Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Стары Курылка са зламанай ніжняй губой устаў і па-кланіўся цудоўным кветкам: яны зусім не былі падобны на хворых — саскочылі са стала і пачалі весяліцца разам з усімі.
У гэтую хвіліну пачуўся грукат, нібыта штосьці звалілася на падлогу. Іда паглядзела ў той бок. Вы-светлілася, гэта маслянічная вярба хутка саскочыла ўніз да кветак, бо лічыла сябе іх суродзічкай. Вярба, упрыго-жаная папяровымі кветкамі, таксама была вельмі мілай; на вершаліне яе сядзела маленечкая васковая лялечка ў капелюшы з шырокімі палямі, цюцелька ў цюцельку та-кой, як у саветніка.
Гулка тупаючы сваімі трыма чырвонымі драўлянымі ножкамі, вярба скакала сярод кветак. Яна танцавала ма-зурку, а іншыя кветкі не ведалі гэтага танца, таму што былі вельмі лёгкімі і не маглі тупаць з такой сілай.
Але вось лялечка на вярбе раптам выцягнулася, за-круцілася над папяровымі кветкамі і гулка закрычала:
— Ну ці ж можна забіваць галаву дзіцяці такой драбя-зой? Што за дурацкая фантастыка?
Цяпер лялька была на дзіва падобнай на саветніка — у такім жа капелюшы з шырокімі палямі, такая ж сярдзітая і жоўтая! Але папяровыя кветкі стукнулі яе па тонкіх плячах, і яна зусім сціснулася, зноў ператва-рыўшыся ў маленечкую васковую ляльку. Гэта было так цікаўна, што Іда не магла ўтрымацца ад смеху.
Вярба працягвала скакаць, і саветніку міжволі да-водзілася скакаць разам з ёй, усё роўна — ці выцягваўся ён на ўсю даўжыню ці заставаўся маленечкай васковай лялечкай у чорным капелюшы з шырокімі палямі. На-рэшце кветкі, асабліва тыя, якія ляжалі ў лялечным ложку, пачалі шкадаваць саветніка, і вярба пакінула яго ў спакоі. Раптам штосьці гулка застукала ў шуфлядцы стала, дзе разам з іншымі цацкамі ляжала лялька Сафі. Курылка дабег да краю стала, лёг ніцма і ледзь-ледзь выцягнуў шуфлядку. Сафі ўстала і здзіўлена азірнулася.
— Ды тут, аказваецца, баль! — сказала яна.— Чаму мне пра гэта не сказалі?
— Хочаш танцаваць са мной? — спытаў яе Курылка.
70
— Ну і кавалер! — адрэзала Сафі і павярнулася да яго спіной, потым села на шуфляду і пачала чакаць, што яе запросіць якая-небудзь кветка; але ніхто і не думаў яе за-прашаць. Тады яна пачала кашляць: «кх, кх, кх!» Але і тут ніхто да яе не падышоў. А Курылка скакаў адзін, і не так ужо і дрэнна.
Заўважыўшы, што кветкі на яе не глядзяць, Сафі рап-там звалілася з шуфляды на падлогу, ды з такім шумам, што ўсе збегліся, акружылі яе і пачалі распытваць, ці не ўдарылася яна. Кветкі размаўлялі з ёю вельмі ласкава, асабліва тыя, якія толькі нядаўна адпачывалі ў ложку. Сафі зусім не ўдарылася, і кветкі маленькай Іды пачалі дзякаваць ёй за цудоўную пасцельку, потым павялі з са-бой у кружок месяца на падлозе і пачалі танцаваць з ёй; іншыя кветкі павялі карагод і скакалі вакол іх. Тады Сафі, вельмі задаволеная, сказала кветачкам, што аддае ім свой ложачак,— ёй добра і ў шуфлядцы!
— Дзякуй,— азваліся кветкі,— але мы не можам жыць доўга. Раніцай зусім памром. Скажы толькі малень-кай Ідзе, каб яна пахавала нас у садзе, дзе закапана кана-рэйка. Летам мы зноў вырасцем і будзем яшчэ прыгажэй.
— He, вы не павінны паміраць! — усклікнула Сафі і пацалавала кветкі.
У гэты момант дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў цэлы натоўп прыгажэйшых кветак. Маленькая Іда ніяк не магла зразумець, адкуль яны ўзяліся,— пэўна ж, з кара-леўскага палаца. Наперадзе ішлі дзве цудоўныя ружы ў ма-ленькіх залатых каронах,— гэта былі кароль з каралевай. За імі, раскланьваючыся на ўсе бакі, рухаліся прыгожыя ляўкоі і гваздзікі. Музыканты — буйныя макі і півоні — дзьмулі ў стручкі, чырванеючы ад напругі, а маленькія блакітныя званочкі і беленькія пралескі тоненька звінелі. Вось была забаўная музыка! За музыкантамі ішло мноства іншых кветак, і ўсе яны танцавалі — і блакітныя фіялкі, і чырвоныя маргарыткі, і рамонкі, і ландышы. Кветкі танца-валі і цалаваліся, ды так, што глядзець не наглядзецца!
Нарэшце ўсе пажадалі адно аднаму добрай ночы, а ма-ленькая Іда прабралася ў свой ложак, і да раніцы ёй сніліся кветкі і ўсё, што яна бачыла ноччу.
71
Ранкам яна ўстала і пабегла да свайго століка — па-глядзець, ці там яе кветачкі.
Яна адхінула полаг... Так, кветкі ляжалі ў ложачку, але зусім, зусім завялыя! Сафі таксама ляжала на сваім месцы, у скрынцы, і твар у яе быў сонны.
— А ты памятаеш, што табе загадалі перадаць мне? — спытала маленькая Іда.
Але Сафі толькі тупа глядзела на яе, не раскрываючы роту.
— Якая ж ты нядобрая! — сказала маленькая Іда.— A яны яшчэ танцавалі з табой!
Потым яна ўзяла кардонную каробачку, на накрыўцы якой была намалявана прыгожанькая птушка, адкрыла яе і паклала туды мёртвыя кветкі.
— Вось вам і дамавінка! — сказала яна.— А калі пры-едуць мае нарвежскія кузены, мы вас закапаем у садзе, каб вы на наступнае лета зноў выраслі і сталі яшчэ прыга-жэй!
Ёнас і Адольф стрыечныя браты Іды, якія прыехалі з Нарвегіі, былі жвавыя хлапчукі. Бацька падарыў ім па но-ваму самастрэлу, і яны ўзялі іх з сабой, каб паказаць Ідзе. Яна расказала хлапчукам пра бедныя памёршыя кветкі і загадала пахаваць іх. Наперадзе ішлі хлапчукі з сама-стрэламі на плячах, за імі — маленькая Іда з мёртвымі кветкамі ў каробцы. Магілку выкапалі ў садзе. Іда паца-лавала кветкі і апусціла каробку ў ямку, а Ёнас з Адоль-фам адсалютавалі над магілкай з самастрэлаў — ні руж-жаў, ні гармат у іх жа не было.
ДЗІКІЯ ЛЕБЕДЗІ
Далёка-далёка, у той краіне, куды адлятаюць у вырай ластаўкі, жыў кароль. У яго было адзінаццаць сыноў і ад-на дачка, якую звалі Элізай. Адзінаццаць братоў-прын-цаў ужо хадзілі ў школу; у кожнага на грудзях блішчэла зорка, а з левага боку звінела шабля. Прынцы пісалі ал-мазнымі грыфелямі на залатых дошках і выдатна ўмелі чытаць — і па кніжцы і без кніжкі, на памяць. Вядома, так добра чытаць мдглі толькі сапраўдныя прынцы. Пакуль
72
прынцы вучыліся, іх сястра Эліза сядзела на лавачцы з люстранога шкла і разглядвала кніжку з малюнкамі, якая каштавала паўкаралеўства.
Сапраўды, добра жылося дзецям! Але неўзабаве ўсё сталася інакш.
Памерла іх маці, і кароль ажаніўся зноў. Мачаха была злая ведзьма і неўзлюбіла гаротных дзяцей. У першы ж дзень, калі ў палацы святкавалі вяселле караля, дзеці ад-чулі, якая злая ў іх мачаха. Яны пачалі гульню ў «госці» і папрасілі каралеву даць ім пірожных і печаных яблыкаў, каб накарміць сваіх гасцей. Але мачаха дала ім чайны ку-бак звычайнага пяску і сказала:
— Хопіць з вас і гэтага!
Мінуў яшчэ тыдзень, і мачаха задумала збавіцца ад Элізы. Яна адправіла яе ў вёску на выхаванне да нейкіх сялян. А потым злая мачаха пачала нагаворваць каралю на бедных прынцаў, і нагаварыла столькі лухты, што ка-роль не захацеў больш нават бачыць сваіх сыноў.
I вось каралева загадала паклікаць прынцаў і, калі яны наблізіліся да яе, яна крыкнула:
— Няхай кожны з вас ператворыцца ў чорнага крука! Ляціце прэч з палаца і самі здабывайце сабе харч!
Але ёй не ўдалося ажыццявіць сваю злую задуму. Прынцы ператварыліся не ў няўклюдных крукоў, а ў пры-гожых дзікіх лебедзяў. 3 крыкам вылецелі яны з вокнаў палаца і панясліся над паркамі і лясамі.
Была раніца, калі адзінаццаць лебедзяў праляталі міма хаціны, дзе яшчэ спала моцным сном іх сястрычка Эліза. Яны доўга кружылі над дахам, выцягвалі свае гнуткія шыі і лопалі крыламі, але ніхто іх не чуў і не ба-чыў. Так і паляцелі яны далей, не пабачыўшы сваёй сяст-ры. Высока-высока, да самых воблакаў, падняліся яны і паляцелі ў вялікі цёмны лес, які цягнуўся да самага мора.
А бедалажка Эліза засталася жыць у сялянскай хаціне. Кожны дзень гуляла яна з зялёным лістком — іншых цацак у яе не было; яна пракалола ў лісточку дзірачку і глядзела праз яе на сонца — ёй здавалася, што бачыць яс-ныя вочы сваіх братоў.
Дні шлі за днямі. Часам вецер гойдаў ружовыя кусты, якія распускаліся каля дома, і пытаў у ружаў:
73
— Ці ёсць хто-небудзь прыгажэйшы за вас?
I ружы хісталі галоўкамі, адказвалі:
— Эліза прыгажэйшая за нас.
I вось нарэшце Элізе споўнілася пятнаццаць гадоў, і сяляне адаслалі яе дамоў, у палац.
Каралева ўбачыла, якая прыгажуня яе падчарка, і яш-чэ больш зазлавала на Элізу. Злая мачаха меркавала пе-ратварыць Элізу, як і яе братоў, у дзікага лебедзя, але гэ-тага яна не магла зрабіць: кароль захацеў пабачыць сваю дачку.
I вось раніцай каралева пайшла ў мармуровую ку-пальню, якую ўпрыгожвалі цудоўныя дываны і мяккія па-душкі. У кутку купальні сядзелі тры жабы. Каралева ўзяла іх у рукі і пацалавала. Потым яна сказала першай жабе:
— Калі Эліза ўвойдзе ў купальню, сядзь ёй на галаву — няхай зробіцца яна такой жа дурной і лянівай, як ты.
Другой жабе каралева сказала:
— А ты скокні Элізе на лоб — няхай будзе яна такой жа страхалюднай, як ты. Тады і родны бацька яе не па-знае... Ну, а ты ляж ёй на сэрца! — загадала каралева трэ-цяй жабе.— Няхай стане яна злой, каб ніхто яе не любіў.
I каралева кінула жабаў у празрыстую ваду. Вада ад-разу зрабілася зялёнай і памутнела. Каралева паклікала Элізу, распранула яе і загадала ўвайсці ў ваду. Як толькі Эліза ступіла ў ваду, адна жаба ўскочыла ёй на скронь, другая на лоб, а трэцяя на грудзі. Але Эліза нават не заўважыла гэтага. А тры жабы, калі дакрануліся да Элізы, ператварыліся ў тры чырвоныя макі. I Эліза выйшла з ва-ды такой жа прыгожай, якой і ўвайшла.
Тады злая каралева нацёрла Элізу сокам грэцкага арэха, і бедная Эліза зрабілася зусім чорная. А потым ма-чаха вымазала ёй твар смярдзючай маззю і раскудлаціла яе прыгожыя валасы. Цяпер ніхто не змог бы пазнаць Элізу. Толькі стары сабака, які сядзеў на ланцугу, з пры-ветным брэхам кінуўся да яе, ды ластавачкі, якіх яна час-та карміла хлебнымі крыхамі, прашчабяталі ёй сваю пес-ню. Ды хто ж будзе звяртаць увагу на гаротных жывёл?
Горка заплакала Эліза і ўпотай пайшла з палаца. Цэ-лы дзень ішла яна па палях і балотах, прабіралася да лесу.
74
Эліза і сама добра не ведала, куды ёй ісці. Яна ўсё думала пра братоў, якіх злая мачаха таксама выгнала з дому. Эліза вырашыла шукаць іх усюды, пакуль не знойдзе.
Калі Эліза дабралася да лесу, была ўжо ноч, і бедная дзяўчынка зусім збілася з дарогі. Яна лягла на мяккі мох, а галаву паклала на пень. У лесе было ціха і цёпла. Сотні светлячкоў, быццам зялёныя агеньчыкі, мільгалі ў траве, а калі Эліза дакранулася рукой да кусціка, нейкія блі-скучыя жучкі пасыпаліся з лісця зорным дажджом.