• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Ты такая мудрая жанчына...— сказаў алень.— Ці не прыгатуеш для дзяўчынкі такое пітво, якое б дало ёй моц дванаццаці асілкаў? Тады б яна адолела Снежную ка-ралеву!
    — Моц дванаццаці асілкаў! — сказала фінка.— Ды ці многа ў тым карысці!
    3 гэтымі словамі яна ўзяла з паліцы вялікі скураны скрутак і разгарнула яго: ён быў увесь спісаны нейкімі дзіўнымі пісьмёнамі.
    Фінка пачала чытаць яго і чытала датуль, пакуль пот градам не пакаціўся з яе ілба.
    Алень зноў пачаў прасіць дапамагчы Гердзе, а сама Герда глядзела на фінку такімі ўмольнымі вачыма, што тая зноў замігала, адвяла аленя ўбок і, мяняючы яму на галаве лёд, шапнула:
    — Кай сапраўды ў Снежнай каралевы, але ён цалкам задаволены і думае, што лепей яму нідзе і быць не можа. Прычынай жа ўсяму асколкі люстэрка, якія сядзяць у яго-ным сэрцы і ў воку. Іх трэба дастаць, іначай Снежная ка-ралева захавае над ім сваю ўладу.
    — А ці не можаш ты даць Гердзе што-небудзь такое, што зробіць яе дужэйшай за ўсіх?
    — Дужэйшай, чым яна ёсць, я не магу яе зрабіць. He бачыш хіба, якая вялікая ў яе сіла? He бачыш, што ёй слу-жаць і людзі і звяры? Яна ж босая абышла паўсвету! He ў нас займаць ёй сілу, яе сіла ў яе сэрцы, у тым, што яна бязвіннае мілае дзіця. Калі яна сама не зможа прабрацца ў палац Снежнай каралевы і дастаць з сэрца Кая асколак, то мы і тым больш ёй не дапаможам! Праз дзве мілі адсюль пачынаецца сад Снежнай каралевы. Аднясі туды дзяў-
    140
    чынку, пакінь каля вялікага куста, абсыпанага чырво-нымі ягадамі, і, не марудзячы, вяртайся назад.
    3 гэтымі словамі фінка пасадзіла Герду на спіну аленя, і той кінуўся бегчы з усіх ног.
    — Ай, я без цёплых ботаў! Ай, я без рукавіц! — закры-чала Герда, апынуўшыся на марозе.
    Ды алень не мог спыніцца, пакуль не дабег да куста з чырвонымі ягадамі. Тут ён апусціў дзяўчынку, пацалаваў яе ў вусны, і па ягоных шчоках пакаціліся буйныя бліску-чыя слёзы. Затым ён стралой паляцеў назад.
    Няшчасная дзяўчынка засталася адна на траскучым марозе, без чаравікаў, без рукавіц.
    Яна пабегла наперад на ўсю моц. Насустрач ёй ляцеў цэлы полк снежных камякоў, але яны не падалі з неба — неба было зусім яснае, і ў ім палымнела паўночнае ззян-не,— не, яны беглі па зямлі проста на Герду і станавіліся ўсё буйнейшымі і буйнейшымі.
    Герда прыгадала вялікія прыгожыя камякі пад па-велічальным шклом, але гэтыя былі значна большыя, страшнейшыя, і ўсе жывыя.
    Гэта былі перадавыя дазорныя войскі Снежнай кара-левы.
    Адны нагадвалі сабой вялікіх пачварных вожыкаў, другія — стогаловых змеяў, трэція — тоўстых медзведзя-нят з узлахмачанай поўсцю. Але ўсе яны аднолькава зіхацелі белізной, усе былі жывымі снежнымі камякамі.
    Аднак Герда смела ішла ўсё наперад і наперад і нарэш-це дабралася да палаца Снежнай каралевы.
    Паглядзім жа, што адбывалася ў гэты час з Каем. Ён і не думаў пра Герду, а ўжо менш за ўсё пра тое, што яна вельмі блізка ад яго.
    Гісторыя сёмая
    Што здарылася ў палацы Снежнай каралевы і што адбылося потым
    Сценамі палаца былі завірухі, вокнамі і дзвярыма — вятры. Больш за сто залаў цягнулася тут адна за адной так, як намятала іх завіруха. Усе яны асвятляліся паўночным ззяннем, і самая вялікая распасціралася на
    141
    мноства міль. Як холадна, як пустэльна было ў гэтых бе-лых, ярка ззяючых пакоях! Весялосць ніколі не заглядва-ла сюды. Ніколі не праводзіліся тут мядзведжыя балі з танцамі пад музыку буры, на якіх маглі б вызначыцца зграбнасцю і ўменнем хадзіць на задніх лапах белыя мя-дзведзі; ніколі не гулялі ў карты са спрэчкамі і бойкай, не збіраліся паразмаўляць за кубкам кавы беленькія кумкі-лісічкі.
    Холадна, пустэльна, грандыёзна! Паўночнае ззянне ўспыхвала і гарэла так размерана, што можна было дак-ладна разлічыць, у якую хвіліну святло ўзмацніцца, у якую пацямнее. Пасярод самай вялікай пустэльнай снеж-най залы знаходзілася замёрзлае возера. Лёд патрэскаўся на ім на тысячы кавалкаў, такіх аднолькавых і пра-вільных, што гэта здавалася, якімсьці фокусам. Пасярод возера сядзела Снежная каралева, калі бывала дома, сцвярджаючы, што сядзіць на люстэрку розуму, на яе думку, гэта было адзінае і лепшае люстэрка ў свеце.
    Кай зусім ссінеў, амаль счарнеў ад холаду, але не заўважаў гэтага — пацалункі Снежнай каралевы зрабілі яго неадчувальным да холаду, ды і самосэрца ягобыло ўсё роўна як кавалак лёду. Кай поркаўся каля плоскіх вост-раканцовых ільдзін, укладваючы іх на разнастайныя ла-ды. Ёсць такая гульня — складванне фігур з драўляных дошчачак,— якая называецца кітайскай галаваломкай. Вось Кай таксама складваў розныя забаўныя фігуры, толькі з ільдзін і гэта называлася ледзяной гульнёй розу-му. У ягоных вачах гэтыя фігуры былі цудам мастацтва, a складванне іх — заняткам першараднай важнасці. Гэта здарылася таму, што ў ягоным воку сядзеў асколак ча-роўнага люстэрка.
    Складваў ён і такія фігуры, з якіх атрымліваліся цэлыя словы, але ніяк не мог скласці таго, што яму асабліва ха-целася,— слова «вечнасць». Снежная каралева сказала яму: «Калі ты складзеш гэта слова, ты будзеш сам сабе пан, і я падару табе ўвесь свет і новыя канькі». Але ён ніяк не мог яго скласці.
    — Цяпер я палячу ў цёплыя краіны,— сказала Снеж-ная каралева,— зазірну ў чорныя катлы.
    14?.
    Так яна называла кратэры агнядышных гор — Этны і Везувія.
    — Пабялю іх трошкі. Гэта карысна для лімонаў і вінаграду.
    Яна паляцела, а Кай застаўся адзін у неабсяжнай пус-тэльнай зале, глядзеў на ільдзіны і ўсё думаў, думаў, аж у галаве ягонай трашчала. Ён сядзеў на месцы, такі бледны, нерухомы, быццам нежывы. Можна было падумаць, што ён зусім змерз.
    Якраз у гэты час у вялізныя вароты, якімі былі па-рывістыя вятры, уваходзіла Герда. I перад ёю вятры сціхлі, нібы паснулі. Яна ўвайшла ў велізарную пустэль-ную ледзяную залу і ўбачыла Кая. Адразу пазнаўшы яго, дзяўчынка кінулася яму на шыю, моцна абняла і ўсклікнула:
    — Кай, мілы мой Кай! Нарэшце ж я знайшла цябе!
    Але ён сядзеў усё такі ж нерухомы і халодны. I тады Герда заплакала; гарачыя слёзы яе пацяклі яму на грудзі, праніклі ў сэрца, растапілі ледзяную кару, расплавілі ас-колак. Кай зірнуў на Герду і раптам заліўся слязамі і пла-каў так моцна, што асколак выцек з вока разам са слязамі. Тады ён пазнаў Герду і ўзрадаваўся:
    — Герда! Мілая Герда!.. Дзе ж гэта ты была так доўга? Дзе ж быў я сам? — I ён агледзеўся вакол.— Як тут хо-ладна і пустэльна!
    I ён моцна абняў Герду. А яна смяялася і плакала ад радасці. I гэта было так цудоўна, што нават ільдзіны пусціліся ў скокі, а калі стаміліся, то ўлегліся і склалі тое самае слова, якое задала скласці Каю Снежная каралева. Склаўшы яго, ён мог стаць сам сабе панам ды яшчэ атры-маць ад яе ў падарунак увесь свет і новыя канькі.
    Герда пацалавала Кая ў абедзве шчокі, і яны зноў за-пунсавелі, як ружы; пацалавала яго ў вочы, і яны заблішчалі; пацалавала яго рукі і ногі, і ён зноў стаў ба-дзёрым і здаровым.
    Снежная каралева магла вярнуцца невядома калі — яго адпускная ляжала тут, напісаная бліскучымі ледзя-нымі літарамі.
    Кай з Гердай поплеч выйшлі з ледзянога палаца. Яны ішлі і размаўлялі пра бабулю, пра ружы, якія квітнелі ў іх
    143
    'садку, і перад імі сціхалі парывістыя вятры, праглядвала сонца. А калі дайшлі да куста з чырвонымі ягадамі, там ужо чакаў іх паўночны алень.
    Кай і Герда накіраваліся спачатку да фінкі, адагрэліся ў яе і даведаліся пра дарогу дамоў, а потым — да лап-ландкі. Тая пашыла ім новае адзенне, адрамантавала свае сані і паехала іх праводзіць.
    Алень таксама праводзіў юных падарожнікаў аж да са-май граніцы Лапландыі, дзе ўжо прабівалася першая тра-ва. Тут Кай і Герда развіталіся з ім і лапландкай.
    Вось перад імі і лес. Заспявалі першыя птушкі, дрэвы пакрыліся зялёнымі пупышкамі. 3 лесу насустрач пада-рожнікам выехала вярхом на прыгожым кані маладая дзяўчына ў ярка-чырвонай шапачцы, з пісталетамі за по-ясам.
    Герда адразу пазнала і каня — ён быў калісьці запрэ-жаны ў залатую карэту — і дзяўчыну. Гэта была малень-кая разбойніца.
    Яна таксама пазнала Герду. Колькі было радасці!
    — Бач ты, валацуга! — сказала яна Каю.— Хацела б я ведаць, ці варты ты таго, каб па цябе бегалі на край свету.
    Але Герда пагладзіла яго па шчацэ і запытала пра прынца і прынцэсу.
    — Яны паехалі ў чужую краіну,— адказала маладая разбойніца.
    — А крумкач? — пацікавілася Герда.
    — Лясны крумкач памёр; ручная варона засталася ўдавой, ходзіць з чорнай шарсцінкай на ножцы і скардзіцца на лёс. Ды ўсё гэта дробязі, а вось ты лепш рас-кажы, што з табой было і як ты адшукала яго.
    Герда і Кай расказалі ёй пра ўсё.
    — Ну, вось і казцы канец! — сказала маладая раз-бойніца, паціснула ім рукі і паабяцала наведаць іх, калі заедзе ў горад.
    Затым яна накіравалася сваёй дарогай, а Кай і Герда — сваёй.
    Яны ішлі, і на іх шляху расцвіталі вясновыя кветкі, зе-лянела трава. Нарэшце пачуўся перазвон, і яны пазналі званіцы свайго роднага горада. Яны падняліся па знаёмай лесвіцы і ўвайшлі ў пакой, дзе ўсё было па-старому:
    144
    гадзіннік вызвоньваў «цік-так», стрэлкі рухаліся па цы-ферблаце. Але, праходзячы ў нізенькія дзверы, яны заўважыді, што стаді зусім дарослымі. Квітнеючыя ружа-выя кусты пазіралі з даху ў адчыненае акенца; тут жа ста-ялі іх дзіцячыя крэсліцы. Кай з Гердай селі кожны на сваё, узяліся за рукі, і халоднае, пустэльнае хараство пакояў Снежнай каралевы забылася, як цяжкі сон.
    Так сядзелі яны побач, абое ўжо дарослыя, але дзеці сэрцам і душою, а на дварэ было лета, цёплае цудоўнае лета.
    ЕЛКА
    У лесе стаяла цудоўная елачка. Месца ў яе было до-брае, паветра і святла ўдосталь; наўкол раслі сяброўкі больш старэйшыя — і елкі, і сосны. Елачцы страшэнна хацелася як найхутчэй вырасці; яна не думала ні пра цёп-лае сонейка, ні пра свежае паветра, не было ёй справы і да балбатлівых сял,янскіх дзяцей, што хадзілі ў лес па суніцы і маліну; і, назбіраўшы поўныя кубачкі, альбо нанізаўшы ягады, быццам пацеркі, на тонкія пруткі, прысаджваліся пад елачку адпачыць і заўсёды казалі:
    — Восьслаўная елачка! Прыгожанькая, маленькая!
    Такіх размоў дрэўца і слухаць не хацела.
    Мінуў год — і ў елачкі прыбавілася адно каленца, мінуў яшчэ год — прыбавілася яшчэ адно: так па коль-касці каленцаў і можна было даведацца колькі гадоў ел-цы.
    — Ах, калі б я была гэткай жа вялікай, як іншыя дрэ-вы! — уздыхала елачка.— Тады б і я шырока развінула сваё голле, высока падняла галаву, і мне відаць было б да-лёка-далёка наўкол! Птушкі звілі б у маім голлі гнёзды, a калі дзьмуў бы вецер, я гэтаксама важна ківала б галавою, як іншыя!