• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    299
    грудку, каля царквы! Якія магутныя дубы растуць вакол яе! Адзін з іх напалову вылез з зямлі карэннямі!.. Вось мы каля кузніі Глядзі, як ярка палае агонь, як пераць па ка-вадле малатамі паўаголеныя людзі! Іскры сыплюцца даж-джом!.. Але далей, далей, у панскі маёнтак!
    I ўсё, што ні называла дзяўчынка, якая сядзела верхам на кійку за хлопчыкам, мільгала перад іхнімі вачыма. Хлопчык бачыў усё гэта, хоць яны толькі кружыліся па поплаве. Пасля яны накіраваліся ў бакавую алею і пачалі ладзіць там сабе маленькі садок. Дзяўчынка дастала са свайго вянка адну бузінавую кветачку і пасадзіла яе ў зямлю; яна пусціла карэньчыкі і сцяблінкі, і хутка вырас вялікі куст бузіны, такі ж самы, як і ў старых з Новай сла-бодкі, калі тыя былі яшчэ дзеці. Хлопчык і дзяўчынка ўзяліся за рукі і таксама пайшлі гуляць, але паімкнуліся не на Круглую вежу і не ў Фрэдэрыксбергскі сад; не, дзяўчынка моцна абняла хлопчыка, паднялася з ім у па-ветра, і яны паляцелі над Даніяй. Вясна змянялася летам, лета — восенню і восень — зімою; тысячы малюнкаў ад-люстроўваліся ў вачах і запаміналіся ў сэрцы хлопчыка, a дзяўчынка ўсё прамаўляла:
    — Гэтага не забудзеш ніколі!
    А бузіна пахла так соладка, так дзіўна! Хлопчык уды-хаў і водар ружаў, і пах свежых букаў, але бузіна была за ўсіх мілейшая,— яе кветачкі красаваліся ў дзяўчынкі на грудзях, а да іх ён так часта схіляўся галавою.
    — Як цудоўна тут вясной! — сказала дзяўчынка, і яны апынуліся ў свежым, зялёным букавым лесе; каля іхніх ног цвіла духмяная белая буквіца, з травы выглядвалі вабныя бледна-ружовыя анемоны.— О, каб вечна панава-ла вясна ў прыемна пахучых дацкіх лясах!
    — Як хораша тут летам! — сказала яна, і яны па-несліся ўзбоч старога панскага маёнтка са старажытнай рыцарскай крэпасцю-замкам; чырвоныя сцены і франто-ны адлюстроўваліся ў азерцах; па іх плавалі лебедзі, зазіраючы ў цёмныя, халаднаватыя алеі сада. Па збажыне ішлі хвалі, быццам у моры, у кожным рове стракацеліся чырвоненькія і жоўценькія палявыя кветачкі, па загаро-дах віліся хмель і бярозка. А ўвечар высока ўзышоў круг-лы ясны месяц, з лугоў паплыў саладжавы водар свежага сена! Гэта не забудзецца ніколі!
    300
    — Як цудоўна тут увосень!— зноў загаварыла дзяў-чынка, і скляпенне нябеснае зрабілася ўдвая вышэй і сіней. Лясы застракацелі чырвоным, жоўтым і яшчэ зялё-ным лісцем. Паляўнічыя сабакі вырваліся на волю! Цэлыя плоймы качак з крыкам паляцелі над курганамі, дзе ля-жаць старыя каменні, аброслыя ажынаю. На цёмна-сінім моры забялеліся ветразі, а старыя жанчыны, дзяўчаты і дзеці чысцілі хмель і кідалі яго ў вялікія чаны. Моладзь спявала даўнія песні, а старыя жанчыны апавядалі казкі пра троляў, дамавых, іншых міфічных істот. Лепш не мо-жа быць нідзе!
    — А як добра тут зімою! — гаварыла яна потым, і ўсе дрэвы пакрыліся інеем; галіны іхнія пераўтварыліся ў бе-лыя каралы. Снег зарыпеў пад нагамі, быццам на ўсіх былі новыя боты, а з неба пасыпаліся, адна за адною, зорачкі-знічкі. У дамах запаліліся свечкі на ёлках, што былі абве-шаныя падарункамі; усе людзі радаваліся і весяліліся. У вёсках, у сялянскіх хатках не змаўкалі скрыпкі, ляцелі ў паветра начыненыя яблыкамі булачкі. Нават самыя бед-ныя дзеці ўсклікалі: «Як добра і хораша зімою!»
    Так, цудоўна! Дзяўчынка паказвала ўсё гэта хлопчы-ку, і паўсюль пахла бузіна, паўсюль развейваўся чырвоны сцяг з белым крыжам, сцяг, пад якім плаваў стары матрос з Новай слабодкі. I вось хлопчык стаў юнаком, і яму так-сама прыйшлося накіравацца ў далёкае плаванне ў цёп-лыя краіны, дзе расце кава. На развітанне дзяўчынка дала яму кветачку са сваёй грудзіны, і ён схаваў яе ў псалтыр. Часта ўспамінаў ён на чужыне сваю радзіму і разгортваў кнігу — заўсёды на тым самым месцы, дзе ляжала кветач-ка, якую далі яму на памяцьі I чым болей юнак глядзеў на кветку, тым свяжэйшая тая рабілася і мацней пахнула, a юнаку здавалася, што да яго даносіцца водар дацкіх ля-соў. У пялёстку ж кветачкі яму ўяўляўся тварык блакітнавокай дзяўчынкі; ён быццам чуў яе шэпт: «Як хо-раша тут увесну, улетку, увосень і ўзімку!» I сотні малюн-каў праносіліся ў ягонай памяці.
    Гэтак прайшло нямала гадоў; ён састарэўся і сядзеў са сваёй бабулькай жонкаю пад расквітнелым бузінавым ку-стом. Яны трымаліся за рукі і гаварылі пра былыя дні і пра сваё залатое вяселле, гэтак жа, як іхнія прадзеды з Новай слабодкі. Блакітнавокая дзяўчынка з бузінавымі кветач-камі ў валасах і на грудзях сядзела на галінцы бузіны,
    301
    ківала ім галавою і гаварыла: «Сёння ваша залатое вясел-ле!» Пасля яна дастала са свайго вянка дзве кветачкі, па-цалавала іх, і яны заблішчэлі спачатку як сярэбраныя, a пасля як залатыя. Калі ж дзяўчынка паклала іх на галовы старых, кветкі пераўтварыліся ў кароны, і муж з жонкаю сядзелі пад квітнеючым, пахкім кустом, быццам кароль з каралеваю.
    I вось стары пераказаў жонцы гісторыю пра Бузінавую матульку, як сам чуў у маленстве, і абоім здавалася, што ў той гісторыі было так шмат падобнага на гісторыю іх асабістага жыцця. I якраз тое, што было ў ёй падобнае, найбольш усяго і падабалася ім.
    — Так-так! — сказала дзяўчынка, якая сядзела ў зе-ляніне.— Хто заве мяне Бузінавай матулькаю, хто Дрыя-дай, а сапраўднае маё імя Успамін. Я сяджу на дрэве, што ўсё расце і расце; я помню ўсё і ўмею расказваць пра ўсё! Пакажы, ці захавалася яшчэ ў цябе мая кветачка?
    I стары разгарнуў псалтыр: бузінавая кветачка ляжа-ла такая свежая, быццам яе толькі што паклалі туды! Ус-памін па-сяброўску хітаў галавою старым, а тыя сядзелі ў залатых каронах, асвечаныя пурпуровым вячэрнім со-нцам. Вочы іхнія заплюшчыліся, і... Ды тут і казка закан-чваецца!
    Хлопчык ляжаў на пасцелі і сам не ведаў, ці бачыў ён усё гэта ў сне, ці толькі чуў казку. Чайнік стаяў на стале, але з яго не расла бузіна, а дзядок збіраўся ўжо ады-ходзіць, а хутка і пайшоў.
    — Які цуд, якая вабнасць! — сказаў хлопчык.— Ма-ма, я пабыў у цёплых краях!
    — Веру, веру! — сказала маці.— Пасля такіх двух кубкаў моцнага бузінавага чаю можна пабываць у цёплых краях! — I яна добра загарнула яго ў коўдрачку, каб ён не прастудзіўся.— Ты, здаецца, паспаў, пакуль мы са ста-рым сядзелі ды спрачаліся пра тое, казка гэта ці быль!
    — А дзе ж Бузінавая матулька? — запытаў хлопчык.
    — У чайніку! — адказала маці.— I няхай сабе там за-стаецца!
    ЗМЕСТ
    Крэсіва. Пераклад Р. Яўсеева_________________________ 3
    Каўнерык. Лераклад Г. Далідовіча	13
    Салавей. Лераклад К. Жука	15
    Пастушка і камінар. Лераклад А. Вольскага _ _ _ _	26
    Прынцэса на гарошыне. Лераклад У. Ліпскага_________31 Голы кароль. Лераклад У. Ліпскага__________________32
    Галёшы шчасця. Лераклад В. Гардзея	36
    Кветкі маленькай Іды. Пераклад В. Лукшы	65
    Дзікія лебедзі. Лераклад Р. Яўсеева	72
    Ганс Даўбешка. Пераклад С. Міхальчука	86
    Садоўнік і гаспадары. Пераклад М. Валошкі__________90 Маленькі Клаўс і Вялікі Клаўс. Пераклад У. Карызны 97 Цыравальная іголка. Пераклад А. Вольскага__________107 Свінапас. Пераклад У. Мазго________________________111
    «Ёсць жа розніца!» Пераклад Г. Далідовіча	116
    Снежная каралева. Пераклад М. Лазнякова____________119 Елка. Пераклад Р. Баравіковай______________________145
    Куфар-самалёт. Пераклад У. Ліпскага	153
    Цень. Пераклад У. Карызны	\51
    Брыдкае качаня. Пераклад У. Мазго	169
    Свіння-скарбонка. Пераклад А. Вольскага	179
    Суп з каўбаснай палачкі. Пераклад Г. Лашкова_______182 Талісман. Пераклад М. Валошкі______________________197
    Русалачка. Лераклад М. Лазнякова	199
    Стойкі алавяны салдацік. Лераклад В. Лукшы____________________ 219 Жаба. Лераклад У. Ліпскага__________________________224
    Стары дом. Лераклад Г. Далідовіча	229
    Злы князь. Лераклад А. Вольскага	236
    Оле-Лукойе. Лераклад У. Карызны	239
    Лён. Лераклад В. Лукшы	249
    зоз
    Дзяўчынка з запалкамі. Пераклад Р. Баравіковай _ _ 253
    Сярэбраная манетка. Пераклад А. Вольскага _ _ _ _ 256
    Дзіцячае пустамоўе. Пераклад М. Валошкі_____________________260
    Дзюймовачка. Пераклад В. Лукшы _____________________________262
    Шчаслівая сямейка. Пераклад Г. Пашкова______________________272
    Рамонак. Пераклад У. Ліпскага_______________________________276
    Лёс лопуху. Пераклад В. Гардзея_____________________________278
    Анёл. Пераклад У. Карызны___________________________________282
    Буслы. Пераклад А. Вольскага________________________________284
    Шчырая праўда. Пераклад Г. Далідовіча_______________________ 289
    Што муж ні зробіць, усё добра.
    Пераклад С. Міхальчука________________________________________291
    Бузінавая матулька. Пераклад Г. Далідовіча____________________295
    Літаратурна-мастацкае выданне
    АНДЭРСЕН Ханс Крысціян
    СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА
    Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
    Рэдактар A. М. Каляда
    Мастак С. В Чарановіч
    Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка
    Тэхнічны рэдактар Г.Ф. Дуброўская
    Падпісана да друку 16. 06. 97. Фармат 60x90 '/|6 Папера афсетная.
    Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 19,0 + 0,5 укл. Ум. фарб.-адб. 40,5.
    Ул.-выд. арк. 16,51+0,53 укл. Тыраж 4000 экз. Зак. 2355.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў друкарні выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, пр Ф. Скарыны,79.
    ^ібліятэіф замежнай дзіцячай літаратуры