Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
240
Над камодай вісела вялікая карціна ў пазалочанай ра-ме; на ёй была адлюстравана прыгожая мясцовасць: вы-сокія старыя дрэвы, трава, кветкі і шырокая рака, што бегла каля дзіўных палацаў, за лес, у далёкае мора.
Оле-Лукойе дакрануўся чароўнай спрынцоўкай да карціны, і намаляваныя на ёй птушкі заспявалі, галіны дрэў заварушыліся, а хмары панесліся па небе; нават бы-ло відаць, як слізгаў па карціне іх цень.
Затым Оле прыпадняў Яльмара да рамы, і хлопчык стаў нагамі прама ў высокую траву. Сонейка свяціла на яго скрозь галіны дрэў, ён пабег да вады і ўсеўся ў лодку, якая калыхалася ля берага. Лодка была пафарбавана ў чырвоны і белы колер, ветразі блішчэлі, як срэбныя, і шэсць лебедзяў у залатых каронах з бліскучымі блакітнымі зоркамі на галовах павялі лодку ўздоўж зялё-ных лясоў, дзе дрэвы расказвалі пра разбойнікаў і ведзь-маў, а кветкі — пра цудоўных маленькіх эльфаў і пра тое, што расказвалі ім матылькі.
Дзівосныя рыбкі з серабрыстай і залацістаю луской плылі за лодкай. Ныралі і плёскалі ў вадзе хвастамі; прыго-жыя, блакітныя, вялікія і маленькія птушкі ляцелі за Яльма-рам дзвюма доўгімі чародамі; камары танцавалі, а майскія жукі гудзелі «Бум! Бум!»; усім хацелася праводзіць Яльмара, і ў кожнага была для яго напагатове казка.
Так, вось гэта было плаванне!
Лясы то гусцелі і цямнелі, то рабіліся падобнымі на дзівосныя сады, асветленыя сонцам і засеяныя кветкамі. Па берагах ракі ўздымал іся вялікія хрустальныя і марму-ровыя палацы; на балконах іх стаялі прынцэсы, і ўсё гэта былі знаёмыя Яльмару дзяўчаты, з якімі ён часта гуляў.
Яны працягвалі яму рукі, і кожная трымала ў правай руцэ зацукраванае пернікавае парася, якое не часта па-шанцуе купіць у гандляркі. Яльмар, праплываючы міма, хапаўся за адзін канец перніка, прынцэса моцна трымала-ся за другі, і пернік разломваўся напалам; кожны ат-рымліваў сваю долю: Яльмар больш, прынцэса менш. Ка-ля ўсіх палацаў неслі варту маленькія прынцы; яны адда-валі Яльмару чэсць залатымі шаблямі і абсыпалі яго разынкамі і алавянымі салдацікамі,— вось што значыць калі сапраўдныя прынцы!
Яльмар плыў праз лес, праз нейкія вялікія залы і гара-
10 X. К. Андэрсен 241
ды... Праплыў ён і праз той горад, дзе жыла яго старая нянька, якая песціла яго, калі ён быў яшчэ малым, і вельмі любіла свайго гадаванца, і вось ён убачыў яе; яна кланя-лася, пасылала яму рукою паветраныя пацалункі і спява-ла харошанькую песеньку, якую сама склала і прыслала Яльмару:
Мой Яльмар, цябе ўспамінаю, Калі пад цяністы прыходжу вяз. Выказаць не магу, як жадаю Убачыць цябе яшчэ хоць бы раз!
Цябе ў калысцы я калыхала, Вучыла хадзіць, гаварыць. I ў шчочкі і ў лоб цалавала,— Дык як жа мне цябе не любіць!
Люблю цябе, мілы і радасны мой, Хай будзе навекі і Бог наш з табой!
I птушкі падпявалі ёй, кветкі танцавалі, астарыя вербы варушыліся, якбыццам Оле-Лукойе і імапавядаў казку.
Серада
Ну і дождж ліў! Яльмар чуў гэты страшны шум нават у сне; калі ж Оле-Лукойе адчыніў акно, аказалася, што вада стаяла на ўзроўні падаконніка. Цэлае возера! Затое да до-ма прычаліў цудоўнейшы карабель.
— Хочаш праехаць, Яльмар? — спытаў Оле.— Пабы-ваешноччу начужойзямлі,а раніцай — зноўбудзешдома!
I вось Яльмар, па-святочнаму прыбраны, апынуўся на караблі. Надвор’е тут жа праяснілася, і яны паплылі па вуліцах, каля царквы — вакол было адно суцэльнае возе-ра. Нарэшце яны адплылі так далёка, што зямля зусім знікла з вачэй. Высока ў паднеб’і ляцелі буслы; яны са-браліся ў далёкія цёплыя краіны і ляцелі доўгай чарадой, адзін за адным. Яны был і ўжо некалькі дзён у дарозе, і адзін з іх так стаміўся, што крылы амаль не слухаліся яго. Ён ля-цеў ззаду, а потым адстаў і пачаў апускацца на сваіх асла-белых крылах усё ніжэй і ніжэй, вось калыхнуў імі яшчэ разы два, але... дарэмна! Хутка ён зачапіўся за мачту ка-рабля, слізгануў і — бах! — зваліўся прама на палубу.
242
Юнга падхапіў яго і пасадзіў у птушнік да курэй, качак і індычак. Бедалага бусел стаяў і панура аглядаўся.
— Бач які! — сказалі куры.
А індыйскі певень надзьмуўся, як толькі мог, і спытаў у бусла, хто ён такі; качкі ж падаліся назад, падпіхваючы адна адну крыламі, кракалі: «Дур-рань! Дур-рань!»
I бусел расказаў ім пра гарачую Афрыку, пра піраміды і страусаў, якія носяцца па пустыні з хуткасцю дзікіх ко-ней, але качкі нічога не зразумелі і зноў пачалі падпіхваць адна адну:
— Ну ці не дурань ён?
— Канечне, дурань! — сказаў індыйскі певень і сярдзіта забубніў. Бусел змоўк і пачаў думаць пра сваю Афрыку.
— Якія ў вас цудоўныя тонкія ногі! — сказаў індыйскі певень — Пачымаршын?
— Крак! Крак! Крак! — закрычалі смешныя качкі, але бусел як бы і не чуў.
— Маглі б і вы пасмяяцца з намі! — сказаў буслу індыйскі певень.— Вельмі цікава! Ды куды гэта, думаю, вельмі нізка для яго! Увогуле, нельга сказаць, каб ён вы-лучаўся кемлівасцю! Што ж, будзем самі весяліцца!
I курыцы квакталі, качкі кракалі, і гэта страшна за-баўляла.
Але Яльмар падышоў да птушніка, адчыніў дзверцы, павабіў бусла, і той выскачыў да яго на палубу,— ён пас-пеў ужо адпачыць. I вось бусел як быццам пакланіўся Яльмару ў знак удзячнасці, узмахнуў шырокімі крыламі і паляцеў на поўдзень. А куры закудахталі, качкі закра-калі, індыйскі ж певень так надзьмуўся, што грабеньчык у яго наліўся крывёй.
— Заўтра звараць з вас булён! — сказаў Яльмар і прачнуўся зноў у сваім маленькім ложку.
Слаўна пападарожнічалі ноччу яны з Лукойе.
Чацвер
— Ведаеш што? — сказаў Оле-Лукойе.— Толькі не палохайся! Я зараз пакажу табе мышку! — I праўда, ён трымаў у руцэ цудрўную мышку.— Яна прыбегла за-прасіць яго на вяселле! Дзве мышкі збіраюцца сёння ноч-
243
чу пажаніцца. Жывуць яны пад падлогай у кладоўцы тваёй маці. Выдатнае памяшканне, кажуць.
— А як жа я праціснуся скрозь маленькую дзірачку ў падлозе? — спытаў Яльмар.
— Ах, павер мне! — сказаў Оле-Лукойе.— Ты ў мяне станеш маленькім.
I ён дакрануўся да хлопчыка сваёй чароўнай спрын-цоўкай. Яльмар раптам пачаў памяншацца, памяншацца і нарэшце стаў як пальчык.
— Цяпер можна будзе пазычыць мундзір у алавянага салдаціка. Я думаю, гэты ўбор падойдзе: мундзір жа так упрыгожвае, ты ж ідзеш у госці!
— Ну добра! — згадзіўся Яльмар, пераапрануўся і стаў падобным на ўзорнага алавянага салдаціка.
— Ці не жадаеце сесці ў напарстак вашай матулі? — сказала Яльмару мышка.— Я буду мець гонар адвезці вас.
— Ах, няўжо вы самі будзеце турбавацца, фрокен! — сказаў Яльмар, і вось яны паехалі на мышынае вяселле.
Праслізнуўшы ў дзірачку, прагрызеную мышамі ў падлозе, яны трапілі спачатку ў доўгі вузкі калідор, тут якраз толькі і можна было праехаць у напарстку. Калідор быў ярка асветлены гнілушкамі.
— Дык жа цудоўны пах? — спытала мышка-вазніца.— Увесь калідор змазаны салам! Што бывае леп-шым?
Нарэшце дабраліся і да самой залы, дзе адбывалася вя-селле. Дарэмна, перашэптваючыся і перасмейваючыся паміж сабой, стаялі ўсе мышкі-дамы, а налева, закручва-ючы лапкамі вусы,— мышкі-кавалеры, а пасярэдзіне, на выедзеным кавалачку сыру, узвышаліся самі жаніх і ня-веста і страшна цалаваліся ва ўсіх на вачах. Што ж, яны былі заручаны і рыхтаваліся пажаніцца.
А госці ўсё прыбывалі і прыбывалі; мышы ледзь не ду-шылі адна адну, і вось шчаслівую парачку адціснулі да са-мых дзвярэй, так што нікому больш нельга было ні ўвайсці, ні выйсці. Зала, як і калідор, уся была змазана салам; другіх пачастункаў не было; а на дэсерт гасцей аб-носілі гарошынай, на якой адна сваячка маладых выгрыз-ла іх імёны, а больш правільна — усяго першыя літары. Дзіва, ды і толькі!
244
Усе мышы аб’явілі, што вяселле было цудоўнае і па-мяць застанецца аб ім надзвычай прыемная.
Яльмар паехаў дамоў. Давялося яму пабываць у сла-вутай кампаніі, хаця і патрэбна было яму добра памуляц-ца і апрануць мундзір алавянага салдаціка.
Пятніца
— Проста не верыцца, што так многа ёсць пажылых людзей, якім хочацца паклікаць мяне да сябе! — сказаў Оле-Лукойе.— Асабліва жадаюць гэтага тыя, хто зрабіў што-небудзь дрэннае. «Добранькі, міленькі Оле,— ка-жуць яны мне,— мы проста не можам заплюшчыць воч, не спім начамі і бачым вакол сябе ўсё тое дрэннае, што мы зрабілі. Яны, нібы гадкія маленькія тролі, сядзяць на кра-ях ложка і пырскаюць на вас кіпенем, хай бы ты прыйшоў і прагнаў іх. Мы б з задавальненнем заплацілі табе. Оле! — дадаюць яны з глыбокім уздыхам.— Спакойнай табе ночы, Оле! Грошы на акне!» Ды што мне грошы! Я ні ў каго не прашу іх!
— Што будзем рабіць сёння ноччу? — спытаў Яльмар.
— Ці не хочаш зноў пабыць на вяселлі? Толькі не на такім, як учора. Вялікая лялька тваёй сястры, тая, што ад-зета пад хлопчыка і завецца Германам, хоча ажаніцца з лялькай Бертай; акрамя таго, сёння дзень нараджэння лялькі, і таму рыхтуецца шмат падарункаў!
— Ведаю, ведаю! — сказаў Яльмар.— Як толькі спа-трэбіцца лялькам новы ўбор, сястра тут жа святкуе іх дзень нараджэння або спраўляе ім вяселле. Гэта ўжо было сто разоў!
— Так, а сёння ноччу будзе сто першы і, значыць, апошні! Таму і рыхтуецца нешта незвычайнае. Ну па-глядзі!
Яльмар паглядзеў на стол. Там стаяў дамок з кардону, вокны свяціліся, і ўсе алавяныя салдацікі трымалі стрэль-бы. Жаніх і нявеста задуменна сядзелі на падлозе, пры-туліўшыся да ножкі стала; так, ім было над чым задумац-ца! Оле-Лукойе, апрануўшы бабуліну спадніцу, заручыў іх, і вось уся мэбля заспявала на матыў марша цікавую пе-сеньку, якую напісаў аловак:
245
Зацягнем песеньку з табой, Як вецер хай нясецца!
Хоць наша парачка, ёй-ёй, Нічым не адгукнецца.
Абодва з лайкі, але ў іх Прыгожае адзенне — Такое яркае, што ўсім Яно на заглядзенне.
Давай уславім песняй іх!
Ура! — нявеста і жаніх!
Затым маладыя атрымалі падарункі, але адмовіліся ад ежы: яны былі сытыя каханнем.
— Ну, паедзем зараз на дачу ці адправімся за мяжу? — спытаў малады.
Каб пачуць добрую параду, запрасілі вопытную пада-рожніцу ластаўку і старую курыцу, якая ўжо не адзін раз была квактухай. Ластаўка расказала пра цёплы край, дзе спеюцьсакавітыя, цяжкія вінаградныя гронкі, дзе паветра такое мяккае, а горы расквечаны такімі фарбамі, пра якія тут нават не ўяўляюць...
— Там няма затое нашай кучаравай капусты! — ска-зала курыца.— Аднойчы я з усімі сваімі куранятамі адпа-чывала летам у вёсцы; там была цэлая куча пяску, у якім мы маглі корпацца і капацца колькі хацелі! Акрамя таго, нам быў адчынены ўваход у агарод з капустай! Ах, якая яна была зялёная! He ведаю нічога, больш прыгожага!