• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Усё яшчэ мерзнеш? — запыталася яна і пацалавала яго ў лоб.
    У! Пацалунак яе быў халаднейшы за лёд, ён працяў яго наскрозь і дайшоў да самага сэрца, а яно і без таго ўжо было напалову ледзяным. Каю падалося, што яшчэ трохі — і ён памрэ... Але толькі на хвілінку, а потым, наадварот, яму стала так добра, што ён нават зусім перастаў зябнуць.
    — Mae санкі! He забудзь мае санкі! — спахапіўся ён.
    Санкі прывязалі на спіну адной з белых курэй, і яна паляцела з імі ўслед за вялікімі санямі. Снежная каралева пацалавала Кая яшчэ раз, і ён забыў і Герду, і бабулю, і ўсіх сваякоў.
    — Больш не буду цалаваць цябе,— сказала яна.— A то зацалую да смерці.
    Кай зірнуў на яе. Якая яна была цудоўная! Твару больш разумнага і прыгожага ён не могсабе і ўявіць. Ця-пер яна не здавалася яму ледзяною, як у той раз, калі сяд-зела за вакном і ківала яму.
    Ён зусім не баяўся яе і расказваў, што ведае ўсе чаты-ры дзеянні арыфметыкі, ды яшчэ з дробамі, ведае, колькі квадратных міль кожная краіна і колькі там жыхароў, a яна толькі ўсміхалася ў адказ. I тады ён падумаў, што на самай жа справе ведае яшчэ зусім мала.
    У той жа момант Снежная каралева ўзляцела з ім на чорнае воблака. Бура выла і стагнала, нібы распявала старадаўнія песні; яны ляцелі над лясамі і азёрамі, над ма-рамі і сушай; студзёныя вятры дзьмулі пад імі, вылі ваўкі, зіхацеў снег, ляталі з крыкам чорныя крумкачы, а над імі ззяў вялікі лясны месяц. На яго глядзеў Кай усю доўгую-доўгую зімовую ноч, а ўдзень заснуў каля ног Снежнай каралевы.
    124
    Гісторыя трэцяя
    Кветнік жанчыны, якая ўмела чараваць
    А што ж было з Гердай, калі Кай не вярнуўся? Куды ён падзеўся?
    Ніхто гэтага не ведаў, ніхто не мог адказаць.
    Хлопчыкі расказвалі толькі, што бачылі, як ён прывя-заў свае санкі да вялікіх раскошных саней, якія потым па-вярнулі ў завулак і выехалі за гарадскія вароты.
    Шмат было праліта па ім слёз, горка і доўга плакала Герда. Нарэшце вырашылі, што Кай памёр, утапіўся ў рэчцы, якая працякала за горадам. Доўга цягнуліся змрочныя зімовыя дні.
    Але вось надышла вясна, выглянула сонца.
    — Кай памёр і больш не вернецца! — сказала Герда.
    — He веру! — адказала сонечнае святло.
    — Ён памёр і больш не вернецца! — паўтарыла яна ластаўкам.
    — He верым! — адказвалі яны.
    Хутка і сама Герда перастала гэтаму верыць.
    — Абую ж я свае новыя чырвоныя чаравічкі (Кай ні разу яшчэ не бачыў іх),— сказала яна неяк раніцай,— ды пайду запытаюся пра яго ў ракі.
    Было яшчэ вельмі рана. Яна пацалавала спячую бабу-лю, абула чырвоныя чаравічкі і пабегла адзінюткая за го-рад, проста да ракі.
    — Праўда, што ты ўзяла майго пабраціма? — спытала Герда.— Я падару табе свае чырвоныя чаравічкі, калі ты вернеш мне яго!
    I дзяўчынцы падалося, што хвалі неяк дзіўна ківаюць ёй. Тады яна зняла свае чырвоныя чаравічкі — самае каштоўнае, што ў яе было,— і кінула ў раку. Але яны ўпалі каля самага берага, і хвалі тут жа вынеслі іх назад — рака як быццам бы не хацела браць у дзяўчынкі яе каш-тоўнасць, бо не магла вярнуць ёй Кая. Дзяўчынка ж паду-мала, што кінула чаравічкі недастаткова далёка, улезла ў лодку, якая гайдалася ў трыснягу, стала на краёк кармы і зноў кінула чаравікі ў ваду. Лодка не была прывязана, і ад штуршка адышла ад берага. Дзяўчынка хацела хутчэй выскачыць на бераг, але пакуль прабіралася з кармы на
    125
    hoc, лодка ўжо зусім адплыла і шпарка рухалася па ця-чэнні.
    Герда вельмі спалохалася, заплакала і пачала кры-чаць, але ніхто, акрамя вераб’ёў, не чуў яе. Вераб’і ж не маглі перанесці яе на сушу і толькі ляцелі за ёю ўздоўж берага і шчабяталі, нібы жадаючы яе суцешыць:
    — Мы тут! Мы тут!
    Лодку зносіла ўсё далей. Герда сядзела ціха, у адных панчохах: чырвоныя чаравічкі яе плылі за лодкай, але не маглі дагнаць яе.
    «Можа, рака нясе мяне да Кая?» — падумала Герда, павесялела, устала і доўга-доўга любавалася прыгожымі зялёнымі берагамі.
    Ды вось яна прыплыла да вялікага вішнёвага саду, у якім тулілася хатка пад саламяным дахам, з чырвонымі і сінімі шыбамі ў вокнах. Каля дзвярэй стаялі два драўляныя салдаты і аддавалі чэсць усім, хто праплываў міма. Герда закрычала ім — яна палічыла іх жывымі,— але яны, зразумела, не адказалі ёй. Яна падплыла да іх яшчэ бліжэй, лодка наблізілася ледзь не да самага берага, і дзяўчынка закрычала яшчэ гучней. 3 хаткі выйшла вельмі старая бабулька з кульбай, у вялікім саламяным капелюшы, размаляваным дзівоснымі кветкамі.
    — Ах ты беднае дзіцятка! — сказала бабуля.— I як гэта ты трапіла на такую вялікую бурную раку ды заплыла так далёка?
    3 гэтымі словамі бабуля ўвайшла ў раку, зачапіла лод-ку кульбай, прыцягнула да берага і высадзіла Герду.
    Герда была вельмі рада, што апынулася нарэшце на сушы, хоць і пабойвалася незнаёмай бабулі.
    — Ну, хадзем, ды раскажы мне, хто ты і як сюды па-трапіла,— сказала бабуля.
    Герда пачала расказваць ёй пра ўсё, а бабуля ківала галавой і паўтарала: «Гм! Гм!» Калі дзяўчынка закончы-ла, то запыталася ў бабулі, ці не бачыла яна Кая. Тая ад-казала, што ён яшчэ не праходзіў тут, але, пэўна, пройдзе, таму бедаваць пакуль няма прычыны, няхай Герда лепш пакаштуе вішань, ды палюбуецца кветкамі, што растуць у садзе: яны прыгажэйшыя, чым у любой кніжцы з малюн-
    126
    камі, і ўсе ўмеюць расказваць казкі. Тут бабуля ўзяла Гер-ду за руку, павяла да сябе ў хатку і замкнула дзверы.
    Вокны былі высока ад падлогі і ўсе з рознакаляровых — чырвоных, сініх і жоўтых — шкельцаў; таму і сам пакой быў асветлены нейкім дзівосным вясёлкавым святлом. На стале стаяў кошык з цудоўнымі вішнямі, і Герда магла есці іх колькі хацела. А пакуль яна ела, бабуля расчэсвала ёй валасы залатым грабянцом. Валасы віліся кучарамі і залатым ззяннем атачалі пекны, ветлівы, круглы, быццам ружа, тварык дзяўчынкі.
    — Даўно мне хацелася мець такую міленькую дзяў-чынку,— сказала бабуля.— Вось пабачыш, як добра мы з табою зажывём!
    I яна працягвала расчэсваць кучары дзяўчынкі, і чым далей часала, тым больш забывала Герда свайго паб-раціма Кая — бабуля ўмела чараваць.
    Ды яна была не злою чараўніцай і чаравала толькі зрэдку, для свайго здавальнення; цяпер жа ёй вельмі за-хацелася пакінуць у сябе Герду. I вось яна пайшла ў сад, дакранулася кульбай да ўсіх ружавых кустоў, і тыя як стаялі ў пышнай квецені, так усе і пайшлі глыбока-глыбо-ка ў зямлю, і следу ад іх не засталося. Бабуля баялася, што Герда, убачыўшы гэтыя ружы, успомніць пра свае, а там і пра Кая ды і ўцячэ ад яе.
    Потым бабуля павяла Герду ў кветнік. Ах, які водар тут быў, якая прыгажосць: самыя розныя кветкі, і на кож-ную часіну года! На ўсім свеце не знайшлося б кніжкі з малюнкамі больш стракатымі і больш прыгожымі за гэты кветнік. Герда скакала ад радасці і гуляла сярод кветак, пакуль сонца не села за высокімі вішнёвымі дрэвамі. Тады яе паклалі ў дзівосную пасцель з чырвонымі шаўковымі пярынкамі, набітымі блакітнымі фіялкамі. Дзяўчынка за-снула, і ёй сніліся сны, якія бачыць хіба толькі каралева ў дзень свайго вяселля.
    Назаўтра Гердзе зноў дазволілі гуляць у дзівосным кветніку на сонцы. Так прайшло шмат дзён. Герда ведала цяпер кожную кветку ў садзе, але як ні многа іх было, ёй усё ж здавалася, што якогасьці не хапае, толькі якога? I вось аднойчы яна сядзела і разглядвала бабульчын сала-мяны капялюш, размаляваны кветкамі, ісамай прыгожай
    127
    з іх была ружа — бабуля забылася яе сцерці, калі схавала жывыя ружы пад зямлю. Вось што значыць няў-важлівасць!
    — Як! Тут няма руж? — сказала Герда і адразу ж па-бегла ў сад, шукала іх, шукала, ды так і не знайшла.
    Тады дзяўчынка прысела на зямлю і заплакала. Цёп-лыя слёзы падалі якраз на тое месца, дзе стаяў раней адзін з ружавых кустоў, і як толькі яны змачылі зямлю, куст імгненна вырас з яе, такі ж квітнеючы, як і быў.
    Абвіла яго ручкамі Герда, пачала цалаваць кветкі і ўспомніла тыя цудоўныя ружы, што квітнелі ў яе дома, a разам з імі і Кая.
    — Як жа я затрымалася! — сказала дзяўчынка.— Мне ж трэба шукаць Кая!.. Вы не ведаеце, дзе ён? — за-пыталася яна ў руж.— Ці праўда, што ён памёр і не вер-нецца больш?
    — Ён не памёр! — адказалі ружы.— Мы ж былі пад зямлёй, дзе ляжаць усе памёршыя, але Кая між іх не было.
    — Дзякуй вам! — сказала Герда і пайшла да іншых кветак, заглядвала ў іх чашачкі і пыталася:
    — Вы не бачылі, дзе Кай?
    Але кожная кветка грэлася на сонейку і думала толькі пра сваю ўласную казку ці гісторыю. Шмат іх наслухала-ся Герда, але ніводная не сказала ні слова пра Кая.
    Тады Герда пайшла да дзьмухаўца, які ззяў у зіхоткай зялёнай траве.
    — Ты, маленькае яснае сонейка! — сказала яму Гер-да.— Скажы, ці не ведаеш, дзе мне шукаць майго па-брацімку?
    Дзьмухавец заззяў яшчэ ярчэй і паглядзеў на дзяўчынку. Якую ж песеньку праспяваў ён ёй? На жаль, і ў гэтай песеньцы ні слова не гаварылася пра Кая!
    — Быў першы вясновы дзень, сонца грэла і так пры-ветна свяціла на маленькі дварок. Промні яго слізгацелі па белай сцяне суседняй хаты, і каля самай сцяны паказа-лася першая жоўценькая кветачка, яна ззяла на сонцы, нібы залатая. На двор выйшла пасядзець старая бабуля. Вось вярнулася з гасцей яе ўнучка, бедная служанка, і па-цалавала бабулю. Пацалунак дзяўчыны даражэйшы за золата — ён ідзе проста ад сэрца. Золата на яе вуснах, зо-
    128
    лата ў сэрцы, золата і на небе ў ранішні час! Вось і ўсё! — сказаў дзьмухавец.
    — Няшчасная маябабуля! — уздыхнула Герда.— На-пэўна, яна сумуе па мне і бядуе, як бедавала па Каю. Але я хутка вярнуся і яго прывяду з сабой. Няма чаго больш і распытваць кветкі — толку ад іх не даб’ешся, яны толькі і расказваюць сваё! — I яна пабегла ў канец саду.
    Дзверы былі зачынены, але Герда так доўга хістала іржавую засаўку, што яна паддалася, дзверы адчыніліся, і дзяўчынка так, басаножкай, пабегла па дарозе. Разы тры азірнулася назад, але ніхто не гнаўся за ёю.
    Нарэшце яна стамілася, прысела на камень і агледзе-лася: лета прайшло, на дварэ была позняя восень. Толькі ў дзівосным бабульчыным садзе, дзе вечна ззяла сонейка і цвілі кветкі ўсіх часін года, гэтага не заўважалася.
    — Божа! Як жа я забавілася! Бо ўжо восень на дварэ! Тут не да адпачынку! — сказала Герда і зноў рушыла ў дарогу.
    Ах, як нылі яе бедныя стомленыя ножкі! Як холадна, сыра было навокал! Доўгае лісце на вербах зусім па-жаўцела, туман асядаў на яго буйнымі кроплямі і сцякаў на зямлю; лісце так і сыпалася. Адзін толькі цярноўнік стаяў увесь пакрыты даўкімі, аскомістымі ягадамі. Якім шэрым, панурым здаваўся ўвесь свет!