• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Якая цудоўная кветка! — сказала жанчына і паца-лавала прыгожыя стракатыя пялёсткі.
    У тую ж хвіліну ў стрыжні кветкі штосьці шчоўкнула, і яна раскрылася. Гэта быў на самай справе вялікі цюль-пан, але ў чашачцы яго сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая-маленькая, усяго з дзюйм ростам. Таму яе так і назвалі — Дзюймовачка.
    Калыску для Дзюймовачкі зрабілі з бліскучай лакіра-
    1 У адным дзюйме 2,5 сантыметры.
    262
    ванай шкарлупіны грэцкага арэха. Замест пярынкі туды паклалі некалькі фіялак, а замест коўдрачкі — пялёсткі ружы. У гэтую калысачку дзяўчынку клалі на ноч, а днём яна гуляла на стале.
    Сярод стала жанчына паставіла глыбокую талерку з вадой, а на краі талеркі расклала кветкі. Доўгія сцяблінкі іх купаліся ў вадзе, і кветкі доўга заставаліся свежымі і духмянымі.
    Для маленькай Дзюймовачкі талерка з вадой была цэ-лым возерам, і яна плавала па гэтым возеры на пялёстку цюльпана, як на лодачцы. Замест вёслаў у яе былі пара белых конскіх валасоў. Дзюймовачка цэлыя дні каталася на сваёй цудоўнай лодачцы, пераплывала з аднаго боку талеркі на другі; спявала песні. Такога пяшчотнага гала-ску, як у яе, ніхто ніколі не чуў.
    Аднойчы ноччу, калі Дзюймовачка спала ў сваёй ка-лысцы, праз адчыненае акно ў пакой залезла вялізная старая жаба, мокрая і брыдкая. 3 падаконніка яна скочы-ла на стол і зазірнула ў шкарлупіну, дзе спала пад пялёст-кам ружы Дзюймовачка.
    — Як хораша! — сказала старая жаба.— Слаўная ня-веста будзе майму сыну.
    Яна схапіла арэхавую шкарлупіну з дзяўчынкай і вы-скачыла праз акно ў сад.
    У садзе працякала рэчка, а пад самым яе берагам было багністае балота. Тут, у тваністай ціне, і жыла старая жа-ба са сваім сынам.
    Сын быў таксама мокры і брыдкі — цюцелька ў цю-цельку як яго маці, старая жаба.
    — Каакс, каакс, брэке-ке-кекс! — толькі і мог ска-заць, калі ўбачыў маленькую дзяўчынку ў арэхавай шкарлупіне.
    — Цішэй ты! Разбудзіш яе, і яна ўцячэ ад нас,— сказа-ластарая жаба.— Яна ж лягчэй лебядзінага пуху. Пасадзі яе на самую сярэдзіну ракі, на шырокі ліст гарлачыка,— гэта цэлы востраў для такой маленькай. Адтуль ужо ёй ніяк не ўцячы. А я тым часам падрыхтую для вас у ціне ўтульнае гняздзечка.
    У рацэ расло багата гарлачыкаў; іх шырокія зялёныя лісты плавалі па вадзе. Самы вялікі ліст быў далей за ўсіх ад берага. Жаба падплыла да гэтага ліста і паставіла на
    263
    яго арэхавую шкарлупіну, у якой спакойна спала дзяўчынка.
    Рана-раненька прачнулася Дзюймовачка і раптам убачыла, што яна на лісце гарлачыка; вакол, куды ні зірнеш, вада, а бераг ледзь бачыцца ўдалечыні. Дзюймо-вачка вельмі напалохалася і заплакала.
    А старая жаба сядзела ў ціне і ўпрыгожвала свой дом чаротам і жоўтымі гарлачыкамі — яна хацела дагадзіць маладой нявестцы. Калі ўсё было гатова, жаба паплыла са сваім брыдкім сынам да ліста, на якім сядзела Дзюймовач-ка, каб узяць яе ложачак і паставіць у спальні. Старая жа-ба нізка прысела ў вадзе перад дзяўчынкай і сказала:
    — Вось мой сынок! Ён будзе тваім мужам. Вы слаўна зажывеце з ім у нас у ціне.
    — Каакс, каакс, брэке-ке-кекс! — толькі і могсказаць сынок.
    Жаба ўзяла шкарлупіну і паплыла з ёй, а Дзюймовачка засталася адна на зялёным лісце і горка-горка плакала — ёй зусім не хацелася жыць у брыдкай жабы і выходзіць за яе агіднагасына.
    Маленькія рыбкі, якія плавалі пад вадой, бачылі жабу і яе сына і чулі, што яна казала Дзюймовачцы.
    Яны высунулі з вады свае галовы, каб паглядзець на малютку нявесту. Як толькі рыбкі ўбачылі Дзюймовачку, ім стала страшэнна шкада, што такой цудоўнай дзяўчын-цы давядзецца жыць з жабамі. He бываць жа гэтаму! Рыбкі з усёй рэчкі падплылі да ліста гарлачыка, на якім сядзела Дзюймовачка, і перагрызлі сцяблінку ліста.
    I вось ліст гарлачыка паплыў па цячэнні. Цячэнне бы-ло моцнае, і ліст з дзяўчынкай плыў вельмі хутка. Цяпер жаба ніяк не магла б дагнаць Дзюймовачку.
    , А Дзюймовачка плыла ўсё далей, і маленькія птушкі, якія сядзелі на кустах, глядзелі на яе і спявалі:
    — Якая прыгожанькая маленькая дзяўчынка!
    Прыгожы белы матылёк увесь час лётаў вакол Дзюй-мовачкі і нарэшце апусціўся на ліст — бо вельмі яму спа-дабалася маленькая дзяўчынка. Тады Дзюймовачка зня-ла з сябе пояс, адзін канец накінула на матылька, а другі прывязала да свайго лістка, і лісток паплыў яшчэ хутчэй.
    Раптам міма праляцеў майскі жук. Ён убачыў Дзюймо-
    264
    вачку, схапіў яе і аднёс на дрэва, а зялёны ліст гарлачыка паплыў далей, і з ім матылёк — ён жа быў прывязаны і не мог вызваліцца.
    Бедная Дзюймовачка вельмі напалохалася, калі жук схапіў яе і паляцеу з ёй на дрэва. Але майскаму жуку і гора было мала. Ен усеўся высока на дрэве, пакарміў Дзюймовачку салодкім сокам кветак і сказаў ёй, што яна яму вельмі падабаецца, хаця яна і зусім не падобна на майскага жука.
    Потым да іх прыйшлі ў госці іншыя майскія жукі, якія жылі на тым жа дрэве. Яны разглядвалі Дзюймовачку з галавы да ног, а жучкі-паненкі паціскалі шчупальцамі.
    — У яе толькі дзве ножкі! — казалі адны.
    — У яе нават няма шчупальцаў! — сказалі другія.
    — Якая яна тонкая! Яна зусім як чалавек! — сказалі трэція.
    — Яна вельмі непрыгожая! — вырашылі нарэшце ўсе жукі.
    Тут майскаму жуку, які прынёс Дзюймовачку, падало-ся таксама, што яна вельмі непрыгожая, і ён не захацеў больш трымаць яе ў сябе — няхай ідзе куды захоча. Ён зляцеў з ёй уніз і пасадзіў яе на рамонак.
    Дзюймовачка сядзела на кветцы і плакала: ёй было крыўдна, што яна такая непрыгожая. Нават майскія жукі прагналі яе.
    Усё лета пражыла Дзюймовачка адна-аднюткая ў ле-се. Яна спляла сабе з травы калысачку і павесіла гэту ка-лысачку пад вялікі ліст лопуху, каб яе не замаЧыў до-жджык. Яна ела салодкі мёд з кветак і піла расу, якую кожную раніцу знаходзіла на лісцях.
    Так прайшло лета, прайшла восень. Набліжалася доўгая халодная зіма. Усе птушкі паляцелі, кветкі завялі, а вялікі лопух, пад якім жыла Дзюймовачка, пажаўцеў, пасох і скруціўся трубачкай.
    Дзюймовачка дрыжэла ад холаду: сукенка яе ўся паш-маталася, а яна была такая маленькая, пяшчотная — як ёй не мерзнуць! Пайшоў снег, і кожная сняжынка была для Дзюймовачкі тое ж, што для нас цэлая рыдлёўка сне-гу. Мы ж вялізныя, а яна была ўсяго з дзюйм ростам. Яна загарнулася ў сухі ліст, але ён зусім не саграваў, і Дзюй-мовачка сама дрыжэла як асінавы ліст.
    265
    Тады Дзюймовачка вырашыла пайсці з лесу і пашу-каць сабе прытулак на зіму.
    За лесам, у якім жыла Дзюймовачка, было вялікае по-ле. Хлеб з поля ўжо даўно сабралі, і толькі кароткія сухія сцяблінкі тырчэлі з мёрзлай зямлі.
    У полі было яшчэ халадней, чым у лесе, і бедная Дзюй-мовачка зусім замерзла. I вось яна прыйшла да норкі па-лявой мышы; уваход у норку быў прыкрыты сухімі сцяблінкамі і былінкамі. Палявая мыш жыла ў цяпле і да-статку: кухня і кладоўка ў яе бітком набіты хлебным зер-нем. Дзюймовачка стала ля парога, як жабрачка, і па-прасіла падаць ёй кавалачак ячменнага зярнятка — яна два дні нічога не ела.
    — Ах ты, бедная! — сказала палявая мыш (яна была, па сутнасці, добрая старая).— Ну, ідзі сюды, пагрэйся і паеш са мной!
    I Дзюймовачка спусцілася ў норку, сагрэлася і паела. Старой дзяўчынка вельмі спадабалася, і яна сказала ёй:
    — Заставайся ў мяне на зіму. Я буду карміць цябе, а ты прыбірай добра мой дом ды расказвай мне казкі — я вельмі люблю казкі.
    I Дзюймовачка пачала рабіць усё, што загадвала ёй ста-рая мыш. Ёй жылося выдатна ў цёплай мышынай норцы.
    — Хутка ў нас будуць госці,— сказала аднойчы паля-вая мыш.— Раз на тыдні прыходзіць праведаць мяне мой сусед. Ён вельмі багаты і жыве куды лепш за мяне. У яго вялізны дом пад зямлёй, і ён носіць цудоўнае чорнае ак-самітнае футра. Выходзь, дзяўчынка, за яго! Ужо з ім ты не прападзеш. Адна толькі бяда: ён зусім сляпы і не ўбачыць цябе. Затое ты будзеш расказваць яму самыя лепшыя казкі, якія толькі ведаеш.
    Але Дзюймовачцы зусім не хацелася выходзіць за су-седа — гэта ж быў крот.
    Неўзабаве крот на самай справе прыйшоў у госці да палявой мышы. Ён быў такі важны, вучоны і багаты; фут-ра на ім было аксамітнае і вельмі прыгожае.
    Дом у яго быў у дваццаць разоў больш, чым домік па-лявой мышы. Там было шмат вялікіх пакояў і доўгіх калідораў, але сонца ніколі не заглядвала туды. Крот цяр-пець не мог сонца і не любіў кветкі — ён жа ніколі іх не бачыў.
    266
    Дзюймовачку прымусілі спяваць для важнага госця, і яна праспявала дзве песенькі, ды так добра, што крот ад-разу пакахаў яе. Але ён не сказаў ні слова — ён быў такі паважны і грунтоўны пан.
    А потым крот пракапаў пад зямлёй доўгі падземны ход ад свайго дома да самай норкі палявой мышы і запрасіў старую мыш і Дзюймовачку прагуляцца па гэтым падзем-ным ходзе.
    Крот узяў у рот гнілушку — у цемнаце ж гнілушка свеціць нібыта свечка — і пайшоў наперад, асвятляючы доўгі і шырокі калідор. На паўшляху крот спыніўся і ска-заў:
    — Тут ляжыць нейкая птушка. Але вам яе няма чаго баяцца — яна мёртвая.
    I крот прапхнуў сваім шырокім носам дзірку ў столі — дзённае святло пырснула ў падземны ход, і Дзюймовачка ўбачыла мёртвую ластаўку. Гэта была сапраўдная птуш-ка, з пер’ем і з дзюбай; яна, пэўна, памерла не так даўно, у пачатку зімы, і ўпала ў норку крата.
    Крылцы мёртвай птушкі былі моцна прыціснуты да цела, ножкі і галава схаваны ў пёркі. Бедная ластаўка, пэўна, памерла ад холаду. Дзюймовачцы стала вельмі шкада яе, яна так любіла птушак — бо яны цэлае лета спявалі ёй свае цудоўныя песенькі. Але крот штурхануў ластаўку сваімі кароткімі лапамі і сказаў:
    — Цяпер ужо не пасвішчаш! Так, не хацеў бы я на-радзіцца вось такой птушачкай! Яна толькі і ўмее цыры-каць ды шчабятаць, а прыйдзе зіма — што ёй рабіць: паміраць з голаду і холаду. Вось ужо маім дзецям зімы не давядзецца баяцца.
    — Так, так! — сказала палявая мыш.— Якая карысць ад гэтага цырыкання? Песнямі сыты не будзеш, цырыкан-нем зімой не сагрэешся.
    А Дзюймовачка маўчала, але калі крот і мыш павяр-нуліся да птушкі спіной, Дзюймовачка нахілілася да лас-таўкі, рассунула пёркі і пацалавала яе прама ў заплюшча-ныя вочы.
    «Магчыма, гэта тая самая ластаўка, якая так цудоўна распявала летам,— падумала дзяўчынка.— Колькі ра-дасці прынесла ты мне, мілая птушка!»
    267
    Потым крот затыкнуў дзірку ў столі і праводзіў старую мыш і Дзюймовачку дадому.