• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Ну, скажыце мне, ці не павінен я вам? — зноў спы-таў цень.— Мне не хацелася б быць каму-небудзь абавя-заным.
    — Што за размовы! — сказаў вучоны.— Які там доўг! Ты зусім свабодны! Я вельмі рад твайму шчасцю! Ну, ся-
    161
    дай, стары дружа, і раскажы мне, як усё гэта адбылося і што ты ўбачыў у тым доме насупраць?
    — Зараз раскажу! — сказаў цень і ўсеўся.— Але пры ўмове, што дасце мне слова не гаварыць нікому тут, у го-радзе,— дзе б вы мяне ні сустрэлі,— што я быў некалі ва-шым ценем! Збіраюся жаніцца! Я ў стане ўтрымліваць і не адну сям’ю!
    — He хвалюйся,— сказаў вучоны.— Ніхто не даведа-ецца, хто ты, уласна, такі! Вось мая рука! Даю табе слова! А слова ж чалавек...
    — Слова — цень! — дагаварыў цень — бо іначай ён не мог выказацца.
    Увогуле ж вучонаму заставалася толькі здзіўляцца, як шмат было ў ім чалавечага, пачынаючы з самой вопраткі: чорны гарнітур з тонкага сукна, на нагах лакіраваныя бо-ты, а ў руках цыліндр, які мог складвацца, так што ад яго заставаліся толькі донца ды поле; пра бірулькі, залаты ланцужок і брыльянтавыя пярсцёнкі мы ўжо гаварылі. Так, цень быў апрануты выдатна, і вось гэта, уласна, на-давала яму выгляд чалавека.
    — Цяпер я раскажу! — сказаў цень і прыціснуў нагамі ў лакіраваных ботах рукаў новага ценю вучонага, які, як сабачка, ляжаў каля яго ног. Нашто ён гэта зрабіў, з фана-бэрыі ці, можа, у надзеі прыклеіць яго да сваіх ног — не-вядома. Цень жа, што ляжаў на падлозе, нават не варух-нуўся, увесь ператварыўся ў слых: яму вельмі хацелася ведаць, як гэта можна дабіцца свабоды і стаць сабе само-му панам.
    — Ведаеце, хто жыў у тым доме? — спытаў былы цень.— Нешта найцудоўнейшае ў свеце — сама Паэзія! Я прабыў там тры тыдні, а гэта тое ж самае, што пражыць на свеце тры тысячы гадоў і прачытаць усё, што прыдума-на і напісана паэтамі,— запэўніваю вас! Я бачыў усё і ве-даю ўсё — і гэта шчырая праўда!
    — Паэзія! — ускрыкнуў вучоны.— Так, так! Яна час-та жыве пустэльнікам у вялікіх гарадах! Паэзія! Я бачыў яе толькі мелькам, ды і то сонны. Яна стаяла на балконе і свяцілася, як паўночнае ззянне! Расказвай жа, расказвай! Ты быў на балконе, зайшоў у дзверы і ..?
    — I трапіў у прыхожую! — падхапіў цень.— Вы ж
    162
    заўсёды сядзелі і глядзелі на прыхожую. Яна не была ас-ветлена, і ў ёй панаваў нейкі паўзмрок, але праз адчыне-ныя дзверы бачылася анфілада асветленых пакояў. Мяне б гэта святло знішчыла ўшчэнт, калі б я ў той жа міг не выйшаў да дзяўчыны, але я быў разважлівы і дачакаўся зручнага моманту. Так варта рабіць заўсёды!
    — I што ж ты там убачыў? — спытаў вучоны.
    — Усё, і я раскажу вам пра ўсё, але... Ці бачыце, я не з гордасці, а... з прычыны той свабоды і ведаў, якія я маю, не кажучы ўжо пра маё становішча ў свеце... Я вельмі б жа-даў, каб вы звярталіся да мяне на вы.
    — Ах, прашу прабачыць мне! — сказаў вучоны.— Гэ-та я па старой прывычцы!.. Я з вамі згодзен! I я не забуду гэтага. Але раскажыце, што вы там бачылі?
    — Усё! — адказаў цень.— Я бачыў усё і ведаю ўсё!
    — Што ж нагадвалі гэтыя ўнутраныя пакоі? — спытаў вучоны.— Ці свежы зялёны лес? Або святы храм? Або ва-чам вашым адкрылася зорнае неба, якое відаць толькі з горных вяршынь?
    — Усё там было! — сказаў цень.— Я, аднак, не за-ходзіў у тыя пакоі, я заставаўся у прыхожай, у паўцемры, але там адчуваў сябе выдатна, я бачыў усё, і я ведаю ўсё! Я ж правёў гэтулькі часу ў прыхожай пры двары Паэзіі.
    — Ну што ж вы бачылі там? Велічныя шэсці стара-жытных багоў? Барацьбу герояў шэрай даўніны? Гульні мілых дзяцей, лепятанне аб дзіўных марах?..
    — Гавару ж вам, я быў там, значыць, бачыў усё, што толькі можна было бачыць! Калі б вы з’явіліся там, вы не сталі б чалавекам, а я ім стаў! Я спазнаў там сваю ўласную натуру, сваю прыродную роднасць з паэзіяй. Так, у тыя ча-сы, калі я быў з вамі, я яшчэ і не думаў пра нешта падобнае. Але прыпомніце толькі, як я заўсёды дзіўна вырастаў на ўсходзе і захадзе сонца! Пры святле ж месяца я быў прык-метны не больш, чым вы! Але тады яшчэ я не разумеў сваёй натуры, мяне азарыла толькі ў прыхожай! Там я стаў чала-векам, зусім сталым. Але вас ужо не былоў гарачай краіне; паміж тым, я, у якасці чалавека, саромеўся ўжо з’яўляцца ў сваім ранейшым выглядзе: мне патрэбны былі боты, пры-стойны касцюм, адным словам, я меў патрэбу ва ўсім гэтым знешнім чалавечым глянцы, пры якім прызнаюць вас за
    163
    чалавека. I вось я знайшоўсабе сховішча... Так, вам я прыз-наюся ў гэтым, вы ж не надрукуеце гэта: я знайшоў сабе сховішча пад спадніцай гандляркі ласункамі! Жанчына і не здагадвалася, што яна хавала! Выходзіў я толькі веча-рам, бегаў па вуліцах пры святле месяца, выцягваўся на ўвесь рост па сцяне — гэта так прыемна казыча спіну! Узбіраўся пасценах наверх, злазіўуніз, заглядваўу вокны верхніх паверхаў, заглядваўіўзалы, і на гарышчы, загляд-ваў і туды, куды ніхто не мог заглядваць, бачыў тое, чаго ніхто не павінен быў бачыць! I я даведаўся, які, па сутнасці, ганебны свет! Далібог, я не хацеў бы нават быць чалаве-кам, калі б толькі не лічылася гэта нечым асаблівым! Я заўважыўсамае неверагоднае ў жанчын, у мужчын, у баць-коў, навату мілых, цудоўных дзетак. Я бачыўтое,— дадаў цень,— чаго ніхто не павінен быў — але вельмі хацеў! — бачыць — тайныянедахопы іграхілюдскія. Калібядрука-ваўся ў газетах, мяне б чыталі! Але я пісаў толькі зацікаўленым асобам і наводзіў на ўсіх і ўсюды, дзе б я ні з'яўляўся, толькі жах! Усе так баяліся мяне і так любілі! Прафесары прызнавалі мянесваім калегам, краўцыапра-налі мяне — касцюмаў у мяне цяпер удосталь,— манет-чыкі чаканілі для мяне манеты, а жанчыны захапляліся маёй прыгажосцю! I вось я стаў тым, кім ёсць. А цяпер я развітаюся з вамі: вось мая картка. Жыву я насонечным ба-ку, і ў дажджл івае надвор’е заўсёды дома!
    3 гэтымі словамі цень пайшоў.
    — Як жа гэта ўсё дзіўна! — сказаў вучоны.
    Ішлі дні і гады; раптам цень зноў з’явіўся да вучонага. — Ну, як справы? — спытаў ён.
    — На жаль! — адказваў вучоны.— Я пішу пра ісціну, дабро і прыгажосць, а нікому да гэтага няма справы. Я проста ў роспачы: мяне гэта так засмучае.
    — А вось мяне — не! — сказаў цень.— Таму я ўсё таўсцею, а гэта самае галоўнае! Так, не ўмееце вы жыць на свеце. Яшчэ захварэеце, не дай Бог. Вам трэба папада-рожнічаць трохі. Я якраз і збіраюся летам — хочаце пае-хаць са мной? Мне патрэбны людзі ў дарозе, дык ці не па-едзеце вы... у якасці майго ценю? Сапраўды, ваша кам-панія была б для мяне вельмі прыемнай; усе выдаткі я бяру на сябе!
    164
    — He, гэта ўжо занадта! — раззлаваўся вучоны.
    — Ды гэта як глянуць на справу! — сказаў цень.— Паездка прынесла б вам вялікую карысць! А варта толькі вам згадзіцца, быць маім ценем,— і вы паедзеце за мой кошт!
    — Гэта ўжо абы-што! — аж крыкнуў вучоны.
    — Такі свет,— сказаў цень.— Такім ён і застанецца!
    I цень пайшоў.
    Вучоны адчуваў сябе блага, а гора і клопаты па-раней-шаму хадзілі за ім: ён пісаў пра ісціну, дабрыню і прыга-жосць, а людзі разумелі ўсё гэта не больш, чым каровы траву. Нарэшце ён зусім захварэў.
    — Вас не пазнаць, вы зрабіліся проста ценем! — гава-рылі вучонаму людзі, і па яго спіне прабягалі дрыжыкі ад думкі, якая заўсёды прыходзіла яму ў галаву пры гэтых словах.
    — Вам трэба ехаць куды-небудзь на воды! — сказаў цень, які зноў павярнуўся да яго.— Нічога іншага для вас не застаецца! Я згодны ўзяць вас з сабою дзеля нашага знаёмства. Я бяру на сябе ўсе выдаткі па падарожжу, а вы апішаце нашу паездку і будзеце прыемна забаўляць мяне ў дарозе. Я збіраюся на воды; мая барада не расце так, як трэба, а гэта ж нейкая хвароба,— барада павінна быць! Ну, будзьце разважлівым, прымайце маю прапанову: мы ж паедзем як таварышы.
    I яны паехалі. Цень зрабіўся панам, а пан ценем. Яны былі неразлучныя: і ехалі, і гутарылі, і хадзілі заўсёды ра-зам — то плячо ў плячо, то цень наперадзе вучонага, то ззаду, у залежнасці ад таго, дзе знаходзіцца сонца. Але цень умеў выдатна трымацца панам, а вучоны, па сардэч-най дабрыні, нават і не заўважаў гэтага. Ён быў увогуле такі слаўны, шчыры чалавек, і неяк узяў ды сказаў ценю:
    — Мы ж цяпер таварышы, ды і выраслі разам — бу-дзем жа на ты, гэта будзе па-сяброўску!
    — У вашых словах сапраўды шмат шчырай добра-зычлівасці! — сказаў цень.— I я таксама хачу быць з вамі шчырым. Вы, як чалавек вучоны, ведаеце, напэўна, якімі дзівацтвамі вызначаецца чалавечая натура! Некаторым, напрыклад, непрыемна дакранацца да шэрай паперы, іншыя ўздрыгваюць усім целам, калі пры іх правесці
    165
    цвіком па шкле. Вось такое ж пачуццё авалодвае і мною, калі вы кажаце мне «ты». Я адчуваю сябе зусім прыгнеча-ным, як бы зведзеным да ранейшага майго стану. Вы ба-чыце, што гэта проста хваравітае пачуццё, а не гордасць з майго боку. Я не магу дазволіць вам гаварыць мне «ты», але сам ахвотна буду казаць вам «ты»; такім чынам ваша жаданне будзе выканана хоць напалову.
    I вось цень пачаў гаварыць свайму ранейшаму пану «ты».
    «Гэта, аднак, абы-што,— падумаў вучоны.— Я паві-нен звярнуцца да яго на вы, а ён мне тыцкае».
    Але рабіць было нечага.
    Нарэшце яны прыбылі на воды. На водах праходзіў вялікі з’езд чужаземцаў. У ліку гасцей была і адна прыга-жуня прынцэса, якая пакутвала ад надзвычай пра-ніклівага позірку, а гэта ж не жарт,— любога напалохае.
    Яна адразу заўважыла, што чужаземец, які толькі што прыбыў, зусім не падобны на ўсіх іншых людзей.
    — Хоць і гавораць, што ён прыехаў сюды дзеля таго, каб адпусціць сабе бараду, але мяне ж не абманеш: я бачу, што ён проста не можа адкідваць цень!
    Цікаўнасць яе была падбухторана, і яна, не доўга ду-маючы, падышла да незнаёмца, што прагульваўся, і пача-ла з ім размаўляць. Паколькі яна была прынцэсай, то без усіх цырымоній, сказала яму:
    — Ваша хвароба, думаю, у тым, што вы не можаце адкідваць ад сябе цень.
    — А ваша каралеўская вялікасць, спадзяюся, хутка ўжо паправіцца! — сказаў цень.— Я ведаю, што вы па-кутвалі хваробай вачэй. Цяпер, як бачу, паправіліся! У мяне якраз незвычайны цень. Ці не заўважылі вы асобу, якая пастаянна ходзіць за мной? Ва ўсіх людзей — звы-чайныя цені, але я ўвогуле вораг усяму звычайнаму, і як іншыя апранаюць слуг сваіх у ліўрэі з больш тонкага сук-на, чым носяць самі, так я апрануў свой цень як чалавека і нават прыставіў да яго цень. Усё гэта каштуе мне вельмі дорага, але я ў такіх выпадках грошай не шкадую. «Вось як! — падумала прынцэса.— Дык я і на самой справе па-правілася? Так, гэтыя воды — лепшыя ў свеце. Трэба прызнацца, што воды маюць у наш час сапраўды дзіўную