• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Прынц і прынцэса самі пасадзілі Герду ў карэту і па-жадалі ёй шчаслівай дарогі.
    Лясны крумкач, які паспеў ужо ажаніцца, праводзіў дзяўчынку першыя тры мілі і сядзеў у карэце побач з ёю — ён не мог ехаць, седзячы спінаю да коней. Ручная варона сядзела на варотах і лопала крыламі. Яна не паехала пра-водзіць Герду, таму што ў яе балела галава, з таго часу як атрымала пасаду пры двары і занадта шмат ела. Карэта была бітком набіта цукровымі крэндзелямі, аскрыня пад сядзеннем садавінай і пернікамі.
    — Бывай! Бывай! — закрычалі прынц і прынцэса.
    Герда заплакала, варона — таксама. Праз тры мілі
    134
    развітаўся з дзяўчынкай і крумкач. Сумнае было раз-вітанне! Крумкач узляцеў на дрэва, махаў чорнымі кры-ламі да таго часу, пакуль карэта, зіхатлівая, як сонца, не знікла з поля зроку.
    Гісторыя пятая Маленькая разбойніца
    Вось Герда ўехала ў цёмны лес, у якім жылі разбойнікі. Карэта гарэла як жар, яна сляпіла разбойнікам вочы, і яны проста не маглі яе прапусціць.
    — Золата! Золата! — закрычалі яны, схапіўшы коней за аброці, забілі маленькіх фарэйтараў, фурмана, слуг і выцягнулі з карэты Герду.
    — Бач якая слаўненькая, тлусценькая! Арэшкамі кар-мілі! — сказала старая разбойніца з доўгай шорсткай ба-радой і махнатымі, навіслымі брывамі.— Тлусценькая, як баранчык! Ану, якая на смак будзе?
    I яна выцягнула востры зіхоткі нож. Які жах!
    — Ай! — ускрыкнула яна раптам: разбойніцу ўкусіла за вуха яе ўласная дачка, якая сядзела ў старой за спінай і была такая нястрымная і свавольная, што проста дзіва! Ах, ты паганая дзяўчынка! — закрычала маці, але забіць Герду не паспела.
    — Яна будзе гуляць са мной,— сказала маленькая разбойніца.— Яна аддасць мне сваю муфту, сваю прыго-жую сукенку і будзе спаць са мной на маёй пасцелі.
    I дзяўчынка зноў так укусіла маці, што тая падскочыла і закруцілася на месцы. Разбойнікі зарагаталі.
    — Бач як скача перад сваёй дзяўчынкай!
    — Хачу ў карэту! — закрычала маленькая разбойніца і дамаглася свайго — яна была вельмі распешчаная і ўпартая.
    Яны ўселіся з Гердай у карэту і памчалі па пнях і купінах у лясны гушчар.
    Маленькая разбойніца была ростам з Герду, але здара-вейшая, шырэйшая ў плячах і больш смуглая. Вочы ў яе былі зусім чорныя, але нейкія сумныя. Яна абняла Герду і сказала:
    135
    — Яны цябе не заб’юць, пакуль я не раззлуюся на ця-бе. Ты, пэўна, прынцэса?
    — He,— адказала дзяўчынка і расказала, што давяло-ся ёй перажыць і як яна.любіць Кая.
    Маленькая разбойніца сур’ёзна паглядзела на яе, злёг-ку кіўнула і сказала:
    — Яны цябе не заб’юць, нават калі я і раззлуюся на ця-бе,— я лепш сама заб’ю цябе!
    I яна выцерла слёзы Гердзе, а потым схавала абедзве рукі ў яе прыгожую, мяккую, цёплую муфтачку.
    Вось карэта спынілася: яны ўехалі на двор раз-бойніцкага замка.
    Ен быў увесь у вялікіх расколінах; з іх выляталі крум-качы і вароны. Аднекуль выскачылі вялізныя бульдогі, зда-валася, кожнаму з іх хоць бы што праглынуць чалавека, але яны толькі высока падскоквалі і нават не брахалі — гэта было забаронена. Пасярод вялікай залы з на-паўразбуранымі закуродымленымі сценамі і каменнай падлогай палала вогнішча. Дым падымаўся да столі і сам павінен быў шукаць сабе выхаду. Над вогнішчам кіпеў у вялізным катле суп, а на ражнах смажыліся зайцы і трусы.
    — Ты будзеш спаць разам са мной вось тут, каля майго маленькага звярынца,— сказала Гердзе маленькая раз-бойніца.
    Дзяўчынак накармілі, напаілі, і яны пайшлі ў свой ку-ток, дзе была паслана салома, накрытая дыванамі. Вышэй сядзела на жэрдках больш за сотню галубоў. Усе яны, зда-валася, спалі, але калі дзяўчынкі падышлі, злёгку завару-шыліся.
    — Усе мае! — сказала маленькая разбойніца, схапіла аднаго голуба за ногі і так страсянула яго, што той зало-паў крыламі.— На, пацалуй яго! — крыкнула яна і суну-ла голуба Гердзе проста ў твар.— А вось тут сядзяць ляс-ныя ашуканчыкі,— працягвала яна, паказваючы на двух галубоў, якія сядзелі ў невялікім заглыбленні ў сцяне, за драўлянымі кратамі.— Гэтыя абодва — лясныя ашукан-чыкі. Іх трэба трымаць пад замком, бо хутка знікнуць’ A вось і мой мілы старыкан! — I дзяўчынка тузанула за рогі прывязанага да сцяны паўночнага аленя з бліскучым мед-ным ашыйнікам.— Яго таксама патрэбна трымаць на
    136
    прывязі, інакш уцячэ! Кожны вечар я казычу яго пад шыяй сваім вострым нажом — ён да смерці гэтага баіцца.
    Затым маленькая разбойніца выцягнула з расколіны ў сцяне доўгі нож і правяла ім па шыі аленя. Няшчасная жы-вёліна пачала брыкацца, а дзяўчынка зарагатала і пацяг-нула Герду да пасцелі.
    — Няўжо ты і спіш з нажом? — запыталася ў яе Герда.
    — Заўсёды! — адказала маленькая разбойніца.— Ма-ла што можа здарыцца! Ну, раскажы мне яшчэ раз пра Кая і пра тое, як ты адправілася падарожнічаць па белым свеце.
    Герда расказала. Лясныя галубы ў клетцы ціха бурка-валі; іншыя галубы ўжо спалі. Маленькая разбойніца абвіла адной рукой шыю Герды — у другой у яе быў нож — і за-храпла, але Герда не магла заплюшчыць вачэй, не ведаю-чы, заб’юць яе ці пакінуць жывой.
    Раптам лясныя галубы прабуркавалі:
    — Курр! Курр! Мы бачылі Кая! Белая курыца несла на спіне яго санкі, а ён сядзеў на санях Снежнай каралевы. Яны ляцелі над лесам, калі мы, птушаняты, яшчэ ляжалі ў гняздзе. Яна дыхнула на нас, і ўсе памерлі, акрамя нас дваіх. Курр! Курр!
    — Што вы кажаце! — усклікнула Герда.— Куды ж паляцела Снежная каралева? Ведаеце?
    — Напэўна, у Лапландыю — там жа вечны снег і лёд. Запытайся ў паўночнага аленя, які прывязаны тут.
    — Так, там вечны снег і лёд. Дзіва як добра! — сказаў паўночны алень.— Там скачаш сабе на волі па вялізных зіхатлівых раўнінах. Там стаіць летні шацёр Снежнай ка-ралевы, а сталае яе прыстанішча — палац каля Паўноч-нага полюса, на востраве Шпіцберген.
    — О Кай, мой мілы Кай! — уздыхнула Герда.
    — Ляжы ціха,— сказала маленькая разбойніца,— бо пырну цябе нажом!
    Раніцай Герда расказала ёй, што чула ад лясных галу-боў. Маленькая разбойніца сур’ёзна паглядзела на Герду, кіўнула галавой і сказала:
    — Ну, няхай будзе так!.. А ты ведаеш, дзе Лаплан-дыя? — запыталася яна пасля ў паўночнага аленя.
    — Каму ж і ведаць, калі не мне! — адказаў алень, і bo-
    137
    чы яго заззялі.— Там я нарадзіўся і вырас, там скакаў па снежных раўнінах.
    — Дык слухай,— сказала Гердзе маленькая раз-бойніца.— Бачыш, усе нашы пайшлі, дома засталася адна маці; трохі счакаўшы яна глыне са сваёй вялікай бутэлькі і задрэмле, тады я штосьці зраблю для цябе.
    I вось старая глынула са сваёй бутэлькі і захрапла, a маленькая разбойніца падышла да паўночнага аленя і сказала:
    — Яшчэ доўга можна было б здзеквацца з цябе! Занад-та ж ты пацешны, калі цябе казычыш вострым нажом. Ну, ды няхай будзе так! Я адвяжу цябе і адпушчу на волю. Мо-жаш бегчы ў сваю Лапландыю, але за гэта ты павінен ад-везці да палаца Снежнай каралевы гэту дзяўчынку — там яе пабрацім. Ты ж, канешне, чуў, што яна расказвала? Яна гаварыла гучна, а ў цябе заўжды слых на семярых.
    Паўночны алень так і падскочыў ад радасці. А малень-кая разбойніца пасадзіла на яго Герду, моцна прывязала для пэўнасці і нават падсунула пад яе мяккую падушку, каб ёй зручней было сядзець.
    — Няхай будзе так,— сказала яна затым,— вазьмі на-зад свае футровыя боцікі — холадна ж будзе! А муфту ўжо я пакіну сабе, вельмі ж яна прыгожая. Але мерзнуць я табе не дам: вось вялікія рукавіцы маёй маці, яны дойдуць табе да самых локцяў. Засунь у іх рукі! Ну вось, цяпер рукі ў цябе, як у маёй пачварнай маці.
    Герда плакала ад радасці.
    — Цярпець не магу, калі хныкаюць! — сказала ма-ленькая разбойніца.— Ты павінна радавацца. Вось табе яшчэ два боханы і кумпяк, каб не давялося галадаць.
    I тое і другое было прывязана да аленя.
    Потым маленькая разбойніца адчыніла дзверы, за-маніла сабак у дом, перарэзала сваім вострым нажом вя-роўку, якою быў прывязаны алень, і сказала яму:
    — Ну, хутчэй! Ды беражы мне дзяўчынку.
    Герда працягнула маленькай разбойніцы абедзве рукі ў вялікіх рукавіцах і развіталася з ёю. Паўночны алень пабег што меў сілы праз пні і купіны па лесе, па балотах і стэпах. Вылі ваўкі, каркалі вароны.
    138
    — Ух! Ух! — пачулася раптам з неба, і яно быццам па-чало чхаць агнём.
    — Вось маё роднае паўночнае ззянне! — сказаў алень.— Глядзі, як гарыць.
    I ён пабег далей, не спыняючыся ні ўдзень, ні ўночы. Хлеб быў з’едзены, вяндліна таксама, і нарэшце яны апы-нуліся ў Лапландыі.
    Гісторыя ійостая Лапландка і фінка
    Алень спыніўся каля ўбогай хаціны. Дах спускаўся да самай зямлі, а дзверы былі такія нізенькія, што людзям да-водзілася прапаўзаць у іх на карачках.
    Дома была адна старая лапландка, якая смажыла рыбу пры святле тлушчавай лямпы. Паўночны алень расказаў лапландцы ўсю гісторыю Герды, але спачатку паведаў сваю ўласную — яна здавалася яму больш важнай.
    Герда ж так скалела на холадзе, што і гаварыць не магла.
    — Ах вы небаракі! — сказала лапландка.— Доўгі ж у вас яшчэ наперадзе шлях! Давядзецца пераадолець сто з лішнім міль, пакуль дабярэцеся да Фінляндыі, дзе Снеж-ная каралева жыве на дачы і кожны вечар запальвае блакітныя бенгальскія агні. Я напішу некалькі слоў на су-шанай трасцэ — паперы ў мяне няма,— і вы аднясеце пасланне фінцы, якая жыве ў тых мясцінах і лепш за мяне здолее навучыць вас, што патрэбна рабіць.
    Калі Герда сагрэлася, паела і напілася, лапландка напісала некалькі слоў на сушанай трасцэ, наказала Гер-дзе вельмі берагчы яе, потым прывязала дзяўчынку да спіны аленя, і той зноў памчаўся.
    — Ух! Ух! — пачулася зноўку з неба, і яно пачало выкідваць слупы дзівоснага блакітнага полымя. Так дабег алень з Гердай і да Фінляндыі і пастукаўся да фінкі ў комін — у яе хаціне і дзвярэй нават не было.
    Ды затое, якая цеплыня ў жыллі! Сама фінка, нізень-кая тоўстая жанчына, хадзіла напаўголая. Жвава сцягну-ла яна з Герды вопратку, рукавіцы і боты, інакш дзяўчынцы было б горача, паклала аленю на галаву кава-
    139
    лак лёду і затым пачала чытаць тое, што было напісана на сушанай трасцэ.
    Яна прачытала ўсё ад слова да слова тры разы, пакуль не вывучыла напамяць, а потым сунула траску ў кацёл — рыба ж была прыдатная для ежы, а ў фінкі нічога дарэмна не прападала.
    Тут алень расказаў спачатку сваю гісторыю, а потым гісторыю Герды. Фінка міргала сваімі разумнымі вачыма, але не гаварыла ні слова.