• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Моладзь забаўлялася на лужку, гуляла ў кракет, за-тым усе накіраваліся ў сад; кожная паненка сарвала квет-ку і ўваткнула яе ў пятліцу аднаго з маладых людзей. A юная шатландка доўга азіралася вакол, выбірала, выбірала, ды так нічога і не выбрала; ні адна з садовых кветак не прыйшлася ёй да густу. Але вось яна глянула за агароджу, дзе рос лопух, убачыла яго сінявата-чырвоныя пышныя кветкі, усміхнулася і папрасіла сына гаспадара дома сарваць ёй адну з іх.
    — Гэта кветка Шатландыі! — сказала яна.— Яна красуецца ў шатландскім гербе. Дайце мне яе!
    I ён сарваў самую прыгожую кветку, укалоўшы сабе пры гэтым пальцы, быццам яна расла на калючай шып-шыне.
    Паненка прасунула кветку маладому чалавеку ў пятліцу, ён быў вельмі задаволены гэтым, ды і кожны з астатніх маладых людзей ахвотна б аддаў сваю шы-коўную садовую кветку, каб толькі атрымаць з ручак цу-доўнай шатландкі хоць лопух. Але ўжо калі быў усцеша-ны гаспадароў сын, то што ж адчуў сам лопух? Яго як быц-цам акрапіла расою, асвяціла сонейкам.
    «Аднак я важней, чым думаў! — сказаў ён пра сябе.— Месца ж маё, бадай, у садзе, а не за дратамі. Вось, праўда, як дзіўна іграе намі лёс! Але цяпер хоць адно з маіх дзяцей перабралася за агароджу, ды яшчэ трапіла ў пятліцу!»
    I з таго часу лопух расказваў аб гэтай падзеі кожнаму бутону, які толькі што распускаўся. He прайшло затым і тыдня, як лопух пачуў навіну — не ад людзей, не ад шча-бятлівых пташак, а ад самога паветра, якое ўспрымае і разносіць паўсюдна найменшы гук, што пачуўся ў самых глухіх алеях сада або ва ўнутраных пакоях дома, дзе вок-ны і дзверы адчынены насцеж. Вецер паведаміў, што ма-лады чалавек, які атрымаў з цудоўных рук шатландкі кветку лопуху, удастоіўся нарэшце атрымаць і руку і сэр-ца прыгажуні. Слаўная выйшла парачка, упаўне пры-стойная партыя.
    — Гэта я іх сасватаў! — вырашыў лопух, успаміна-ючы сваю кветку, якая трапіла ў пятліцу. I кожная кветка,
    279
    якая толькі распускалася, павінна была выслухаць гэтую гісторыю.
    «Мяне, канечне, перасадзяць у сад! — думаў лопух.— Можа быць, нават пасадзяць у гаршчок; цеснавата будзе, ну, ды затое ганарова!»
    I лопух так захапіўся гэтай марай, што ўжо з поўнаю ўпэўненасцю казаў: «Я траплю ў гаршчок!» — і абяцаў кожнай сваёй кветачцы, якая паяўлялася зноў, што яна таксама трапіць у гаршчок, а можа быць, нават і ў пятліцу,— вышэй за гэта ўжо трапіць не было куды! Але ні адна з кветак не трапіла ў гаршчок, не кажучы ўжо аб пятліцы. Яны ўбіралі ў сябе паветра і святло, сонечныя промні ўдзень і кропелькі расы ноччу, цвілі, прымалі візіты жаніхоў — пчол і восаў, якія шукалі пасагу, квет-кавага соку, атрымлівалі яго і пакідалі кветкі.
    — Разбойнікі гэткія! — казаў пра іх лопух.— Так бы і пракалоў іх наскрозь, ды не магу.
    Кветкі панікалі галоўкамі, бляклі і завядалі, але на змену ім распускаліся новыя.
    — Вы з’яўляецеся якраз своечасова! — казаў ім ло-пух.— Я з хвіліны на хвіліну чакаю перасадкі туды, за агароджу.
    Нявінныя рамонкі і макрычнік слухалі яго з глыбокім здзіўленнем, шчыра верачы кожнаму яго слову.
    А стары асёл, які цягаў каламажку малочніцы, стаяў на прывязі каля дарогі і любоўна касавурыўся на квітучы лопух, але вяроўка была кароткая, і ён ніяк не мог дацяг-нуцца да куста.
    Лопух так многа думаў аб сваім родзічы, шатландскім лопусе, што пад канец паверыў у сваё паходжанне з Шат-ландыі і ў тое, што іменна яго бацькі і красаваліся ў гербе краіны. Вялікая гэта была думка, але чаму б такому вялікаму лопуху і не мець вялікіх думак?
    — Іншы раз паходзіш з такой славутай сям’і, што не асмелішся і здагадвацца аб тым! — сказала крапіва, якая расла непадалёк, у яе таксама было нейкае цьмянае адчу-ванне, што пры належным доглядзе і яна магла ператва-рыцца ў кісяю!
    Лета прайшло, прайшла і восень, лісце з дрэў асыпала-ся, кветкі набылі больш яркую афарбоўку, але амаль страцілі свой пах. Вучань садоўніка распяваў у садзе з Taro боку металічных прутоў:
    280
    Уверх на горку, Уніз пад горку Хуткі час бяжыць!
    Маладзенькія елачкі ў лесе пачалі ўжо мардавацца пе-радкалядным сумам, але да каляд было яшчэ далёка.
    — А я ўсё яшчэ тут стаю! — сказаў лопух.— Нікому як быццам і справы да мяне няма, а я ж наладзіў вяселле! Яны заручыліся, ды і пажаніліся вось ужо тыдзень таму назад! Што ж, сам я кроку не зраблю — не магу!
    Прайшло яшчэ некалькі тыдняў. На лопусе красава-лася ўжо толькі адна кветка, апошняя, але вялікая і пыш-ная. Вырасла яна амаль каля самых каранёў, вецер абвя-ваў яе холадам, фарбы яе звялі, і чашачка, такая вялікая, быццам у кветкі артышоку, нагадвала цяпер высерабра-ны сланечнік.
    У сад выйшла маладая парачка, муж і жонка. Яны ішлі ўздоўж садовай агароджы, і маладая жанчына зірнула праз яе.
    — А вось ён, вялікі лопух! Усё яшчэ стаіць! — усклікнула яна.— Але на ім няма больш кветак!
    — He, бачыш вунь марны цень апошняй! — сказаў муж, паказваючы на высерабраныя рэшткі кветкі.
    — А яна ўсё-такі прыгожая! — сказала жонка.— Трэ-ба загадаць выразаць такую ж на рамцы вакол нашага партрэта.
    I маладому мужу зноў давялося пералезці цераз ага-роджу і сарваць кветку лопуху. Кветка ўкалола яму паль-цы — малады ж чалавек абазваў яе «марным ценем». I вось кветка трапіла ў сад, у дом і нават у залу, дзе вісеў партрэт маладажонаў, напісаны маслянымі фарбамі. У пятліцы ў маладога была адлюстравана кветка лопуху. Пагаварылі і аб гэтай кветцы, і аб той, якую толькі што прынеслі; яе вырашана было выразаць на рамцы.
    Вецер падхапіў гэтыя размовы і разнёс іх далёка-далё-ка па ўсёй ваколіцы.
    — Чаго толькі не прыходзіцца перажыць! — сказаў лопух.— Мой першынец трапіў у пятліцу, мой паследак трапіў у рамку! Куды ж траплю я?
    А асёл стаяў каля дарогі і касавурыўся на яго:
    — Падыдзі ж да мяне, салодкі мой! Я не магу падысці да цябе — вяроўка кароткая!
    Але лопух не адказваў; ён усё больш і больш акунаўся
    281
    ў думы. Так ён прадумаў амаль да каляд і нарэшце расцвіў думкай:
    «Калі дзеткі ўладкаваны добра, бацькі могуць праста-яць і за металічнымі прутамі!»
    — Вось гэта высакародная думка! — сказаў сонечны прамень.— Але і вы зоймеце ганаровае месца!
    — У гаршку ці ў рамцы? — спытаў лопух.
    — У казцы! — адказаў прамень.
    Вось яна, гэтая казка!
    АНЁЛ
    Кожны раз, калі памірае добрае, мілае дзіця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзіця на рукі і аблятае з ім на сваіх вялікіх крылах усе яго любімыя мясціны. Па шляху яны набіраюць цэлы букет розных кветак і бяруць іх з са-бою на неба, дзе яны расцвітаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлі. Бог прыціскае ўсе кветкі да свайго сэрца, а адну кветку, якая здасца яму мілей за ўсе іншыя, цалуе; кветка атрымае тады голас і можа далучыцца да хору блажэнных духаў.
    Усё гэта апавядаў божы анёл мёртваму дзіцёнку, узно-сячы яго ў сваіх абдымках на неба; дзіця слухала анёла, як скрозь сон. Яны праляталі над тымі мясцінамі, дзе так ча-ста гулялі дзеці пры жыцці, праляталі над зялёнымі са-дамі, дзе расло мноства цудоўных кветак.
    — Якія ж узяць нам з сабою на неба? — спытаўся анёл.
    У садзе стаяў цудоўны, стройны ружовы куст, але ней-чая злая рука надламала яго, так што галіны, усыпаныя буйнымі, напаўраспушчанымі бутонамі, амаль завялі і сумна павіслі.
    — Бедны куст! — сказала дзіця.— Возьмем яго, каб ён зноў расцвіў там, на небе.
    Анёл узяў куст і так моцна пацалаваў дзіця, што яно злёгку прыадкрыла вочкі. Потым яны нарвалі яшчэ шмат яркіх кветак, але, акрамя іх, узялі і сціплы грымотнік і просценькіх браткоў.
    — Ну вось, цяпер і хопіць! — сказала дзіця, але анёл паківаў галавой, і яны паляцелі далей.
    Ноч была ціхая, светлая; увесь горад спаў; яны праля-
    282
    талі над адной з самых вузкіх вуліц. На маставой валяла-ся салома, попел і ўсякі хлам: чарапкі, абломкі алебастры, анучы, старыя донцы ад капелюшоў, словам, усё, што ўжо адслужыла свой век або згубіла ўсякі выгляд; напярэдадні якраз быў дзень пераезду.1
    I анёл паказаў на разбіты кветачны гаршчок, які ва-ляўся сярод гэтага хламу і з якога вываліўся камяк зямлі, увесь аплецены каранямі вялікай польнай кветкі; кветка звяла і нікуды больш не была вартая, яе і выкінулі.
    — Возьмем яе з сабою! — сказаў анёл.— Я раскажу табе пра гэтую кветку, пакуль мы ляцім!
    I анёл пачаў расказваць.
    — На гэтай вузкай вуліцы, у нізкім падвале, жыў бед-ны хворы хлопчык. 3 самых ранніх гадоў ён ляжаў у пас-целі; калі ж адчуваў сябе асабліва добра, то праходзіў на мыліцах па сваёй каморцы разы два назад і ўперад, вось і ўсё. Бывала, летам сонейка заглядвала на паўгадзіны і ў падвал; тады хлопчык садзіўся на сонейку і, трымаючы рукі супраць святла, любаваўся, як прасвечваецца ў яго тонкіх пальцах кроў; такое сядзенне на сонейку замяняла яму прагулку. Пра багатае асенняе ўбранне лясоў ён ве-даў толькі таму, што сын суседаў прыносіў яму вясною першую ў кветках букавую галінку; хлопчык трымаў яе над галавой і пераносіўся думкай пад зялёныя букі, дзе блішчала сонейка і спявалі птушкі.
    Аднойчы суседаў сын прынёс хлопчыку польных кве-так, паміж імі была адна з карэньчыкамі; хлопчык па-садзіў яе ў кветкавы гаршчок і паставіў на акне каля свай-го ложка. Мусіць, лёгкая рука пасадзіла кветку: яна пры-нялася, стала расці, пускаць парасткі, кожны год цвіла і была для хлопчыка цэлым садам, яго маленькім зямным скарбам. Хлопчык паліваў яе, даглядаў і клапаціўся пра тое, каб яго не абмінуў ніводзін прамень, які прабіваўся ў каморку. Дзіця жыло і дыхала сваёй любіміцай: яна ж цвіла, пахла і прыгажэла для яго аднаго. Да кветкі павяр-нуўся хлопчык нават у тую апошнюю хвіліну, калі яго клікаў да сябе гасподзь Бог... Вось ужо цэлы год, як хлоп-чык у Бога; цэлы год стаяла кветка, усімі забытая, на ак-
    *У Капенгагене кватэры здымаліся звычайна на паўгода, з 1 са-кавіка да 1 верасня і з 1 верасня да 1 сакавіка; гэтыя два дні і былі днямі агульнага пераезду з кватэры на кватэру.
    283
    не, завяла, засохла і была выкінута на вуліцу разам з іншым хламам. Вось гэтую бедную, завялую кветку мы і ўзялі з сабой: яна дала нам куды больш радасці, чым самая яркая кветка ў садзе каралевы.
    — Адкуль ты ведаеш усё гэта? — спытала дзіця.
    — Ведаю! — адказаў анёл.— Я ж сам быў тым бедным калекам хлопчыкам, які хадзіў на мыліцах! Я пазнаў сваю кветку!
    I дзіця шырока-шырока адкрыла вочкі, углядаючыся ў прывабны, радасны твар анёла. У тую ж самую хвіліну яны апынуліся на небе ў Бога, дзе пануюць вечныя ра-дасць і шчасце. Бог прыгарнуў да свайго сэрца мёртвае дзіця — і ў таго выраслі крылы, як у іншых анёлаў, ён па-ляцеў разам з імі. Бог прытуліў да сэрца і ўсе кветкі, паца-лаваў жа толькі бедную, звялую польную кветку, і тая да-лучыла свой голас да хору анёлаў, якія акружалі Бога; ад-ны ляталі каля яго, другія — трошкі далей, трэція — яшчэ далей, і так да бясконцасці, але ўсе былі аднолькава шчаслівыя. Усе яны спявалі — і малыя, і вялікія, і добрае, толькі што памершае дзіця, і бедная польная кветачка, выкінутая на маставую разам са смеццем і хламам.