• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Потым дзяўчаты пачалі танцаваць пад гукі дзівоснай музыкі; тут і русалачка падняла свае белыя прыгожыя рукі, стала на дыбачкі і паплыла ў лёгкім, паветраным танцы; так не танцаваў яшчэ ніхто! Кожны рух пад-
    213
    крэсліваў яе прыгажосць, а вочы яе казалі сэрцу больш, чым спевы рабынь.
    Усе былі ў захапленні, асабліва прынц; ён назваў руса-лачку сваім маленькім знайдышам, а русалачка ўсё тан-цавала і танцавала, хоць кожны раз, калі ногі яе дакра-наліся да зямлі, ёй было так балюча, быццам яна ішла па вострых нажах. Прынц сказаў, што яна заўсёды павінна быць каля яго, і ёй было дазволена спаць на аксамітнай падушцы перад дзвярыма яго пакоя.
    Ен загадаў пашыць ёй мужчынскі касцюм, каб яна маг-ла суправаджаць яго вярхом. Яны ездзілі па духмяных ля-сах, дзе ў свежай лістоце спявалі птушкі, а зялёныя галіны дакраналіся да яе плячэй. Яны ўзбіраліся на высокія горы, і хаця з яе ногсачылася кроў і ўсе бачылі гэта, яна смяяла-ся і працягвала падымацца следам за прынцам на самыя высокія вяршыні; там яны любаваліся аблокамі, якія плылі каля іх ног, нібы чароды птушак, што адляталі ў чу-жыя краіны.
    А ноччу ў палацы прынца, калі ўсе спалі, русалачка спускалася па мармуровай лесвіцы, ставіла палымнею-чыя, як у агні, ногі ў халодную ваду і думала пра родны дом і пра марское дно.
    Аднаго разу ўночы ўсплылі з вады поплеч яе сёстры і заспявалі журботную песню; яна кіўнула ім, яны пазналі яе і расказалі ёй, як засмуціла яна іх усіх. 3 таго часу яны наведвалі яе кожную ноч, а аднойчы яна ўбачыла воддаль нават сваю старую бабулю, якая ўжо шмат гадоў не пады-малася з вады, і самога цара марскога з каронай на галаве, яны працягвалі да яе рукі, але не адважваліся падплысці да зямлі так блізка, як сёстры.
    3 кожным днём прынц усё больш і больш адчуваў замілаванасць да русалачкі, але ён любіў яе толькі як прыгожае, добрае дзіця, ажаніцца ж з ёю і зрабіць яе прынцэсай яму і ў галаву не прыходзіла, а між тым ёй пат-рэбна было стаць яго жонкай, інакш, калі б ён аддаў сваё сэрца і руку другой, русалачка стала б пенай марской.
    «Ці любіш ты мяне больш за ўсіх на свеце?» — здава-лася, пыталіся русалаччыны вочы, калі прынцабдымаў яе і цалаваў у лоб.
    — Так, я люблю цябе! — гаварыў прынц.— У цябе до-
    214
    брае сэрца, ты адданая мне больш за ўсіх і падобная на маладую дзяўчыну, якую я бачыў аднойчы і, напэўна, бо-лей ужо не ўбачу! Я пдыў на караблі, карабель патануў, хвалі выкінулі мяне на бераг паблізу нейкага храма, дзе служаць богу маладыя дзяўчаты; самая малодшая з іх знайшла мяне на беразе і выратавала мне жыццё; я бачыў яе ўсяго два разы, але толькі яе адну ў цэлым свеце мог бы я пакахаць! Ты падобная на яе і амаль выцесніла з майго сэрца яе вобраз. Яна належыць святому храму, і вось мая шчаслівая зорка паслала мне цябе; ніколі я не расстануся з табой!
    «На жаль, ён не ведае, што гэта я выратавала яму жыццё! — думала русалачка.— Я вынесла яго з хваляў марскіх на бераг і паклала ў гаі, каля храма, а сама схава-лася ў марской пене і глядзела, ці не прыйдзе хто-небудзь да яго на дапамогу. Я бачыла гэтую прыгожую дзяўчыну, якую ён любіць больш за мяне! — I русалачка глыбока ўздыхала, плакаць яна не магла.— Але тая дзяўчына на-лежыць храму, ніколі не вернецца! Я ж знаходжуся каля яго, бачу яго кожны дзень, магу служыць яму, любіць яго, аддаць за яго жыццё!»
    Але вось пачалі пагаворваць, што прынц жэніцца з ча-роўнай дачкой суседняга караля і таму рыхтуе свой рас-кошны карабель у плаванне. Прынц паедзе да суседняга караля быццам бы для таго, каб пазнаёміцца з яго краінай, а на самай жа справе, каб пабачыць прынцэсу; з ім едзе вялікая світа. Русалачка на ўсе гэтыя размовы толькі ківала галавой і смяялася — яна ж лепш за ўсіх ведала прынцавы думкі.
    — Я павінен ехаць,— казаў ён ёй.— Мне трэба паба-чыць вельмі прыгожую прынцэсу; гэтага патрабуюць мае бацькі, але яны не будуць прымушаць мяне жаніцца з ёю, а я ніколі не пакахаю яе! Яна ж не падобная на тую прыга-жуню, на якую падобная ты. Калі ж мне давядзецца на-рэшце выбраць сабе нявесту, дык я лепш выберу цябе, мой нямы знайдыш з гаваркімі вачыма!
    I ён цалаваў яе ружовыя вусны, забаўляўся з яе доўгімі валасамі і клаў сваю галаву на яе грудзі, дзе білася сэрца, якое так хацела чалавечага шчасця і кахання.
    — Ты ж не баішся мора, мая нямая малышка? — казаў
    215
    ён, калі яны ўжо стаялі на караблі, які павінен быў адвезці іх у краіну суседняга караля.
    I прынц пачаў расказваць ёй пра буру і пра штыль, пра дзіўную рыбу, што жыве на глыбіні, і пра тое, што бачылі там нырцы, а яна ж лепш за ўсіх ведала, што ёсць на марскім дне.
    Яснай месячнай ноччу, калі ўсе, акрамя рулявога, спалі, яна села каля самага борта і пачала глядзець у празрыстыя хвалі, і ёй падалося, што яна бачыць баць-коўскі палац; старая бабуля ў сярэбранай кароне стаяла на вышцы і глядзела праз хвалістыя струмені вады на кіль карабля. Потым на паверхню мора ўсплылі яе сёстры; яны журботна глядзелі на яе і працягвалі да яе свае белыя рукі, а яна кіўнула ім галавой, усміхнулася і хацела рас-казаць аб тым, як ёй добра тут, але да яе падышоў кара-бельны юнга, і сёстры нырнулі ў ваду, а юнга падумаў, што гэта мільганула ў хвалях белая марская пена.
    Раніцай карабель увайшоў у гавань прыгожай сталіцы суседняга каралеўства. У горадзе зазванілі ў званы, з вы-сокіх вежаў пачуліся гукі рагоў; на пляцах стаялі палкі салдат з бліскучымі штыкамі і трапяткімі сцягамі. Пача-лося свята, балі ішлі за балямі, але прынцэсы яшчэ не бы-ло — яна выхоўвалася дзесьці далёка ў манастыры, куды яе аддалі навучацца каралеўскай дабрадзейнасці. На-рэшце прыехала і яна.
    Русалачка прагна глядзела на яе і не магла не пры-знаць, штобольш мілага і больш прыгожага твару яна яш-чэ не бачыла. Скура на твары прынцэсы была такая пяш-чотная, празрыстая, а з-за доўгіх цёмных веек усміхаліся сінія лагодныя вочы.
    — Гэта ты! — усклікнуўпрынц.— Ты выратавала мне жыццё, калі я напаўмёртвы ляжаў на беразе мора!
    I ён моцна прытуліў да сэрца сваю пачырванелую ня-весту.
    — Ах, які я шчаслівы! — сказаў ён русалачцы.— Тое, аб чым я не адважваўся і марыць, збылося. Ты парадуешся майму шчасцю, ты ж так любіш мяне.
    Русалачка пацалавала яму руку, а сэрца яе, здавалася, вось-вось разарвецца ад болю: яго вяселле павінна было забіць яе, ператварыць у марскую пену.
    216
    У той жа вечар прынц з маладой жонкай адплывалі на радзіму прынца; гарматы стралялі, сцягі развіваліся, на палубе быў расстаўлены шацёр з золата і пурпура, засла-ны мяккімі падушкамі; у шатры яны праводзілі гэтую ціхую, халаднаватую ноч.
    Ветразі напяліся ад ветру, карабель лёгка і плаўна ру-шыў па хвалях у адкрытае мора.
    Як толькі сцямнела, на караблі запаліліся рознакаля-ровыя ліхтарыкі, а матросы пачалі весела скакаць на па-лубе. Русалачка прыгадала, як яна ўпершыню паднялася на паверхню мора і ўбачыла такую ж весялосць на ка-раблі. I вось яна паплыла ў хуткім паветраным танцы, нібы ластаўка, за якою гоніцца каршун. Усе былі ў захап-ленні: ніколі яшчэ не танцавала яна так прыгожа! Яе пяш-чотныя ножкі рэзала як нажамі, але гэтага болю яна не адчувала — сэрцу яе было яшчэ балючэй. Яна ведала, што адзін толькі вечар засталося ёй пабыць з тым, дзеля каго яна пакінула родных і бацькоўскі дом, аддала свой цудоўны голас і цярпела невыносныя пакуты, пра якія прынц і не здагадваўся. Толькі адну ноч заставалася ёй дыхаць адным паветрам з ім, бачыць сіняе мора і зорнае неба, а там настане для яе вечная ноч, без думак, без сноў. Далёка за поўнач працягваліся на караблі танцы і музы-ка, і русалачка смяялася і танцавала са смяротнай паку-тай на сэрцы; а прынц цалаваў прыгажуню жонку, а яна забаўлялася з яго чорнымі кучарамі; нарэшце поплеч яны пайшлі ў свой раскошны шацёр.
    На караблі ўсё сціхла, толькі рулявы застаўся каля ру-ля. Русалачка абаперлася на парэнчы і, павярнуўшыся тварам да ўсходу, пачала чакаць першага сонечнага про-мня, які, яна ведала, павіне-н быў забіць яе. I раптам яна ўбачыла, як з мора падняліся яе сёстры; яны былі блед-ныя, як і яна, але іх доўгія пышныя валасы не развяваліся больш на ветры — яны былі абрэзаны.
    — Мы аддалі нашы валасы ведзьме, каб яна дапамагла нам выратаваць цябе ад смерці! А яна дала нам вось гэты нож — бачыш, які ён востры? Раней чым узыдзе сонца, ты павінна ўсадзіць яго ў сэрца прынца, і калі цёплая кроў яго пырсне табе на ногі, яны зноў зрастуцца ў рыбін хвост і ты зноў станеш русалкай, спусцішся да нас у мора і пра-
    217
    жывеш свае трыста гадоў, перш чым ператворышся ў са-лёную марскую пену. Але спяшайся! Ці ён, ці ты — адзін з вас павінен памерці да ўсходу сонца. Забі прынца і вярніся да нас! Спяшайся. Бачыш, на небе паказалася чырвоная палоска? Хутка ўзыдзе сонца, і ты памрэш!
    3 гэтымі словамі яны глыбока ўздыхнулі і апусціліся ў мора.
    Русалачка прыўзняла пурпуровую фіранку шатра і ўбачыла, што галоўка маладой жонкі ляжыць на грудзях прынца. Русалачка нахілілася і пацалавала яго ў прыгожы лоб, паглядзела ў неба, дзе разгараўся золак, потым паг-лядзела на востры нож і зноў зірнула на прынца, які ў сне назваў імя сваёй жонкі — яна адна была ў яго думках! — і нож задрыжаў у русалачкіных руках. Яшчэ хвіліна — і яна кінула яго ў хвалі, і яны пачырванелі, нібы на тым мес-цы, дзе ён упаў, з мора выступілі кроплі крыві.
    Апошні раз зірнула яна на прынца паўзгаслым позіркам, кінулася з карабля ў мора і адчула, як цела яе расплываецца пенай.
    Над морам узышло сонца, промні яго лагодна сагра-валі змярцвела-халодную марскую пену, і русалачка не адчувала смерці; яна бачыла яснае сонца і нейкія празры-стыя, дзіўныя стварэнні, якія сотнямі ляталі над ёю. Яна бачыла праз іх белыя ветразі карабля і ружовыя аблокі ў небе; голас іх гучаў як музыка, але такая ўзвышаная, што чалавечае вуха не пачула б яе, гэтак жа, як чалавечыя во-чы не бачылі самі сябе. У іх не было крылаў, але яны ля-талі ў паветры, лёгкія і празрыстыя. Русалачка заўважыла, што і яна стала такой жа, адарваўшыся ад марской пены.
    — Да каго я іду? — запытала яна, падымаючыся ў па-ветры, і яе голас гучаў такою ж дзіўнаю музыкай.
    — Да дачок паветра! — адказалі ёй паветраныя ства-рэнні.— Мы лятаем усюды і ўсім імкнемся прыносіць ра-дасць. У гарачых краінах, дзе людзі гінуць ад спякотнага, зачумленага паветра, мы навяваем прахалоду. Мы рас-паўсюджваем у паветры прыемны пах кветак і нясём лю-дзям здароўе і радасць... Паляцелі з намі ў завоблачны свет! Там ты знойдзеш любоў і шчасце, якіх не знайшла на зямлі.