Снежная сястра
Мая Лундэ, Ліса Айсата
Памер: 192с.
Мінск 2020
Калі ўсе яны былі адлепленыя, яна яшчэ нейкі час пазірала на загорнуты падарунак, затым уздыхнула і рассунула паперу.
Думаю, Хэдвіг не адразу зразумела, што гэта, бо неяк нахмурылася і схі-ліла галаву набок. Пасля яна ўзяла чырвоную тканіну ў рукі і выцягнула пе-рад сабой.
— Купальнік!
— У іх таксама былі блакітны і чорны. Але ж я бачыў, як табе падабаецца чырвоны, таму ўзяў яго.
— Юліян! — усклікнула Хэдвіг.
Цяпер яна ўсміхнулася ўсім тварам.
— Вялікі, вялікі дзякуй!
Яна пацягнулася да мяне і моцна-моцна абняла. Я абняў яе ў адказ і ад-чуў, як і маё сэрца круціцца ў піруэце, бо ніколі раней я не бачыў, каб хтосьці быў такім шчаслівым, атрымаўшы ад мяне падарунак. Гэта было варта таго, каб скарыстаць амаль усе мае грошы са скарбонкі.
Калі мы нарэшце наабдымаліся, яна проста села і стала разглядваць свой купальнік.
— Ты гатовая? — спытаў я.
— Гатовая да чаго? — спытала Хэдвіг у адказ.
— Ну як жа, вучыцца плаваць.
— Што?!
— Я падумаў, што мог бы навучыць цябе плаваць. Для гэтага я і купіў табе купальнік.
— Зараз? Сёння?
— А чаму б і не? Басейн працуе.
Яна засмяялася.
— I праўда, чаму б не?
Пакуль яна збіралася, я выйшаў у сад. У маім заплечніку ўжо былі скла-дзеныя ручнік, плаўкі і шампунь, я быў гатовы. Апошні раз я плаваў усяго два дні таму, у пятніцу пасля школы. Але падавалася, гэта было так даўно, быццам мінуў цэлы тыдзень. Вельмі дзіўна. Гэта, мабыць, таму, што я сустрэў Хэдвіг. Усяго два дні, а такое адчуванне, што мы старыя сябры.
Я падышоў да нашай снежнай сястры, зняў рукавіцу і дакрануўся да яе. 3 учарашняга дня крыху пахаладала, і яна зрабілася цвёрдай як лёд. Калі і надалей будзе марозна, яна прастаіць так яшчэ доўга. Я крыху абтрос з яе снег, што нападаў за ноч.
I тут з боку брамкі ў сад пачуўся нейкі гук. Брамка гучна скрыпнула і ад-чынілася. Нехта ўвайшоў.
Я вызірнуў з-за снежнай сястры і адразу ж пазнаў чалавека. Гэта быў ён. Той дзіўны стары.
Ён зрабіў некалькі крокаў углыб саду. На мяккім халодным свежым сне-зе іх было не чуваць. Сёння ён ступаў гэтак жа няўпэўнена, быццам яшчэ не вырашыў: ісці далей ці вяртацца.
А потым ён засунуў руку ў кішэню. Там нешта бразнула. 3 кішэні ён дастаў вялікі звязак ключоў, выбраў адзін асаблівы — даволі вялікі, стары, іржавы — і выцягнуў перад сабой.
Чалавек зрабіў яшчэ некалькі крокаў наперад, трымаючы перад сабой ключ, а потым спыніўся, узняў галаву і пачаў азірацца.
Я хутчэй схаваўся за снежнай сястрой. Стаіўся ціха як мышка. Ён не змог бы мяне заўважыць, але тут я пабачыў сваё дыханне. Яно клубілася нада мной вялікімі белымі аблокамі. А калі гэта пабачыць ён?!
Закрыўшы рот рукой, я затрымаў дыханне.
Калі шмат плаваеш, то вучышся надоўга затрымліваць дыханне, бо робіш гэта штораз, апускаючыся пад ваду. Я ведаў, што змагу вытрымаць шэсць-дзясят секунд, таму пачаў лічыць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць...
Можа, калі я буду проста ціхенька сядзець і не дыхаць, ён зноў рушыць сваёй дарогай. А калі ён трапіць у дом? Калі ўвойдзе туды? Толькі навошта? I, дарэчы, адкуль у яго ключ?
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць...
I што здарыцца, калі Хэдвіг будзе выходзіць з дома, а ён у той самы мо-мант уваходзіць? Можа, мне трэба яе папярэдзіць? Трэба ёй сказаць, што тут нейкі чалавек, нейкі чалавек, якога яна не ведае і які чамусьці мае ключ ад яе дома.
Адзінаццаць, дванаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць, пятнаццаць...
Дарэчы, а куды гэта яна падзелася? I што здарылася са старым? Мне было страшнавата, што я не чую яго крокаў — ён мог павярнуць куды заўгодна, а я нават не пачуў бы. Ён мог стаяць цяпер проста за снежнай сястрой і назі-раць за мной зверху. Ці мог пайсці сваёй дарогай... але дзе Хэдвіг?
?ХЗДЗ£4 .
9 J-
павярнуўся, каб краем вока бачыць уваходныя дзверы, і якраз у гэты момант яна выйшла. Яна несла вялізную квяцістую торбу, набітую амаль пад завязку, і ўсміхалася ва ўвесь рот.
— Юліян? Выбачай, я крыху затрымалася. Ніколі раней не хадзіла ў ба-сейн, а таму дакладна не ведала, што ўзяць з сабой. Але цяпер я абсалютна гатовая. Спадзяюся, ты не памёр тут ад нуды, Юліян... Юліян? Ты дзе?
Яна спускаецца па сцежцы, думаў я, і зараз мусіць заўважыць таго чалаве-ка. Зараз мусіць убачыць гэтага дзіўнага старога. А ён мусіць пабачыць яе. Але нічога не здарылася, абсалютна нічога, толькі Хэдвіг паклікала мяне яшчэ раз:
— Юліян? Мы што, не ідзём плаваць?
Я падняўся.
Яна стаяла пасярод сцяжынкі са сваёй вялізнай квяцістай торбай і запы-тальна на мяне глядзела. А стары зноў некуды знік.
Я азірнуўся, агледзеў сцежку ад пачатку да канца, але нідзе яго не па-бачыў.
— Пачакай, — сказаў я Хэдвіг.
66
Выскачыўшы за брамку, я забег за рог вуліцы, каб праверыць, ці няма
яго там.
Але і на вуліцы было пуста.
Я хуценька вярнуўся назад да Хэдвіг. Відаць, ён сышоў шпарка і ціха.
Я раззлаваўся, што яму ўдалося так проста ўцячы.
— Што адбываецца? — спытала Хэдвіг.
— Ды зноў гэты стары, — адказаў я.
— Які стары?
— Ну, памятаеш, той, што ўчора пракраўся ў сад.
Яна зірнула на мяне. Было падобна, што яна збіралася нешта сказаць,
але прыкусіла язык.
— У яго быў ключ, — працягваў я. — У яго быў ключ ад твайго дома.
Хэдвіг апусціла галаву і пачала разглядваць снег пад нагамі.
— Дык, значыць, ты ведаеш, хто гэта? — спытаў я.
Цяпер я адчуваў, што злуюся яшчэ больш:
не толькі на старога, але і на Хэдвіг, якая раптам зрабілася такой загад-кавай.
— У яго ключ! — усклікнуў я.
Нарэшце Хэдвіг паглядзела
на мяне:
— Магчыма, я ведаю, хто ён такі... — павольна прамовіла яна.
Яна выглядала вельмі сур’ёзнай, і ў яе вачах я заўважыў штосьці, чаго не бачыў раней. Быццам нешта ці нехта яе раніў.
— Праўда?
— Але, магчыма, я не мушу табе гэтага расказваць.
— Але чаму?.. Ты яго баішся?
— Магчыма, я і пра гэта не хачу казаць.
— Але... Што вас звязвае? Адкуль у яго ключ?
Яна зрабіла крок у мой бок. А потым, кінуўшы сваю вялізную торбу проста на снег, абняла.
— Юліян, — сказала яна. — Я не магу расказаць табе ўсё. Пакуль. Але спадзяюся, ты ўсё роўна застанешся маім сябрам.
— Ды я не пра тое, што мы не мусім сябраваць, — адказаў я. — Але хіба ты не баішся, што, маючы ключ, ён можа там зачыніцца?
— He, — прамармытала яна ў маю куртку. — He, не баюся. Прынамсі, не гэтага.
— Але чаму ты не можаш мне расказаць? — спытаў я.
— He задавай мне пытанняў. Прашу цябе, — адказала яна.
— Ты дакладна яго не баішся?
Яна кіўнула.
— Дакладна.
Але не выглядала на тое, што яна была ў гэтым упэўненая.
Калі яна будзе хадзіць тут і баяцца... калі ён здолее прабрацца ў дом, а яна будзе адна...
Але я не змог больш нічога сказаць, бо Хэдвіг паправіла шапку і пагля-дзела на мяне так, быццам нічога не здарылася.
— Ну што, можам зараз ісці? Мы ж ідзём плаваць. О, я не магу дачакац-ца, калі навучуся плаваць! Хіба мы не ідзём, Юліян?
— ...Ідзём, — адказаў я. — Вядома.
— Ура!
У басейне цяпер было ціха: зусім хутка Раство. Усе мітусіліся ў крамах і калядных майстэрнях, займаліся выпечкай прысмакаў, пошукам ялінак і ўсімі тымі справам, якімі людзі звычайна займаюцца напярэдадні Раства. А таму басейн амаль цалкам належаў нам з Хэдвіг.
Я пачаў адтуль, дзе неглыбока.
Хэдвіг усё яшчэ вагалася. Я бачыў, як яна дрыжала.
— Для пачатку табе трэба прывыкнуць да вады, — сказаў я.
— О, — сказала Хэдвіг.
Яна пачала паволі спускацца па лесвіцы.
— Халодная, — адзначыла Хэдвіг.
— Але ж не кусаецца, — адказаў я, бо так заўжды казаў мне тата, калі я сам толькі вучыўся плаваць.
— Гэта мы яшчэ праверым, — сказала яна.
— Ты прывыкнеш, — падбадзёрыў я. — Акуніся ў ваду так, каб яна даставала да падбародка.
Хэдвіг кіўнула, але працягвала нерухома стаяць.
— Давай, вось так, — сказаў я, паказваючы. — Проста сагні калені.
Яна таксама павольна прысела. I вось мы абое ўжо сядзелі ў вадзе, што даходзіла нам да падбародка.
— А зараз затрымай дыханне і з галавой акуніся ў ваду, — сказаў я.
— Ну не. Каб вада трапіла мне ў лёгкія?!
— Яшчэ чаго, — адказаў я. — Ты ж не мусіш удыхаць, але пры жаданні можаш рабіць прыгожыя бурбалкі.
Я з галавой акунуўся ў ваду, каб падаць ёй прыклад. Але прабыў там зу-сім нядоўга, бо хацеў паказаць, як гэта проста. А ўзняўшыся на паверхню, усміхнуўся ёй.
— Бачыш. Гэта ж легкатня!
— Хм, — сказала Хэдвіг.
I, урэшце затрымаўшы дыханне, апусцілася пад ваду. Я думаў, яна тут жа вынырне, але на паверхню ўзняліся толькі маленькія бурбалкі. Яна сядзела пад вадой доўга-доўга.
Нарэшце Хэдвіг выскачыла проста перада мной. Вада сцякала з яе вала-соў, што абрамлялі галаву чырвона-карычневым шлемам.
— Ты гэта бачыў?! — усклікнула яна і рассмяялася. — У мяне атрымалася!
Яна паспрабавала яшчэ і яшчэ, а потым я прапанаваў падняцца на бор-цік.
— Ужо выходзім з вады? — Хэдвіг выглядала расчараванай. — Але ў мяне ўсё атрымалася.
— Нам трэба крыху навучыцца рухаць нагамі, — патлумачыў я.
Хэдвіг схоплівала хутка. Яна з хвіліну назірала, як штосьці рабіў я, а по-тым садзілася на кафлю побач і рабіла тое самае.
— Ты вялікая малайчына! — сказаў я.
Раптам я адчуў, як мой голас стаў моцна нагадваць татаў. Ён гэтак жа хва-ліў мяне, калі нечаму вучыў. А таму я цудоўна ведаў, як пахвала дапамагае навучанню.
— Калі ты такая малайчына, — працягваў я, — давай зноў вернемся ўваду.
— Ура! — закрычала Хэдвіг.
— Рухай нагамі, як я цябе навучыў, а рукамі рабі вось так.
I я паказаў ёй, як плаваць кролем.
— Так? — перапытала яна, пераймаючы.
— Абсалютна, — адказаў я.
— Цюцелька ў цюцельку? — спытала яна.
— Абсалютна цюцелька ў цюцельку, — адказаў я. — Нахіляйся наперад і плыві, лёгка і проста.
Я падаўся наперад, каб прадэманстраваць. Моцна адштурхнуўся нагамі і, робячы шырокія рухі рукамі, паплыў кролем, як тата, калі вучыў мяне плаваць тым летам, калі мне споўнілася сем. Праплыўшы некалькі метраў, я вярнуўся да Хэдвіг.
— Гэта лёгка, — сказаў я.
— Толькі падаецца, — адказала яна.
— У цябе ўсё атрымаецца.
— У мяне ўсё атрымаецца проста цудоўна! — і яна тут жа кінулася ў ваду.
Я адразу ўспомніў, як мне самому цяжка было навучыцца плаваць. I як я радаваўся, калі ўрэшце ўсё атрымалася, — так радаваўся, што нават пускаў бурбалкі. Мабыць, тое самае цяпер і з Хэдвіг. Пашанцавала ёй! Але насамрэч мне і настаўнічаць вельмі падабалася. Гэта быў першы раз, калі я кагось-ці чамусьці вучыў. Звычайна ўсё было наадварот: нехта іншы, найчасцей дарослыя — тата, мама ці настаўніца — вучылі мяне. Але цяпер настаўні-кам быў я сам. I ў нейкім сэнсе нёс адказнасць за Хэдвіг. Калі б у яе нічога не атрымалася, то гэта была б мая віна.