Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
I ні сонейка, ні спевы птушак, ні ружовыя ранішнія і вечаровыя аблокі не давалі ёй аніякага задавальнення.
Стаяла зіма, зямля была заслана ззяючым снежным дываном; па снезе не-не ды прабягаў заяц і часам нават пераскокваў цераз елачку — вось крыўда! Але прайшло
6 X. К. Андэрсен
145
яшчэ дзве зімы, і да трэцяй дрэўца падрасло ўжо на-столькі, што зайцу даводзілася абмінаць яго.
«Так, расці, расці і хутчэй зрабіцца вялікім, старымдрэ-вам — штоможабыцьлепшза гэта!» — думалася елачцы.
Кожную восень у лесе з’яўляліся дрывасекі і секлі са-мыя вялікія дрэвы. Елачка ўсялякі раз трэслася ад жаху пры выглядзе агромністых дрэў, што з шумам падалі на зямлю. Іх ачышчалі ад голля, і яны валяліся на зямлі такімі голымі, доўгімі і тонкімі. Ледзь можна было пазнаць іх! Пасля іх клалі на калёсы і вывозілі з лесу.
Куды? Навошта?
Вясною, калі прыляцелі ластаўкі і буслы, дрэўца запы-талася ў іх:
— Ці не ведаеце вы, куды павезлі тыя дрэвы? Ці не су-стракалі вы іх?
Ластаўкі нічога не ведалі, але адзін з буслоў падумаў, кіўнуў галавою і сказаў:
— Магчыма! Я сустракаў на моры, на шляху з Егіпта, шмат новых караблёў з дзівоснымі, высокімі мачтамі. Ад іх пахла елкаю і сасною. Вось дзе яны!
— Ах, хутчэй бы і мне вырасці ды пусціцца на мора! A якое гэтае мора, на што яно падобнае?
— Ну, гэта доўга расказваць,— адказаў бусел і паля-цеў.
— Радуйся свайму юнацтву! — казалі елачцы сонеч-ныя промні.— Радуйся свайму здароваму росту, сваёй ма-ладосці і жыццёвым сілам!
I вецер цалаваў дрэва. раса пралівала над ім слёзы, але елка нічога гэтага не цаніла.
Перад Калядамі ссеклі некалькі зусім маладзенькіх елак; некаторыя з іх былі нават меншымі, чым наша елач-ка, якой так хацелася хутчэй вырасці. Усе ссечаныя дрэўцы былі на дзіва прыгожанькімі; іх не ачышчалі ад голля, а проста паклалі на санкі і павезлі з лесу.
— Куды? — запыталася елка.— Яны не большыя, чым я, адна нават меншая. I чаму на іх пакінулі ўсё голле? Куды іх павезлі?
— Мы ведаем! Мы ведаем! — працырыкалі вераб’і.— Мы былі ў горадзе і заглядвалі ў вокны! Мы ведаем, куды іх павезлі! Яны трапяць у такую пашану, што і сказаць
146
нельга! Мы заглядвалі ў вокны і бачылі! Іх паставілі пася-род цёплага пакоя і ўпрыгожылі дзівоснымі рэчамі — зало-чанымі яблыкамі, мядовымі пернікамі і мноствам свечак!
— А пасля?..— запыталася елка, калоцячыся ўсім гол-лем.— А пасля?.. Што было з імі пасля?
— А больш мы нічога не бачылі! Але гэта было цу-доўна!
— Магчыма, і я пайду гэткім жа бліскучым шляхам! — радавалася елка.— Гэта лепей, чым плаваць па моры! Ах, я проста знемагаюся ад тугі і нецярплівасці! Хаця б хут-чэй прыйшлі Каляды! Цяпер і я стала гэткаю ж высокаю і разгалістаю, як тыя, што былі ссечаны ў мінулым годзе! Ах, няхай бы я ўжо ляжала на санках! Ах, няхай бы я ўжо стаяла прыбраная ва ўсё тое хараство, у цёплым пакоі! A пасля што?.. Пасля, напэўна, будзе яшчэ лепш, інакш бы навошта і ўпрыгожваць мяне!.. Толькі, што ж гэта такое будзе? Ах, як я нуджуся і ірвуся адсюль! Проста і сама не ведаю, што са мною!
— Радуйся нам! — сказалі ёй паветра і сонечнае свят-ло.— Радуйся свайму юнацтву і лясному прыволлю!
Але яна і не думала радавацца, а ўсё расла ды расла. I зіму і лета стаяла яна ў сваім зялёным уборы, і ўсе, хто бачыў яе, казалі: «Вось дзівоснае дрэўца!» Падышлі на-рэшце і Каляды, і елачку ссеклі першую. Пякучы боль і туга не далі ёй нават падумаць пра будучае шчасце; тужліва было развітвацца з родным лесам, з тым куточ-кам, дзе яна вырасла, — яна ж ведала, што ніколі больш не пабачыць сваіх мілых сябровак — елак і соснаў, кустоў, кве-так, а магчыма, нават і птушак’ Як цяжка, як сумна■..
Дрэўца прыйшло ў сябе толькі тады, калі апынулася разам з іншымі дрэвамі на двары і пачула каля сябе чыйсьці голас:
— Цудоўная елка! Вось такую нам і трэба!
З’явілася двое прыбраных слуг, узялі елку і ўнеслі яе ў агромністую, прыгожую залу. На сценах віселі партрэты, а на вялікай кафлянай печцы стаялі кітайскія вазы з ільвамі на накрыўках; паўсюль былі расстаўлены крэслы-качалкі, абабітыя шоўкам канапы і вялікія сталы, завале-ныя альбомамі, кніжкамі і цацкамі на некалькі сот тале-раў — так, ва ўсялякім разе, казалі дзеці. Елку пасадзілі ў
147
вялікую кадку з пяском, абгарнулі кадку зялёнай тканінай і паставілі на стракаты дыван. Як трымцела елачка! Што ж такое цяпер будзе? З’явіліся слугі і мала-дыя дзяўчаты і сталі ўпрыгожваць яе. Вось на галінах павіслі напакаваныя ласункамі маленькія сеткі, якія вы-разалі з каляровай паперы, выраслі залочаныя яблыкі і арэхі і загайдаліся лялькі — ўсё роўна, як жывыя чала-вечкі: такіх елка яшчэ не бачыла. Нарэшце да галін пры-мацавалі сотні рознакаляровых маленькіх свечак — чыр-воных, блакітных, белых, а да самай верхавіны елкі — вялікую зорку з сусальнага золата. Ну проста вочы разбя-галіся, гледзячы на ўсю гэтую раскошу!
— Як заблішчыць, заззяе елка вечарам, калі запаляц-ца свечкі! — сказалі ўсе.
«Ах! — падумала елка.— Хаця б ужо хутчэй настаў вечар і запалілі свечкі! А што ж будзе пасля? Ці не з’явяц-ца сюды з лесу, каб палюбавацца на мяне, іншыя дрэвы? Ці не прыляцяць да вокнаў вераб’і? Альбо, можа, я ўрасту ў гэтую кадку і буду стаяць тут такою прыбранаю і зіму і лета?»
Каб жа, ды гэтак! Ад напружанага чакання ў яе нават забалела кара, а гэта для дрэва прыкладна тое ж самае, што для нас галаўны боль.
Але вось запаліліся свечкі. Што за бляск, што за рас-коша! Елка затрапятала ўсім сваім голлем, адна са свечак падпаліла зялёныя іголкі, і елачка надта ж балюча апяк-лася.
— Ай-ай! — закрычалі паненкі і паспешліва зату-шылі агонь.
Больш елка і ўздрыгануцца не смела. I напалохалася ж яна! Асабліва таму, што баялася страціць хаця б самае нязначнае са сваіх упрыгажэнняў. Але ўвесь гэты бляск проста ашаламляў яе... Раптам абедзве палавінкі дзвярэй расчыніліся, і ўварваўся цэлы натоўп дзяцей; можна было падумаць, што яны хочуць зваліць дрэва! За імі паважна ўвайшлі старэйшыя. Малышы спыніліся як укапаныя, але толькі на хвіліну, а пасля падняўся такі шум і гоман, што проста ў вушах звінела. Дзеці скакалі вакол елкі, і мала-памалу ўсе падарункі з яе былі сарваны.
148
“Што ж гэта яны робяць? - думала елка. - Што гэта значыць?”
Свечкі дагарэлі, іх патушылі, а дзецям дазволілі абабраць дрэва. Як яны накінуліся на яго! Толькі галіны затрашчалі! He будзь верхавіна з залатой зоркай моцна прывязана да столі, яны павалілі б елку.
Потым дзеці зноў узяліся скакаць, не выпускаючы з рук сваіх дзівосных цацак. Ніхто больш не глядзеў на елку, акрамя старой нянькі, ды і тая толькі выглядвала, ці не засталося дзе ў голлі яблычка альбо фініка.
— Казку! Казку! - закрычалі дзеці і падцягнулі да елкі маленькага, тоўсценькага чалавека.
Ён усеўся пад дрэвам і сказаў:
— Вось мы і ў лесе! Ды і елка таксама паслухае! Але я раскажу толькі адну казку! Якую хочаце: пра Іведэ-Аведэ альбо пра Клумпэ-Думпэ, які хоць і зваліўся з лесвіцы, усё-такі праславіўся і здабыў сабе прынцэсу.
— Пра Іведэ-Аведэ! — закрычалі адны.
— Пра Клумпэ-Думпэ! — закрычалі другія.
Узняўся крык і шум; адна елка стаяла ціха і думала: “А я? А мне што рабіць?”
Яна ўжо зрабіла сваю справу!
I тоўсценькі чалавек расказаў пра Клумпэ-Думпэ, які хоць і зваліўся з лесвіцы, усё-такі праславіўся і здабыў сабе прынцэсу.
Дзеці запляскалі ў ладкі і закрычалі:
— Яшчэ, яшчэ! - Яны хацелі паслухаць і пра Іведэ-Аведэ, але засталіся пры адным Клумпэ-Думпэ.
Ціха, задумліва стаяла елка, - лясныя птушкі ніколі не расказвалі нічога такога. “Клумпэ-Думпэ зваліўся з лесвіцы, і ўсё ж яму дасталася прынцэса! Дык, вось што бывае на белым свеце!” — думала елка; яна цалкам верыла ўсяму, пра што зараз чула, — расказваў жа такі паважны чалавек. “Праўда, хто ведае! Магчыма, і мне давядзецца зваліцца з лесвіцы, а пасля і я стану прынцэсай!” I яна з радасцю думала пра заўтрашні дзень: яе зноў упрыгожаць свечкамі, золатам і садавінай! “Заўтра ўжо я не зат-рымчу! - думала яна. - Я хачу, як след нацешыцца сваёй раскошай! I заўтра я зноў пачую казку пра Клумпэ-
149
Думпэ, а можа, і пра Іведэ-Аведэ». I дрэўца ціха прастая-ла ўсю ноч у марах пра заўтрашні дзень.
Раніцай з’явіліся слугі і пакаёўка. «Зараз зноў пачнуць мяне ўпрыгожваць!» — падумала елка, але яны выцягнулі яе з пакоя, пацягнулі па лесвіцы і сунулі ў самы цёмны куток гарышча, куды нават не трапляла дзённае святло.
«Што ж гэта значыць? — думала елка.— Што мне тут рабіць? Што я тут пабачу і пачую?» Яна прыткнулася да сцяны і ўсё думала, думала... Часу на гэта было дастатко-ва: міналіся дні і ночы — ніхто не заглядваў да яе. Толькі аднойчы прыйшлі людзі паставіць на гарышча нейкія скрынкі. Дрэва стаяла ад іх у баку, і пра яго, здавалася, забыліся.
«На двары зіма! — думала елка.— Зямля зацвярдзела і пакрылася снегам; значыцца, нельга зноўку пасадзіць мяне ў зямлю, вось і давядзецца пастаяць пад дахам да вясны! Як гэта разумна прыдумана! Якія людзі добрыя! He будзь толькі тут так цёмна і так жахліва пуста!.. Няма нават ніводнага зайчыка!.. А ў лесе ж як было весела! Наўкола снег, а па снезе зайчыкі скачуць! Хораша было... Нават калі яны скакалі цераз мяне, хаця мяне гэта і зла-вала! А тут як пуста!»
— Пі-пі! — піскнула раптам мышаня і выскачыла з норкі, за ім яшчэ адно, такое ж маленькае. Яны ўзяліся абнюхваць дрэва і шмыгаць у яго голлі.
— Жахліва сцюдзёна тут! — сказалі мышаняты.— Каб не гэта, дык і добра было б! Праўда, старая елка?
— Я зусім не старая! — адказала елка.— Ёсць шмат дрэў, якія старэй за мяне!
— Адкуль ты і што ты ведаеш? — спыталі мышаняты; яны былі страшэнна цікаўныя.— Раскажы нам, дзе самае лепшае месца на зямлі? Ты была там? Ці была ты калі-не-будзь у клеці, дзе на паліцах ляжаць сыры, а пад столлю вісяць кумпякі і дзе можна скакаць на свечках з лою? Ту-ды ўвойдзеш худым, а выйдзеш адтуль тоўстым!
— He, такога месца я не ведаю! — сказала дрэва.— Але я ведаю лес, дзе свеціць сонейка і спяваюць птушкі!
I яна расказала ім пра сваё юнацтва; мышаняты ніколі не чулі нічога такога, выслухалі расповяд елкі і пасля ска-залі:
150
— Як ты шмат бачыла! Якая ты была шчаслівая!
— Шчаслівая? — сказала елка і задумалася пра той час, аб якім толькі што расказвала.— Сапраўды, відаць, тады мне жылося няблага!