Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
— Паглядзіце на ведзьму! — крычалі ў натоўпе.— Яна не кідае свае вядзьмарскія рэчы! Давайце вырвем іх у яе, ды парвём на шматкі!
Чыесьці рукі пацягнуліся, каб вырваць у Элізы зялё-ную сарочку, але тут прыляцелі адзінаццаць лебедзяў. Яны селі на краі калёсаў і моцна залопалі сваімі дужымі крыламі. Спалоханыя людзі адступілі.
— Белыя лебедзі зляцелі з неба! Яна не вінаватая! — шапталі многія, але баяліся сказаць гэта ўголас.
I вось кат схапіў Элізу за руку, але яна хутка накінула на лебедзяў зялёныя сарочкі, і ледзь толькі сарочкі дакра-наліся да іх пер'я, усе адзінаццаць лебедзяў ператвараліся у прыгожых прынцаў.
Толькі ў самага малодшага замест левай рукі застало-ся лебядзінае крыло: Эліза не паспела давязаць рукаво на апошняй сарочцы.
— Цяпер я магу размаўляць! — сказала Эліза.— Я не вінаватая!
I людзі, якія бачылі ўсё гэта, пакланіліся ёй і пачалі славіць, але Эліза страціла прытомнасць і ўпала ў аб-дымкі братоў. Яна так напакутвалася ад страху і болю.
— Так, яна не вінаватая! — сказаў самы старэйшы прынц і расказаў пра ўсё, што было.
А пакуль ён гаварыў, у паветры расплываўся водар быццам ад мільёнаў руж: гэта кожнае палена ў вогнішчы пусціла карані і парасткі, і на тым месцы, дзе яе хацелі спаліць, вырас высокі зялёны куст, а на ім чырвоныя ру-
85
жы. А на самай верхавіне куста ззяла, як зорка, асляп-ляльна белая кветка.
Кароль сарваў яе, паклаў на грудзі Элізы, і яна прач-нулася.
Тут усе званы ў горадзе зазванілі самі па сабе, птушкі зляцеліся цэлымі выраямі, а да палаца пацягнулася такое шчаслівае шэсце, якога не бачыў яшчэ ні адзін кароль!
ГАНС ДАУБЕШКА
Нанава пераказаная даўняя гісторыя
Быў у адной вёсцы стары маёнтак, а ў старым маёнтку жыў стары пан. У яго было два сыны, ды такія разумныя, што калі б яны і палову таго розуму мелі, дык і то ім хапі-ла б. Абодва яны збіраліся пасватацца да каралеўны, і ў гэтым не было нічога асаблівага, бо яна сама абвясціла, што выйдзе замуж за самага разумнага, хто здолее пера-гаварыць яе.
Абодва браты рыхтаваліся да сватання восем дзён, на большае ў іх часу не заставалася, але і гэтага ім было до-сыць: яны шмат чаго зналі і былі хлопцы хоць куды. Адзін вывучыў на памяць увесь лацінскі слоўнік і мясцовыя га-зеты за тры гады і мог іх пераказаць не толькі ад пачатку да канца, а і наадварот — ад канца да пачатку. Другі вы-вучыў назубок збор законаў, ведаў усё, што належыць ве-даць муніцыпальнаму радцу, і мог разважаць пра дзяр-жаўныя справы. Апрача таго, ён умеў вышываць пад-цяжкі,— во які быў майстар! I кожны з іх даводзіў: «3 каралеўнаю ажанюся я!»
Бацька даў ім па добрым кані: таму, што ведаў на па-мяць слоўнік і газеты,— каня чорнага як вугаль, а таму, што меў дзяржаўны розум і ўмеў вышываць,— каня бела-га як малако. Браты змазалі сабе губы рыбіным тлушчам, каб рот лягчэй і хутчэй адкрываўся, і сабраліся ў дарогу. Усе слугі высыпалі на двор паглядзець, як маладыя панічы пасядуць на коней. Прыйшоў і трэці брат,— бра-тоў жа было тры, але трэцяга, малодшага, ніхто не ліч'ыў:
86
далёка яму было да сваіх вучоных братоў, і звалі яго про-ста Ганс Даўбешка.
— Куды гэта вы? I чаго гэтак разадзеліся? — спытаў ён.
— У палац едзем, каралеўну сабе «выгаворваць». А ты што, не чуў хіба? Пра гэта ж ва ўсе званы звоняць.
I яны расказалі яму пра сваё сватанне.
— Вунь яно што! Дык і я з вамі! — сказаў Ганс Даў-бешка.
Але браты толькі пасмяяліся з яго і паехалі.
— Бацька, дай мне каня! — закрычаў Ганс Даўбеш-ка.— Вельмі ж мне захацелася жаніцца. Выбера мяне ка-ралеўна — добра, а не выбера — я сам яе забяру!
— He мялі языком абы-што! — асадзіў яго бацька.— He дам я табе каня. Ты і гаварыць як след не ўмееш! От бра-ты твае — іншая рэч, яны малайцы!
— А калі не даеш каня, дык я вазьму казла! Казёл мой уласны, ён давязе мяне як мае быць!
I Ганс Даўбешка сеў вярхом на казла, стукнуў яго пят-камі пад бакі і памчаўся па гасцінцы. Адно пыл закурэў!
— Вось і я еду! — сказаў сам сабе Ганс Даўбешка і за-гарланіў песню.
А браты ехалі не спяшаючыся, моўчкі: ім трэба было як след абдумаць пра што і як гаварыць з каралеўнай, каб не даць маху.
— Го-го-го! — крыкнуў Ганс Даўбешка.— Вось і я! Зірніце, што я знайшоў па дарозе!
I ён паказаў братам дохлую варону, што падняў з зямлі.
— Даўбешка! — сказалі браты.— Навошта яна табе?
— Я падару каралеўне!
— Ага, падары! — засмяяліся яны і паехалі далей.
— Го-го-го! Вось і я! — зноў гукнуў Ганс Даўбешка.— Паглядзіце, што яшчэ я знайшоў! Такія рэчы не кожны дзень валяюцца па дарозе!
Браты азірнуліся, каб паглядзець.
— Даўбешка! — сказалі яны.— Гэта ж стары драўля-ны чаравік, ды нават без верху! Мо і яго таксама падарыш каралеўне?
— А як жа! Падару! — адказаў Ганс Даўбешка.
Браты засмяяліся і паехалі далей.
87
— Го-го-го! Вось і я! — зноў закрычаў Ганс Даўбеш-ка.—■ I праўда,— чым далей, тым болей! Го-го-го! Такое і не прыдумаеш!
— А ну, што ты яшчэ там знайшоў? — спыталі браты.
— Э, не, не скажу! От зарадуецца каралеўна!
— Тфу! — плюнулі браты.— Ды гэта ж гразь з канавы!
— Ды яшчэ якая! — адказаў Ганс Даўбешка.— Сама-га лепшага гатунку! Так і цячэ між пальцаў, не ўтрымаць!
I ён наладаваў сабе поўную кішэню гразі.
А браты прыпусцілі наўгалоп і прыехалі на гадзіну pa-Heft за Ганса.
Каля гарадскіх варотаў жаніхоў нумаравалі па па-радку і ставілі ў шарэнгі па шэсць чалавек у кожнай. Ставілі іх так блізка адзін да аднаго, што яны ні павару-шыцца, ні ўзняць рукі не маглі. I правільна рабілі, бо інакш паміж імі ўсчалася б бойка, бо кожнаму хацелася быць наперадзе.
Усе астатнія жыхары краіны тоўпіліся каля палаца і зазіралі ў вокны, каб паглядзець, як каралеўна прымае жаніхоў. Жаніхі заходзілі ў залу адзін за адным. I як толькі заходзілі, дык адразу трацілі ўсё сваё краса-моўства: у іх нібы мову адбірала.
— He гадзіцца! — крычала каралеўна.— Вон!
I вось зайшоў старэйшы брат, той, што ведаў на памяць увесь слоўнік. Але, пакуль ён стаяў у шарэнгах, дык паза-бываў усё дазвання, а тут яшчэ падлога пад нагамі рыпіць, столь люстраная, так што бачыш сябе дагары нагамі, каля кожнага акна па тры пісары і адзін муніцыпальны радца, і ўсе запісваюць кожнае слова размовы, каб надрукаваць у газеце, якая прадаецца на рагу за два скілінгі,— страх ды годзе! Да таго ж у пакоі палілася ў печы, і яна разагрэлася дачырвана.
— Ну і горача тут! — сказаў нарэшце жаніх.
— Гэта таму, што бацька надумаўся сёння пеўнікаў засмажыць! — абазвалася каралеўна.
Жаніх ажно рот разявіў: не чакаў ён такой размовы і не мог вымавіць ні слова, хоць яму хацелася адказаць як мага дасціпней.
— Э-э! — прамямліўён.
— He гадзіцца! — сказала каралеўна.— Вон!
88
Давялося яму пайсці ні з чым. Тады зайшоў другі брат.
— Ух, як тут горача! — пачаў ён.
— Ага, мы смажым сёння пеўнікаў,— адказала кара-леўна.
— Як? Што? Каго?..— перапытаў ён.
I ўсе пісары запісалі: «Як? Што? Каго?»
— He гадзіцца! — сказала каралеўна.— Вон!
I тут з’явіўся Ганс Даўбешка. Ён заехаў на казле про-ста ў залу.
— Ну і гарачыня! — прабурчаў ён.
— Гэта я пеўнікаў смажу! — адказала каралеўна.
— От шанцуе! — усклікнуў Ганс Даўбешка.— Дык і маю варону можна будзе засмажыць?
— Можна! — адказала каралеўна.— А ў цябе ёсць у чым смажыць? У мяне няма ні каструлі, ні патэльні.
— А ў мяне ёсць! — сказаў Ганс Даўбешка.— Вось па-судзіна, нават з ручкаю!
I ён выцягнуў з кішэні стары драўляны чаравік і па-клаў у яго варону.
— Ды гэта ж цэлы абед! — сказала каралеўна.— Але дзе нам узяць падліўкі?
— А ў мяне ў кішэні! — адказаў Ганс Даўбешка.— У мяне яе столькі, што дзяваць няма куды, хоць выкідвай!
I ён зачэрпнуў з кішэні жменю гразі.
— Вось гэта мне падабаецца! — усклікнула кара-леўна.— На ўсё ў цябе гатовы адказ, па слова ў кішэнь не лезеш. Таму я выйду за цябе замуж! Але ці ведаеш ты, што кожнае наша слова запісваецца і заўтра трапіць у га-зеты? Бачыш, каля кожнага акна стаяць па тры пісары ды яшчэ стары муніцыпальны радца? А радца гэты найгор-шы — зусім з розуму выжыў!
Яна ўсё гэта гаварыла, каб напалохаць Ганса. A пісары зарагаталі і запырскалі падлогу чарнілам.
— Ах, вунь вы якія паночкі! — выгукнуў Ганс Даў-бешка.— От я зараз пачастую гэтага радцу!
I доўга не думаючы вывернуў кішэню і заляпіў радцу ўвесь твар гразёю.
— Цудоўна! — усклікнула каралеўна.— Да гэтага і я не дадумалася б. Але я яшчэ навучуся!
Так вось і стаў Ганс Даўбешка каралём, ажаніўся, на-
89
дзеў карону і сеў на трон. Мы даведаліся пра ўсё гэта з газеты, якую выдае муніцыпальны радца, але ёй не варта занадта верыць.
САДОЎНІК I ГАСПАДАРЫ
Пасярод старадаўняй сядзібы, прыкладна каля мілі ад сталіцы, стаяў прыгожы панскі палац з масіўнымі сценамі, вежачкамі, франтонамі. У гэтым палацы жылі муж і жон-ка — багатыя ды знакамітыя дваране. Праўда яны пры-язджалі сюды только летам, але гэта быў самы любімы іхні маёнтак. Палац быў прыгожы звонку, зручны і ўтульны ўнутры. Парадны пад’езд упрыгожваў высечаны з каменю радавы герб гаспадароў. Цудоўныя ружы ўвівалі гэты герб і пляліся ўгару па сцяне, а перад палацам рассцілаўся густы дыван зяленіва. Поруч з белым і чырвоным глогам тут красаваліся рэдкія кветкі, якія цвілі не толькі ў аран-жарэі, але і пад адкрытым небам.
Нездарма гаспадары сядзібы мелі добрага садоўніка. Кветнік, фруктовы сад, агарод — усё гэта было справай яго рук і радавала вока. За агародам яшчэ заставаліся рэшткі старога сада, зарослага кустамі буксу, якія былі абрэзаны ў выглядзе шароў і пірамід. А далей узвышаліся два вялізныя старыя дрэвы, амаль цалкам засохлыя. Зда-лёку здавалася, што раптоўны парыў урагану зверху да ні-зу абляпіў іхнія голыя сукі густымі камякамі гною. На самай жа справе гэта быў не гной, а птушыныя гнёзды.
3 даўнейшай пары ў гэтых гнёздах жылі крыклівыя чароды варон і гракоў, якія змайстравалі тут сапраўдны птушыны гарадок і непадзельна валадарылі ў сядзібе. Бо яны былі першымі насельнікамі ў тутэйшых мясцінах, спаконвечнымі ўладарамі маёнтка, яго сапраўднымі гас-падарамі. Двухногімі жыхарамі маёнтка яны проста грэба-валі, хоць і мусілі змірыцца з існаваннем гэтых пастаян-ных стварэнняў. А тыя іншы раз смалілі ў птушак з руж-жаў, і тады чароды натапыраных перапалоханых варон і гракоў узляталі з крыкам: «Карр! Карр!»