• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Потым ён узяўся за куфар адной рукой і злёгку пры-падняў яго, нібы збіраючыся спіхнуць у ваду.
    — Пачакай! — закрычаў у куфры дзяк.— Выпусці спачатку мяне!
    101
    — Ай! — ускрыкнуў Маленькі Клаўс, прыкідваючы-ся, што напалохаўся.— Ён усё яшчэ тут! У ваду яго хут-чэй! Няхай топіцца!
    — He, не! Гэта не чорт, гэта я! — крычаў дзяк.— Вы-пусці мяне, я табе дам поўную мерку грошай!
    — Вось гэта іншая справа! — сказаў Маленькі Клаўс і адчыніў куфар.
    Дзяк імгненна выскачыў адтуль і спіхнуў пусты куфар у ваду. Потым яны пайшлі да дзяка, і Маленькі Клаўс ат-рымаў яшчэ мерку грошай. Цяпер тачка была поўная.
    — А конь прынёс мне добры барыш! — сказаў сабе Маленькі Клаўс, калі прыйшоў дамоў і высыпаў на падло-гу кучу грошай.— Вось Вялікі Клаўс раззлуецца, калі да-ведаецца, як я разбагацеў ад свайго адзінага каня! Толькі няхай не чакае, каб я сказаў яму ўсю праўду!
    I ён паслаў да Вялікага Клаўса хлопчыка папрасіць мерку, якой мераюць зерне.
    «Нашто яна яму спатрэбілася?» — падумаў Вялікі Клаўс і злёгку памазаў дно меры дзёгцем, авось, маўляў, да чаго-небудзь ды прыклеіцца. Так яно і адбылося: атры-маўшы мерку, Вялікі Клаўс убачыў, што да дна пры-клеіліся тры новенькія сярэбраныя манеткі.
    — Вось дык штука! — сказаў Вялікі Клаўс і тут жа па-бегда Маленькага Клаўса.
    — Адкуль у цябе гэтулькі грошай?
    — Я прадаў учора вечарам скуру свайго каня.
    — 3 барышом прадаў! — сказаў Вялікі Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор і забіў усіх сваіх чатырох коней, зняў з іх скуры і выправіўся ў горад прадаваць іх.
    — Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры! — крычаў ён на вуліцы.
    Усе шаўцы і гарбары збегліся да яго і пачалі пытацца, колькі ён просіць за скуры.
    — Мерку грошай за штуку! — адказваў Вялікі Клаўс.
    — Ды што ты? — абураліся пакупнікі: у нас гэтулькі грошай няма, каб іх меркамі мераць!
    — Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры! — крычаў ён зноў і ўсім, хто пытаўся, колькі каштуюць гэтыя скуры, адказваў: — Мерку грошай за штуку!
    — Ды ён нас абдурвае! — закрычалі шаўцы і гарбары,
    102
    пахапалі хто папругі, хто скураныя фартукі і пачалі хва-стаць імі Вялікага Клаўса.
    — «Скуры! Скуры!» — перадражнівалі яны яго.— Вось мы пакажам табе скуры! Вон з горада!
    I Вялікі Клаўс — дай, божа, ногі! Ніколі яго так не білі!
    — Ну,— сказаў ён, дабраўшыся дамоў,— заплаціць жа мне за гэта Маленькі Клаўс! Заб’ю яго!
    А ў Маленькага Клаўса якраз памерла старая бабуля; яна не вельмі ладзіла з ім, была злая і скупая, але ён усё-такі вельмі шкадаваў яе і паклаў на ноч у сваю цёплую пасцель — раптам сагрэецца і ажыве,— а сам усеўся на крэсле ў кутку: яму не ўпершыню было так начаваць.
    Ноччу дзверы адчынідіся, і ўвайшоў Вялікі Клаўс з та-паром у руках. Ён ведаў, дзе стаіць ложак Маленькага Клаўса, падышоў да яго і стукнуў па галаве таго, хто на ім ляжаў. Думаў, што гэта Маленькі Клаўс, а там ляжала мёртвая бабуля.
    — Вось табе! He будзеш мяне абдурваць! — сказаў Вялікі Клаўс і пайшоў дамоў.
    — Ну і ліхадзей! — сказаў Маленькі Клаўс.— Гэта ён мяне хацеў забіць! Добра, што бабуля была мёртвая, a то ёй бы не паздаровілася!
    Потым ён апрануў бабулю ў святочны касцюм, па-прасіў у суседа каня, запрог яго ў калёсы, добра пасадзіў старую на задняе сядзенне, каб яна не звалілася, калі пае-дуць, і паехаў з ёй праз лес. Калі сонейка ўзнялося, яны пад’ехалі да вялікай карчмы. Маленькі Клаўс спыніўся і пайшоў перакусіць.
    У гаспадара карчмы было шмат грошай, і сам ён быў чалавек добры, але такі гарачы, быццам быў начынены перцам і табакай.
    — Дзень добры! — сказаў ён Маленькаму Клаўсу.— Чаго гэта ты з самага ранку так расфранціўся?
    — Ды вось,— адказваў Маленькі Клаўс,— трэба з ба-буляй у горад з’ездзіць; яна там, у калёсах, засталася — ніяк не хоча злазіць. Калі ласка, занясіце ёй туды шкля-начку мёду. Толькі гаварыце з ёй гучней: яна глухаватая!
    — Добра,— згадзіўся гаспадар, узяўвялікую шклянку мёду і панёс бабулі, а тая сядзела ў калёсах прамая, як палка.
    103
    — Вось унучак прыслаў вам шкляначку мёду! — ска-заў гаспадар, калі падышоў да калёсаў, але бабуля не ад-казала і нават не паварушылася.
    — Чуеце? — закрычаў гаспадар з усёй сілы.— Ваш унук пасылае вам шкляначку мёду!
    Яшчэ раз пракрычаў ён тое ж самае і яшчэ раз, а яна ўсё не варушыцца; тады ён раззлаваўся і кінуў ёй у твар шклянку, так што мёд пацёк у яе па носе, а сама яна па-валілася. Маленькі ж Клаўс не прывязваў яе, а проста прыставіў да лаўкі.
    — Што ты зрабіў? — залемантаваў Маленькі Клаўс, выбег з дзвярэй і схапіў гаспадара за варатнік.— Ты маю бабулю забіў! Паглядзі, якая ў яе дзірка ў ілбе!
    — Вось гэта бяда! — завойкаў гаспадар, развёўшы рукі.— I ўсё гэта з-за маёй гарачнасці! Маленькі Клаўс, дружа ты мой, я табе поўную мерку грошай дам і бабулю тваю пахаваю, як сваю ўласную, толькі маўчы пра гэта, a то мне адсякуць галаву, а гэта ж вельмі непрыемна!
    I вось Маленькі Клаўс атрымаў поўную мерку грошай, а гаспадар пахаваў яго старую бабулю, як сваю ўласную.
    Маленькі Клаўс вярнуўся дамоў зноў з вялікай кучай грошай і адразу ж паслаў да Вялікага Клаўса хлопчыка папрасіць мерку.
    — Як так? — здзівіўся Вялікі Клаўс.— Хіба я не забіў яго? Трэба паглядзець самому!
    I ён сам панёс мерку Маленькаму Клаўсу.
    — Адкуль гэта ў цябе такая куча грошай? — спытаўся ён і аж вытрашчыў вочы ад здзіўлення.
    — Ты ж забіў не мяне, а маю бабулю,— сказаў Ма-ленькі Клаўс,— і я яе прадаў за мерку грошай!
    — 3 барышом прадаў! — сказаў Вялікі Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор і забіў сваю старую бабулю, потым па-клаў яе на калёсы, прыехаў з ёй у горад да аптэкара і пра-панаваў яму купіць мёртвае цела.
    — Чыё яно, і дзе вы яго ўзялі? — спытаў аптэкар.
    — Гэта мая бабуля! — адказаў Вялікі Клаўс.— Я забіў яе, каб прадаць за мерку грошай!
    — Госпадзі, памілуй! — усклікнуў аптэкар.— Вы самі не ведаеце, што гаворыце! Глядзіце, гэта ж можа кашта-ваць вам галавы!
    104
    I ён растлумачыў Вялікаму Клаўсу, што ён такое на-рабіў, які ён нядобры чалавек і як яго за гэта пакараюць. Вялікі Клаўс перапалохаўся, мігам вылецеў з аптэкі, сеў на калёсы, сцебануў коней і паімчаўся дамоў. Аптэкар і ўвесь народ падумалі, што ён звар’яцеў, і таму не затры-малі яго.
    — Заплаціш ты мне за гэта, заплаціш, Маленькі Клаўс! — сказаў Вялікі Клаўс, выехаўшы на дарогу, і як толькі дабраўся дамоў, узяў вялікі мяшок, пайшоў да Ма-ленькага Клаўса і сказаў:
    — Ты зноў абдурыў мяне? Спярша я забіваў сваіх ко-ней, а цяпер і бабулю! Усё гэта рабіў па тваёй міласці. Але ўжо больш ты мяне не абдурыш!
    I ён схапіў Маленькага Клаўса і запіхнуў яго ў мянюк, а мяшок завязаў, закінуў за плечы і крыкнуў:
    — Пайду ўтаплю цябе!
    Да ракі было не блізка, і Вялікаму Клаўсу было вельмі цяжка несці Маленькага. Дарога ішла каля царквы, ад-туль чуліся гукі аргана, ды і вернікі прыгожа спявалі хо-рам. Вялікі Клаўс паставіў мяшок з Маленькім Клаўсам каля царкоўных дзвярэй і падумаў, што не дрэнна было б зайсці ў царкву, паслухаць псалом, а потым ужо ісці да-лей. Маленькі Клаўс не мог вылезці з мяшка сам, а ўвесь народ быў у царкве. I вось Вялікі Клаўс зайшоў у царкву.
    — Ох, ох! — уздыхаў Маленькі Клаўс, круцячыся ў мяшку, але, як ён ні стараўся, развязаць мяшок яму не ўдавалася. У гэты час ішоў побач стары, сівы як голуб па-стух з вялікай кульбай у руках; ён паганяў ёю статак. Ка-ровы і быкі наляцелі на мяшок з Маленькім Клаўсам і па-валілі яго.
    — О-ох! — уздыхнуў Маленькі Клаўс.— Такі я мала-ды яшчэ, а ўжо трэба выпраўляцца ў царства нябеснае!
    — А я, няшчасны, такі стары, лядачы і ўсё не магу трапіць туды! — сказаў пастух.
    — Дык развяжы мяшок,— закрычаў Маленькі Клаўс.— Лезь на маё месца — хутка трапіш туды!
    — 3 задавальненнем! — сказаў пастух і развязаў мя-шок, а Маленькі Клаўс імгненна выскачыў на волю.
    — Цяпер ты будзеш наглядаць за статкам! — сказаў стары і залез у мяшок.
    105
    Маленькі Клаўс завязаў яго і пагнаў статак далей. Трошкі пазней выйшаў з царквы Вялікі Клаўс, закінуў мяшок за плечы, і яму адразу здалося, што мяшок паляг-чэў,— Маленькі ж Клаўс важыў амаль удвая больш, чым стары пастух.
    «Бач як цяпер лёгка стала! А ўсё таму, што я праслу-хаў псалом!» — падумаў Вялікі Клаўс, дайшоў да шыро-кай і глыбокай ракі, кінуў туды мяшок з пастухом і, дума-ючы, што там сядзіць Маленькі Клаўс, закрычаў:
    — Ну вось, цяпер не будзеш мяне абдурваць!
    Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, але ля самага разда-рожжа сустрэў... Маленькага Клаўса з вялікім статкам!
    — Вось табе і раз! — закрычаў Вялікі Клаўс.— Хіба я не ўтапіў цябе?
    — Вядома, утапіў! — сказаў Маленькі Клаўс.— Паў-гадзіны назад ты кінуў мяне ў раку!
    — Дык дзе ж ты ўзяў такі вялікі статак? — спытаў Вялікі Клаўс.
    — А гэта вадзяны статак! — адказаў Маленькі Клаўс.— Я раскажу табе цэлую гісторыю. Дзякуй, што ты утапіў мяне. Цяпер я стаў багатым, як бачыш! А страшна мне было ў мяшку! Вецер так і засвістаў у вушах, калі ты кінуў мяне ў халодную ваду! Я адразу пайшоў на дно, але не пабіўся,— там унізе расце такая пяшчотная, мяккая трава, на яе я і ўпаў. Мяшок адразу ж развязаўся, і цу-доўная дзяўчына ў белай як снег сукенцы, з вяночкам зя-лёным на мокрых валасах, падала мне руку і сказала: «А, гэта ты, Маленькі Клаўс? Ну вось, перш за ўсё бяры гэты статак, а трошкі далей адсюль пасецца другі, большы,— ён таксама твой».
    Тут я ўбачыў, што рака была для вадзяных жыхароў усё роўна як дарога: яны ездзілі і хадзілі па дне ад самага возера і да таго месца, дзе рака канчаецца. Ах, як там бы-ло прыгожа! Якія кветкі, якая свежая трава! А рыбкі шны-парылі каля маіх вушэй якраз так, як у нас тут птушкі! Якія прыгожыя людзі трапляліся мне насустрач і якія цу-доўныя статкі пасвіліся каля загарадзяў і канаў!
    — Чаму ж вы так хутка вярнуліся? — спытаў Вялікі Клаўс.— Мяне б не выманілі адтуль, калі там так прыго-жа!
    106
    — А я гэта не так сабе зрабіў! — сказаў Маленькі Клаўс.— Ты чуў, што вадзяная дзяўчына загадала мне пайсці па другі статак, які пасецца на дарозе ўсяго за адну вярсту адтуль? Дарогай яна называе раку — іншай дарогі яны ж там не ведаюць,— а рака так пятляе, што мне давя-лося б зрабіць вялікі круг. Вось я і рашыўся выбрацца на сушу ды пайсці напрамкі да таго месца, дзе чакае мяне статак; так я скарачу амаль паўмілі!
    — Эх, які шчасліўчык! — сказаў Вялікі Клаўс.— А як ты думаеш, атрымаю я статак, калі спушчуся на дно?