• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    166
    сілу. Але я пакуль не паеду,— цяпер тут будзе яшчэ цікавей. Мне вельмі падабаецца гэты чужынец. Толькі б барада яго не вырасла, a то ён паедзе!»
    Вечарам быў баль, і прынцэса танцавала з ценем. Тан-цавала лёгка, але цень быў яшчэ лягчэйшы; такога танцо-ра прынцэса яшчэ не сустракала. Яна сказала яму, з якой краіны прыбыла, і выявілася, што ён ведаў гэтую краіну і нават быў там, але прынцэса якраз тады ад’язджала неку-ды. Ён заглядваў ва ўсе вокны, бачыў тое-сёе і таму мог адказваць прынцэсе на ўсе пытанні і нават рабіць такія намёкі, якія яе вельмі дзівілі і ад якіх яна пачала лічыць яго разумнейшым чалавекам на свеце. Веды яго проста здзіўлялі яе, і яна прасякла да яго найвялікай павагай. Станцаваўшы з ім яшчэ раз, яна канчаткова закахалася ў яго, і цень гэта выдатна заўважыў: прынцэса так і працінала свайго кавалера поглядам. Станцаваўшы з це-нем яшчэ раз, прынцэса была гатова прызнацца яму ў ка-ханні, але разважлівасць узяла усё-такі верх, яна падума-ла пра сваю краіну, дзяржаву і народ, якімі ёй трэба было кіраваць. «Разумны ён, разумны,— сказала яна самой са-бе,— і гэта цудоўна; танцуе ён выдатна, і гэта таксама до-бра, але ці валодае ён грунтоўнымі пазнаннямі, што так-сама вельмі патрэбна! Трэба яго праэкзаменаваць».
    I яна зноў пачала з ім размову і назадавала яму шмат цяжкіх пытанняў, на якія і сама не змагла б адказаць.
    Цень зрабіў здзіўленую міну.
    — Дык вы не можаце адказаць мне? — спытала прын-цэса.
    — Усё гэта я вывучаў яшчэ ў дзяцінстве! — адказаў цень.— Я думаю, нават цень мой, які стаіць ля дзвярэй, зможа адказаць вам.
    — Ваш цень?! — здзівілася прынцэса.— Гэта было б проста незвычайна!
    — Я, ці бачыце, сцвярджаю,— сказаў цень,— але ду-маю, што ён можа,— ён жа гэтулькі гадоў неразлучны са мной і трохі наслухаўся мяне! Але, ваша каралеўская вялікасць, дазвольце мне звярнуць вашу ўвагу на адну акалічнасць. Цень мой вельмі ганарыцца тым, што слыве чалавекам, і калі вы не хочаце сапсаваць яму настрой, вам
    167
    трэба абыходзіцца з ім, як з чалавекам! Іначай ён не будзе ў стане адказваць як трэба.
    — Што ж, гэта мне падабаецца! — адказала прынцэса і, падышоўшы да вучонага, які стаяў каля дзвярэй, загава-рыла з ім пра сонца, пра месяц, пра знешнія і ўнутраныя бакі і ўласцівасці жыцця чалавечай прыроды.
    Вучоны адказваў на ўсе яе пытанні добра і разумна. «Што гэта павінен быць за чалавек,— падумала прынцэ-са,— калі нават цень яго такі разумны! Для майго народа і дзяржавы будзе сапраўдным дабрадзействам, калі я вы-беру яго сабе мужам. Так я і зраблю!»
    I хутка яны вырашылі паміж сабой гэтае пытанне. Ніхто, аднак, не павінен быў ведаць нічога, пакуль прын-цэса не вернецца дамоў, у сваю дзяржаву.
    — Ніхто, ніхто, нават мой уласны цень! — настойваў цень, які меў на гэта сваю прычыну.
    Нарэшце яны прыбылі ў краіну, якой кіравала прын-цэса, калі бывала дома.
    — Паслухай, дружа! — сказаў тут цень вучонаму.— Цяпер я дасягнуў вышэйшага шчасця і магутнасці чала-вечай і хачу зрабіць тое-сёе і для цябе! Ты застанешся пры мне, будзеш жыць у маім палацы, ездзіць са мной у кара-леўскай карэце і атрымліваць сто тысяч рыксдалераў у год. Але за гэта ты павінен дазволіць называць цябе ценем усім і кожнаму. Ты не павінен і заікацца, што быў калі-не-будзь чалавекам. А раз у год, у сонечны дзень, калі я буду на балконе перад усім народам, ты павінен будзеш ляжаць ля маіх ног, як і патрэбна ценю. Трэба табе сказаць, што я жанюся на прынцэсе; вяселле — сёння вечарам.
    — He, гэта ўжо абы-што! — ускрыкнуў вучоны.— He хачу я гэтага і не зраблю! Гэта азначала б — абманьваць усю краіну і прынцэсу! Я скажу ўсё! Скажу, што я чала-век, а ты толькі пераапрануты цень — усё, усё скажу!
    — Ніхто не паверыць табе!—сказаў цень.— Ну, будзь жа разважным, а то я паклічу варту!
    — Я пайду да прынцэсы! — сказаў вучоны.
    — Ну, а я траплю да яе раней за цябе! — сказаў цень.— А ты пойдзеш пад арышт.
    Так і сталася: варта падпарадкавалася таму, за каго, як усе ведалі, выходзіла замуж прынцэса.
    168
    — Ты дрыжыш! — сказала прынцэса, калі цень зай-шоў да яе.— Што-небудзь здарылася? He захварэй, глядзі! Сёння ж вечарам наша вяселле!
    — Ах, я пражыў толькі штострашную хвіліну! — ска-заў цень.— Падумай... Ды ці шмат, па сутнасці, патрэбна мазгам якога-небудзь няшчаснага ценю!.. Падумай, мой цень звіхнуўся, уявіў сябе чалавекам, а мяне называе — падумай толькі — сваім ценем!
    — Які жах! — сказала прынцэса.— Спадзяюся, яго замкнулі?
    — Вядома, але я баюся, што ён ніколі не апамятаецца!
    — Бедны цень! — уздыхнула прынцэса.— Ён вельмі няшчасны! Было б сапраўдным дабрадзействам пазбавіць яго ад той часцінкі жыцця, якая яшчэ ёсць у ім. А калі до-бра падумаць, дык, па-мойму, нават неабходна пакон-чыць з ім як найхутчэй і без шуму!
    — Усё-такі гэта жорстка! — сказаў цень.— Ён быў маім вечным слугой! — і цень прытворна ўздыхнуў.
    — У цябе высакародная душа! — сказала прынцэса. Вечарам увесь горад быў ілюмінаваны, грымелі гармат-ныя стрэлы, салдаты віталі стрэльбамі. Вось было вясел-ле! I прынцэса з ценем выйшлі на балкон паказацца наро-ду, які яшчэ раз пракрычаў ім «ура».
    Вучоны не чуў гэтай радасці — з ім ужо ўсё было скон-чана.
    БРЫДКАЕКАЧАНЯ
    Хораша было за горадам! Стаяла лета. На полі ўжо за-лацілася жыта, авёс зелянеў, сена было складзена ў стагі; па зялёным лузе пахаджваў даўганогі бусел і балакаў па-егіпецку — гэтай мове ён навучыўся ад сваёй маці. За па-лямі і лугамі цямнеў вялікі лес, а ў лесе хаваліся глыбокія сінія азёры. Так, хораша было за горадам! Сонца асвятля-ла старую сядзібу, абкружаную глыбокімі канавамі з ва-дой. Уся зямля — ад сценаў хаты да самай вады — зарас-ла лопухам, ды такім высокім, што маленькія дзеці маглі стаяць пад самымі буйнымі яго лістамі ў поўны рост.
    У гушчары лопуху было гэтак жа глуха і дзіка, як у
    ' 169
    густым лесе, і вось там сядзела на яйках качка. Сядзела яна ўжо даўно, і ёй гэты занятак даволі-такі надакучыў. Да таго ж яе рэдка наведвалі, — іншым качкам было больш даспадобы плаваць па канаўках, чым сядзець у ло-пуху ды кракаць разам з ёю.
    Нарэшце яечныя шалупайкі затрашчалі.
    Качаняты заварушыліся, застукалі дзюбкамі і высу-нулі галоўкі.
    — Піп, піп! — сказалі яны.
    — Крак, крак! — адказала качка.— Паспяшайцеся.
    Качаняты выкараскаліся сяк-так са шкарлупіны і сталі азірацца наўкол, разглядваючы зялёныя лісты ло-пуху. Маці не перашкаджала ім — зялёны колер карысны для вачэй.
    — Ах, які вялікі свет! — сказалі качаняты.
    Ну вядома! Зараз ім было куды вальней, чым у шкар-лупіне.
    — Ці не думаеце вы, што тут і ўвесь свет? — сказала маці.— Ды не! Ён цягнецца далёка-далёка, туды, за сад, за поле... Але, шчыра кажучы, там я зроду не была!.. Ну што, усе ўжо выбраліся? — I яна ўзнялася на ногі.— Ды не, яшчэ не ўсе. Самае вялікае яйка цалюткае! Ды калі ж гэтаму будзе канец! Я хутка зусім страчу цярпенне.
    I яна ўселася зноў.
    — Ну, як справы? — запытала старая качка, прасу-нуўшы галаву ў гушчар лопуху.
    — Ды вось, з адным яйкам ніяк не магу справіцца,— сказала маладая качка.— Сяджу, сяджу, а яно ўсё не ло-паецца. Затое зірні на тых малечаў, што ўжо вылупіліся. Проста цуд! Усе, як адзін,— у бацьку. А ён, нягоднік, на-ват не наведаў мяне ні разу!
    — Пастой, пакажы мне спачатку тое яйка, якое не ло-паецца,— сказала старая качка.— Ці не індычынае яно, чаго добрага? Ну канешне! Вось менавіта так і мяне ад-нойчы ашукалі. А колькі клопатаў было ў мяне потым з гэтымі індычанятамі! Ты не паверыш: яны гэтак баяцца вады, што іх не загоніш у канаву. Я й шыпела, і кракала, і проста штурхала іх у ваду,— не ідуць, ды і толькі. Дай хіба яшчэ раз зірну. Ну, так і ёсць! Індычынае! Кідай яго ды ідзі вучы сваіх дзетак плаваць!
    170
    — Ды не, я, мабыць, пасяджу,— сказала маладая кач-ка.— Ужо столькі цярпела, што можна яшчэ крыху па-цярпець.
    — Ну і сядзі! — сказала старая качка і пайшла.
    I вось нарэшце вялікае яйка трэснула.
    — Піп, піп! — запішчала птушаня і вывалілася са шкарлупіны. Але ж якое яно было вялікае і брыдкае!
    Качка агледзела яго з усіх бакоў і ўсплёснула крыламі.
    — Жахлівы вырадак! — сказала яна.— I зусім не па-добны на іншых! Ці ж не індычанё гэта і на самой справе? Але ж у ваду ён у мяне патрапіць, хай сабе мне давядзецца спіхнуць яго туды сілай!
    На наступны дзень надвор'е стаяла цудоўнае, зялёны лопух быў заліты сонцам.
    Качка з усёй сваёй сям’ёй накіравалася да канавы. Боўць! — і яна апынулася ў вадзе.
    — Крак-крак! За мной! Хутка! — паклікала яна, і ка-чаняты адзін за адным таксама бухнуліся ў ваду.
    Спачатку вада накрыла іх з галавою, але яны зараз жа вынырнулі і выдатна паплылі наперад. Лапкі ў іх так і за-працавалі, так і запрацавалі. Нават брыдкае шэрае кача-ня не адставала ад іншых.
    — Якое ж гэта індычаня? — сказала качка.— Вунь як слаўна грабе лапкамі! I як прама трымаецца! He, гэта мой уласны сын. Ды ён зусім не такі і брыдкі, калі добра пры-гледзецца да яго. Ну, хуценька, хуценька за мной! Я зараз выведу вас на людзі — мы пойдзем на птушыны двор. Толькі трымайцеся бліжэй да мяне, каб хто-небудзь не наступіў на вас, ды сцеражыцеся кошак!
    Хутка качка з усім сваім вывадкам дабралася да пту-шынага двара. Бог ты мой! Што тут быў за шум! Дзве ка-чыныя сям’і біліся з-за галоўкі вугра. I ўрэшце рэшт гэтая галоўка дасталася кошцы.
    — Вось так заўсёды і бывае ў жыцці! — сказала качка і аблізнула язычком дзюбу — яна і сама была не супраць паспытаць вугрынай галоўкі.— Ну, ну, варушыце лап-камі! — закамандавала яна, павярнуўшыся да качанят. Кракніце і пакланіцеся вунь той старой качцы! Яна тут знатнейшая за ўсіх. Яна іспанскай пароды і таму такая тлу-стая. Бачыце, у яе налапцы чырвоны шматок! Як прыгожа!
    171
    Гэта вышэйшая адзнака, якой толькі можа ўдастоіцца кач-ка. Гэта значыць, што яе не хочуць згубіць,— па гэтым шматку яе адразу пазнаюць і людзі, і жывёлы. Ну, хутка! Ды не трымайце лапкі разам! Добра выхаванае качаня павінна выварочвацьлапкі наверх. Восьтак! Глядзіце. Ця-пер нахіліце галоўкі і скажыце: «Крак!»
    Качаняты так і зрабілі.
    Але іншыя качкі агледзелі іх і гучна загаварылі:
    — Ну вось, яшчэ цэлая плойма! Быццам без іх нас ма-ла было! А адно якое брыдкае! Гэтага ўжо мы ніяк не па-церпім!
    I зараз жа адна качка падляцела і дзеўбанула яго ў шыю.