• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Усю ноч сніліся Элізе браты: усе яны зноў былі дзеці, разам гулялі, пісалі алмазнымі грыфелямі на залатых до-шках і разглядвалі чароўную кніжку з малюнкамі, за якую было аддадзена паўкаралеўства. Малюнкі ў кніжцы былі жывыя: птушкі спявалі і людзі выскоквалі са старо-нак кнігі і размаўлялі з Элізай і яе братамі; але як толькі Эліза перагортвала старонку, людзі хаваліся зноў — інакш у малюнках была б вялікая блытаніна.
    Калі Эліза прачнулася, сонца было ўжо высока; яна нават не магла добра разгледзець яго за густой лістотай дрэў. Толькі рэдкія сонечныя промні прабіваліся паміж галінамі і бегалі залатымі зайчыкамі па траве. Непадалёк чулася бульканне ручая. Эліза падышла да ручая і нахілілася над ім. Вада ў ручаі была чыстая і празрыстая. Калі б не вецер, што пагойдваў галінкі дрэў і кустоў, мож-на было б падумаць, што і дрэвы і кусты намаляваны на дне ручая — так выразна адбіваліся яны ў спакойнай вадзе.
    Эліза ўбачыла ў вадзе свой твар і вельмі спалохалася — такі быў ён чорны і страшны. Але вось яна зачэрпала ру-кою вады, пацёрла вочы, лоб, і твар у яе зноў зрабіўся бе-лы, як і раней. Тады Эліза распранулася і ўвайшла ў пра-халодны чысты ручай. Вада адразу ж змыла з яе сок грэц-кага арэха і смярдзючую мазь, якой нацёрла Элізу мачаха.
    Потым Эліза апранулася, запляла ў косы свае доўгія валасы і пайшла па лесе далей, сама не ведаючы куды. На шляху яна ўбачыла дзікую яблыню, галіны якой гнуліся да зямлі пад цяжарам пладоў. Эліза паела яблыкаў, пад-пёрла галіны кійкамі і пайшла далей. Хутка яна зайшла ў самы гушчар лесу. Ніводная птушка не залятала сюды, ні
    75
    адзін сонечны промень не прабіваўся праз густое галлё. Высокія ствалы стаялі шчыльнымі радамі, нібы драўля-ныя сцены. Вакол было так ціха, што Эліза чула свае ўласныя крокі, чула шумок кожнага сухога лісточка, які трапляў ёй пад ногі. Ніколі яшчэ Эліза не бывала ў такой глухамані.
    Уночы зрабілася зусім цёмна, нават светлячкі не свяцілі ў імхах. Эліза ўляглася на траву і заснула.
    Раніцай яна накіравалася далей і раптам сустрэла ба-булю з кошыкам ягад. Бабуля дала дзяўчыне жменю ягад, а Эліза спытала ў яе, ці не праязджалі тут, па лесе, адзінаццаць прынцаў.
    — He,— сказала бабуля,— прынцаў я не бачыла, але ўчора я бачыла тут на рацэ адзінаццаць лебедзяў у зала-тых каронах.
    I бабуля вывела Элізу да стромы, пад якой працякала рака. Эліза развіталася з бабуляй і пайшла па беразе ракі.
    Доўга ішла Эліза, і раптам перад ёю адкрылася бяс-крайняе мора. Hi аднаго ветразя не было бачна на моры, ніводнага чоўна не было побліз.
    Эліза села на камень ля самага берага і задумалася: што ж ёй рабіць, куды ісці далей?
    Да ног Элізы падбягалі марскія хвалі, яны неслі з са-бою дробныя каменьчыкі. Вада сцёрла вострыя краі ка-меньчыкаў, і яны былі зусім гладкія і круглыя.
    I дзяўчына падумала: «Колькі працы патрэбна, каб цвёрды камень зрабіць гладкім і круглым! А вось вада робіць гэта. Мора нястомна і цярпліва коціць свае хвалі і перамагае самыя цвёрдыя камяні. Дзякуй вам за гэта, што вы навучылі мяне, светлыя хуткія хвалі! Я буду, як і вы, нястомна працаваць. Сэрца гаворыць мне, што калі-не-будзь вы аднясеце мяне да маіх любых братоў!»
    На беразе, сярод сухіх водарасцяў, Эліза знайшла адзінаццаць белых лебядзіных пёрак. На пёрках яшчэ блішчэлі кроплі — расы ці слёзаў, хто ведае? Вакол было пуста, але Эліза не адчувала сябе адзінокай. Яна глядзела на мора і не магла наглядзецца.
    Вось насоўваецца на мора вялікая чорная хмара, вецер мацнее, і мора таксама чарнее, хвалюецца і бурліць. Але хмара прайшла, на небе плывуць ружовыя воблакі, вецер
    76
    сціхае, і мора ўжо спакойнае, цяпер яно падобнае на пялё-стак ружы. To зялёнае робіцца яно, то белае. Але як бы ціха ні было ў паветры і якое б спакойнае ні было мора, ля берага заўжды шуміць прыбой, заўжды прыкметна лёгкае хваляванне — вада ціха ўздымаецца, нібы грудзі соннага дзіцяці.
    Калі сонца пачало заходзіць, Эліза ўбачыла дзікіх ле-бедзяў. Як доўгая белая стужка, яны ляцелі адзін за ад-ным. Іх было адзінаццаць. На галаве ў кожнага лебедзя ззяла невялічкая залатая карона. Эліза адышла ад стро-мы і схавалася ў кусты. Лебедзі апусціліся непадалёк ад яе і залопалі сваімі вялікімі белымі крыламі.
    У гэтую самую хвіліну сонца схавалася пад вадой — і раптам з лебедзяў упала іх белае пер’е, і ўжо не адзінац-цаць белых лебедзяў стаялі перад Элізай, а адзінаццаць прыгожых прынцаў. Эліза гучна крыкнула — яна адразу пазнала сваіх братоў, хаця за доўгі час яны вельмі змяніліся. Эліза кінулася да іх у абдымкі і пачала назы-ваць іх імёны.
    Браты вельмі абрадаваліся таму, што знайшлі сястру, якая так вырасла і зрабілася такой прыгажуняй. Эліза і яе браты смяяліся і плакалі, а потым яны расказалі адзін ад-наму пра ўсё, што з імі здарылася.
    Самы старэйшы з прынцаў сказаў Элізе:
    — Мы лётаем дзікімі лебядзямі ўвесь дзень, ад усходу сонца да самага захаду. Калі ж сонца заходзіць, мы зноў ператвараемся ў людзей. I вось да захаду сонца мы спяша-ем апусціцца на зямлю. Калі б мы ператвараліся ў людзей у той час, калі ляцім высока пад воблакамі, мы ў той жа час упалі б на зямлю і разбіліся. Жывём мы не тут. Далё-ка-далёка за морам ёсць такая ж цудоўная краіна, як гэта. Вось там мы і жывём. Але дарога туды доўгая, трэба пера-ляцець праз усё мора, а на шляху няма ніводнага востра-ва, дзе б мы маглі правесці ноч. Толькі на самай сярэдзіне мора ўзвышаецца адзінокая скала. Яна такая малая, што мы можам стаяць на ёй толькі цесна прыціскаючыся адзін да другога. Калі мора бушуе, прыскі хваляў пералятаюць нашы галовы. Але ўсё ж, каб не было гэтай скалы, нам ніколі не давялося б пабываць на нашай роднай зямлі: мо-ра шырокае — мы не можам пераляцець яго ад усходу со-
    77
    нца да захаду. Толькі два разы ў год, у самыя доўгія дні, нашы крылы маюць сілу перанесці нас праз мора. Вось мы прылятаем сюды і жывём адзінаццаць дзён. Мы лятаем над гэтым вялікім лесам і глядзім на палац, дзе мы на-радзіліся і правялі дзяцінства. Ён добра бачны адсюль. Тут кожны куст і кожнае дрэва здаюцца нам роднымі. Па зялёных лугах бегаюць дзікія коні, якіх мы бачылі яшчэ ў дзяцінстве, а вугальшчыкі пяюць тыя самыя песні, якія мы чулі, калі жылі яшчэ ў родным палацы. Тут наша радзіма, сюды цягне нас усім сэрцам, і тут мы знайшлі цябе, любая, дарагая сястрычка! У гэты раз мы прабылі тут ужо дзе-вяць дзён. Праз два дні мы павінны ляцець за мора, у цу-доўную, але чужую краіну. Як жа нам забраць з сабою ця-бе? Няма ў нас ні карабля, ні чоўна.
    — О, каб змагла я вызваліць вас ад чараў! — сказала братам Эліза.
    Так яны прагаравалі ўсю ноч і задрамалі толькі на золку.
    Эліза прачнулася ад шуму лебядзіных крылаў. Браты ператварыліся ў птушак і паляцелі ў родны лес. Толькі адзін лебедзь застаўся на беразе з Элізай. Гэта быў самы малады з яе братоў. Лебедзь паклаў сваю галаву ёй на ка-лені, а яна гладзіла і перабірала яго пёркі. Цэлы дзень правялі яны ўдваіх, а вечарам прыляцелі дзесяць лебе-дзяў, і калі сонца села, яны зноў ператварыліся ў прынцаў.
    — Заўтра мы павінны адлятаць і не можам вярнуцца раней наступнага года,— сказаў Элізе старэйшы брат,— але мы не пакінем цябе тут. Паляцім з намі! Я адзін магу на руках пранесці цябе праз увесь лес, дык няўжо ж мы, усе адзінаццаць, на нашых крылах не зможам перанесці цябе цераз мора?
    — Так, вазьміце мяне з сабой! — сказала Эліза.
    Усю ноч плялі яны сетку з гнуткай лазовай кары і ча-роту. Сетка атрымалася вялікая і трывалая, і браты паклалі ў яе Элізу. А на світанні дзесяць лебедзяў падхапілі сетку дзюбамі і ўзняліся пад воблакі. Эліза спала ў сетцы салодкім сном. А каб промні сонца не разбудзілі яе, адзінаццаты ле-бедзь ляцеў над яе галавой, засланяў твар Элізы ад сонца сваімі шырокімі крыламі.
    Лебедзі былі ўжо далёка ад зямлі, калі Эліза прачнула-ся, і ёй здалося, што яна бачыць сон наяве,— так цікава
    78
    было ляцець ў паветры. Каля яе ляжала гронка спелых ягад і пучок смачнага карэння — іх сабраў і паклаў каля Элізы самы малодшы брат, і Эліза ўсміхнулася яму — яна здагадалася, што гэта ён ляцеў над ёй і засланяў яе ад со-нца сваімі крыламі.
    Высока, пад самымі воблакамі, ляцелі браты і сястра, і першы карабель, які яны ўбачылі ў моры, здаваўся ім чай-кай на вадзе.
    Лебедзі ляцелі так імкліва, як ляцяць стрэлы, выпуш-чаныя з лука, але ўсё ж не так хутка, як заўжды: на гэты раз яны неслі сястру. Дзень пачаў хіліцца да вечара, і за-шумела непагадзь. Эліза са страхам глядзела, як сонца апускалася ўсё ніжэй і ніжэй, а адзінокай марской скалы ўсё яшчэ не было бачна. I тут Элізе здалося, што лебедзі зусім стаміліся і цяжка махаюць крыламі. Зойдзе сонца, яе браты на ляту ператворацца ў людзей, упадуць у мора і ўтопяцца.
    I яна будзе вінаватая!
    Набліжалася чорная хмара, моцныя парывы ветру прадказвалі буру, грозна насіліся маланкі.
    Сэрца Элізы затрымцела: сонца ўжо амаль краналася вады.
    I раптам лебедзі рынуліся ўніз з вялізнай хуткасцю. Элізе здалося, што яны падаюць. Але не, яны яшчэ ляцелі. I вось, калі сонца ўжо напалавіну зайшло ў ваду, Эліза ўбачыла ўнізе скалу. Яна была вельмі маленькая, не боль-шая за цюленя, які вытыркнуў з вады галаву. Лебедзі ступілі на яе ў тую самую хвіліну, калі патух у паветры апошні сонечны промень. Эліза ўбачыла вакол сябе бра-тоў, якія стаялі поплеч; яны ледзьве памяшчаліся на ма-ленькай скале. Мора шалёна білася аб камяні і абдавала братоў і Элізу суцэльным дажджом пырскаў. Неба палала ад бліскавіцаў, і штохвілінна грымеў гром, але сястра і браты трымаліся за рукі і падбадзёрвалі адзін аднаго лас-кавымі словамі.
    На світанні бура ўтаймавалася, і зноў стала светла і ціха. Як толькі ўзышло сонца, браты з Элізай паляцелі да-лей. Мора яшчэ бурліла, і яны бачылі з вышыні, як белая пена плыла, нібы мільёны лебедзяў, па цёмна-зялёнай вадзе.
    79
    Калі сонца паднялася вышэй, Эліза раптам убачыла ўдалечыні вялізны замак, які быў акружаны лёгкімі, быц-цам паветранымі галерэямі; унізе, пад сценамі замка, ка-лыхаліся пальмы і раслі цудоўныя кветкі.
    Эліза спытала, ці тая гэта краіна, куды яны ляцяць, але лебедзі пахіталі галовамі: гэта было толькі мроіва, воб-лачны замак Фата-Марганы, які вечна мяняецца. Эліза зноў паглядзела ўдалеч, але замка ўжо не было. Там, дзе раней быў замак, узнімаліся высокія горы, якія зараслі ле-сам. На самых вяршынях блішчэў снег, глыбы празрыста-га лёду спускаліся паміж непрыступных скалаў.