Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Раніцай прынцэса піла чай і расказала каралю і кара-леве, што яна бачыла ўночы дзіўны сон: нібы яна ехала вярхом на сабаку і нейкі салдат пацалаваў яе.
— Цікава! — сказала каралева.
Пэўна, сон гэты быў ёй не даспадобы.
У наступную ноч да ложка прынцэсы прызначылі ба-булю-служанку. Ёй загадалі разведаць, ці той сон прын-цэсы быў сапраўды сном, ці што-кольвечы іншае.
А салдат'у, хоць памірай, зноў захацелася пабачыць прыгажуню прынцэсу.
I вось ўночы ў медны замак, як і ў папярэднюю ноч, з’явіўся сабака, схапіў прынцэсу і памчаўся з ёй з усіх ног. Тут бабуля надзела гумавыя боты і памчалася ўслед. Калі ж убачыла, што сабака схаваўся з прынцэсай у адным вялікім доме, яна падумала: «Цяпер мы знойдзем малай-ца!». I яна крэйдай намалявала на дзвярах дома вялікі крыж, а сама пайшла дамоў спаць.
Але дарэмна яна супакоілася: калі настаў час несці прынцэсу назад, сабака ўбачыў на дзвярах крыж і адразу ж здагадаўся, што ён азначае. Ён узяў кавалак крэйды і пазначыў крыжамі ўсе дзверы ў горадзе. Гэта было лоўка прыдумана: цяпер бабуля-служанка ніяк не зможа знайсці патрэбныя дзверы — бо ўсюды стаялі такія ж бе-лыя крыжы.
Раненька кароль з каралевай, бабуля-служанка і ўсе каралеўскія афіцэры пайшлі глядзець, куды ездзіць прынцэса на сабаку па начах.
10
— Вось куды! — сказаў кароль, калі ўбачыў першы крыж на дзвярах.
— He, вунь куды! — сказала каралева, калі ўбачыла крыж на суседніх дзвярах.
— I там, і тут — усюды крыжы! — сказалі афіцэры.
I на якія б дзверы яны ні глядзелі — усюды былі белыя крыжы. Так і не разабраліся яны ні ў чым.
Але каралева была жанчына разумная, майстрыха на ўсе рукі. Яна загадала слугам падаць ёй свае залатыя нажніцы і кавалак шоўку і пашыла прыгожы маленькі мя-шочак. У гэты мяшочак яна насыпала грэцкіх круп і не-прыкметна прывязала яго да спіны прынцэсы. Потым прабіла ў мяшочку дзірку, каб крупы пакрысе сыпаліся на дарогу, калі прынцэса паедзе да свайго салдата.
I вось уночы з’явіўся сабака, пасадзіў прынцэсу сабе на спіну і панёс да салдата. А салдат ужо так закахаўся ў прынцэсу, што ад усяе душы захацеў жаніцца з ёй. Ды і прынцам стаць было б няблага.
Сабака бег вельмі хутка, а крупы сыпаліся з мяшочка па ўсёй дарозе ад меднага замка да дома салдата. Але са-бака нічога не заўважыў.
Раніцай кароль і каралева выйшлі з палаца, пагляд-зелі на дарогу і адразу даведаліся, куды ездзіла прынцэса. Салдата схапілі і пасадзілі ў турму.
Доўга сядзеў салдат за кратамі. У турме было цёмна і сумна. I вось аднойчы вартавы сказаў салдату:
— Заўтра цябе павесяць!
Нявесела зрабілася салдату. Думаў ён, думаў, як ад смерці выратавацца, але нічога не мог прыдумаць. А сваё чароўнае крэсіва салдат забыў дома.
На другі дзень раніцай салдат падышоў да маленькага акенца і пачаў глядзець скрозь жалезныя краты на вуліцу. Народ натоўпам валіў за горад, каб паглядзець, як будуць вешаць салдата. Білі барабаны, праходзілі войскі. I вось міма самай турмы прабег нейкі хлапчынка-шавец у скураным фартушку і чаравіках на босых нагах. Ён імчаўся стрымгалоў, і раптам адзін чаравік зляцеў у яго з нагі і стукнуўся проста ў сцяну турмы, каля таго акенца ў кратах, ля якога стаяў салдат.
— Гэй, галубок, не спяшайся! — крыкнуў салдат.— Я
н
яшчэ тут, а без мяне там нічога не будзе. А вось калі ты збегаеш да мяне дадому і прынясеш мне крэсіва, я табе дам цэлых чатыры срэбраных манеткі. Ну, хутчэй! Бяры ногі ў рукі — і гайда!
Хлопчык быў не супроць атрымаць чатыры срэбраныя манеткі і стралой пусціўся за крэсівам, уміг прынёс яго, аддаў салдату і...
Вось паслухайце, што з гэтага атрымалася.
За горадам была пабудавана вялікая шыбеніца. Вакол яе стаялі войскі і натоўпы народу. Кароль і каралева ся-дзелі на велікапышным троне. Насупраць сядзелі суддзі і ўвесь дзяржаўны савет. I вось салдата вывелі на лесвіцу і кат ужо збіраўся накінуць яму вяроўку на шыю.
Але тут салдат папрасіў хвілінку пачакаць.
— Мне вельмі хацелася б,— сказаў ён,— скурыць ад-ну цыгарку — бо гэта будзе самая апошняя цыгарка ў маім жыцці.
А ў гэтай краіне быў такі звычай: апошняе жаданне асуджанага на смерць павінна быць выканана. Вядома, калі гэта было не зусім вялікае жаданне.
Вось чаму кароль ніяк не мог адмовіць салдату. 1 сал-дат узяў у рот цыгарку, дастаўсваё крэсіва іпачаўвыкра-саць агонь. Стукнуў ён па крэмені раз, стукнуў два, стукнуў тры — і вось перад ім з’явіліся тры сабакі. У аднаго вочы былі, як чайныя сподачкі, у другога — як млынавыя ко-лы,утрэцяга — яквежы.
— Памажыце мне збавіцца ад бяды! — сказаў ім сал-дат.
Тут усе тры сабакі кінуліся на суддзяў і на дзяржаўны савет: аднаго схопяць за ногі, другога за нос і пачынаюць падкідваць, ды так высока, што калі тыя падалі на зямлю, то ўсе разбіваліся ўшчэнт.
— Мяне не трэба! Я не жадаю! — закрычаў кароль, але самы вялікі сабака схапіў яго разам з каралевай і падкінуў іх пад неба. Тут войска напалохалася, а народ пачаў крычаць:
— Няхай жыве салдат! Будзь, салдат, нашым каралём і бяры сабе ў жонкі цудоўную прынцэсу!
Салдата пасадзілі ў каралеўскую карэту і павязлі ў па-лац. Тры сабакі танцавалі перад карэтай і крычалі «ўра».
12
Хлапчукі свісталі, а войскі бралі пад казырок. Прынцэса выйшла з меднага замка і зрабілася каралевай. Зразуме-ла, яна была вельмі задаволенай.
Вяселле працягвалася цэлы тыдзень. Тры сабакі так-сама сядзелі за сталом, елі, пілі і круцілі сваімі вялізнымі вачамі.
КАЎНЕРЫК
Жыў-быў элегантны кавалер; у яго толькі і было за ду-шой, што падстаўка, каб здымаць боты, грабянец ды яшчэ вельмі прыгожы, нават франтаваты каўнерык. Вось пра каўнерык і пойдзе размова.
Каўнерык пажыў ужо на свеце і пачаў думаць пра жаніцьбу. Выпала яму аднойчы трапіць у начоўкі разам з падвязкай для панчохі.
— Ах! — усклікнуў каўнерык.— Якія вы стройныя, якія пяшчотныя і мілыя! Дазвольце ўведаць вашае імя?
Але падвязка была вельмі сарамлівая, гэтае запытан-не здалося ёй нясціплым, і яна змаўчала.
— Вы, мабыць, завязка? — неадступаўся каўнерык.— Штосьці падобнае да тасьмы, што звужае сукенку на ста-не. Вось, вось, бачу: вы ўпрыгожанне і ў той жа час пры-носіце карысць, понадзь мая!
— Будзьце ласкавыя, не заводзьце са мной гутаркі! — загневалася падвязка.— Я, здаецца, не давала для гэтага падставы!
— Ваша краса — самая лепшая падстава! — сказаў каўнерык.
— Ах, прашу, не чапляйцеся! — павысіла голас пад-вязка.— Вы падобныя на мужчыну!
— Канечне, я ж элегантны кавалер! — з гонарам пра-мовіў каўнерык.— У мяне ёсць падстаўка для ботаў і гра-бянец!
Вось і зманіў! Каўнерык проста хваліўся: тыя рэчы былі не ягоныя, а яго гаспадара.
— Адчапіцеся, калі ласка,— не падпускала яго блізка да сябе падвязка.— Я не прывыкла, каб так са мной па-водзіліся.
13
— Незачэпа! — буркнуў каўнерык.
Тут яго ўзялі, памылі, накрухмалілі, павесілі на спінку крэсла, высушылі на сонцы, затым паклалі на прасаваль-ную дошку.
Заявілася гарачая прасавальная плітка.
— Пані! — прамовіў каўнерык ёй.— Панадная ўдо-вачка! Як горача! Я ўвесь палымнею! Са мной штосьці робіцца! Я сам не свой! Вы апякаеце мяне наскрозь! Ух!.. Прашу: вашу руку і сэрца!
— Ах ты рызман! — ганарыста сказала прасавальная плітка і цяжка праехалася па каўнерыку. Яна ўяўляла ся-бе паравозам, што цягне за сабою па рэйках вагоны.
Каўнерык крыху абшморгнуўся; і з’явіліся нажніцы, каб падраўняць яму краі.
— О! — усклікнуў каўнерык.— Вы, мусіць, зна-камітая танцоўшчыца, прыма-балерына! Вы гэтак хора-ша рухаецеся ножкамі! Ніколі не бачыў нічога такога! Ніхто з жанчын не можа параўнацца з вамі!
— Ведаем! — сказалі нажніцы.
— Вы вартыя быць графіняй,— прадаўжаў каўне-рык.— Але, на жаль, я маю толькі гаспадара-франта, пад-стаўку для ботаў і грабянец... Ах, каб было ў мяне графст-ва...
— Ды ён, здаецца, сватаецца?! — ускрыкнулі наж-ніцы і ў злосці гэтак спаласавалі каўнерык, што прый-шлося яго выкінуць.
«Пасватацца хіба толькі да расчоскі?»— падумаў каў-нерык і звярнуўся да яе:
— Проста дзіва, як захаваліся вашыя зубкі, фрэкен!.. Скажыце, вы калі-небудзь думалі пра замужжа?
— Чаму не думала! — адказала расчоска.— Я панен-ка зэдлічка, на якім твой гаспадар абувае боты.
— Паненка?! — усклікнуў каўнерык.
Цяпер яму не было да каго сватацца, і ён пачаў з пагар-дай думаць пра жаніцьбу.
Час ішоў, і каўнерык разам з іншым рыззём трапіў на папяровую фабрыку.
Там сабраўся вялікі рыззёвы гурт.
Тоненькія анучкі, як і трэба, трымаліся далей ад тоўстых. Тут у кожнай знайшлося пра тое-сёе расказаць,
14
а ў каўнерыка, канечне, больш, чым ва ўсіх,— ён быў хвалько з хвалькоў.
— У мяне была процьма нарачоных! — лапатаў ён.— Проста бегалі за мной! Ды і як не бегаць: накрухмалены, я выглядаў сапраўдным франтам! У мяне нават былі ўласная падстаўка для ботаў і грабянец, хоць я імі ніколі не карыстаўся... Паглядзелі б вы на мяне, калі я, бывала, ляжаў на баку!.. Ніколі не змагу забыць першую нарачо-ную — завязку! Яна была такая тонкая, пяшчотная, мяк-кая! 3-за мяне ў балею з вадой кінулася! Была яшчэ адна, удоўка,— загарэлася да мяне такім каханнем, што аж па-бялела!.. Але я яе пакінуў, і яна пачарнела з гора. Яшчэ была прыма-балерына,— гэта яна раніла мяне, бачыце? Свавольная, гарэзная была! Мая ўласная расчоска такса-ма кахала мяне да таго, што ажно змарнавала свае зубы. Адным словам, нямала было ў мяне розных прыгод... Але болей за ўсё мне шкада падвязку ці, лепш сказаць — завяз-ку, бо яна з-за мяне кінулася ў балею. На жаль, нямала на-грашыў я... Час, час мне пераўтварыцца ў белую паперу!
Жаданне яго збылося: усё рыззё пераўтварылася ў бе-лую паперу, а каўнерык — вось у гэты самы аркушык, на якім надрукавана яго гісторыя. Так ён быў пакараны за сваю лішнюю ману.
I нам варта паводзіцца асцярожней: хто ведае, можа, і таму-сяму з нас прыйдзецца некалі трапіць у ахапак лах-маноў і пераўтварыцца ў белую паперу, на якой надруку-юць нашу ўласную гісторыю, і тады пойдзеш разносіць па белым свеце ўсё патаемнае пра самога сябе!
САЛАВЕЙ
Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кітаі ўсе жыхары кітайцы і сам імператар кітаец.
Даўным-даўно гэта было, але таму і трэба расказаць гэту гісторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусім.
У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кітайскага імператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага і крохкага, што страшна было да яго дакрануцца.