,— я занадта тонкая!
    «Цяпер яна ні на што не годная»,— падумалі пальцы, але ім ўсё-такі давялося моцна трымаць яе: кухарка нака-пала на зламаны канец іголкі сургуч і потым закалола ёю хустку.
    — Вось цяпер я — брошка! — сказала цыравальная іголка. — Я ведала, што буду карыстацца павагай: у кім ёсць толк, з таго заўсёды выйдзе нешта вартае.
    I яна засмяялася сама сабе,— бо ніхто ж не бачыў, каб цыравальныя іголкі смяяліся ўголас,— яна сядзела ў хустцы, нібы ў карэце і аглядалася па баках.
    — Дазвольце спытацца, вы з золата? — звярнулася яна да суседкі-шпількі.— Вы вельмі сімпатычная, і ў вас уласная галоўка... Толькі маленькая! Пастарайцеся яе адгадаваць,— не кожнаму ж дастаецца сургучная га-лоўка!
    Пры гэтым цыравальная іголка так фанабэрыста вы-прасталася, што вылецела з хусткі проста ў ракавіну, ку-ды кухарка якраз вылівала памыі.
    — Выпраўляюся ў плаванне! — сказала цыравальная іголка. — Толькі б не згубіцца!
    Але яна згубілася.
    — Я занадта тонкая, я не створана для гэтага свету! — сказала яна, лежачы ў вулічнай канаве.— Але я ведаю са-бе кошт, а гэта заўсёды прыемна.
    108
    I цыравальная іголка цягнулася ў струнку, не трацячы добрага настрою.
    Над ёю праплывала ўсялякая ўсялячына: трэскі, са-ломінкі, кавалкі газетнай паперы...
    — Бач, як плывуць! — казала цыравальная іголка.— Яны і ў розум не возьмуць тое, хто хаваецца тут пад імі.— Гэта я тут хаваюся! Я тут сяджу! Вунь плыве трэска: у яе толькі і думак, што аб трэсках. Ну, трэскай яна век і заста-нецца! Вось саломінку нясе... А круціцца, круціцца як! He задзірай так носу! Глядзі, каб не наскочыць на камень! A вунь газетны абрывак плыве. Даўно ўжо забыцца паспелі, што на ім надрукавана, а ён бач як разгарнуўся!.. Я ляжу ціха, смірна. Я ведаю сабе кошт, і гэтага ў мяне не адбя-руць!
    Аднойчы каля яе нешта заблішчэла, і цыравальная іголка ўявіла, што гэта брыльянт. Гэта быў бутэлечны ас-колак, але ён зіхацеў, і цыравальная іголка загаварыла з ім. Яна назвала сябе брошкай і спыталася ў яго:
    — Вы, мусібыць, брыльянт?
    — Так, нешта накшталт гэтага.
    I абое думалі адно пра другое і пра саміх сябе, што яны сапраўднай каштоўнасці, і гутарылі між сабой аб неда-сведчанасці і фанабэрыстасці свету.
    — Так, я жыла ў каробцы ў адной дзяўчыны,— распа-вядала цыравальная іголка.— Дзяўчына гэтая была ку-харкай. У яе на кожнай руцэ было па пяць пальцаў. I вы ўявіць сабе не можаце, да чаго даходзіла іх напышлівасць! А занятак жа ў іх быў толькі адзін — вымаць мяне і класці назад у каробку!
    — А яны блішчэлі? — спытаўся бутэлечны асколак.
    — Блішчэлі? — адказала цыравальная іголка.— He, бляску ў іх не было, затое колькі гонару!.. Іх было пяць бра-тоў, усе — уроджаныя «пальцы»; яны заўсёды стаялі ў рад, хоць і былі рознай велічыні. Крайні — Таўстун,— між іншым, адстояў ад іншых, ён быў тоўсты карантыш, і спіна ў яго гнулася толькі ў адным месцы, таму ён мог кланяцца толькі раз; затое ён казаў, што калі яго адсякуць, дык ча-лавек не прыдатны болей для вайсковай службы. Другі — Ласунок — тыцкаў свой нос усюды: і ў салодкае і ў кіслае, тыцкаў і ў сонца і ў месяц; ён жа націскаў на пяро, калі
    109
    трэба было пісаць. Наступны — Цыбаты — глядзеў на ўсіх звысоку. Чацвёрты — Залатаперст — насіў вакол поясу залаты пярсцёнак. I, нарэшце, самы маленькі — Пер-музыка нічога не рабіў і вельмі гэтым ганарыўся. Так, яны толькі і ведалі, што выхваляцца, і вось — я кінулася ў ракавіну.
    — А цяпер мы сядзім ды блішчам! — сказаў бутэлеч-ны асколак.
    У гэты час вады ў канаве прьібыло, і яна хлынула це-раз край і знесла з сабой асколак.
    — Ён прасунуўся! — уздыхнула цыравальная ігол-ка.— А я засталася ляжаць! Я занадта тонкая, занадта далікатная, але я ганаруся гэтым, і гэта высакародны го-нар!
    Яна ляжала, выцягнуўшыся ў струнку, і перадумала шмат думак.
    — Я проста гатовая думаць, што нарадзілася ад сонеч-нага промня,— такая я тонкая! Праўда, здаецца, быццам сонца шукае мяне пад вадой! Ах, я такая тонкая, што на-ват бацька мой сонца не можа мяне знайсці! He абламала-ся б тады маё вочка1, я б, здаецца, заплакала! Хаця, не, плакаць непрыстойна!
    Аднойчы прыйшлі вулічныя хлапчукі і пачалі корпац-ца ў канаўцы, вышукваючы старыя цвікі, манеткі ды іншыя скарбы. Перапэцкаліся яны страшэнна, але гэта і прыносіла ім задавальненне!
    — Ай! — закрычаў раптам адзін з іх; ён накалоўся аб цыравальную іголку.— Глядзі, якая штуковіна!
    — Я не штуковіна, а паненка! — заявіла цыравальная іголка, але яе ніхто не пачуў. Сургуч з яе сышоў, і яна ўся пачарнела, але ў чорным заўсёды выглядаеш больш стрункай, і іголка ўяўляла, што стала яшчэ танчэй за ра-нейшае.
    — Вунь плыве яечная шкарлупіна! — закрычалі хлапчукі, узялі цыравальную іголку ды ўваткнулі ў шкарлупіну.
    — Чорнае на белым фоне вельмі прыгожа! — сказала цыравальная іголка.— Цяпер мяне добра відаць! Толькі б
    1 Ігольнае вушка па-дацку называецца ігольным вочкам.
    110
    не захварэць на марскую хваробу, гэтага я не вытрымаю: я такая далікатная!
    Але яна не захварэла на марскую хваробу — вытры-мала.
    — Супроць марской хваробы добра мець стальны страўнік, і заўсёды трэба памятаць, што ты не тое што звычайныя смяротныя! Цяпер я зусім ачуняла. Чым ты больш высакародны, тым больш можаш перанесці!
    — Крэк! — сказала яечная шкарлупіна: яе пераехалі ламавыя калёсы.
    — Вух, як цісне! — заенчыла цыравальная іголка.— Зараз мяне званітуе! He вытрымаю! Зламлюся!
    Але яна вытрымала, хаця яе і пераехалі ламавыя калё-сы; яна ляжала на бруку, выцягнуўшыся ва ўсю даўжы-ню,— ну і няхай сабе ляжыць!
    СВІНАПАС
    Жыў-быў бедны прынц. Каралеўства ў яго было зусім маленькае, але якое-ніякое, а ўсё ж каралеўства,— хоць ажаніся, і вось ажаніцца ён якраз і хацеў.
    Яно, вядома, дзёрзка было ўзяць ды спытаць дачку імператара: «Пойдзеш за мяне?» Але ён асмеліўся. Імя ў яго было вядомае на ўвесь свет, і сотні прынцэс сказалі б яму дзякуй, але што адкажа імператарская дачка?
    А вось паслухаем.
    На магіле ў прынцавага бацькі рос ружовы куст, ды які прыгожы! Квітнеў ён толькі раз у пяць год, і распускалася на ім адна-адзіная ружа. Затое салодкі быў яе водар, па-нюхаеш — і адразу забудуцца ўсе твае гаркоты і турботы. А яшчэ быў у прынца салавей, і спяваў ён так, быццам у гор-лейку ў яго былі сабраны ўсе самыя цудоўныя напевы на све-це. Вось і вырашыў прынц падарыць прынцэсе ружу і салаўя. Паклалі іх у вялікія срэбныя куфэркі і адаслалі ёй.
    Загадаў імператар прынесці куфэркі да сябе ў вялікую залу — прынцэса гуляла там у госці са сваімі фрэйлінамі, бо іншых спраў у яе не было. Убачыла прынцэса куфэркі з падарункамі, запляскала ў ладкі ад радасці.
    — Ах, калі б тут была маленькая кіска!— сказала яна.
    111
    Але з’явілася цудоўная ружа.
    — Ах, як хораша зроблена! — уголас сказалі фрэй-ліны.
    — Мала сказаць хораша,— адгукнуўся імператар,— проста нядрэнна.
    Толькіпрынцэса пакратала ружу іледзьне заплакала.
    — Фі, тата! Яна не штучная, яна сапраўдная.
    — Фі! — уголас паўтарылі прыдворныя.— Сапраўд-ная!
    — Пачакаем сердаваць! Паглядзім спачатку, што ў другім куфэрку! — сказаў імператар.
    I вось выпырхнуў з куфэрка салавей і запёў так дзіўна, што спачатку ні да чаго і прычапіцца было.
    — Superbe! Charmant! — сказалі фрэйліны; усе яны балбаталі па-французску адна горш за адну.
    — Гэта птушка так нагадвае мне арганчык нябожчыцы імператрыцы!—сказаў адзін стары прыдворны.— Так, так, і гук той жа, і манера!
    — Так! — сказаў імператар і заплакаў, як дзіця.
    — Спадзяюся, птушка несапраўдная? — спытала прын-цэса.
    — Сапраўдная! — адказалі пасланцы, якія даставілі падарункі.
    — Дык няхай ляціць,— сказала прынцэса і катэга-рычна адмовілася прыняць прынца.
    Толькі прынц не журыўся; выпацкаў твар чорнай і бурай фарбай, насунуў на вочы шапку і пастукаўся ў дзверы.
    — Дзень добры, імператар! — сказаў ён.— Ці не зной-дзецца ў вас у палацы месцейка для мяне?
    — Шмат вас тут ходзіць ды шукае! — адказваў імператар.— Урэшце, пастой, мне патрэбны свінапас! У нас процьма свіней!
    Так і прызначылі прынца свінапасам яго вялікасці і ўбогую каморку побач са свінарнікам адвялі, і там ён павінен быў жыць. Ну вось, праседзеў ён цэлы дзень за работай і да вечара зрабіў цудоўны маленькі гаршчочак. Увесь абвешаны бразготкамі гаршчочак, і калі ў ім што-
    1 Непараўнана! Цудоўна! (фр.)
    112
    небудзь варыцца, бразготкі вызваньваюць даўнейшую песеньку:
    Ах, мой мілы Аўгусцін,
    Усё прайшло, прайшло, прайшло!
    Але самае забаўнае ў гаршчочку тое, што калі патры-маць над ім у пары палец — адразу можна даведацца, што ў каго гатуецца ў горадзе. Няма слоў, гэта было цікавей, чым ружа.