• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Тут усе асобныя лісты паперы сабралі, звязалі разам і паклалі на паліцу.
    — Ну, можна цяпер і спачываць на лаўрах! — сказала папера.— He лішне таксама сабрацца з думкамі і зася-родзіцца! Цяпер толькі я зразумела, як след, што ўва мне ёсць! А зразумець сябе самога — вялікі крок наперад. Але што ж будзе са мной потым? Адно я ведаю — што абавяз-кова рушу наперад! Усё на свеце пастаянна ідзе наперад, да дасканаласці.
    У адзін цудоўны дзень паперу ўзялі і кінулі ў пліту; яе вырашылі спаліць, бо яе нельга было прадаць у малочную крамку на абгортку масла і цукру.
    Дзеці абступілі пліту; ім хацелася паглядзець, як папе-ра ўспыхне і потым па попелу пачнуць перабягаць і зга-саць адна за другой гарэзлівыя, бліскучыя іскрынкі! Вось так дакладна дзятва бяжыць дадому са школы! Пасля ўсіх выходзіць настаўнік — гэта апошняя іскра. Але, зрэдку думаюць, што ён ужо выйшаў — не і не! Ён выходзіць яш-чэ шмат часу пагадзя пасля самага апошняга школьніка!
    I вось агонь схапіў паперу! Як яна ўспыхнула!
    — Уф! — сказала яна і ў тую ж хвіліну пераўтвары-лася ў слуп полымя, якое ўзвінулася ў паветра высока-высока, лён ніколі не мог падняць так высока сваіх блакітненькіх кветкавых галовак, і полымя ззяла такім асляпляльным бляскам, якім ніколі не ззяла белая тканіна. Напісаныя на паперы літары ў адно імгненне заірдзеліся, і ўсе словы і думкі ператварыліся ў полымя!
    — Цяпер я ўзвінуся прама да сонца! — сказала полы-
    252
    мя, быццам тысячамі галасоў адначасова, і паляцела ў трубу. А ў паветры залёталі маленечкія нябачаныя істоты, лягчэй, больш лягчэй, чым нават полымя, з якога нарадзіліся. Іх было столькі ж, колькі калісьці было кве-тачак на ільне. Калі полымя патухла, яны яшчэ раз пра-танцавалі па чорным попеле, пакідаючы на ім бліскучыя сляды ў выглядзе залатых іскрынак.
    Дзятва выбегла са школы, за ёй выйшаў і настаўнік; любата была паглядзець на іх! I дзеці заспявалі над мёрт-вым попелам:
    Азірнуцца не паспееш, Як і песеньцы канец!
    Але нябачаныя малюпасенькія істоты казалі:
    — Песенька ніколі не канчаецца — вось што самае дзівоснае! Мы ведаем гэта, і таму мы шчаслівейшыя за ўсіх!
    Але дзеці не пачулі ніводнага слова, а калі б і пачулі, не зразумелі б. Ды і не трэба! He ўсё ж ведаць дзецям!
    ДЗЯУЧЫНКА 3 ЗАПАЛКАМІ
    Бралася на мароз, ішоў снег, на вуліцы рабілася ўсё больш і больш цёмна. Справа была вечарам, напярэдадні Новага года. У гэткі вось холад і цемрадзь па вуліцах блу-кала бедная дзяўчынка з непакрытай галавой і босымі на-гамі. Праўда, яна выйшла з дому ў туфлях, але чаго яны былі вартыя! Неверагодна. агромністыя, апошняю іх насіла маці дзяўчынкі, і яны зляцелі ў малюткі з ног, калі яна перабягала цераз вуліцу, спужаўшыся дзвюх карэт, што імчалі міма яе. Аднаго туфля яна так і не знайшла, другі ж падхапіў нейкі хлопчык і пабег з ім, сказаўшы, што з яго выйдзе выдатная калыска для яго дзяцей, калі яны ў яго будуць.
    I вось дзяўчынка пайшла далей басанож; ножкі яе зусім пачырванелі і пасінелі ад холаду. У старэнькім фар-тушку ў яе ляжала некалькі карабкоў серных запалак; адзін карабок яна трымала ў руцэ. За цэлы дзень ніхто не купіў у яе ніводнай запалачкі, яна не ўтаргавала ні гроша.
    253
    Галодная, азяблая, ішла яна ўсё далей, далей... Шкада бы-ло і паглядзець на небараку! Снег густа падаў на яе цу-доўныя бялявыя валасы, якія віліся, але яна і не думала пра гэтую прыгажосць. Ва ўсіх вокнах свяціліся агень-чыкі, вуліцы дыхалі смажанымі гусьмі; сёння ж быў пярэ-дадзень Новага года — вось пра гэта яна думала.
    Нарэшце яна ўселася ў куточку, за выступам аднаго до-ма, скурчылася і падціснула пад сябе ножкі, каб хоць трошкі сагрэцца. Але не, стала яшчэ халадней, а дамоў яна вярнуцца не смела: яна ж не прадала ніводнага карабка, не ўтаргавала ні гроша — бацька прыб’е яе! Ды і не цяплей у іх дома! Толькі што дах над галавою, а вецер, дык так і гу-ляе па ўсяму жытлу, нягледзячы на тое, што ўсе шчыліны і дзіркістаранна заткнуты саломаю і анучамі.
    Ручкі яе зусім пакалелі. Ах! Адна маленечкая запалка магла б сагрэць яе! Калі б толькі яна асмелілася ўзяць з карабка хаця б адну, чыркнуць ёю аб сцяну і пагрэць пальчыкі! Нарэшце дзяўчынка выцягнула запалку. Чырк! Як яна засіпела і загарэлася! Полымя было такое цёплае, яснае, і калі дзяўчынка прыкрыла яго ад ветру жменькай, ёй здалося, што перад ёю гарыць свечка.
    Дзіўная гэта была свечка: дзяўчынцы мроілася, быц-цам яна сядзіць перад вялікаю жалезнаю печкаю з бліскучымі меднымі ножкамі і дзверцамі. Як хораша па-лымнеў у ёй агонь, як цёпла стала малютцы! Яна выцяг-нула было і ножкі, але... агонь пагас. Печка знікла, у ру-ках дзяўчынкі застаўся толькі абгарэлы канец запалкі.
    Вось яна чыркнула другою; запалка загарэлася, по-лымя яе ўпала проста на сцяну, і сцяна стала раптам праз-рыстаю. Дзяўчынка пабачыла ўвесь пакой, накрыты бе-ласнежным абрусам і застаўлены дарагім фарфорам стол, а на ім смажаную гусь, напханую чарнаслівам і яблыкамі. Што за пах ішоў ад яе! Лепш жа за ўсё было тое, што гусь раптам саскочыла са стала і, як была, з відэльцам і нажом у спіне, так і пабегла, перавальваючыся, проста да дзяўчынкі. Тут запалка пагасла, і перад дзяўчынкай зноў стаяла адна халодная каменная сцяна.
    Яна запаліла яшчэ запалку і апынулася пад дзівоснаю елкаю, куды большаю і прыгажэйшаю, чым тая, якую дзяўчынка бачыла на Куццю, зазірнуўшы ў акно аднаго
    254
    багатага купца. Елка гарэла тысячамі агеньчыкаў, а з зе-ляніны голля выглядвалі стракатыя малюнкі, якімі ўпрыгожваюць вокны магазінаў. Малютка працягнула да елкі абедзве ручкі, але запалка пагасла, агеньчыкі сталі паднімацца ўсё вышэй і вышэй, і яна пабачыла, што гэта былі ясныя зорачкі; адна з іх раптам пакацілася па небе, пакідаючы за сабою доўгі вогненны след.
    — Вось нехта памірае! — сказала дзяўчынка.
    Нябожчыца бабуля, якая адна ў цэлым свеце любіла дзяўчынку, казала ёй: «Калі падае зорачка — нечая душа ідзе да Бога».
    Дзяўчынка чыркнула аб сцяну новаю запалкаю; яркае святло асвяціла прастору, і перад малюткаю стаяла ўся акружаная ззяннем, такая ясная, светлая, і ў той жа час такая ціхая і ласкавая яе бабуля.
    — Бабуля! — закрычала дзяўчынка.— Вазьмі мяне з сабою! Я ведаю, што ты знікнеш, як толькі пагасне запал-ка, знікнеш, як цёплая печка, дзівосная смажаная гусь і вялікая цудоўная елка!
    I яна паспешліва чыркнула ўсімі запалкамі, якія за-сталіся і былі ў яе ў руках,— гэтак ёй хацелася затрымаць бабулю.
    I запалкі ўспыхнулі такім яркім полымем, што стала святлей, чым днём. Ніколі яшчэ бабуля не была такою пры-гожаю, такою вялікаснаю! Яна ўзяла дзяўчынку на рукі, і яны паляцелі разам, у ззянні і ў бляску, высока-высока, ту-ды, дзе няма ні холаду, ні голаду, ні жаху — да Бога!
    У халодны ранішні час, у кутку за домам, па-ранейша-му сядзела дзяўчынка з ружовымі шчочкамі і ўсмешкай на вуснах, але мёртвая. Яна замерзла ў апошні вечар ста-рога года; навагодняе сонца асвяціла маленькі трупік. Дзяўчынка сядзела з запалкамі; адзін карабок амаль зусім згарэў.
    — Яна хацела пагрэцца, небарака! — казалі людзі.
    Але ніхто не ведаў, якую прыгажосць яна бачыла, у якім бляску ўзняслася разам з бабуляй да навагодніх ра-дасцей на неба!
    255
    СЯРЭБРАНАЯ МАНЕТКА
    Жыла-была манетка. Яна толькі што выйшла з ча-канкі, чысценькая, бліскучая, пакацілася і зазвінела:
    — Ура! Цяпер пайду гуляць па белым свеце! Ура!
    I пайшла.
    Дзіця трымала яе ў сваім цёпленькім кулачку, скнара сціскаў халоднымі, ліпкімі пальцамі, людзі старэйшыя па-доўгу круцілі ў руках, перш чым расстацца з ёю, а моладзь траціла яе, як толькі атрымлівала. Манетка была сярэб-раная з невялікай дамешкай медзі і вось ужо цэлы год гу-ляла па белым свеце, па той краіне, дзе яе адчаканілі. По-тым яна выправілася вандраваць за мяжу і ўрэшце заста-лася адзінай роднай манеткай у кашальку падарожніка. Але ён і не здагадваўся, што яна існуе, пакуль яна сама выпадкова не трапіла яму пад руку.
    — Ого! — усклікнуў ён.— У мяне яшчэ засталася ад-на родная манетка! Ну, няхай вандруе са мною і далей!
    I падарожнік зноў паклаў яе ў кашалёк, а манетка аж-но зазвінела і заскакала ад радасці. Цяпер яна ляжала ра-зам са сваімі замежнымі таварышкамі, якія ўвесь час мя-няліся: адны саступалі месца другім, а наша манетка ўсё заставалася ў кашальку, і гэта было пэўнай адзнакай яе адметнасці.
    Мінула шмат тыдняў. Манетка заехала далёка-далёка ад радзімы, але куды — не ведала. Яна толькі чула ад су-седак, што яны францужанкі або італьянкі, што яны цяпер у такім або такім вось горадзе. Але сама яна не магла ўявіць сабе гэтых гарадоў: вечна седзячы ў кашальку, не пабачыш свету. А з ёю так яно і было.
    Ды вось аднойчы манетка прыкмеціла, што кашалёк не зачынены, ёй захацелася хоць адным вокам зірнуць на свет, і яна праслізнула ў шчылінку. Ёй, канешне, не трэба было гэта рабіць, бо залішняя цікаўнасць ніколі не заста-ецца без пакарання! Яна выпала ў кішэню штаноў. Уве-чары кашалёк дасталі, а манетка засталася ляжаць, дзе ляжала. Штаны вынеслі ў калідор, каб пачысціць, і тут манетка вывалілася з кішэні на падлогу, і ніхто гэтага не заўважыў.
    Раніцай адзежу зноў прынеслі ў пакой. Падарожнік адзеўся і паехаў, а манетка засталася.
    256
    Неўзабаве яе знайшлі на падлозе і далучылі да трох іншых манетак, каб яны выконвалі свае абавязкі.
    «Вось і цудоўна! Зноў пайду гуляць па свеце, пабачу новых людзей, новыя звычаі!» — падумала манетка.
    — Што гэта за манета? — раптам пачула яна.— Гэта не наша манета! Ды янафальшывая! Яна нічога не вартая!
    Вось тут, уласна кажучы, і пачынаецца гісторыя ма-неткі, якую яна пасля сама расказвала.
    — «Фальшывая! Нікуды не вартая!» Пры гэтых сло-вах я ажноскаланулася,— расказвала манетка.— Я ж ве-дала, што я з чыстага серабра, вельмі звонкая і цудоўнай чаканкі. Мабыць, гэтыя людзі памыляюцца,— думала я.— He можа быць, каб яны так казалі пра мяне! Але ме-навіта пра мяне яны і гаварылі. Яны называлі мяне фаль-шываю. На іхнюю думку, я была нічога не вартая! «Трэба яе збыць каму-небудзь у прыцемку»,— сказаў чалавек, да якога я трапіла. I збыў-такі. Але пры дзённым святле мяне зноў пачалі лаяць і зневажаць: «Фальшывая!», «Нічога не вартая!», «Трэба яе хутчэй збыць з рук!» I я дрыжала ад сораму і страху кожны раз, калі мяне падсоўвалі каму-не-будзь замест мясцовай манеты.