Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
БУСЛЫ
На даху самага крайняга дамка ў адным маленькім мя-стэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамі, якія высоўвалі з гнязда свае ма-ленькія чорныя дзюбы,— яны ў іх яшчэ не паспелі пачыр-ванець. Непадалёку ад буслянкі, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку і падціснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу ён падціскаў, каб не стаяць на варце без справы. Можна было падумаць, што ён выра-заны з дрэва, такі ён быў нерухомы.
«Вось важна дык важна! — думаў ён.— Ля буслянкі маёй жонкі стаіць вартавы! Хто ж ведае, што я ейны муж? Могуць падумаць, што я выпраўлены сюды ў каравул. Вось жа важна!» I ён па-ранейшаму стаяў на адной назе.
На вуліцы гуляла дзятва; убачыўшы бусла, самы га-рэзлівы з хлапчукоў зацягнуў, як умеў ды памятаў, стара-даўнюю песеньку пра буслоў; за ім падхапілі ўсе астатнія:
Бусел, бусел белы, Што стаіш дзень цэлы
284
На назе адной? Дом пільнуеш свой? Можа, хочаш гэтак Зберагчы ты дзетак? Смешна з клопатаў тваіх, Мы ўсё роўна зловім іх! Аднаго мы — на шнурок, А другога — у ставок, Трэцяга — заколем, Меншага — зняволім Ды ў вогнішча кінем, Там ён і загіне!
— Паслухай, што пяюць хлапчукі! — сказалі птуша-няты.— Яны кажуць, што нас павесяць ды ўтопяць!
— He трэба звяртаць на іх увагі! — сказала ім маці.— Толькі не слухайце, нічога і не здарыцца!
Але хлапчукі не сунімаліся, спявалі ды пацвельваліся з буслоў; толькі адзін з хлопчыкаў, якога звалі Петар, не схацеў далучыцца да таварышаў, гаворачы, што грэшна цвеліцца з жывёлы. А маці суцяшала птушанят.
— He звяртайце ўвагі! — казала яна.— Глядзіце, як спакойна стаіць ваш бацька, і гэта на адной толькі назе!
— А нам страшна! — сказалі птушаняты і глыбока-глыбока схавалі галоўкі ў буслянку.
На другі дзень хлапчукі зноў высыпалі на вуліцу, уба-чылі буслоў ды зноў заспявалі:
Аднаго мы — на шнурок, А другога — у ставок...
— Дык нас павесяць ды ўтопяць? — зноў спыталіся птушаняты.
— Ды не ўжо, не! — адказала маці.— А вось неўзаба-ве мы распачнем навучанне! Вам трэба навучыцца ля-таць! Калі ж навучыцеся, мы выправімся з вамі на лу-гавіну ў госці да жабак. Яны будуць прысядаць перад намі ў вадзе ды пяяць: «ква-ква-ква!» А мы з’ямо іх — вось будзе весела!
— А потым? — спыталіся птушаняты.
— А потым усе мы, буслы, збярэмся на асеннія ма-неўры. Вось тады ўжо трэба ўмець лятаць як мае быць! Гэ-та вельмі важна! Таго, хто будзе лятаць дрэнна, генерал праткне сваёй вострай дзюбай! Дык вось, старайцеся з усяе сілы, калі навучанне пачнецца!
285
— Дык нас усё-ткі заколюць, як сказалі хлапчукі! Паслухай, яны зноў спяваюць!
— Слухайце мяне, а не іх! — сказала маці.— Пасля манеўраў мы паляцім адсюль далёка-далёка, за высокія горы, за цёмныя лясы, у цёплыя краі, у Егіпет! Там ёсць трохкутныя каменныя дамы; верхавінамі яны ўпіраюцца ў самыя аблокі, а завуць іх пірамідамі. Яны пабудаваныя даўным-даўно, так даўно, што ніводзін бусел нават і ўявіць сабе не можа! Там ёсць таксама рака, якая разліваецца, і тады ўвесь бераг пакрываецца глеем! Ходзіш сабе па глеі ды частуешся жабкамі!
— О! — сказалі птушаняты.
— Так! Вось асалода! Там цалюсенькі дзень толькі і робіш што ясі. А вось у той час, як нам там будзе гэтак хораша, тут на дрэвах не застанецца аніводнага лісточка, надыдзе такая халадэча, што воблакі застынуць кавал-камі ды будуць ападаць на зямлю белымі крошкамі!
Яна хацела распавесці ім пра снег, ды не ўмела растлу-мачыць як след.
— А гэтыя нядобрыя хлапчукі таксама застынуць ка-валкамі? — спыталіся птушаняты.
— He, кавалкамі яны не застынуць, але памерзнуць ім давядзецца. Будуць сядзець ды сумаваць у цёмным пакоі і носу не адважацца высунуць на вуліцу! А вы ж будзеце лятаць у чужых краях, дзе квітнеюць краскі ды ярка свеціць цёплае сонейка.
Прамінула няшмат часу, птушаняты падраслі, маглі ўжо ўставаць у буслянцы і аглядацца навокал. Татуля-бу-сел штодня прыносіў ім ладных жабак, маленькіх вужа-каў ды ўсялякія іншыя ласункі, якія толькі мог здабыць. A як пацяшаў ён птушанят рознымі забаўнымі штукамі! Да-ставаў галавою свой хвост, ляскаў дзюбай, быццам у яго ў горле сядзела трашчотка, ды распавядаў ім розныя балот-ныя гісторыі.
— Ну, час цяперака ўжо і за навучанне брацца! — ска-зала ім аднаго цудоўнага дня матуля, і ўсім чатыром пту-шанятам давялося вылезці з буслянкі на дах. Бацюхны мае, як яны хісталіся, балансавалі крыламі і ўсё-ткі ледзь-ве-ледзь не зваліліся! — Глядзіце на мяне! — сказала маці.— Голаў вось так, ногі так! Раз-два! Раз-два! Вось што дапаможа вам прабіць сабе дарогу ў жыцці! — I яна зрабіла некалькі ўзмахаў крыламі. Птушаняты 286
няўклюдна падскочылі і — бэнц! — усе так і распла-сталіся! Яны былі яшчэ цяжкія на пад’ём.
— Я не хачу вучыцца! — сказала адно птушаня ды ўскараскалася назад у буслянку.— Я зусім не хачу ля-цець у вырай!
— Дык ты хочаш замерзнуць тут узімку? Хочаш, каб хлапчукі прыйшлі ды павесілі, утапілі альбо спалілі цябе? Пачакай, я зараз паклічу іх!
— Ах, не, не! — сказала птушаня і зноў выскачыла на дах.
На трэці дзень яны ўжо неяк ляталі і ўявілі сабе, што могуць таксама трымацца ў паветры на распасцёртых крылах. «Няма чаго ўвесь час махаць імі,— казалі яны.— Можна і адпачыць». Так і зрабілі, але... адразу ж пляс-нуліся на дах. Давялося зноў працаваць крыламі.
У гэты час на вуліцы сабраліся хлапчукі ды заспявалі:
Бусел, бусел белы!
— А што, паляцім ды выдзяўбем ім вочы? — спыталіся птушаняты.
— He, не трэба! — сказала маці.— Слухайце лепш мяне, гэта шмат важней! Раз-два-тры! Цяперака паляцім направа; раз-два-тры! Цяперака налева, вакол коміна! Выдатна! Апошні ўзмах крыламі атрымаўся такі цудоўны, што я дазволю вам заўтра падацца са мной на балота. Там пакажаце сябе! Я хачу, каб вы былі самыя міленькія з усіх. Трымайце галовы вышэй, так шмат прыгажэй ды больш унушальна!
— Але няўжо мы так і не адпомсцім гэтым нядобрым хлапчукам? — спыталіся птушаняты.
— Няхай яны крычаць сабе што хочуць! Вы ж па-леціцё да аблокаў, убачыце краіну пірамідаў, а яны бу-дуць мерзнуць тут узімку, не ўбачаць аніводнага зялёнага лісточка, аніводнага салодкага яблычка!
— А мы ўсё-ткі адпомсцім! — шапнулі птушаняты ад-но аднаму і працягвалі вучыцца.
Найбольш задзірысты з усіх хлапчукоў быў самы ма-ленькі, той, што першы завёў песеньку пра буслоў. Яму было не болей шасці гадкоў, хаця птушаняты і думалі, што яму гадоў са сто,— ён жа быў вышэйшы за іх бацьку з маці, а што ведалі птушаняты пра гады дзяцей і дарослых людзей! I вось уся помста птушанят павінна была абру-
287
шыцца на гэтага хлапчука, які быў завадатарам ды самым неўгамонным з насмешнікаў. Птушаняты былі на яго страшэнна ўзлаваныя і чым больш яны выросталі, тым менш хацелі цярпець ад яго крыўды. Нарэшце матцы да-вялося паабяцаць ім як-небудзь адпомсціць хлапчуку, але не раней, як перад самым адлётам іх у вырай.
— Паглядзім спачатку, як вы будзеце паводзіць сябе на вялікіх манеўрах! Калі справа пойдзе дрэнна і генерал праколе вам грудзі сваёю дзюбай, праўда ж будзе на баку хлапчукоў. Вось пабачым!
— Пабачыш! — сказалі птушаняты і старанна ўзяліся за практыкаванні. 3 кожным днём справа ішла ўсё лепей, і нарэшце яны пачалі лятаць так лёгка ды прыгожа, што проста любата!
Надышла восень; буслы пачалі рыхтавацца да адлёту на зіму ў вырай. Вось дык манеўры пайшлі! Буслы ляталі ўзад і ўперад над лясамі ды азёрамі: ім трэба было выпра-баваць сябе — іх жа чакала велізарнае падарожжа! Нашы птушаняты вызначыліся іатрымалі на іспытах не па нулю з хвастом, а па дванаццаці з жабкай ды з вужакай! Лепш за гэткую адзнаку для іх і быць не магло: жабак ды вужа-каў можна ж было з’есці, што яны і зрабілі.
— Цяперака будзем помсціць! — сказалі яны.
— Добра! — сказала маці.— Вось што я надумала — гэта будзе лепш за ўсё. Я ведаю, дзе той ставок, у якім ся-дзяць маленькія дзеці да таго часу, пакуль бусел не возьме ды не аднясе іх да таты з мамай. Цудоўныя малюпасенькія дзеткі спяць і бачаць дзівосныя сны, якіх ніколі ўжо не бу-дуць бачыць потым. Усім бацькам хочацца мець такое не-маўлятка, а ўсім дзецям — малюпасенькага браціка ці ся-стрычку. Паляцім да стаўка, возьмем адтуль немаўлятак ды аднясем да тых дзяцей, якія не цвяліліся з буслоў; ня-добрыя ж насмешнікі не атрымаюць анічога!
— А тому злоснаму, што першы пачаў цвяліцца з нас, яму што будзе? — спыталіся маладыя буслы.
— У стаўку ляжыць адно мёртвае дзіцятка, яно заспа-лася да смерці; вось яго мы аднясем злоснаму хлапчуку. Няхай паплача, убачыўшы, што мы прынеслі яму мёртва-га браціка. А вось тому добраму хлопчыку,— спадзяюся, вы не забыліся пра яго,— які сказаў, што грэх цвяліцца з жывёлы, мы прынясем зараз і браціка і сястрычку. Яго за-
288
вуць Петар, будзем жа і мы ў ягоны гонар звацца Пета-рамі!
Як сказана, так і было зроблена, і вось усіх буслоў за-вуць з таго часу Петарамі.
ШЧЫРАЯ ПРАЎДА
— Жахлівае здарэнне! — сказала курыца, якая жыла зусім у іншым краі горада, а не там, дзе здарыўся выпа-дак.— Жахлівае здарэнне ў куратніку! Я проста баюся цяпер начаваць адна! Добра, што нас шмат на седале!
I яна ўзялася расказваць, ды так, што ва ўсіх курэй пер’е паднялося дыбам, а ў пеўня скурчыўся грэбень.
Сонца садзілася, і ўсе куры былі ўжо на седале. Адна з іх, белая каратканожка, курыца ва ўсіх адносінах пры-стойная і паважаная, якая спраўна несла яек столькі, колькі трэба, сеўшы зручней, пачала перад сном чысціцца і распрамляць дзюбаю пер’е. I вось адна маленькая пя-рынка вылецела і ўпала на дол.
— Бач, як паляцела! — сказала курыца.— Але нічога, чым лепш я прыбіраюся, тым болей прыгажэю!
Гэта яна сказала проста так, жартам,— курыца ўвогуле была вясёлая па характары, але гэта ніяк не замінала ёй быць, як мы ўжо казалі, вельмі і вельмі пава-жанай курыцаю. Неўзабаве яна заснула.
У куратніку было цёмна. Куры ўсе сядзелі поплеч, і тая, што была збоку з гэтай прыстойнай курыцаю, не спа-ла яшчэ: яна не тое каб наўмысна падслухоўвала сусед-чыныя шэпты, але ўсё ж крыху чула іх,— бо так і трэба, калі хочаш мірна жыць з суседзямі. I вось яна не выцерпе-ла і прашаптала другой сваёй суседцы:
— Чула? Я не хачу называць імён, але тут ёсць куры-ца, якая можа вырваць на сабе ўсё пер’е, каб толькі быць прыгажэйшай. Каб была я пеўнем, дык пагарджала б ёю!