• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    А перад усімі, ля самай драцяной агароджы, вы-страіліся шарэнгай карлікавыя грушавыя дрэвы, прыве-зеныя з Францыі. Надвор’е было сонечнае, догляд іх быў клапатлівы, і хутка яны сталі даваць буйныя сакавітыя плады — гэткія ж, як і на сваёй радзіме.
    На месцы двух старых засохлых дрэў садоўнік уватк-нуў дзве доўгія жэрдкі; адну з іх увенчваў Данеброг — дацкі сцяг, а другая жэрдка летам і восенню была абвіта духмянымі парасткамі хмелю; зімой да яе падвешвалі кармушку, каб птушкам нябесным было чым паласавацца на каляды.
    — Наш Ларсен становіцца сентыментальным пад ста-расць,— паціскалі плячыма гаспадары,— але ён служыць нам аддана і сумленна.
    У навагоднім нумары аднагосталічнага ілюстраванага часопіса з’явілася гравюра з адлюстраваннем старога ма-ёнтка. На ёй быў відаць і Данеброг, і кармушка з калядным пачастункам для птушак, а подпіс абвяшчаў: «Якая гэта вы-датная мэта — адрадзіць даўні звычай, уласцівы падобнай старадаўняй сядзібе!»
    — Што ні прыдумаў бы наш Ларсен, пра гэта адразу ж раззвоняць па ўсім свеце! — здзіўляліся гаспадары.— Проста шчасліўчык нейкі! Глядзіш, нам, чаго добрага, да-вядзецца ганарыцца тым, што ён служыць у нас.
    Ды яны, вядома, і не думалі гэтым ганарыцца, бо ніколі
    96
    не забываліся, што яны гаспадары са знакамітага роду, a значыць — у любы момант могуць звольніць Ларсена, калі ім гэтага захочацца. Але яны яго не праганялі,— гэта былі добрыя людзі, а такіх добрых людзей на шчасце розных там Ларсенаў на свеце вельмі многа.
    Вось і ўся гісторыя пра садоўніка і гаспадароў.
    Падумай над ёю, паразважай.
    МАЛЕНЬКІ КЛАЎС I ВЯЛІКІ КЛАУС
    У адной вёсцы жылі два мужыкі; абодвух звалі Клаў-самі, але ў аднаго было чацвёра коней, а ў другога толькі адзін; дык вось, каб адрозніваць іх, і пачалі называць таго, у каго было чацвёра коней, Вялікі Клаўс, а таго, у якога адзін, Маленькі Клаўс. Давайце паслухаем зараз, што з імі адбылося; гэта ж цэлая гісторыя.
    Увесь тыдзень, як ёсць, павінен быў Маленькі Клаўс араць на сваім кані поле Вялікага Клаўса. Затое той даваў яму ўсіх сваіх чатырох коней, але толькі адзін раз у ты-дзень, у нядзелю. Ах, як звонка ляскаў пугай Маленькі Клаўс над усёй пяцёркай,— сёння ж усе коні былі як бы яго ўласныя. Сонца свяціла, званы званілі на абедню, людзі ўсе былі так прыгожа апранутыя і ішлі з малітоўнікамі ў руках у царкву паслухаць пропаведзь святара. Усе яны бачылі, што Маленькі Клаўс арэ на пяці конях, і ён быў вельмі задаволе-ны, паляскваў пугай і выкрыкваў:
    — Гэй вы, мае конікі!
    — He гавары так! — заўважыў яму аднойчы Вялікі Клаўс.— У цябе усяго адзін конь!
    Але вось зноў хто-небудзь праходзіў побач, і Маленькі Клаўс забываўся, што не трэба было так гаварыць, і зноў выкрыкваў:
    — Гэй вы, мае конікі!
    — Сціхні зараз жа! — сказаў яму нарэшце Вялікі Клаўс.— Калі ты скажаш гэта яшчэ хоць раз, я стукну твайму каню па галаве. Яму тады адразу канец будзе!
    — He буду больш! — сказаў Маленькі Клаўс.— Праў-да, не буду.
    Але раптам зноў нехта прайшоў побач і павітаўся з ім,
    97
    а ён ад радасці, што арэ на пяці конях, зноў ляснуў пугай і закрычаў:
    — Гэй вы, мае конікі!
    — Вось я табе нападганяю тваіх конікаў! — сказаў Вялікі Клаўс.
    Узяў ён молат, якім заганяюць у зямлю слупы, каб прывязваць коней, і так стукнуў каню па галаве, што забіў яго.
    — Эх, няма цяпер у мяне ніводнага каня! — прамовіў Маленькі Клаўс і заплакаў.
    Потым ён зняў з каня скуру, добра высушыў яе на вет-ры, паклаў у мех, ускінуў мех на спіну і пайшоў у горад прадаваць скуру.
    Ісці давялося вельмі далёка, праз вялікі цёмны лес, a тут яшчэ непагода разгулялася, і Маленькі Клаўс за-блудзіўся. Толькі выбраўся ён на дарогу, як зусім сцямне-ла, а да горада было яшчэ далёка, ды і дамоў назад няблізка; да ночы ніяк не дайсці яму ні туды, ні сюды.
    Пры дарозе быў вялікі сялянскі двор; аканіцы ў доме былі ўжо зачынены, але скрозь шчыліны свяціўся агонь.
    «Вось тут я, напэўна, знайду сабе прытулак на ноч»,— падумаў Маленькі Клаўс і пастукаўся.
    Гаспадыня адчыніла дзверы, даведалася, што яму трэ-ба, і загадала ісці сваёй дарогай: мужа яе не было дома, a без яго яна не магла прымаць гасцей.
    — Ну, тады я пераначую на двары! — сказаў Ма-ленькі Клаўс, і гаспадыня зачыніла дзверы.
    Каля дома стаяў вялікі стог сена, а паміж стогам і до-мам — хляўчук з роўнай саламянай страхой.
    — Вунь там я і лягу! — сказаў Маленькі Клаўс, уба-чыўшы гэтую страху.— Цудоўная пасцель! Спадзяюся, бусел не заляціць і не схопіць мяне за нагу!
    Гэта ён сказаў таму, што на страсе дома ў сваім гняздзе стаяў жывы бусел.
    Маленькі Клаўс узлез на страху хлява, лёг на саломе і пачаў варочацца з боку на бок, шукаючы больш зручнае становішча. Аканіцы закрывалі толькі ніжнюю частку вокнаў, і яму была відаць уся святліца.
    А ў святліцы стаяў вялікі стол, чаго-чаго толькі на ім
    98
    не было: і віно, і мяса, і смачнейшая рыба; за сталом ся-дзелі гаспадыня і дзяк,— болып нікога.
    Гаспадыня налівала госцю віна, а ён уплётваў рыбу,— ён быў вялікі да яе ахвотнік.
    «Вось бы мне далучыцца!» — падумаў Маленькі Клаўс і, выцягнуўшы шыю, заглянуў у акно. Божа, які цудоўны пірог ён убачыў! Вось дык банкет!
    Але тут ён пачуў, што нехта пад’язджае да дома,— гэ-та вярнуўся дамоў муж гаспадыні. Ён быў вельмі добры чалавек, але яго непакоіла дзіўная хвароба: ён цярпець не мог дзякаў. Варта яму было сустрэць дзяка — як ён вар’яцеў. Таму дзяк і прыйшоў у госці да яго жонкі ў той час, калі мужа не было дома, а добрая жанчына імкнулася пачаставаць яго на славу. Абодва яны вельмі напало-халіся, пачуўшы, што гаспадар вярнуўся, і гаспадыня пап-расіла госця хутчэй залезці ў вялікі пусты куфар, які стаяў у куце. Дзяк паслухаўся,— бо ведаў, што гаспадар цярпець не мог дзякаў,— а гаспадыня хутка прыхавала ўсе пачастункі ў печы; калі б муж бачыў усё гэта, ён, вядо-ма, спытаў бы, каго яна збіралася частаваць.
    — Ах, — цяжка ўздыхнуў Маленькі Клаўс на страсе, гледзячы, як яна хавала ежу і віно.
    — Хто там? — спытаў селянін і глянуў на Маленькага Клаўса.— Чаго ж ты ляжыш тут? Хадзем лепей у святліцу!
    Маленькі Клаўс растлумачыў, што ён заблудзіўся і папрасіўся начаваць.
    — Добра,— сказаў селянін,— начуй. Толькі найперш трэба нам з табой падмацавацца з дарогі.
    Жонка прыняла іх абодвух вельмі ласкава, падрыхта-вала стол і дастала з печы вялікі чыгун кашы.
    Селянін прагаладаўся і еў з апетытам, а ў Маленькага Клаўса з галавы не выходзіла рыба, смажанае мяса і пірог, якія былі прыхаваны ў печы.
    Пад сталом, каля ног Маленькага Клаўса, ляжаў мя-шок з конскай скурай, з той самай, якую ён нёс прадаваць. Каша не лезла яму ў горла, і вось ён прыціснуў мяшок на-гой,— сухая скура гучна затрашчала.
    — Цсс! — сказаў Маленькі Клаўс, а сам зноў наступіў на мяшок, і скура затрашчала яшчэ мацней.
    99
    — Што там у цябе? — спытаў гаспадар.
    — Ды гэта ўсё мой вядзьмак,— сказаў Маленькі Клаўс.— Гаворыць, што не трэба нам есці кашу,— ён ужо начараваў для нас поўную печ усяго: там і мяса, і рыба, і пірог!
    — Вось дык штука! — закрычаў селянін, хутка ад-крыў печ і ўбачыў там выдатныя стравы. Мы ж ведаем, што іх схавала туды яго жонка, а ён падумаў, што гэта ўсё вядзьмак нарабіў!
    Жонка не стала нічога гаварыць і тут жа ўсё паставіла на стол, а муж з госцем пачалі ўплётваць і мяса, і рыбу, і пірог. Але вось Маленькі Клаўс зноў наступіў на мяшок, і скура затрашчала.
    — А што ён толькі што сказаў? — спытаў селянін.
    — Ды вось, кажа, што начараваў нам яшчэ тры бу-тэлькі віна, яны таксама ў печы,— адказаў Маленькі Клаўс.
    Давялося гаспадыні выцягнуць і віно. Селянін выпіў шклянку, другую, і яму стала так весела! Так, такога вед-зьмака, як у Маленькага Клаўса, ён не супраць быў зай-мець!
    — А можа ён вызваць чорта? — спытаў селянін. — Вось на каго б я паглядзеў; мне ж цяпер весела!
    — Магчыма,— сказаў Маленькі Клаўс,— мой вядзь-мак можа зрабіць усё, што я захачу. Праўда? — спытаў ён у мяшка, а сам наступіў на яго, і зноў скура затрашчала.
    — Чуеш? Ён адказвае «так». Толькі чорт вельмі пач-варны, не варта і глядзець на яго!
    — Ну, а я яго ніколечкі не баюся. А які ён на выгляд?
    — Ды выліты дзяк!
    — Цьфу! — плюнуў селянін.— Вось брыдота! Трэба табе сказаць, што я бачыць не магу дзякаў! Але ўсё роўна, я ж ведаю, што гэта чорт, і мне будзе не так прыкра! Да таго ж я цяпер набраўся храбрасці, гэта вельмі дарэчы! Толькі няхай ён не падыходзіць вельмі блізка!
    — А вось я зараз скажу ведзьмаку! — вымавіў Ма-ленькі Клаўс, наступіў на мяшок і прыслухаўся.
    — Ну што?
    — Ён загадвае табе пайсці і адкрыць вунь той куфар у
    100
    куце: там прыціх чорт. Толькі прытрымлівай вечка, a то ён выскачыць.
    — А ты памажы прытрымаць! — сказаў селянін і па-дышоў да куфра, куды жонка схавала дзяка.
    Дзяк быў ні жывы ні мёртвы са страху. Селянін прыад-чыніў вечка і заглянуў у куфар.
    — Тфу! Бачыў, бачыў! — закрычаў ён і адскочыў убок.— Якраз наш дзяк. Вось брыдота!
    Такую непрыемнасць трэба было запіць, і яны пілі да позняй ночы.
    — Ведзьмака гэтага ты мне прадай! — сказаў се-лянін.— Прасі колькі хочаш, хоць поўную мерку грошай!
    — He, не магу,— сказаў Маленькі Клаўс.
    — Падумай, колькі мне з яго ўзяць! — сказаў селянін і пачаў угаворваць Маленькага Клаўса.
    — Ну добра,— адказаў нарэшце Маленькі Клаўс,— няхай будзе па-твойму! Ты са мной ласкавым быў, пусціў мяне начаваць, дык бяры майго ведзьмака за мерку гро-шай, толькі насыпай паўней!
    — Добра,— сказаў селянін.— Але ты павінен узяць і куфар, я і гадзіны не хачу трымаць яго ў сябе дома. Хто ведае, можа, чорт усё яшчэ сядзіць там.
    Маленькі Клаўс аддаў селяніну свой мяшок з высуша-най скурай і атрымаў за яго поўную мерку грошай, ды яш-чэ вялікую тачку, каб было на чым везці грошы і куфар.
    — Бывай! — сказаў Маленькі Клаўс і пакаціў тачку з грашыма і з куфрам, у якім усё яшчэ сядзеў дзяк.
    За лесам працякала вялікая блакітная рака, такая бы-страя, што ледзь можна было справіцца з плынню. Праз раку быў перакінуты новы мост. Маленькі Клаўс стаў па-сяр,эдзіне моста і сказаў наўмысна як можна гучней, каб дзяк пачуў:
    — Нашто мне гэты бязглузды куфар? Ён такі цяжкі, нібы напакаваны каменнямі! Я зусім замучыўся з ім. Кіну я яго ў рэчку: прыплыве ён да мяне дамоў сам — добра, а не прыплыве — і не трэба!