• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    118
    рыстасцю, усёй своеасаблівай пабудовай гэтай цудоўнай кветкі, уся вабнасць якой — да першага подыху ветру.
    — Зірніце ж, што за цуд!.. — сказала графіня.— Я на-малюю яго разам з яблыневай галінкаю. Усе любуюцца ёю, але па волі божай і гэтая бедная кветачка надзеленая не меншай красою. Якія не розныя яны, усё ж кветкі — дзеці аднаго свету прыгожага!
    СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА
    Гісторыя першая, у якой расказваецца пра люстэрка і яго асколкі
    Ну, пачнем! Прачытаўшы нашу гісторыю да канца, вы будзеце ведаць болей, чым зараз. Дык вось, жыў-быў троль, вельмі злосны, сапраўдны д’ябал. Аднойчы быў ён у асабліва добрым настроі: змайстраваў такое люстэрка, у якім усё добрае і прыгожае памяншалася далей няма ку-ды, а ўсё дрэннае і агіднае так і выпірала, рабілася яшчэ больш брыдкім. Найпрыгажэйшыя ландшафты выглядалі ў ім вараным шпінатам, а лепшыя з людзей — пачварамі, ці, здавалася, быццам стаяць яны дагары нагамі, а жыватоўу іх зусім няма! Твары перакрыўляліся так, што і не пазнаць, a калі ў каго была вяснушка, то ўжо яна распаўзалася і на нос і на вусны. А калі ў чалавека з’яўлялася добрая думка, яна адбівалася ў люстэрку такой грымасай, што троль аж за-ходзіўся ад смеху, радуючыся сваёй хітрай выдумцы.
    Тролевы вучні — а ў яго была свая школа — расказ-валі ўсім, што адбыўся цуд: цяпер толькі, казалі яны, мож-^ на ўбачыць увесь свет і людзей сапраўднымі. Яны бегалі ўсюды з люстэркам, і неўзабаве не засталося ніводнай краіны, ніводнага чалавека, якія не адлюстраваліся б у ім у перакрыўленым выглядзе.
    Напаследак захацелася ім дабрацца і да неба. Чым вы-шэй яны падымаліся, тым больш крыўлялася люстэрка, што аж з цяжкасцю яны ўтрымлівалі яго ў руках. Але вось яны ўзляцелі зусім высока, і тут раптам люстэрка да таго пакарабацілася ад грымас, што вырвалася ў іх з рук, паля-цела на зямлю і разбілася на мільёны, більёны асколкаў, і
    1 19
    таму здарылася яшчэ болей бед. Некаторыя асколкі, з пясчынку велічынёй, разлятаючыся па белым свеце, траплялі людзям у вочы, ды так там і заставаліся. А чала-век з такім асколкам у воку пачынаў бачыць усё наадва-рот ці заўважаць у кожнай рэчы толькі дрэннае — кожны ж асколак захоўваў уласцівасці ўсяго люстэрка. Некато-рым людзям асколкі траплялі проста ў сэрца, і гэта было страшней за ўсё: сэрца рабілася як кавалак лёду. Былі ся-род асколкаў і вялікія — іх уставілі ў аконныя рамы, і ўжо праз гэтыя вокны не варта было глядзець на сваіх добрых сяброў. Нарэшце, былі і такія асколкі, якія пайшлі на аку-ляры, і дрэнна было, калі такія акуляры надзявалі для Taro, каб лепш бачыць і правільна меркаваць аб рэчах.
    Злосны троль надрываўся ад смеху — так весяліла яго гэта задума. А па свеце лятала яшчэ шмат асколкаў. Пас-лухаем жа пра іх!
    Гісторыя другая
    Хлопчык і дзяўчынка
    У вялікім горадзе, дзе столькі дамоў і людзей, што не ўсім хапае месца хоць бы на маленькі садок, а таму боль-шасці жыхароў даводзіцца задавольвацца пакаёвымі кветкамі ў вазонах, жыло двое бедных дзяцей, і садок у іх быў крыху большы за вазон. Яны не былі братам і сяст-рой, але любілі адно аднаго, як брат і сястра.
    Бацькі іх жылі ў каморках пад дахам у двух суседніх дамах. Дахі дамоў сыходзіліся, і між імі цягнуўся вадасцё-кавы жолаб. Тут якраз і глядзелі адно на адно паддашка-выя вокны ад кожнага дома. Варта было толькі пера-ступіць цераз жолаб, і можна было трапіць з аднаго акна ў другое.
    У бацькоў было па вялікай драўлянай скрыні, у іх рас-ла зеляніна для прыпраў і невялікія ружавыя кусты — па адным у кожнай скрыні. Кусты пышна разрасліся. Баць-кам прыйшло ў галаву паставіць гэтыя скрыні ўпоперак жолаба, таму ад аднаго акна да другога цягнуліся нібы дзве кветкавыя градкі. Зялёнымі гірляндамі спускаўся са скрынь гарох, ружавыя кусты заглядвалі ў вокны і спля-таліся галінамі. Бацькі дазвалялі хлопчыку і дзяўчынцы
    120
    хадзіць адно да аднаго ў госці па даху і сядзець на лавач-цы пад ружамі. Як хораша было ім тут гуляць!
    А зімой гэта радасць заканчвалася. Вокны часта зусім замярзалі, але дзеці награвалі на печы медныя манеты, прыкладвалі іх да замерзлых шыбін, і адразу ж адтаваў прыгожы кружочак, і ў яго пазірала вясёлае, ласкавае вочка — гэта глядзелі, кожны са свайго акна, хлопчык і дзяўчынка, Кай і Герда. Улетку яны адным скачком маглі апынуцца ў гасцях адно ў аднаго, а зімой патрэбна было спачатку спусціцца на многа прыступак уніз, а потым падняцца на гэтулькі ж уверх. На двары пырхаў сняжок.
    — Гэта раяцца белыя пчолкі! — казала старая бабуля.
    — А ў іх таксама ёсць каралева? — пытаўся хлопчык. Ён ведаў, што ў сапраўдных пчол ёсць такая.
    — Ёсць! — адказвала бабуля. Сняжынкі абкружаюць яе густым роем, але яна большая за іх усіх і ніколі не пры-саджваецца на зямлю, вечна лятае ў чорным воблаку. Ча-ста па начах пралятае яна па гарадскіх вуліцах і загляд-вае ў вокны, вось таму якраз яны і пакрываюцца мароз-нымі ўзорамі, быццам кветкамі.
    — Бачылі, бачылі! — казалі дзеці і верылі, што ўсё гэ-та так.
    А сюды Снежная каралева не можа ўвайсці? — пыта-лася дзяўчынка.
    — Хай толькі паспрабуе! — адказваў хлопчык.— Я пасаджу яе на цёплую печ, вось яна і растане.
    Але бабуля пагладзіла яго па галаве і завяла размову пра іншае.
    Вечарам, калі Кай быў дома і амаль ужо распрануўся, збіраючыся легчы спаць, ён ускарабкаўся на крэсла каля акна і паглядзеў ў адталы на шыбіне кружочак. За акном пырхалі сняжынкі. Адна з іх, большая, села на край кветка-вай скрыні — і пачала расці, пакуль нарэшце не ператва-рылася ў жанчыну, захутаную ў танюткі белы цюль, сат-каны, здавалася, з мільёнаў снежных зорачак. Яна была такая прыгожая і пяшчотная, але з лёду, з асляпляльна зіхоткага лёду, і ўсё ж жывая! Вочы яе ззялі, як дзве ясныя зоркі, але не было ў іх ні цеплыні, ні спакою. Яна кіўнула хлопчыку і паманіла яго рукой. Кай спалохаўся і саско-
    121
    чыў з крэсла. А міма акна прамільгнула штосьці падобнае на вялікую птушку.
    На другі дзень было ясна і марозна, але потым пачала-ся адліга, а затым і вясна надышла. Заззяла сонца, прагля-нула зеляніна, будавалі гнёзды ластаўкі. Вокны рас-чынілі, і дзеці зноў маглі сядзець у сваім садку ў вадасцё-кавым жолабе над усімі паверхамі.
    Ружы тым летам цвілі пышна, як ніколі. Дзеці спявалі, узяўшыся за рукі, цалавалі ружы і радаваліся сонцу. Ах, якое цудоўнае было лета, як добра было пад ружавымі ку-стамі, якім, здавалася, квітнець і квітнець вечна!
    Неяк аднаго разу Кай і Герда сядзелі і разглядвалі кніжку з малюнкамі — звярамі і птушкамі. На вялікім ве-жавым гадзінніку прабіла пяць.
    — Ай! — ускрыкнуў раптам Кай.— Мяне кальнула проста ў сэрца, і штосьці трапіла ў вока!
    Дзяўчынка абвіла ручкай яго шыю, ён часта-часта маргаў, але ў воку быццам бы нічога не было.
    — Мабыць, выскачыла,— сказаў ён.
    Але гэта было не так. Гэта былі якраз асколкі таго д’ябальскага люстэрка, пра якое мы гаварылі напачатку.
    Небарака Кай! Цяпер яго сэрца павінна было стаць як кавалак лёду. Боль прайшоў, але асколкі засталіся.
    — Чаму ты плачаш? — запытаўся ён у Герды.— Мне зусім не баліць! Фу! Якая ты непрыгожая! — раптам крыкнуў ён.— Вунь тую ружу точыць чарвяк. А тая зусім крывая. Якія брыдкія ружы! He лепшыя за скрыні, у якіх тырчаць.
    I ён штурхнуў скрыню нагой і сарваў абедзве ружы.
    — Кай, што ты робіш! — закрычала Герда, а ён, уба-чыўшы яе спалох, сарваў яшчэ адну ружу і ўцёк ад мілай маленькай Герды ў сваё акно.
    Цяпер, калі Герда прыносіла яму кніжку з малюнкамі, ён казаў, што гэтыя малюнкі — толькі для грудных дзя-цей. А калі расказвала што-небудзь старая бабуля — чапляўся да яе слоў. A то даходзіла нават да таго, што па-чынаў перадражніваць яе паходку, надзяваць яе акуляры, гаварыць яе голасам! Атрымлівалася вельмі падобна, і людзі смяяліся. Хутка Кай навучыўся перадражніваць і
    122
    ўсіх суседзяў. Ён выдатна ўмеў выстаўляць напаказ усе іх дзівацтвы і недахопы, і людзі казалі:
    — Надзвычай здольны хлапчук!
    А прычынай усяму былі асколкі, што трапілі яму ў во-ка і ў сэрца. Таму ён і перадражніваў нават мілую малень-кую Герду, а яна ж любіла яго ўсім сэрцам.
    I забавы яго сталі цяпер зусім іншымі, такімі дзіўнымі. Аднаго разу зімой, калі ішоў снег, ён з’явіўся з вялікім па-велічальным шклом і падставіў пад снег крысо сваёй сіняй курткі.
    — Паглядзі праз шкло, Герда,— сказаў ён.
    Кожная сняжынка здавалася пад шклом значна боль-шай, чым была на самай справе, і была падобная на пышную кветку ці дзесяцікутную зорку. Гэта было так прыгожа!
    — Бачыш, як мудрагеліста зроблена! — сказаў Кай.— Значна цікавей, чым сапраўдныя кветкі! I якая даклад-насць! Ніводнай няправільнай лініі! Ах, калі б толькі яны не раставалі!
    Трохі пазней Кай з’явіўся ў вялікіх рукавіцах, з сан-камі заспінаю, крыкнуў Гердзе ўсамае вуха: «Мне дазволілі пакатацца на вялікім пляцы з іншымі хлопчыкамі!» — і па-бег.
    На пляцы каталася шмат дзяцей. Смялейшыя прывяз-валі свае санкі да сялянскіх саней і кацілі далёка-далёка. Гэта было вельмі забаўна. У самы разгар весялосці на пляцы з’явіліся вялікія сані, пафарбаваныя ў белы колер. У іх сядзеў хтосьці захутаны ў белае футра і ў такой жа шапцы. Сані аб’ехалі пляц двойчы. Кай спрытна прывязаў да іх свае санкі і пакаціў. Вялікія сані памчалі хутчэй, по-тым павярнулі з пляца ў завулак. Чалавек, які сядзеў у іх, павярнуўся і ветліва кіўнуў Каю, нібы знаёмаму. Кай не-калькі разоў намагаўся адвязаць свае санкі, але чалавек у футры ўсё ківаў яму, і ён працягваў ехаць за ім.
    Вось яны выехалі за гарадскія вароты. Снег паваліў раптам камякамі, і стала цёмна, хоць вока выкалі. Хлоп-чык спешна адпусціў вяроўку, якой зачапіўся за вялікія сані, але санкі яго, нібы прыраслі да іх і працягвалі несціся віхрам. Кай гучна закрычаў — ніхто не пачуў яго. Снег валіў, санкі імчаліся, ныраючы ў гурбы, пераскокваючы цераз агароджы і канавы. Кай увесь дрыжаў.
    123
    Снежныя камякі ўсё раслі і ператварыліся нарэшце ў вялікіх белых курэй. Раптам яны разляцеліся ў бакі, вялікія сані спыніліся, і чалавек, які сядзеў у іх, падняўся. Гэта была высокая, стройная, бялюткая жанчына — Снежная каралева; і футра і шапка на ёй былі са снегу.
    — Слаўна праехаліся! — сказала яна.— Але ты зусім змерз — лезь да мяне ў футра!
    Пасадзіла яна хлопчыка ў сані, захутала ў сваё мядз-веджае футра. Кай быццам у снежную гурбу апусціўся.