Снежная каралева
Ханс Крьісціян Андэрсэн
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1998
Аб тым, што паспела ўбачыць наверсе, яна мала расказ-вала, бо адзін міг пабыла там. Адно толькі ўведала, што ка-лодзеж — гэта яшчэ не ўвесь свет.
Безумоўна, пра іншы свет, апроч калодзежны, магла б расказаць прабабка-жаба, але яна любіла маўчаць. Толькі аднойчы разгаварылася і выдала тайну:
— У кагосьці з нас, а можа, і ў мяне самой, схаваны ў галаве каштоўны камень.
Зялёныя жабы слухалі яе з недаверам, пасля састроілі грымасы і нырнулі на дно. А маладыя жабы ганарліва вы-цягвалі заднія лапкі. Кожная з іх уяўляла: каштоўны ка-мень менавіта ў яе. Яны нават пабойваліся хітаць галавой. Урэшце асмеліліся і распыталі старую жабу пра каш-тоўны камень. Вось што яна паведала:
— Камень той такі прыгожы і такі каштоўны, што я нават апісаць яго не магу. А носяць яго, каб самому было
224
прыемна, каб іншыя зайздросцілі. Больш нічога не рас-пытвайце...
— Ну, у мяне-то каштоўнага каменя няма,— сказала самая маленькая і вельмі брыдкая жаба.— Дый навошта мне тая прыгажосць? А калі табе зайздросцяць, што тут прыемнага? Я мару зусім пра іншае. Мне б хаця разок падняцца паверх калодзежа. Відаць, там прыгажосць не-апісальная!
— Сядзі дзе сядзіш! — умяшалася старая жаба.— Тут ты ўсіх ведаеш і цябе ўсе ведаюць. Беражыся толькі вядра, каб яно цябе не раздушыла. А калі трапіш у яго, то хутчэй выскаквай. Ды так удала, як я некалі — і скура і косці цэ-лыя.
— Квак! — сказала маленькая жаба, а гэта ўсё роўна, што «Ах!» па-нашаму.
Ёй вельмі хацелася пабыць знадворку калодзежа. Уба-чыць сапраўдную зеляніну, траву. I калі наступнай раніцай поўнае вядро вады на імгненне затрымалася каля каменя, дзе яна сядзела, сэрца маленькай жабы ўздрыгнула, яна кінулася ў вядро і прытаілася на дне.
Як толькі чалавек выцягнуў вядро наверх, з яго тут жа выплюхнуў ваду, сказаў пры гэтым:
— Вось не пашанцавала! Такую брыдоту выцягнуў!..
I ён штурхнуў нагой жабу, ледзь не скалечыў яе.
Жаба зашылася ў высокую крапіву. Тут яна адчувала сябе так, як мы, людзі, у вялікім лесе, дзе сонца ледзь прабіваецца праз лістоту і галіны.
Маленькая жаба прасядзела ў крапіве цэлую гадзіну, супакоілася, агледзелася і сказала сама сабе:
— Цікава, а што за крапівой? Калі ўжо вылезла з ка-лодзежа, то трэба ўсё агледзець наўкол.
I яна заспяшалася, зачыкільгала і апынулася на даро-зе. Сонца свяціла ёй у вочы, пылам прыпудрывала яе, a яна ўсё шлёпала цераз дарогу.
«Во дзе сапраўды суша! Якая прыгажосць наўкол! У мяне нават усярэдзіне казыча»,— думала калодзежная жаба.
Неўзабаве яна дапаўзла да канавы. Тут раслі неза-будкі і вятроўнік. Вакол канавы сцяной стаялі бузіна і глог. Бел ы ўюнок віўся, што ліяна. А колькі тут стракаце-
225
ла кветак! Над імі лётаў матылёк. Жаба вырашыла, што гэта таксама кветка. Толькі адарвалася ад сцябла і хоча палятаць па свеце. Хто-хто, а яна добра разумела гэта.
— От калі б я магла так хутка рухацца,— уздыхнула жаба.— Квак! Ах! Якая прыгажосць!
Жаба пражыла ў канаве восем дзён і восем начэй. Яды хапала ўволю. А на дзевяты дзень рашыла: «Уперад! Жыццё цудоўнае! Як добра вылезці з калодзежа, пася-дзець у крапіве, прапаўзці па пыльнай дарозе і адпачыць у сырой канаве. Але ўперад! Трэба шукаць сяброў!..»
I жаба зноў кінулася падарожнічаць.
Яна пераадолела поле. Даскакала да вялікай сажалкі, зарослай чаротам. У зарасніку яе сустрэлі мясцовыя жа-бы, спыталі:
— Вам тут не вельмі сыра?.. Мы вам рады. Будзьце як дома...
Вечарам госцю запрасілі на дамашні канцэрт. Вячэрай не частавалі, затое напіткі былі бясплатныя — цэлая са-жалка, пі на здароўе!
Той жа ноччу маленькая жаба пайшла падарожнічаць далей. Ёй падабаліся зоркі, малады месяц, высокае неба, a ўдзень — сонца на ім. Але для сябе яна ўвесь час паўтарала:
— Я нібыта ўсё яшчэ ў калодзежы. Толькі ён значна большы за той, у якім я жыла. А мне трэба ўзняцца ўверх, да самага сонца!
Аднойчы маладой жабе падалося, што месяц ці сонца — гэта проста вялікія вёдры. Нехта некалі апусціць іх да яе, і яна падымецца высока-высока ў неба. Ах, якое там свят-ло, які бляск! Нават самы каштоўны камень не ззяе так зырка, як сонца. Уперад, да шчасця!
I калодзежная жаба скокнула так далёка, як не ўсялякая жаба здолее, і апынулася на прасёлачнай даро-зе. Вакол жылі людзі. Усюды былі сады і агароды. Жаба прыпынілася адпачыць пад капустай. Агледзелася наўкол і зрабіла новае адкрыццё:
— Ах, які вялікі свет і як цікава ў ім! Колькі ўсялякіх дзіўных стварэнняў у свеце! He трэба толькі седма ся-дзець на адным месцы.
I яна скокнула ў агарод, зноў квакнула:
226
— Ах, якая тут зеляніна! Які цуд!
— Яшчэ б! — адгукнуўся вусень, які сядзеў на капус-ным лісце.— Мой ліст самы вялікі! Ён закрывае паўсвету. Але мне добра на ім!
— Ко-ко-ко! — пачула жаба.
Да капусты набліжаліся куры. Адна, якая ішла ўперадзе, адразу прыкмеціла вусеня на капусным лісце і нацэлілася клюнуць яго. Але вусень зваліўся на зямлю і давай выгінацца, курчыцца.
Курыца зірнула на зялёнага чарвяка адным вокам, пасля другім. Яна не разумела: да чаго гэтыя крыўлянні. «Гэта ён не ад добрай волі»,— падумала курыца і падрых-тавалася клюнуць яго яшчэ раз. Але жаба, якая ўсё гэта бачыла, раптам праявіла смеласць і скокнула прама на крыўдзіцельку.
— Ах вось як, ды ў вусеня тут заступніца! Зірніце, якая пачвара,— пачала кудахтаць курыца і адвярнулася.— Вельмі мне патрэбен гэты зялёны аб’едак. Ад яго толькі ў горле пяршыць...
Усе куры пачулі сваю сяброўку і пайшлі з агарода. A вусень раптам сказаў:
— Вось як я выкруціўся! Я такі! Але самае цяжкае на-перадзе: як узлезці на капусны ліст? Дзе ён?
Маленькая жаба падскочыла ад радасці. Яе нязграб-насць дапамагла вусеню, адпудзіла ворагаў. Яна хацела і цяпер дапамагчы яму. Але той ганарліва заявіў:
— Што вы, я сам вывернуўся ад курыцы. А на вас жу-дасна, нават непрыемна пазіраць. Пакіньце мой дом. О, я чую пах капусты! Толькі трэба залезці як мага вышэй.
«Так, так, вышэй,— падумала жаба.— Бач, і вусеню хочацца наверх, як і мне. Проста ён цяпер не ў настроі. Перапалохала курыца. Усім нам хочацца вышыні!»
Жаба задрала галаву ўгору і ўбачыла на даху сялян-скай хаты вялізнае буслінае гняздо. Бусел і бусліха без стомы пра нешта клекаталі.
— Як яны высока жывуць! — здзівілася жаба.— От бы залезці да іх!
А ў той хаце жылі два студэнты. Адзін быў паэт, пісаў вершы. Другі — біёлаг, вывучаў прыроду. Абодва яны былі вясёлыя і добрыя.
227
— Глядзі, выдатны экземпляр жабы,— сказаў біё-лаг.— Можна было б яе злавіць і заспіртаваць для навукі.
— У цябе ўжо ёсць дзве,— запярэчыў паэт.— Пакінь яе, хай цешыцца жыццём.
— О, якая яна гарэза, проста цуд! — не супакойваўся ву-чоны.
— От калі б я быў перакананы, што ў галаве гэтай жа-бы ёсць каштоўны камень,— сказаў паэт,— тады і я па-гадзіўся б разрэзаць яе для навукі.
— Каштоўны камень у жабы! — засмяяўся сябар.
— А што? Мне падабаецца народнае павер’е, нібыта ў галаве жабы, брыдкай жывёліны, часта схаваны каш-тоўны камень. Гэта можна аднесці і да людзей. Прыгадай Эзопа! Брыдкі карлік, а які разумны! 3 ім раіліся вялікія вучоныя...
Жаба не ўсё разумела, пра што гаварылі маладыя людзі. Яе зацікавіла размова ў бусліным гняздзе. Бацька-бусел даводзіў сваім дзецям:
— Чалавек — самае фанабэрыстая жывёліна. Любіць пагаварыць, пахваліцца багаццем сваёй мовы. А варта яму пераехаць у іншае месца, ён ужо не разумее суседа. От наш клёкат зразумелы ўсюды: у Даніі, у Егіпце... Эх, людзі! Яны нават лятаць не ўмеюць.
«Якая цудоўная прамова! — падумала маленькая жа-ба.— Відаць, той бусел вельмі знакаміты. I так высока сядзіць!»
Раптам бусел развёў крылы і ўзляцеў з гнязда. Жаба зноў пазайздросціла яму: «Як ён плавае ў паветры!»
Яна чула, як бусліха ў гэты час расказвала дзецям пра далёкую і цёплую краіну Егіпет, пра цудоўную раку Ніл. I ёй вельмі захацелася самой пабываць там.
— Хай бы буслы ўзялі мяне з сабой! — сказала жа-ба.— Гэта куды прыемней, чым насіць у галаве каштоўны камень!..
А каштоўны камень якраз і быў схаваны ў яе . Толькі не ведала пра гэта жаба-падарожніца. Ёй хацелася адна-го: скакаць ўперад і падняцца высока!
Нечакана падышоў да жабы сам бусел. Ён ляцеў, уба-чыў яе ў траве, апусціўся і схапіў небараку. Ды не вельмі далікатна. Дзюба яго сціснулася, у жабіных вушах
228
засвістаў вецер. Гэта было не вельмі прыемна, але ж яна была ўверсе. Яе неслі ў Егіпет! Вочы ў жабы зазіхацелі, з іх пырснулі іскры, яна крыкнула на ўсё наваколле:
— Квак-ах!
Гэта былі апошнія словы маленькай жабы.
А дзе ж яна дзелася сама? Сакрэт просты, калі вы веда-еце, чым любяць ласавацца буслы.
Толькі не хочацца верыць, што бусел разам з жабай пракаўтнуў і каштоўны камень. Ён, відаць, вылецеў з яе вачэй разам з зыркімі іскрамі. Яго падхапілі сонечныя промні. I занеслі на само сонца. А мо схавалі яшчэ дзе-не-будзь? Давайма, сябры, шукаць каштоўны камень. He стамляйцеся радавацца жыццю, кожны дзень рабіце для сябе ўсё новыя і новыя адкрыцці.
А цяпер падумайце: што ў гэтай казцы выдумка, a што — праўда?
СТАРЫ ДОМ
На адной вуліцы стаяў зусім стары дом, пабудаваны яшчэ каля трохсот гадоў таму — гэтае можна было лёгка ўбачыць, бо на яго карнізе, у віньетцы-завітушцы з цюль-панаў і хмелю, быў выразаны год ягонай пабудовы, а пад ім — даўнімі літарамі і з захаваннем даўняга правапісу ажно цэлы верш. 3 ліштваў і шалёвак пазіралі смешныя твары-мордачкі, што выяўлялі розныя ўхмылкі. Верхні паверх дома быў значна шырэйшы за ніжні; пад самым дахам быў вадасцёчны латок, што заканчваўся дракона-ваю галавой. Дажджавая вада павінна была вылівацца ў дракона з зяпы, але сачылася з жывата — латок быў дзіравы.
Усе іншыя дамы на вуліцы былі новенькія, чысценькія, з вялікімі вокнамі і гонкімі, роўнымі сценамі; як адчувала-ся, яны, гэтыя свежыя пабудовы, не хацелі знацца са ста-рым домам і нават думалі: «Ці доўга ён будзе тырчаць тут на ганьбу ўсёй вуліцы? 3-за гэтага выступу нам не відаць, што робіцца вакол! А лесвіца, а лесвіца! Шырокая, нібы ў палацы, і высокая, быццам вядзе на званіцу! Жалезныя парэнчы нагадваюць уваход у магільны склеп, а на дзвя-рах блішчаць вялікія медныя клямкі! Проста непрыстой-на!»
229
Насупраць старога дома, на іншым баку вуліцы, стаялі гэткія ж новенькія, чысценькія домікі і думалі тое ж, што іхнія калегі; але ў адным з іх сядзеў каля акна малы ружо-вашчокі хлапчук з яснымі, зіхотнымі вачыма; яму стары дом і пры сонечным, і пры месяцавым святле йадабаўся куды болей за іншыя дамы. Пазіраючы на сцяну старога дома з патрэсканаю, а сям-там і з абляцелай атынкоўкаю, ён у думках маляваў сабе самыя дзіўныя карціны мінулага, уяўляў усю вуліцу забудаваную такімі ж да-мамі, з шырокімі лесвіцамі, выступамі і востраверхімі да-хамі, бачыў перад сабою салдатаў з сякерамі і дзідамі на доўгім дрэўку, а вадасцёчныя латкі — драконамі і зме-ямі... Канечне ж, нельга было не паўзірацца на стары дом! Жыў у ім адзін дзядок, які насіў кароткія штаны да кале-няў, жупан з вялікімі металічнымі гузікамі і парык, пра які адразу ж можна было сказаць: вось гэта сапраўдны ва-лоснік! Раніцамі да старога прыходзіў стары пакаёвы, які прыбіраў усё ў доме і спаўняў усе гаспадаровы наказы; ас-татні час стары заставаўся дома адзін-адзінюткі. Калі-нікалі ён падыходзіў да акна кінуць позірк на вуліцу і на суседнія дамы; хлапчук, які сядзеў каля акна, хітаў старо-му галавой і меў у адказ такі ж сяброўскі ківок. Так яны пазнаёміліся і пасябравалі, хоць ні разу не загаварылі адзін з адным,— гэта ні кроплі ім не замінала!