• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная сястра  Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Снежная сястра

    Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Памер: 192с.
    Мінск 2020
    129.51 МБ
    [ * <МДЯ ЛУВДэ * 1 СНЖНАЯ СЯСТрл
    7ЛАЯ ЛУНДЭ ашкжя сястрл
    каАядная гісторыя
    ІЛЮСТРАЦЫІ ЛіСЫ АНСАТД
    Пераклад Юлі Цімафеевай
    Оянушкевіч
    выдавецтва
    © Text: Maja Lunde
    © Illustrations: Lisa Aisato
    First published by Kagge Forlag AS, 2018 Published in agreement with Oslo Literary Agency The Belarusian language publication of the book was negotiated through Banke, Goumen & Smirnova Literary Agency
    This translation has been published with the finacial support of NORLA
    I 1NORLA
    ■ NORWEGIAN LITERATURE ABROAD
    ISBN 978-985-7210-67-1
    © Выдавец A. M. Янушкевіч, 2020 www.januskevic.by
    хачу расказаць табе пра Хэдвіг. Пра тое, як яна стала маёй найлепшай сяброўкай, і пра тое, як я яе страціў. А яшчэ пра маю сястру Юні, якая
    сышла, але ўсё адно засталася са мной.
    Калі я ўпершыню пабачыў Хэдвіг, яна стаяла, прыціснуўшыся носам да акна басейна. То-бок спачатку я пабачыў яе hoc. I россып вяснушак на ім. Яна самотна стаяла знадворку і ўглядалася ўнутр. На яе падаў снег і асядаў
    на шапцы, на рудых кудзерах, што выбіваліся з-пад шапкі, на цёплым ваў-няным паліто, такім жа чырвоным і яркім, як кажух каляднага гнома.
    Я плаваў ужо даволі доўга. Тады я часта плаваў, ледзь не штодня. 3 ад-наго канца басейна ў другі. Больш пад вадою, чым па вадзе: высоўваў га-лаву, толькі каб ухапіць паветра, а потым апускаўся зноў. Мне падабалася гэтая рытмічнасць. Уверх — удых, рывок — уніз, выдых — зноў рывок. Плаваючы, я не мусіў задумвацца ні пра што іншае: толькі пра дыханне, рухі і ваду. Да таго ж пакрысе ў мяне пачало атрымлівацца ўсё лепш. Калі практыкуешся штодня, то, натуральна, з цягам часу будзеш плаваць хутчэй і хутчэй. 3 кожным разам на некалькі дзясятых секунды.
    Насамрэч я пачаў плаваць толькі таму, што плаваў Юн — мой найлепшы сябар. Мы абодва не любілі футбол і таму абралі плаванне. Дарэчы, Юн быў у басейне ў той вечар, калі з’явілася Хэдвіг.
    Юн прыйшоў крыху пазней за мяне. Памятаю, як ён стаяў на краі басей-на і дрыжаў. Ён глядзеў у ваду, быццам баючыся скочыць уніз. Я падплыў да яго, ускараскаўся на борцік і стаў побач.
    — Прывітанне, — сказаў Юн.
    — Прывітанне, — адказаў я.
    — Халодная? — спытаў Юн.
    — Крыху. Амаль як заўсёды.
    — Ясна.
    — На вуліцы халадней, — сказаў я.
    — Ага. Снег ідзе.
    — Ага.
    — Але ўчора снегу было больш, — сказаў Юн.
    — Ага. Відаць, так.
    — Ага, — сказаў Юн.
    — Ага, — сказаў я.
    I больш мы не сказалі ні слова. Я глядзеў, як вада капае з мяне на бла-кітную кафлю. Кап, кап, кап. «Трэба нешта сказаць», — падумаў я. Юн ужо і праўда змёрз, бо цяпер стаяў, абхапіўшы сябе рукамі, нібы спрабуючы аб-няць. Ён хутка замярзаў, і не дзіва: Юн быў малы і худы як шчэпка. Самы нізкі ў класе, як і я. I гэта нас таксама яднала.
    Цяпер ты можаш падумаць, што мы сябравалі толькі таму, што былі нізка-рослыя і кепска гулялі ў футбол, а да таго ж не мелі пра што пагаварыць. Але мы абмяркоўвалі ўсё на свеце. У мінулым. Балбатаць мы звычайна пачыналі яшчэ раніцай па дарозе ў школу і заканчвалі, толькі разыходзячыся па хатах, бо час быў класціся спаць. Мне ніколі не даводзілася прыдумваць, што ска-заць, калі мы былі разам. I гэта Юн быў тым рухавіком, што прымушаў без-ліч слоў выскокваць з мяне і збірацца ў даўжэзныя фразы. Я замаўкаў толькі тады, калі Юн сам хацеў адказаць фантанам слоў. I выбухам смеху. Раней мы з ім неверагодна шмат смяяліся. Ад смеху мы трэсліся і качаліся па падлозе. Мама называла яго Раскацістым Смехам. Яна казала, гэта найлепшы гук на свеце: быццам з нашых ратоў высыпаюцца круглыя белыя жамчужыны і ко-цяцца наўкол.
    Але і гэта засталося ў мінулым. Летам мы перасталі разам смяяцца. Кожны раз, сустракаючыся з Юнам, я з цяжкасцю прыдумляў, што сказаць. I фразы атрымліваліся такімі кароткімі, ды і тое часцей за ўсё пра надвор’е. Я ніколі столькі не гаварыў пра надвор’е, як за апошнія паўгода. Я, які лічыў, што пра надвор’е могуць балбатаць толькі дарослыя.
    Юн, мабыць, вырашыў, што хопіць стаяць і мерзнуць. Я таксама вырашыў, што хопіць стаяць і слухаць, як з мяне капае, таму мы абодва скочылі ў ваду.
    Я працягваў плаваць кролем з канца ў канец басейна. Я бачыў, што Юн плыве побач, але ён не мог вытрымаць майго тэмпу. У апошнія месяцы я па-чаў яго абганяць, бо плаваў нашмат часцей.
    Уверх — удых, рывок — уніз, выдых — зноў рывок.
    6
    Раптам я не змог засяродзіцца. Я заўважыў, што супрацоўнікі ўпрыгожылі да Раства сваю каморку: развесілі каляровыя агеньчыкі гірляндаў на акенцы, што выходзіла на басейн.
    Раство, так... Зусім хутка Раство. Самы лепшы дзень у годзе...
    Многія лічаць Раство найлепшым днём года, але ў мяне для гэтага ёсць свая важкая прычына. Дзень нараджэння. Менавіта таму мяне назвалі Юлі-янам, і сёлета проста ў Святы вечар мне спаўнялася адзінаццаць. I таму, вядома, я мусіў бы з радасцю чакаць Раства. Але ніякай радасці я не адчуваў. Па шчырасці, мне нават страшна было ўявіць, якім сёлета будзе Раство.
    Я ўпэўнены, што ты з дакладнасцю ведаеш, якім яно мусіць быць. Веда-еш, дзе ты будзеш, і што мусіць вісець на ялінцы, і як яна мусіць пахнуць, і з кім. ты будзеш святкаваць. I, вядома, ты лічыш, што Раство трэба штогод святкаваць амаль аднолькава. Я таксама так лічыў. Вось як звычайна яго святкавалі ў нас:
    Мама і тата ўпрыгожвалі ялінку за два дні да свята, калі мы з сёстрамі ўжо спалі. I калі я прачынаўся раніцай дваццаць чацвёртага снежня, то заў-жды крыху баяўся, што яны не паспеюць у час. Тады як мага цішэй я адчы-няў дзверы свайго пакоя і па калідорных маснічынах краўся да прыступак, што вялі на першы паверх. Там спыняўся і прыслухоўваўся. Я хацеў пачуць калядныя гукі: дзылінканне падсвечніка з анёламі на каміннай паліцы, па-трэскванне дроў у распаленай топцы, любімую маміну музыку — хлапечы хор, што спяваў «Ціхую ноч» ці «Ночка ціхая зарыста». Хлопчыкі спявалі так добра, што, калі я чуў іх галасы, па скуры беглі мурашкі.
    Калі я ўпэўніваўся, што ўсе калядныя гукі на месцы, то зноў пачынаў красціся па прыступках. Я падбіраўся да дзвярэй гасцёўні і тут заміраў із-ноў. Цяпер я мусіў прынюхацца, бо Раство заўжды мае свой пах. У нас дома яно пахне хваёвым водарам ялінкі, нагрэтымі духмянасцямі, імберцавым
    * Jul — па-нарвежску «Раство».
    печывам, мандарынамі, карыцай, какавай — найлепшымі пахамі на свеце. Калі я пераконваўся, што Раство і пахне па-сапраўднаму, тады нарэшце на-важваўся адчыніць дзверы ў гасцёўню.
    Тут належала спачатку замерці і паміргаць, бо шматлікія ўпрыгожанні змянялі нашу гасцёўню да непазнавальнасці. Усё рабілася такім мілым, цёп-лым, дзівосным і залацістым, што ў мяне займала дых. А яшчэ там стаялі мама і тата, якія, абняўшы мяне, казалі: «Віншуем з днём нараджэння і Раст-вом, наш любы калядны хлопчык!», а потым: «Хадзем разам снедаць і піць какаву». А за шыкоўна накрытым сталом сядзелі мае сёстры і ўсміхаліся. Мы, усе трое, віншавалі адно аднаго са святам: маленькая Аўгуста, якая на-радзілася ў жніўні, я, Юліян, сярэдні брат, які нарадзіўся на Раство, і Юні, старэйшая з нас, яна нарадзілася ў чэрвені.
    ...Сястрычка мая Юні. Раней яна заўжды сядзела з намі за калядным сталом. Але сёлета яе месца апусцела. Юні памерла. Памерла і пахаваная на могілках. Таму не дзіва, што тым вечарам, калі я плаваў з канца ў канец басейна, я мог толькі здагадвацца, якім сёлета будзе Раство.
    Я зноў паспрабаваў засяродзіцца на плаванні. Уверх — удых, рывок — уніз, выдых — зноў рывок. Але знянацку на ўдыху я зрабіў памылку і ўцяг-нуў ваду. Яна зацякла ў нос і ў горла. Я выплыў на неглыбокае месца, узняўся і закашляўся. Менавіта тады, стоячы па грудзі ў вадзе і кашляючы, я пабачьгў Хэдвіг. Звонку пад снегам яна ўглядалася ўнутр і так моцна прыціскала свой рабаціністы нос да шкла, што ён пабялеў. Раптам яна заўважыла, што я ўта-ропіўся ў яе, і, адскочыўшы ад акна, здзіўлена на мяне паглядзела. Я азір-нуўся, але аказалася, што больш ніхто яе не заўважыў. Юн плаваў з канца ў канец і нічога, апроч вады, не бачыў. Але я бачыў гэтую дзяўчынку, а яна бачыла мяне. А потым яна падняла руку і памахала.
    Я таксама падняў руку і памахаў у адказ. I яна ўсміхнулася такой шыра-чэзнай усмешкай, якой я даўным-даўно не бачыў.
    ?ЛЗДЗ£4
    Калі я выйшаў з басейна, дзяўчынка ўсё яшчэ стаяла пад снегам. Але ўжо не каля акна, а ля самага ўвахода. Яе чырвонае паліто ірдзела ў святле вулічнага ліхтара, а на шапцы блішчаў снег. Яна пераскоквала з нагі на нагу, спрабуючы сагрэцца, а калі заўважыла мяне, то зноў шырока ўсміх-нулася і з разбегу абсыпала снегам.
    — Вось і ты! Ну, нарэшце!
    — Ээээ... га? — адказаў я.
    Яна проста стаяла і глядзела на мяне. А я зусім не ведаў, што ёй ска-заць. Яна яўна чакала мяне. Але нашто? Мы некалі сустракаліся? Я мусіў яе пазнаць? Можа, мы вучыліся ў адной школе? Можа, яна была адной з маіх стрыечных або траюрадных сясцёр, з якімі мы бачыліся на сямейных святах? Я пракручваў у галаве розныя варыянты, але так і не здолеў успомніць, ці бачыў яе раней. Мне падавалася, я запомніў бы гэты твар. Маленькі і раба-ціністы, з зялёнымі вачыма, што выпраменьвалі святло ў зімовай цямрэчы. Яе шырокі ўсмешлівы рот і вялікую шчарбінку паміж зубоў.
    — Мяне завуць Хэдвіг, — сказала дзяўчынка. — He, чакай, я мушу прад-ставіцца цалкам і поўнасцю, па ўсіх правілах. Я Хэдвіг... чакай, зараз мне
    трэба не збіцца і прамовіць: Хэдвіг Вікторыя Юханна Росэндал Экелунд, ну, ці нешта такое... Толькі, канечне, гэта хлусня. А хлусіць, як вядома, нельга, асабліва таму, каго бачыш упершыню.
    Яна зрабіла паўзу, каб набраць паветра, і гэта было даволі разумна, бо словы выляталі з яе так імкліва, што зрабі яна ўдых проста цяпер, то страці-ла б прытомнасць. А потым яна працягнула руку і сказала:
    Мяне завуць Хэдвіг Хансэн — усяго толькі. Хэдвіг Хансэн. Ты, ма-быць, думаеш, гэта проста і ясна. Некаторыя нават кажуць, што мець проз-вішча Хансэн даволі практычна. Ага, канечне. Відаць, таму, што ў іх саміх прозвішчы нашмат цікавейшыя, або яны ніколі не задумваліся, як гэта сум-на і нудна звацца проста Хансэн. У мяне ніколі не было другога імені — паміж «Хэдвіг» і «Хансэн» яны не захацелі ўставіць нават просценькай Ганны ці Энг, нават нудоцця накшталт Герды! Ніколі не дарую бацькам, якія, абіра-ючы для мне імя, не захацелі праявіць крыху больш фантазіі.