• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Відаць, вы самыя шчаслівыя і задаволеныя на свеце муж і жонка?
    — Ды ўжо ж што праўда, то праўда,— адказаў муж.— Дзякаваць Богу. Няма на свеце ніводнага прынца з прын-цэсай, якія былі б шчаслівейшыя за нас.
    — Ведаеце што,— сказаў тады прынц,— дапамажыце
    !98
    нам, вы пра гэта не пашкадуеце! Дайце нам кавалачак ка-шулі, якую вы носіце на целе!
    Пачуўшы гэта, пастух з жонкай неяк дзіўна перагля-нуліся. А пастух сказаў:
    — Бачыць Бог, мы з радасцю далі б вам не толькі па шматку, але і цэлую кашулю, калі б яна ў нас была. Але ў нашай хаце няма нават ніякай анучы.
    Давялося прынцу з прынцэсай выправіцца далей з пу-стымі рукамі. У рэшце рэшт доўгія і марныя блуканні на-дакучылі ім, і яны скіравалі дамоў. Калі прынц з прынцэ-сай ехалі міма хаціны мудраца, яны папікнулі яго за тое, што ён даў ім такую дрэнную параду, і расказалі пра сваё падарожжа.
    Усміхнуўся на гэта мудрэц і сказаў:
    — Няўжо вы і на самай справе змарнавалі час? Хіба не вярнуліся вы дамоў умудроныя вопытам?
    — Гэта праўда,— адказаў прынц,— я даведаўся, што шчасце і задаволенасць сваім лёсам — рэдкі дар на гэтым свеце!
    — А я,— сказала прынцэса,— зразумела: каб быць шчаслівым, трэба толькі адно — быць шчаслівым!
    Тут прынц працягнуў прынцэсе рукі і зірнулі яны адно на аднаго з зайздросным замілаваннем і каханнем. Бла-славіў іх мудрэц і сказаў:
    — У вашым уласным сэрцы знайшлі вы сапраўдны талісман! Беражыце яго, і тады злы дух незадаволенасці ніколі не завалодае вамі!
    РУСАЛАЧКА
    Далёка ў моры вада сіняя-сіняя, як пялёсткі самых прыгожых васількоў, празрыстая-празрыстая, як самае чыстае шкло, толькі вельмі глыбокая, такая глыбокая, што ніякага якарнага каната не хопіць. Шмат званіц трэ-ба паставіць адна на адну, тады толькі верхняя выгляне на паверхню. Там на дне жыве падводны народ.
    Але не падумайце, што дно голае, адзін толькі белы пя-сок. He, там растуць незвычайныя дрэвы і кветкі з такімі гнуткімі сцяблінамі і лісцем, што яны варушацца, нібы
    199
    жывыя, ад самага малога руху вады. А між галін ходзіць туды-сюды рыба, вялікая і маленькая, зусім як птушкі ля-таюць у паветры ў нас наверсе. У самым глыбокім месцы стаіцьпалацмарскогацара — сцены яго з каралаў, высокія стральчатыя вокны з самага чыстага бурштыну, а дах увесь з ракавін; яны то адкрываюцца, то закрываюцца, у залежнасці ад таго, прыліў ці адліў, і гэта вельмі прыгожа, бо ў кожнай ляжаць зіхатлівыя жамчужыны і любая была б цудоўным упрыгожаннем у кароне самой каралевы.
    Марскі цар даўным-даўно аўдавеў, і гаспадаркай у яго кіравала старая маці, жанчына разумная, толькі надта ўжо ганарылася яна сваёй знатнасцю: на хвасце старая насіла аж дванаццаць вустрыц, тады як іншым вяльможам дазвалялася толькі шэсць. У астатнім жа яна заслугоўвала ўсялякай пахвалы, асабліва таму, што душы не чула ў сваіх маленькіх унучках — прынцэсах. Іх было шэсць, усе пры-гожанькія, але мілейшай за ўсіх была самая малодшая, са скурай чыстай і пяшчотнай, як пялёстак ружы, з вачыма сінімі і глыбокімі, як мора. Толькі ў яе, як, зрэшты, і ў ас-татніх, ног не было, а замест іх быў хвост, як у рыбы.
    Цэлы дзень гулялі прынцэсы ў палацы, у прасторных пакоях, дзе са сцен раслі жывыя кветкі. Расчыняліся вялікія бурштынавыя вокны, і ўсярэдзіну заплывала ры-ба, зусім як у нас ластаўкі залятаюць у хату, калі вокны адчынены насцеж, толькі рыба падплывала проста да ма-ленькіх прынцэс, брала з іх рук ежу і дазваляла сябе гладзіць.
    Перад палацам быў вялікі сад, у ім раслі агніста-чыр-воныя і цёмна-сінія дрэвы, плады іх ззялі золатам, кветкі — гарачым агнём, а сцябліны і лісце бесперастанна гай-даліся. Зямля была суцэльным дробным пяском, толькі блакітнаватым, як сернае полымя. Усё там унізе адлівала якойсьцю асаблівай сінечаю,— можна было падумаць, быццам стаіш не на дне марскім, а ў паветранай вышыні, і неба ў цябе не толькі над галавой, але і пад нагамі. У бяз-ветраны дзень з дна відаць было сонца, яно здавалася пур-пурнай кветкай, з чашы якой ліецца святло.
    У кожнай прынцэсы была ў садзе свая мясцінка, тут яны маглі капаць і садзіць, што хацелі. Адна зрабіла сабе градку для кветак у выглядзе кіта, другой уздумалася, каб
    200
    яе градка выглядала русалкай, а самая малодшая зрабіла сабе градку, круглую, як сонца, і кветкі на ёй садзіла такія ж пунсовыя, як яно само. Дзіўнае дзіця была гэта русалач-ка, ціхае, задуменнае. Іншыя сёстры ўпрыгожвалі сябе ўсякай усячынай, якую знаходзілі на затопленых караб-лях, а яна толькі і любіла, што кветкі ярка-чырвоныя, як сонца, там, наверсе, ды яшчэ прыгожую мармуровую ста-тую. Гэта быў цудоўны хлопчык, высечаны з чыстага бе-лага каменя, які апусціўся на дно марское пасля караб-лекрушэння. Каля статуі русалачка пасадзіла ружовую ніцую вярбу, яна пышна разраслася і звешвала свае галіны над статуяй да блакітнага пясчанага дна, дзе ат-рымліваўся фіялетавы цень, які зыбаўся ў лад гайданню галін, і ад гэтага здавалася, быццам верхавіна і карані лашчуцца адно да аднаго.
    Больш за ўсё русалачка любіла слухаць расказы пра свет людзей там, наверсе. Старой бабулі давялося раска-заць ёй усё, што яна ведала пра караблі і гарады, пра лю-дзей і жывёл. Асабліва дзівосным і незвычайным здавала-ся русалачцы тое, што кветкі на зямлі пахнуць,— не тое, што тут, на марскім дне,— лясы там зялёныя, а рыба ся-род галін спявае так гучна і прыгожа, што проста заслуха-ешся. Рыбай бабуля называла птушак, інакш унучкі не зразумелі б яе: яны ж зроду не бачылі птушак.
    — Калі вам споўніцца пятнаццаць гадоў,— казала ба-буля,— вам дазволяць усплываць на паверхню, сядзець у месячным святле на скалах і глядзець на вялізныя ка-раблі, якія праплываюць міма, на лясы і гарады!
    У гэтым годзе старэйшай прынцэсе якраз спаўнялася пятнаццаць гадоў, але сёстры былі пагодкамі, і выходзіла так, што толькі праз пяць гадоў самая малодшая зможа падняцца з дна марскога і ўбачыць, як жывецца нам тут, наверсе. Ды кожная абяцала расказаць астатнім, што яна ўбачыла і што ёй больш за ўсё спадабалася ў першы дзень,— бабуліных расказаў ім было мала, хацелася ве-даць як мага больш.
    Ніводную з сясцёр не вабіла так на паверхню, як са-мую малодшую, ціхую, задуменную русалачку, якой да-водзілася чакаць даўжэй за ўсіх. Ноч за ноччу праводзіла яна каля адчыненага акна і ўсё глядзела наверх праз цём-
    201
    на-сінюю ваду, у якой плёскала хвастамі і плаўнікамі ры-ба. Месяц і зоркі бачыліся ёй, і хоць свяцілі яны зусім цьмяна, затое здаваліся праз ваду нашмат большымі, чым нам. А калі пад імі нібы плыло цёмнае воблака, ведала яна, што гэта ці кіт праплывае, ці карабель, а на ім шмат людзей, і ўжо, канешне, ім і ў галаву не прыходзіла, што ўнізе пад імі прыгожанькая русалачка цягнецца да караб-ля сваімі белымі рукамі.
    1 вось старэйшай прынцэсе споўнілася пятнаццаць га-доў, і ёй дазволілі ўсплыць на паверхню.
    Колькі было расказаў, калі яна вярнулася назад! Ну, a лепш за ўсё, расказвала яна, было ляжаць у месячным святле на водмелі, калі мора спакойнае, і разглядваць вялікі горад на беразе: быццам сотні зорак, там мігцелі агні, чулася музыка, шум экіпажаў, гамана людзей, віднеліся званіцы і шпілі, званілі званы. I якраз таму, што туды ёй нельга было, туды і цягнула яе больш за ўсё.
    Як прагна слухала яе расказы самая малодшая сястра! А потым, вечарам, стаяла каля адчыненага акна і глядзе-ла наверх праз цёмна-сінюю ваду і думала пра вялікі го-рад, шумны і ажыўлены, і ёй здавалася нават, што яна чуе, як звоняць званы.
    Праз год і другой сястры дазволілі падняцца на павер-хню і плыць куды пажадае. Яна вынырнула з вады якраз у тую хвіліну, калі сонца заходзіла, і вырашыла, што больш дзівоснага відовішча няма на свеце. Неба было ўсё зала-тое, сказала яна, а воблакі — ах, у яе проста няма слоў апісаць, якія яны прыгожыя! Чырвоныя і фіялетавыя, плылі яны па небе, але яшчэ хутчэй ляцела да сонца, нібы доўгі белы вэлюм, чарада дзікіх лебедзяў. Яна таксама паплыла да сонца, але яно апусцілася ў ваду, і ружовы водбліск на моры і аблоках патух.
    Яшчэ праз год паднялася на паверхню трэцяя сястра. Гэта была смялейшая за ўсіх і праплыла ў шырокую раку, якая ўпадала ў мора. Яна ўбачыла там зялёныя ўзгоркі з вінаграднікамі, а з гушчару цудоўнага лесу выглядвалі палацы і сядзібы. Яна чула, як спяваюць птушкі, а сонца прыгравала так моцна, што ёй не раз даводзілася ныраць у ваду, каб астудзіць свой палымяны твар. У бухце ёй трапіўся цэлы гурт маленькіх чалавечых дзяцей, яны бе-
    202
    галі галышом і плюхаліся ў вадзе. Ёй захацелася пагуляць з імі, але яны спалохаліся яе і ўцяклі, а замест іх з’явіўся нейкі чорны звярок — гэта быў сабака, толькі ж ёй яшчэ ні разу не даводзілася бачыць сабаку — і забрахаў на яе так страшна, што яна перапалохалася і паплыла назад у мора. Але ніколі не забыць ёй дзівоснага лесу, зялёных уз-горкаў і прыгожых дзяцей, якія ўмеюць плаваць, хаця і няма ў іх рыбінага хваста.
    Чацвёртая сястра не была такой смелай, яна плавала ў адкрытым моры і лічыла, што там якраз і было лепш за ўсё: мора відаць вакол на вельмі многа міль, неба над га-лавой як велізарны шкляны купал. Бачыла яна і караблі, толькі зусім здалёку, і выглядалі яны амаль як чайкі, a яшчэ ў моры куляліся гарэзлівыя дэльфіны і кіты пускалі з ноздраў ваду, таму здавалася, быццам вакол білі сотні фантанаў.
    Дайшла чарга і да пятай сястры. Яе дзень нараджэння быў зімой, і таму яна ўбачыла тое, чаго не ўдавалася ўбачыць іншым. Мора было зусім зялёнае, расказвала яна, усюды плавалі вялізныя ледзяныя горы, кожная нібы жамчужына, толькі куды вышэйшая за любую званіцу, пабудаваную людзьмі. Яны былі самага мудрагелістага выгляду і ззялі, быццам алмазы. Яна ўселася на самую вялікую з іх, вецер развяваў яе доўгія валасы, і матросы спалохана абыходзілі гэтае месца далей. Да вечара неба зацягнулася хмарамі, забліскалі маланкі, загрымеў гром, пачарнелае мора ўзнімала ўгору вялізныя ледзяныя глы-бы, якія асвятляліся ўспышкамі маланак. На караблях здымалі ветразі, вакол быў страх і жах, а яна хоць бы што плыла на сваёй ледзяной гары і пазірала, як маланкі сінімі зігзагамі б’юць у мора.
    Так вось і было: выплывае якая-небудзь з сясцёр пер-шы раз на паверхню, захапляецца ўсім новым і прыго-жым, ну а тады, калі дарослай дзяўчынай можа падняцца наверх у любую хвіліну, усё становіцца для яе нецікавым і яна імкнецца дамоў і ўжо праз месяц гаворыць, што ў іх унізе лепш, чым дзе, толькі тут і адчуваеш сябе дома.