Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
218
I русалачка працягнула свае празрыстыя рукі да сонца і ўпершыню адчула ў сябе на вачах слёзы.
На караблі за гэты час усё зноў ажыло, і русалачка ўбачыла, як прынц з маладой жонкай шукаюць яе. Жур-ботна глядзелі яны на шумлівую марскую пену, нібы ведалі, што русалачка кінулася ў хвалі. Нябачная, пацалавала ру-салачка прыгажуню ў лоб, усміхнулася прынцу і паляцела разам з іншымі дзецьмі паветра да ружовых аблокаў, якія плавалі ў небе.
СТОЙКІ АЛАВЯНЫ САЛДАЦІК
Жылі-былі дваццаць пяць алавяных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маці — старой алавянай лыжкі,— і, значыць, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Былі яны прыгажуны пісаныя: ружжо на плячы, галава прама, чырвоны з сінім мундзір — ну, прыгажосць што за салдаты!
«Алавяныя салдацікі!» — вось першае, што пачулі браты, калі адчынілася каробка, у якой яны ляжалі.
Гэта крыкнуў маленькі хлопчык і запляскаў у далоні.
Салдацікаў яму падарылі ў дзень яго нараджэння.
Ён адразу ж пачаў расстаўляць іх на стале. Алавяныя салдацікі былі падобныя адзін на аднаго як дзве кроплі ва-ды, і толькі адзін адрозніваўся ад сваіх братоў: у яго была адна нага. Яго адлівалі апошнім, і волава на яго не хапіла. Хаця, ён і на адной назе стаяў гэтак жа цвёрда, як іншыя на дзвюх. I ён якраз і вызначыўся.
Хлопчык расставіў сваіх салдацікаў на стале. Там было шмат цацак, але прыгажэй за ўсіх быў цудоўны замак з кардону, скрозь яго маленькія акенцы можна было зазірнуць усярэдзіну і ўбачыць пакоі. Перад замкам ляжа-ла люстэрка, яно было зусім як сапраўднае возера, а вакол стаялі маленькія дрэвы. Па возеры плавалі лебедзі з воску і дзівіліся на сваё адлюстраванне. Усё гэта радавала вока. Самай чароўнай з усяго была дзяўчына, якая стаяла на па-розе шырока расчыненых дзвярэй замка. Яна таксама бы-ла выразана з кардону. Спаднічка яе была з тонкага баты-сту. Блакітная стужка, якая спускалася ад пляча да пояса, была прымацавана ззяючай брошкай, вельмі вялікай,—
219
яна магла б закрыць увесь твар дзяўчыны. Прыгажуня гэта была танцоўшчыца. Яна стаяла на адной назе, працяг-нуўшы рукі наперад, а другую нагу падняла так высока, што алавяны салдацік не адразу яе ўгледзеў і спачатку па-думаў, што красуня аднаногая, як і ён сам.
«Вось бы мне такую жонку! — падумаў алавяны сал-дацік.— Ды толькі яна, пэўна, знатнага роду. Вунь у якім цудоўным палацы жыве. А мой дом — проста каробка, ды яшчэ набілася нас у гэтую каробку цэлых дваццаць пяць салдат. He, ёй там не месца! Але пазнаёміцца з ёй усё ж не пашкодзіць».
I салдацік стаіўся за табакеркай, якая стаяла тут жа на стале. Адсюль ён выдатна бачыў цудоўную танцоўшчыцу.
Позна ўвечары ўсіх алавяных салдацікаў, акрамя ад-наногага — яго так і не маглі знайсці,— паклалі ў кароб-ку, ўсе людзі ў доме ляглі спаць. I вось, калі ўсталявалася цішыня, цацкі самі пачалі гуляць у госці, у вайну, а потым наладзілі баль. Алавяныя салдацікі грукалі ў сценкі ка-робкі — яны таксама хацелі выйсці і пагуляць, ды ніяк не маглі падняць крышку. Нават шчаўкунчык пачаў куляц-ца, а грыфель пайшоў у скокі на грыфельнай дошцы. Пад-няўся такі шум і тлум, што ў клетцы прачнулася канарэй-ка і таксама загаварыла, ды пры тым яшчэ вершамі.
Толькі салдацік і танцоўшчыца не рухаліся з месца. Яна па-ранейшаму стаяла на адной ножцы, выцягнуўшы рукі наперад, а ён застыў з ружжом у руках, як вартавы, і не адводзіў вачэй з прыгажуні.
Прабіла дванаццаць. I раптам — шчоўк! — раскрыла-ся табакерка.
У гэтай табакерцы тытунь ніколі не трымалі, а сядзела ў ёй маленькае чарцяня. Яно выскачыла з табакеркі і азірнулася навокал.
— Гэй, алавяны салдацік! — крыкнула чарцяня.— Што ты заглядзеўся на скакуху! Яна надта добранькая для цябе.
Але алавяны салдацік зрабіў выгляд, што нічога не чуе.
— Вось ты як! — сказала чарцяня.— Ну, пачакай жа да раніцы!
220
Раніцай, калі дзеці прачнуліся, яны знайшлі аднанога-га салдаціка за табакеркай і паставілі на акно.
Раптам акно расчынілася — ці мо чарцяня гэта на-шкодзіла ці проста пацягнула скразняком, хто ведае? Ды толькі аднаногі наш салдацік паляцеў з трэцяга паверха ўніз галавой — ды так, што ў вушах засвісцела. Хвіліна — і ён ужо стаяў на вуліцы дагары нагой, а яго ружжо і галава ў касцы заселі паміж каменнямі брукаванкі. Хлопчык і прыслуга адразу ж выбеглі на вуліцу шукаць салдаціка, але як ні імкнуліся, знайсці яго не маглі.
Неяк раз яны нават ледзь не наступілі на салдаціка і ўсё-ткі не заўважылі яго. Калі б салдацік крыкнуў: «Я тут!», яны, натуральна, адразу ж знайшлі б яго. Але ён лічыў непрыстойным крычаць на вуліцы — бо ён жа быў салдат і насіў мундзір.
Тут пайшоў дождж, сапраўдны лівень. Па вуліцы па-цяклі ручаі.
А калі нарэшце дождж скончыўся, да таго месца, дзе паміж брукам тырчэў алавяны салдацік, прыбеглі двое хлапчукоў.
— Эге! — сказаў адзін з іх.— Глядзі! — алавяны сал-дацік! Давай адправім яго ў плаванне.
I яны зрабілі са старой газеты лодачку, пасадзілі ў яе алавянага салдаціка і пусцілі ў канаўку. Лодачка паплы-ла, а хлапчукі пабеглі побач і запляскалі ў далоні.
Лодачку падхапіла хуткім цячэннем і панесла. Вада ў канаве так і бурліла. Яшчэ б ёй не бурліць — пасля такога ліўня!
Алавяны салдацік у лодачцы ўвесь дрыжэў, але тры-маўся стойка, як і належыць сапраўднаму салдату: ружжо на плячы, галава прама, грудзі наперад!
I вось лодачку занесла пад шырокі-шырокі мост; стала так цёмна, быццам салдацік зноў трапіў у сваю каробку.
«Куды мяне нясе? — думаў ён.— Гэта ўсё хітрыкі брыдкага чарцяня з табакеркі. Ах, калі б са мной у лодцы сядзела прыгажуня танцоўшчыца, я нічога б не баяўся, нават калі б стала яшчэ цямней!»
У гэтую хвіліну з-пад маста выскачыў вялікі вадзяны пацук.
221
— Гэта хто такі? — закрычаў ён.— А пашпарт у цябе ёсць? Давай зараз жа пашпарт!
Але алавяны салдацік маўчаў і моцна сціскаў ружжо. Лодку яго несла ўсё далей і далей, а пацук плыў за ім наўздагон. Ён злосна шчоўкаў зубамі і крычаў, плывучы насустрач трэскам і саломінкам:
— Трымайце, трымайце яго! У яго няма пашпарта!
Тут лодачку панесла яшчэ хутчэй, і алавяны салдацік нарэшце ўбачыў наперадзе святло. Мост скончыўся. Але ў гэтую хвіліну пачуўся такі страшны грукат, ад якога за-дрыжэў бы любы храбрэц. Падумаць толькі! За мастом канаўка ўпадала прама ў вялікі бурны канал. Па такіх хвалях салдаціку ў маленькім папяровым карабліку плысці было гэтак жа небяспечна, як нам у сапраўднай лодцы ляцець да вялізнага вадападу. Спыніцца было ўжо немагчыма. Лодку з алавяным салдацікам вынесла ў вялікі канал. Але салдацік па-ранейшаму трымаўся ма-лайцом і нават вокам не міргнуў.
Лодачка закруцілася на месцы, два-тры разы чарпану-ла вады і хутка напоўнілася вадой да краёў. Вось салдацік па пояс у вадзе, вось ужо па горла. I нарэшце, вада накры-ла яго з галавой.
3 сумам падумаў салдацік пра сваю прыгажуню. He бачыць яму больш мілай танцоўшчыцы! Але ў апошнюю хвіліну ўспомніў ён салдацкую песню:
Наперад кроч на бой крывавы, Бо за труной чакае слава!
I ён падрыхтаваўся з гонарам загінуць у страшным віры.
Але яго падцікоўвала другая бяда.
3 вады вынырнула вялізная рыба і ўмомант праглыну-ла салдаціка.
О, як цёмна і цесна было ў жываце рыбы! Цямней, чым пад мастом, больш цесна, чым у каробцы. Але алавяны салдацік і тут трымаўся стойка. Ён выцягнуўся на ўвесь свой рост і яшчэ мацней сціснуў сваё ружжо. Так ён пра-ляжаў даволі доўга.
Раптам рыба замітусілася ва ўсе бакі, пачала ныраць, звівацца, скакаць і нарэшце замёрла.
222
Зноў прайшло нямала часу. Салдацік насумаваўся і за-драмаў.
Прачнуўся ён ад таго, што над ім, як маланка, бліснуў востры нож. Стала зусім светла, і хтосьці закрычаў:
— Вось дык штука! Алавяны салдацік!
А справа была так: рыбу злавілі, адвезлі на рынак, a потым яна трапіла на кухню. Кухарка распарола ёй жы-вот вялізным нажом і раптам убачыла алавянага сал-даціка. Яна ўзяла салдаціка двума пальцамі ўпоперак жывата і панесла ў пакой.
Увесь дом збегся паглядзець на цудоўнага пада-рожніка. Салдаціка паставілі на стол, і раптам — якіх толькі дзівосаў не бывае на свеце! — ён убачыў той жа пакой, таго ж хлопчыка, тое ж самае акно, з якога не так даўно вываліўся. Вакол былі тыя ж цацкі, а сярод іх горда ўзвышаўся цудоўны кардонны палац, і на па-розе стаяла прыгажуня танцоўшчыца. Яна стаяла як і раней на адной ножцы, высока падняўшы другую. Вось гэта стойкасць!
Алавяны салдацік так расчуліўся, што з яго вачэй ледзь не паказаліся алавяныя слёзы, але ён своечасова ўспомніў, што салдатам плакаць не дазваляецца. He міргаючы глядзеў ён на танцоўшчыцу, яна глядзела на яго і абодва маўчалі.
Раптам адзін з хлопчыкаў схапіў алавянага сал-даціка і ні з таго ні з сяго кінуў яго прама ў печку. Пэўна, яго падвучыла злое чарцяня з табакеркі. У печы ярка палалі дровы і алавянаму салдаціку стала страшэнна горача — ад агню або ад кахання, ён і сам не ведаў. Фарбы з яго зусім злезлі, ён увесь паліняў — магчыма, ад крыўды, а магчыма таму, што пабываў у вадзе і ў жы-ваце рыбы. Але і тут ён трымаўся прама, сціскаў сваё ружжо і не зводзіў вачэй з цудоўнай танцоўшчыцы, a танцоўшчыца глядзела на яго. I раптам салдацік адчуў, што ён растапляецца ў агні.
У гэты момант дзверы ў пакоі расчыніліся, скразняк падхапіў цудоўную танцоўшчыцу, і яна, як матылёк, уляце-ла ў печку прама да салдаціка. Полымя ахапіла яе, яна ўспыхнула — і канец. Тут ужо і алавяны салдацік зусім расплавіўся.
223
На другі дзень служанка пачала выграбаць з печкі по-пел і знайшла маленькі камок волава, падобны на сэрца, ды абгарэлую, чорную, як вугаль, брошку. Гэта было ўсё, што засталося ад стойкага алавянага салдаціка і яго цу-доўнай танцоўшчыцы.
ЖАБА
Калодзеж быў глыбокі. Такі глыбокі, штосонца ніяк не магло зазірнуць у празрыстую калодзежную ваду. А там, куды сонечныя промні ўсё-такі даставалі, між камянямі рос зялёны мох.
Вось на тых камянях і жыло вялікае сямейства жаб. У калодзежы іх лічылі перасяленцамі. Першай сюды пера-сялілася старая жаба — прабабка. Зялёныя жабы, на-сельнікі вады, прызналі ў той жабе сваю родзічку, але па-чалі называць яе сямейства «дачнікамі, якія прыехалі на купанне». Дачнікі вельмі любілі сваю «сушу» — мокрыя калодзежныя сцены.
Бабуля жаб аднойчы здзейсніла падарожжа. Яна трапіла ў вядро з вадой, і яе паднялі наверх. Сонца ўдарыла ёй у вочы. Але яна паспела выкарабкацца з вядра і шумна плюхнулася ў калодзеж. Тры дні адлежвалася, бо вельмі ж разбалелася спіна.