Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Садоўнік не раз казаў гаспадарам, што трэба ссекчы гэтыя дрэвы, — яны псуюць садовы пейзаж, а як толькі іх
90
не стане, знікнуць і шумныя птушкі. Але гаспадары і слу-хаць не хацелі пра тое, каб страціць дрэвы і птушыную гаману. У старых дрэвах і карканні птушак яны бачылі асаблівую прывабнасць — адзнаку даўніны, якую хацелі захаваць насуперак усяму.
— Дрэвы перайшлі да птушак у спадчыну ад продкаў, дык няхай птушкі і валодаюць імі, дабрамудры Ларсен! — гаварылі гаспадары.
(Ларсенам звалі садоўніка, але для нашай гісторыі гэ-та не мае значэння).
Садоўнік сапраўды мог распараджацца кветнікамі, са-дам і агародам, ён даглядаў іх і апрацоўваў старанна і за-хоплена. Гаспадары былі гэтым вельмі задаволены, але не хавалі ад садоўніка, што ў іншых маёнтках іх частавалі такімі фруктамі і паказвалі такія кветкі, да якіх яшчэ вельмі далёка іхнім кветкам і фруктам. Гэтыя словы за-смучалі садоўніка, бо ён усёй душой хацеў, каб сад у яго-ных гаспадароў быў лепшы ў свеце, і дзеля гэтага шчыра-ваў без стомы. Рукі ён меў працавітыя, а сэрца добрае.
Аднойчы гаспадары запрасілі да сябе садоўніка і ска-залі яму ласкава і паблажліва, як і трэба гаспадарам, што ўчора яны былі ў гасцях у сваіх знакамітых сяброў і тыя пачаставалі іх яблыкамі і грушамі, ды такімі сакавітымі, такімі пахучымі, што самі яны, гаспадары Ларсена, і ўсе іншыя госці былі ў захапленні. Гаспадары не сумняваюц-ца, што тыя фрукты прывезены з-за мяжы, але чаму б Ларсену не паспрабаваць вырасціць гэткія ж і ў іхняй сядзібе, калі толькі капрызныя плады могуць прыстаса-вацца да мясцовага клімату? Як сведчылі чуткі, яблыкі і грушы, якія яны елі ў гасцях, былі куплены ў горадзе ў самага буйнога гандляра фруктамі; да яго і паслалі гаспа-дары садоўніка, каб даведацца, з якой краіны прывезены гэтыя плады, і выпісаць адтуль чаранкі.
Садоўнік добра ведаў гэтага гандляра, бо па загаду гаспадароў прадаваў яму лішкі фруктаў са свайго саду.
I вось выправіўся ён у горад, каб спытацца ў гандляра, адкуль той атрымаў хвалёныя яблыкі і грушы.
— 3 вашага ўласнага саду! — адказаў гандляр і пака-заў Ларсену яблыкі і грушы, якія той адразу пазнаў.
Вось дык узрадаваўся садоўнік! Ён паспяшаўся да
91
сваіх гаспадароў і сказаў, што яблыкі і грушы, якія яны елі ў гасцях,— з іхняга ўласнага саду.
Гаспадары не паверылі сваім вушам.
— He можа быць, Ларсен! — казалі яны.— Калі вы хо-чаце пераканаць нас, што гэта праўда, прынясіце распіску ад гандляра.
I Ларсен прынёс яе гаспадарам.
— Дзіўна! — усклікнулі яны.
Пасля гэтага кожны дзень гаспадарам падавалі вялізныя вазы з цудоўнымі яблыкамі і грушамі з іхняга ўласнага саду. Цэлымі карзінамі рассылалі гэтыя фрукты суседзям, у іншыя гарады і нават за мяжу. Гаспадарам гэ-та было вельмі прыемна. Аднак яны ніколі не праміналі выпадку, каб нагадаць садоўніку, што апошнія дзве восені былі вельмі спрыяльныя для фруктовых садоў і ўсе сада-воды мелі добры ўраджай.
Прайшло няшмат часу. Гаспадары былі запрошаны ў палац на абед. На наступны дзень яны паклікалі да сябе садоўніка і расказалі яму, што на каралеўскі стол пада-валі незвычайна салодкія і сакавітыя дыні з уласнай кара-леўскай цяпліцы.
— Ідзіце да прыдворнага садоўніка, шаноўны Ларсен, і папрасіце, каб ён даў вам хоць крышку насення гэтых не-звычайных дыняў.
— Але каралеўскі садоўнік сам атрымаў ад мяне гэтае насенне! — радасна ўсклікнуў садоўнік.
— Калі так, значыць, ён здолеў вырасціць з іх цу-доўныя дыні,— сказалі гаспадары,— дыні, якія падавалі на стол, былі лепшыя адна за другую!
— Выходзіць, што ганарыцца трэба мне,— сказаў Ларсен.— Сёлета ў каралеўскага садоўніка дыні не ўдаліся; і вось ён убачыў, якія цудоўныя дыні растуць у садзе вашай міласці, пакаштаваў іх і некалькі штук зака-заў для каралеўскага стала.
— Ці не лічыце вы, Ларсен, што на каралеўскі стол па-давалі дыні з нашага саду?
— Hi кроплі ў гэтым не сумняваюся,— адказаў Лар-сен.
Ён пайшоў да каралеўскага садоўніка і атрымаў у яго пасведчанне, дзе гаварылася, што дыні, якія падаваліся на
92
абедзе ў каралеўскім замку, былі прывезены з саду, які належыць панам-гаспадарам Ларсена.
Гаспадары былі здзіўлены. Яны расказвалі пра гэты выпадак усім і кожны раз паказвалі сведчанне кара-леўскага садоўніка. А насенне дыняў, як яшчэ раней ча-ранкі яблынь і груш, яны пачалі рассылаць у розныя краіны.
Тым часам з розных мясцін прыходзілі звесткі, што дасланыя чаранкі прыжыліся, яблыні і грушы даюць цу-доўныя плады, якія названы імем радавой панскай сядзібы. Назву сядзібы пісалі зараз на англійскай, нямец-кай і французскай мовах.
Хіба можна было марыць пра гэта раней?
— Каб толькі садоўнік не зазнаўся,— занепакоіліся гаспадары.
Але Ларсен думаў зусім пра іншае: ён імкнуўся заха-ваць за сабой славу аднаго з лепшых садоўнікаў краіны і кожны год ствараць які-небудзь новы выдатны гатунак садавіны альбо гародніны. I ён ствараў іх, але ў падзяку за працу яму часта даводзілася чуць, што першыя ўсла-віўшыя яго фрукты — яблыкі і грушы — былі ўсё ж са-мыя лепшыя, а ўсе іншыя ўжо не маглі з імі зраўняцца. Дыні, праўда, вельмі смачныя, ды ўсё ж далёка не такія, як яблыкі і грушы. Трускалкі таксама выдатныя, але не леп-шыя за тыя, якія ёсць у іншых. А калі аднойчы ў садоўніка не ўрадзіла радыска, гаспадары толькі і гаварылі пра няўдалую радыску, нібыта забыліся пра ўсе іншыя гатункі садавіны і гародніны.
Можна было падумаць, што гаспадары атрымліваюць задавальненне, калі гавораць: «Сёлета ў вас усё ўра-дзілася дрэнна, шаноўны Ларсен!» Яны былі проста шчаслівыя, калі сцвярджалі: «Дрэнна сёлета ў вас урадзілася!»
Некалькі разоў на тыдзень садоўнік прыносіў у пакоі свежыя букеты, падабраныя з дзіўна тонкім густам; у гэ-тых букетах кожная кветачка ўдала спалучалася з іншымі кветкамі і станавілася яшчэ прыгажэйшай.
— У вас выдатны густ, Ларсен,— казалі гаспадары.— Але не забудзьцеся, што гэтым талентам вы абавязаны не самому сабе, а Богу.
93
Аднойчы садоўнік прынёс гаспадарам вялізную крыш-тальную вазу, у якой плаваў ліст белага гарлачыка, а на ім, апусціўшы ў ваду доўгае сцябло, красавалася ярка-блакітная кветка велічынёй са сланечнік.
— Індыйскі лотас! — усклікнулі гаспадары.
Яны ніколі ў жыцці не бачылі падобнай кветкі. Яны за-гадалі днём выстаўляць яе на сонца, а вечарам асвятляць штучным святлом. I кожны, хто бачыў гэтую кветку, быў у захапленні, называў яе цудам.
Гэтак назвала яе нават знакамітая пані каралеўства — маладая прынцэса. Яна была разумная і добрая дзяўчына.
Гаспадары палічылі за гонар паднесці прынцэсе блакітную кветку, і яна забрала яе ў палац. Тады спу-сціліся яны ў сад, каб паглядзець, ці няма там падобнай кветкі, але не знайшлі яе. Паклікалі садоўніка і спыталі, дзе ён узяў блакітны лотас.
— Мы шукалі, але не знайшлі такіх кветак ні ў аран-жарэі, ні на клумбах у садзе,— сказалі яны.
— Там іх і не было,— усміхнуўся садоўнік.— Гэтая сціплая кветка расце на градках у агародзе. Але, праўда, яна незвычайна прыгожая! Яна падобная на блакітны кактус, а на самай справе гэта толькі кветка артышока.
— Чаму ж вы не сказалі нам пра гэта раней? — абу-рыліся гаспадары.— Мы думалі, што гэта рэдкая замор-ская кветка! Вы зганьбілі нас перад прынцэсай! Яна была ў захапленні, як толькі зірнула на кветку, і сказала, што ніколі раней не бачыла гэткай расліны,— а яна ж выдатна разбіраецца ў батаніцы. Але цяпер зразумела, чаму яна не пазнала яе: навуцы няма чаго рабіць у агародзе. I як вам магло прыйсці ў галаву, шаноўны Ларсен, прынясці ў па-коі падобную кветку? Пасля гэтага над намі будуць па-кепліваць!
I цудоўная блакітная кветка, сарваная на градзе, была выкінута з панскіх пакояў, дзе ёй не знайшлося месца. A гаспадары пайшлі да прынцэсы прабачацца і растлума-чыць, што кветка была звычайнай агароднай раслінай, якую садоўнік захацеў паставіць у вазу, за што і атрымаў суровую вымову.
— Гэта грэшна і несправядліва! — з дакорам пра-
94
мовіла прынцэса.— Ён адкрыў для нас кветку, пра якую мы нічога не ведалі, паказаў нам прыгажосць там, дзе мы і не думалі яе шукаць! Пакуль артышокі цвітуць, я скажу прыдворнаму садоўніку кожны дзень ставіць іх у вазу ў маім пакоі.
Так яна і зрабіла.
Тады гаспадары аб’явілі садоўніку, што ён зноў можа паставіць у вазу свежую кветку артышока.
— Па-сутнасці кветка і на самай справе прыгожая,— сказалі яны.— Так, прыгожая, як гэта ні дзіўна! — I яны нават пахвалілі садоўніка.
— Ён любіць, калі яго хваляць,— казалі гаспадары.— Ён у нас — распешчанае дзіця!
Неяк восенню пачалася бура. Да ночы яна так разбу-шавалася, што з карэннямі вырвала некалькі дрэў на ўскраіне лесу. На вялікае няшчасце гаспадароў (яны так і казалі, што гэта няшчасце!), але і на вялікую радасць са-доўніка яна паваліла абодва высокія дрэвы з птушынымі гнёздамі. Пазней слугі расказвалі, што да скавытання бу-ры дамешваліся крыкі гракоў і варон, якія біліся крыламі ў ваконнае шкло.
— Ну, зараз вы, відаць, задаволены, Ларсен,— сказалі гаспадары.— Бура зламала дрэвы, і птушкі паляцелі ў лес. Нічога тут не нагадвае больш пра даўніну; ад яе не засталося і следу. Нас гэта вельмі засмучае!
Садоўнік нічога не адказаў гаспадарам. Ён моўчкі песціў мару пра тое, як апрацуе зараз цудоўны сонечны ўчастак зямлі, да якога раней не мелі права нават дакра-нацца, і ператворыць яго ва ўпрыгожанне ўсяго сада на радасць сваім гаспадарам.
Вырваныя бурай дрэвы, падаючы, паламалі старыя буксавыя кусты, і садоўнік пасадзіў на гэтым месцы звы-чайныя палявыя і лясныя расліны роднай зямлі.
Ніводзін садоўнік, акрамя Ларсена, не адважыўся б па-садзіць у панскім садзе такія расліны. А Ларсен адвёў кожнай прыдатны для яе ўчастак — на сонцы або ў цені,— як каму было патрэбна. Зямлю ён апрацоўваў сум-ленна, і яна шчодра аддзячыла яму.
Тут вырас ураджэнец шатландскіх пустынь — ядло-вец, які колерам і абрысамі падобны на італьянскі
95
кіпарыс. Расцвіў бліскучы калючы цярноўнік, які зелянеў і зімой і летам. А навокал шчодра разросся папаратнік розных гатункаў, які нагадваўто мініяцюрныя пальмы, то здаваўся продкам кволай цудоўнай расліны, якую мы на-зываем «венерыны валасы». Цвіў тут і дзядоўнік, якога людзі звычайна ненавідзяць, але дарма, бо яго свежыя кветкі могуць упрыгожыць любы букет. Дзядоўнік рос на сухой глебе, а ніжэй, на вільготным месцы, зелянеў усімі зняважаны лопух, хоць яго буйное, магутнае лісце надае яму своеасаблівую прыгажосць. Каралеўская свечка — палявая расліна з высокім сцяблом і яркімі кветкамі — цягнулася ўгару, нагадваючы вялізны шматсвечны кан-дэлябр. Цвілі тут таксама ячменнік, першацвет, лясны ландыш, белакрыльнік і пяшчотная трохліставая кісліца. Люба-дорага было пазіраць на ўсю гэтую прыгажосць!