• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Гаспадыня ўскрыкнула і пляснула рукамі, а качаня забегала па пакоі, уляцела ў кадушку з маслам, а ад-туль у бочку з мукой. Лёгка ўявіць, на што яно стала па-добнае!
    Гаспадыня лаяла качаня і ганялася за ім з вугальнымі шчыпцамі, дзеці бегалі, збіваючы адзін аднаго з ног, рага-талі і пішчалі. Добра, што дзверы былі адчынены,— кача-ня выбегла, растапырыўшы крылы, кінулася ў кусты, про-ста на толькі што выпаўшы снег, і доўга-доўга ляжала там непрытомнае.
    Было б вельмі журботна расказваць пра ўсе беды і няшчасці брыдкага качаняці ў гэтую суровую зіму.
    177
    7* X. К. Андэрсен
    Нарэшце сонейка зноў прыгрэла зямлю сваімі цёплымі промнямі. Зазвінелі жаўрукі ў полі. Вярнулася вясна!
    Качаня вылезла з чароту, дзе яно хавалася ўсю зіму, узмахнула крыламі і паляцела. Крылы яго цяпер былі ку-ды мацнейшыя, чым раней, яны зашумелі і ўзнялі яго над зямлёй. He паспела яно апамятацца, як даляцела ўжо да вялікага саду. Яблыні стаялі ўсе ў квецені, духмяны бэз схіляў свае доўгія зялёныя галіны над звілістым каналам. Ах, як тут было добра, як пахла вясной!
    I раптам з гушчару чароту выплылі тры цудоўныя бе-лыя лебедзі. Яны плылі так лёгка і плаўна, быццам слізгацелі па вадзе. Качаня пазнала гэтых цудоўных пту-шак, і ягоахапіла нейкая незразумелая журба.
    «Палячу да іх, да гэтых велічных птушак. Яны, на-пэўна, задзяўбуць мяне да смерці за тое, што я, такое брыдкае, асмельваюся наблізіцца да іх. Але ўсё роўна! Лепш загінуць ад іхніх удараў, чым трываць шчыпанне качак і курэй, штуршкі птушніцы ды трываць холад і го-лад зімою!»
    I яно апусцілася на ваду і паплыло насустрач цу-доўным лебедзям, а лебедзі, згледзеўшы яго, замахалі крыламі і паплылі проста да яго.
    — Забіце мяне! — казала брыдкае качаня і нізка схіліла галаву.
    I раптам у чыстай, як люстэрка, вадзе яно ўбачыла сваё ўласнае адлюстраванне. Яно было ўжо не брыдкім цёмна-шэрым качанём, а прыгожым белым лебедзем!
    Зараз качаня было нават рада, што перанесла столькі гора і бед. Яно шмат выцерпела і таму магло лепш ацаніць сваё шчасце. А вялікія лебедзі плавалі наўкол і гладзілі яго сваімі дзюбамі.
    У гэты час у сад прыбеглі дзеці. Яны сталі кідаць ле-бедзям кавалкі хлеба і зерне, а самы малодшы з іх закры-чаў:
    — Новы прыляцеў! Новы прыляцеў!
    I ўсе астатнія падхапілі:
    — Так, новы, новы!
    Дзеці пляскалі ў ладкі і скакалі ад радасці. Потым яны пабеглі за бацькам з маці і зноў сталі кідаць у ваду кавалкі хлеба і пірожнага.
    178
    I дзеці i дарослыя казалі:
    — Новы лебедзь лепшы за ўсіх! Ён такі прыгожы і ма-лады!
    I старыя лебедзі схілілі перад ім галовы.
    А ён зусім збянтэжыўся і схаваў галаву пад крыло, сам не ведаючы навошта. Ён успомніў той час, калі ўсе смя-яліся з яго і гналі прэч. Але ўсё гэта было ў мінулым. Ця-пер людзі кажуць, што ён самы цудоўны сярод цудоўных лебедзяў. Бэз схіляе да яго ў ваду духмяныя галіны, а со-нейка лашчыць сваімі цёплымі промнямі... I вось крылы яго зашумелі, стройная шыя выпрасталася, а з грудзей вырваўся радасны крык:
    — He, пра такое шчасце я і не марыў, калі быў яшчэ брыдкім качанём!
    СВІННЯ-СКАРБОНКА
    Ну і шмат жа цацак было ў дзіцячым пакоі — проста не злічыць! А высока над імі, на шафе, стаяла скарбонка — гліняная свіння. У спіне ў яе, як і належыць, была прарэза-на шчыліна для манет. Спачатку гэтая шчыліна была ву-зенькая, але потым яе трошкі пашырылі ножыкам-сцізорыкам, каб у яе пралазілі і буйныя срэбныя манеты. Дзветакія манеты ляжаліўжонаднеейнага жыватка, а пра дробязь і казаць ужо няма чаго. Драбязой свіння была, як той казаў, бітком набітая, нават і дзынкнуць не магла. Ку-ды ж болей? Hi адна свіння з грашыма не магла б пажадаць лепшай долі. Да таго ж яна яшчэ займала вельмі высокае становішча: стаяла на шафе ды пазірала на ўсіх зверху ўніз. Яна ведала, што грошай у яе па горла і, варта толькі пажадаць, яна можа набыць усе цацкі, што ляжаць і стаяць унізе. А ўсведамляць гэта даволі прыемна, ва ўсялякім разе свінні.
    Цацкі ведалі, чаго вартая свіння і што яна пра сябе ду-мае, але не гаварылі аб гэтым. Ды й навошта? Яны і без таго знаходзілі аб чым пабалбатаць.
    Аднаго разу, калі ў дзіцячай нікога не было, з на-паўадчыненай шуфляды выглянула вялікая лялька. Яна
    179
    была ўжо не дужа маладая, не раз губляла галаву, і таму шыя ў яе была падклееная.
    Лялька паглядзела направа, налева ды сказала:
    — Давайце гуляць у людзей. Ад дакукі і гэта няблага.
    — Давайце, давайце! — закрычалі ўсе і замітусіліся ў сваіх каробках і шуфлядах.
    Нават карціны і тыя заківаліся на сценах, хаця ім і не варта было паказваць свой адваротны бок, таму што на ім, як вядома, нічога не намалявана.
    Было ўжо зусім позна. Прабіла дванаццаць гадзін. У вокны зазіраў маладзік і свяціў на ўсю моц, не патрабую-чы за асвятленне аніякае аплаты.
    У гульні ўзялі ўдзел усе лялькі да адзінай, нават дзіцячая каляска, хаця яна была такая вялікая ды няз-грабная, што яе лічылі хутчэй за мэблю, чым за цацку.
    Але каляска на гэта не крыўдавала.
    — Кожнаму — сваё,— казала яна.— He ўсім жа быць паважнымі панамі ды забаўляцца з раніцы да вечара. Трэ-ба некаму і справу рабіць.
    Толькі адной свінні-скарбонцы паслалі запрашальны білет. Яе нельга было проста паклікаць,— яна стаяла так высока над усімі, што магла і не дачуцца.
    Між іншым, і на пісьмовае запрашэнне свіння не зрабіла ласкі адказаць, прыйдзе яна ці не прыйдзе. Ды зрэшты так і не прыйшла. I сапраўды, навошта ёй спу-скацца да іншых? Хай іншыя патурбуюцца, каб яна ўсё бачыла, не сыходзячы са свайго месца.
    Нічога не паробіш, давялося выканаць ейнае жаданне. Лялечны тэатр паставілі проста насупраць шафы, сцэнай да свінні.
    Свята вырашылі пачаць з вясёлай сяброўскай гутаркі, потым меркавалася прадстаўленне і, нарэшце, агульнае чаепіцце.
    Менавіта з гутаркі і пачалося. Конік-качалка выказаў некалькі думак аб бягах, скачках ды чыстаце конскай па-роды, дзіцячая каляска — аб чыгунцы, аб цягніках, якія быццам бы рухаюцца парай, ды аб іншых новаўвядзёнках. Сапраўды, хто ж мог аб гэтым меркаваць, калі не яны... Конік — аб конях, каляска — аб цягніках!.. Насцённы гадзіннік разважаў з прычыны палітыкі-тыкі-тыкі!
    180
    Гадзіннік думаў, што ідзе паперадзе свайго часу, але злыя языкі сцвярджалі, што ён даволі-такі адстае. Бамбукавы кіёк хваліўся сваім срэбным каўпачком і жалезным ча-равічкам. Яшчэ б! Ён жа мог лічыць сябе франтам з гала-вы да ног! Па ражках канапы моўчкі ляжалі дзве пух-ленькія, расшытыя шаўкамі падушачкі. Абедзве былі на-дта міленькія ды надта дурненькія.
    Нарэшце пачалася лялечная камедыя.
    Лялькі на нітках прадстаўлялі, а лялькі без нітак ды іншыя лялькі павінны былі глядзець і пляскаць у далоні. Тыя ж, у каго не было далоняў, маглі шчоўкаць ды гру-каць чым хацелі.
    Зрэшты, адзін порсткі бізунчык наадрэз адмовіўся шчоўкаць, калі на сцэну выходзяць старыя, пашарпаныя лялькі, і сказаў, што ён шчоўкае толькі маладзенькім, хо-раша прыбраным лялечкам.
    — He, па-мойму, калі пляскаць, дык усім,— заявіў пістон.
    «А мне б толькі свой кут! — думала плявальніца.— Абы пляваць было ў мяне зручна».
    Адным словам, кожны разважаў па-свойму.
    Камедыя, калі казаць па праўдзе, была нявартая і гра-ша ламанага, але акцёры гралі выдатна. Яны паказваліся гледачам толькі лепшым сваім бокам, бо гэты бок быў рас-фарбаваны. А ніткі ў іх былі такія доўгія, што кожная лялька магла граць выдатную ролю, альбо, як кажуць, быць надзвычайнай.
    Гледачы былі вельмі расчуленыя. Лялька з падклее-най шыяй да таго размякчэла, што зноў згубіла галаву.
    Нават свіння з грашыма і тая ледзь не праслязілася. Ёй захацелася зрабіць што-небудзь добрае, незвычайнае,— напрыклад, нагадаць у сваім завяшчанні лепшага з акцё-раў: хай яго пахаваюць побач з ёю, калі надыдзе час...
    Карацей кажучы, усе былі вельмі-вельмі задаволеныя. 3 радасці нават адмовіліся ад чаю — і добра зрабілі, бо яго не было. Замест гэтага зноў узяліся балбатаць. Гэта назы-валася ў іх: «гуляць у людзей». He тое, каб яны пера-дражнівалі людзей ці пасміхаліся з іх. He, яны проста ста-раліся паводзіць сябе «па-людску»; кожны думаў пра сябе ды яшчэ пра тое, што скажа аб ім свіння з грашыма.
    181
    А свіння, падумаўшы аб сваім завяшчанні, ужо не маг-ла думаць ні пра што іншае. «Калі надыдзе час...» Ах, ён заўсёды прыходзіць нечакана-нягадана...
    Плясь! Невядома з чаго, свіння раптам звалілася з ша-фы і разбілася ўшчэнт. Манеты і манеткі пакаціліся на ўсе бакі. Драбяза пры гэтым круцілася ваўчком, а вялікія цяжкія манеты нетаропка каціліся ўздоўж масніц. Далей за ўсіх кацілася адна. Ёй вельмі надакучыла ляжаць у цемрадзі без руху і цяпер хацелася павандраваць па бе-лым свеце — іншых паглядзець і сябе паказаць. Што ж, так яно і здарылася: ўсе манеты і манеткі разбрыліся ў розныя бакі, хто куды.
    А гліняныя ачарэпкі ад свінні-скарбонкі вымелі разам са смеццем.
    Але ўжо на другі дзень на вярхушцы шафы з’явідася новая свіння-скарбонка. У жываце ў яе яшчэ не было ніводнай манеткі, і таму, колькі б яе ні трэслі, яна не магла дзынкнуць,— зусім як тая старая свіння, у якой жывот быў бітком набіты срэбнымі і меднымі грашыма. А па пер-шым часе і гэтага зусім дастаткова.
    Дастаткова і з вас, даражэнькія чытачы. Казцы канец.
    СУП 3 КАЎБАСНАЙ ПАЛАЧКІ
    I.	Суп з каўбаснай палачкі
    — Ах, якую вячэру наладзілі нам учора ў палацы,— хвалілася сталая мыш малодшай сяброўцы. Тая не трапіла на прыдворнае баляванне.— Я сядзела дваццаць першай ад нашага мышынага цара, а гэта, згадзіся, даволі някепска! I якіх толькі страў не падавалі да стала! Чэрст-вы хлеб, скурачкі ад кумпяка, сала, каўбасу,— а пасля зноў усё гэта падносілі. Ежы было столькі, што кожны з нас, мабыць, па два абеды з’еў! А які настрой быў у кожна-га, як нязмушана гаманілі, каб ты ведала! Было спакойна і ўтульна. Мы пагрызлі ўсё дарэшты, акрамя каўбасных палачак,— тых, на якіх каўбасу смажаць; акурат на гэтых палачках пад канецзасяродзіліўвагу, і нехта раптам зга-даў пра «суп з каўбаснай палачкі». Выявілася, што чуць пра гэты суп усе чулі, але пакаштаваць яго, а тым больш
    182
    прыгатаваць самой — нікому не даводзілася. I тады пра-панавалі выдатны тост за тую мыш, якая здолее зварыць суп з каўбаснай палачкі, а значыць, зможа стаць старэй-шай у прытулку для бедных! Скажы, сястрыца, ці ж не разумна прыдумалі? А стары машыны цар узняўся са свайго трону і голасна, каб усе чулі, заявіў, што зробіць царыцай тую маладзенькую мыш, якая прыгатуенайсмач-нейшы суп з каўбаснай палачкі. Даўтэрміну — год і адзін дзень.