• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная сястра  Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Снежная сястра

    Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Памер: 192с.
    Мінск 2020
    129.51 МБ
    — А, — сказаў я. — Ясна...
    I больш нічога не змог дадаць. Бо я ні разу не сустракаў чалавека, які га-варыў бы так хутка і так шмат, ды і прыдумаць штосьці ў адказ было папраў-дзе цяжкавата. Але тут я заўважыў усё яшчэ працягнутую мне руку і хуцень-ка яе паціснуў.
    Мяне завуць Юліян, — сказаў я. — Юліян Вільгельмсен.
    Вітаю, Юліян, — адказала Хэдвіг. — Ты нават не ўяўляеш, якой неве-рагодна, надзвычай шчаслівай зрабіла мяне сустрэча з табой.
    — Э, мабыць, не, — здзівіўся я.
    — Хадзем? — спытала Хэдвіг.
    — Ага, — адказаў я.
    Бо я збіраўся дахаты, і калі Хэдвіг хацела са мной прайсціся, адмовіць ёй я не мог. Яна скакала побач і напраўду выглядала «неверагодна, надзвычай»
    шчаслівай. Я нават не мог прыгадаць, калі бачыў кагосьці настолькі шчас-лівым.
    — Ты класна плаваў, — сказа-ла яна і ўсміхнулася. — 3 канца ў канец, з канца ў канец. I да Taro ж так хутка! Як ты гэтаму на-вучыўся? Ты часта трэніруешся?
    — Ага, — адказаў я.
    — Уяўляю! Але выглядае фантастыч-на — ты плаваеш, быццам імчыш пад ва-дой, як рыба, як акула. Ты, мусіць, часта ўяўляеш сябе акулай, якая на вар’яцкай хуткасці імчыць
    за сваёй ахвярай? Ты вялізная страшная акула ці, можа, рухавы шчаслівы дэльфін? Я люблю дэльфінаў, а ты? Яны ўвесь час нібы ўсміхаюцца, ты заўважаў, што дэльфіны ўсміхаюцца? Мне падаецца, гэта таму, што яны радуюцца свайму ўменню плаваць. Як мяркуеш: яны ўвесь час усміхаюцца ад шчасця, што могуць так шпарка рухацца пад вадой?
    — ...Ага, — адказаў я.
    — А ты не з балбатлівых, га? — заўважыла Хэдвіг. — Але ты мне ўсё роўна вельмі падабаешся, а яшчэ ты так добра плаваеш. Ты разумееш, які ты шчаслівы, што ўмееш так класна плаваць?
    — Ніколі асабліва пра гэта не думаў, — адказаў я.
    — Ты мусіш глыбока і грунтоўна пра гэта падумаць, — сказала Хэдвіг.
    Упершыню яна на міг замоўкла. Я зірнуў на яе. Цяпер усмешка знікла з яе твару, яна глядзела на мяне, і ў яе амаль суровым позірку чыталася, што
    іЗ
    я сапраўды мушу зразумець, якое гэта шчасце — умець плаваць. I тут да мяне дайшло.
    — А ты... Ты не ўмееш плаваць? — спытаў я.
    Хэдвіг не адказала, але раптам яе вочы заблішчалі.
    — He.
    Яна глыбока ўздыхнула, быццам стрымліваючы слёзы.
    — Я мару пра гэта больш за ўсё на свеце, — сказала яна ціха. — Мне падаецца, я зрабілася б сапраўдным чалавекам, калі б навучылася плаваць.
    — Думаю, ты і так выглядаеш цалкам сапраўднай. Вядома, калі цябе гэта суцешыць.
    Але Хэдвіг нічога не адказала.
    Колькі хвілін мы проста моўчкі крочылі па снезе, пакуль не выйшлі на вуліцу Вялікую. Яна была ўпрыгожаная акурат так, як кожны год на Раство: яловымі лапкамі, што віселі гірляндамі паміж дамоў, іскрыстымі сняжынка-мі, чырвонымі банцікамі. Хэдвіг падняла галаву і зірнула ўверх на зіхатлівыя агеньчыкі над намі.
    — Як добра, што ў свеце хапае і іншых радасцей, — сказала яна.
    — Напэўна, — адказаў я.
    — I адна з іх — Раство, — працягнула Хэдвіг. — Хіба Раство — гэта не чыстая прыгажосць, ад якой сэрца рвецца з грудзей і кружыцца галава?
    — Так, даволі міла.
    Зазвычай я страшна любіў, калі на вуліцы Вялікай развешвалі калядныя ўпрыгожанні. Але сёлета я гэтага нават не заўважыў, хаця да Раства заставаў-ся ўсяго тыдзень. He заўважаў да гэтага самага моманту.
    — Даволі міла?! — усклікнула Хэдвіг. — Гэта ўсё, што ты можаш ска-заць пра Раство — пра самае чароўнае, цудоўнае, утульнае і прыгожае свята на свеце?!
    Раптам яна зірнула на мяне амаль злосна.
    — Ведаеш, што я думаю?
    — Што?
    — Я думаю, што ты занадта шмат плаваеш.
    Я нічога не адказаў і адчуў, як знянацку мяне напоўні-ла раздражненне. Ды хто яна такая, гэтая дзяўчынка?! Раптам з’явілася з ніадкуль, увязалася за мной, пратру-біла мне ўсе вушы, а цяпер вырашыла, што яна мяне выдатна ведае!
    — Я плаваю столькі, колькі хачу, — адрэзаў я.
    — Вядома, плаваеш.
    — А дарэчы, чаму ты сама не вучышся плаваць, калі табе гэта страшэнна падабаецца?
    — Гэта абсалютна не твая справа, — адказала Хэдвіг.
    Яна вылупілася на мяне. Зноў яе вочы заблішчэлі, і злос-ці ў іх пабольшала.
    — Дзякуй за размову і да пабачэння, — развітаўся я.
    — Узаемна, смачнай вячэры! — адказала Хэдвіг.
    — Насамрэч я спачатку абедаю і толькі потым вячэраю.
    — Быццам бы мне гэта наогул цікава.
    — А яшчэ я думаю, што ты занадта шмат балбочаш.
    — А ты маўчыш, як панурая чарапаха.
    — Да пабачэння, — сказаў я.
    — Шчасліва і бывай, — адказала Хэдвіг.
    — Ну, я пайшоў, — сказаў я.
    — Супер, — кінула Хэдвіг.
    — Ага, супер-пупер, — адказаў я.
    I як мага хутчэй пакрочыў па снезе прэч. Ну што за дурненькая дзяўчын-ка, думаў я сам сабе.
    іб
    Дурненькая і невыносна гаваркая. I да таго ж так дзіўна размаўляе! У любым разе я больш ніколі яе не пабачу. Больш ніколі, ніводнай секун-дачкі.
    Але раптам за маёй спінай зноў пачуўся ейны голас.
    — Юліян?
    Я не спыняў хады. I нават азірацца не збіраўся.
    — Пачакай! — крычала яна. — Юліян, пачакай. Прабач!
    i V^3S3£^ 1
    3 *
    зрабіў яшчэ некалькі крокаў наперад, але Хэдвіг закрычала зноў:
    — Я не гэта мела на ўвазе!
    А потым я пачуў яе крокі за спінай, пачуў, як яна бегла. Я павярнуўся. Хэдвіг неслася так хутка — амаль ляцела, — і калі яна наблізілася да мяне,
    то зусім задыхалася.
    — Прабач, прабач, прабач, — залапатала яна.
    Я не ведаў, што на гэта адказаць. Мабыць, мне таксама варта было б выбачыцца. Але я не разумеў навошта — я ўсё роўна больш не збіраўся пад-трымліваць з ёй ніякіх адносін.
    — Мне трэба дахаты, — сказаў я.
    — Табе праўда трэба? — запыталася Хэдвіг.
    — Дамашку рабіць.
    — Сёння ж пятніца, — заўважыла Хэдвіг.
    — Дадатковую, — адказаў я. — Шмат... эээ... дамашкі на выхадныя. Настаўніца задала па новай тэме.
    — А я падумала, мы можам зрабіцца сябрамі, — сказала Хэдвіг.
    — Сябрамі?
    — Можа, гэта прагучыць дзіўнавата, — пачала Хэдвіг. — Але мне па-даецца, калі мы не станем сябрамі, то, магчыма, абое страшна пра гэта па-шкадуем. Калі мы гэтага не зробім, калі расстанемся тут і зараз, то будзем перажываць усё жыццё.
    — Што? — спытаў я. — Будзем перажываць усё жыццё?
    Гэтая дзяўчынка і праўда была самым незвычайным чалавекам, якога мне даводзілася сустракаць.
    — А таму, каб не расставацца, лепшым рашэннем будзе разам пайсці^ да мяне дахаты, — сказала яна.	.
    — Ну, ладна, — сказаў я.
    Раптам Хэдвіг зноў усміхнулася. I такой шырачэзнай усмешкай, што немагчыма было не ўсміхнуцца ў адказ.
    — Мы можам зрабіць какаву, — прапанавала Хэдвіг.
    — Какаву, — паўтарыў я.
    Яе прапанова какавы мяне ледзь не спужала, бо ты ж, мабыць, памятаеш, што больш за ўсё на свецёд люблю какаву.
    — I ў мяне ёсць імберцавае печыва, — пра-цягнула Хэдвіг.
    
    — Імберцавае печыва, — паўтарыў я і адчуў, як у жываце забур-чала.
    Імберцавае печыва, дарэчы, я таксама люблю больш за ўсё на свеце. Асабліва з какавай.
    — Тут недалёка, — сказала Хэдвіг. — Я жыву адразу за ра-гом, на Фіёрдавым завулку, 2.
    — Ну, добра, — пагадзіўся я. — Маё хатняе заданне
    можа крыху пачакаць. Асабліва калі ў цябе ёсць какава.
    Вось так я і трапіў у дом да Хэдвіг Хансэн.
    Дом быў стары, фарбаваны ў белы. Ён стаяў па-сярод вялікага саду, паміж заснежаных дрэў і кус-тоў. Усе ягоныя вокны ззялі цёплым святлом, а на дзвярах вісеў вянок з яловых лапак, аздоб-
    лены барвовай ядвабнай стужкай.
    Хэдвіг адчыніла дзверы і ўвайшла. — Гэй!
    Але ніхто не адказаў.
    — Яны проста пайшлі гуляць, — патлумачыла яна.
    Я зняў чаравікі і паставіў іх на пад-логу. Там было шмат іншага абутку. Карычневыя мужчынскія боты, чор-ныя жаночыя боцікі і некалькі хла-печых чаравікаў прыкладна майго памеру.
    — У цябе ёсць брат? — спытаў я.
    — Так, — адказала Хэдвіг. — Старэйшы. Я вельмі хачу, каб вы
    
    
    
    
    
    
    
    »
    пазнаёміліся. Ён вельмі добра малюе. Часам я таксама бяруся маляваць і заўжды ўяўляю, як мусіць выглядаць малюнак. Карцінкі ў маёй галаве не-верагодна прыгожыя, але мне ніколі не ўдаецца дастаць іх адтуль. Разумееш, пра што я? У мяне атрымліваюцца нейкія страшныя, грубыя лініі ды рыскі, а не штосьці сапраўднае. А вось малюнкі майго брата... выявы на іх, падаец-ца, зараз выскачаць з аркуша паперы і ажывуць. Я вельмі спадзяюся, што ты аднойчы з ім пазнаёмішся і сам у гэтым пераканаешся.
    Яна ўзяла маю куртку і прымасціла на кручок побач са сваім паліто. Мы ледзь знайшлі месца, бо ўся вітальня была завешаная зімовай вопраткай: цёплымі курткамі, шалікамі і шапкамі.
    — Вітаю ў Віле Сліве! — сказала Хэдвіг. — У маім найулюбёнейшым месцы ва ўсім велічэзным свеце.
    — У твайго дома ёсць імя? — запытаўся я.
    — Кожнаму дому, не пазбаўленаму пачуцця ўласнай годнасці, патрэбнае імя, — адказала Хэдвіг. — Хіба ў твайго дома яго няма? Тады скажы бацькам, каб яны паламалі галаву і як найхутчэй прыдумалі штосьці забаўнае. Мне па-даецца, «Віла Сліва» — цудоўная назва. I ў «віле», і ў «сліве» ёсць літара I, а таму яны амаль рыфмуюцца. Калі мы толькі пераехалі, я адразу зразумела, што мне тут спадабаецца, бо ў доме з такой мілай назвай мусіць хораша жыцца.
    — Ага, — адказаў я. — Можа, і так. Дарэчы, а калі вы пераехалі?
    — Ой, я яшчэ была маленькай. Хадзем, — паклікала Хэдвіг. — Кухня там.
    Яна правяла мяне па даўгім калідоры з мноствам дзвярэй. Некаторыя з іх былі прыадчыненыя, але ў мяне не атрымалася зазірнуць унутр. Хэдвіг хутка падышла да трэціх злева дзвярэй і адчыніла іх.
    Кухня была прасторная, з сінімі сценамі. I ад пахаў смачнай ежы ды імберцавага печыва я яшчэ больш прагаладаўся. На сценах віселі патэльні і рондалі, а ля пліты стаяў вялізны квяцісты збан, поўны апалонікаў і кала-товак. Было відаць, што Хэдвіг звыклася гаспадарыць, бо ўжо зняла конаўку
    з кручка, уключыла пліту і запаліла адну з фаерак. Потым з вялікай лядоўні яна дастала малако, а з шафы шакаладны парашок, наліла крыху малака ў конаўку, пасыпала зверху кавалачкамі шакаладу і пачала ўсё перамешваць калатоўкай з квяцістага збана.
    — Ты часта гатуеш? — спытаў я.
    — Ну вядома, — адказала Хэдвіг, — асабліва какаву.
    Яна ўзбівала малако ў конаўцы, не выплюхнуўшы ні кроплі, а потым у яе нечакана з’явілася яшчэ адна ідэя.
    — Нам патрэбныя ўзбітыя вяршкі!
    Яна падбегла да лядоўні і дастала адтуль місу з гатовымі ўзбітымі вяршкамі.
    — Засталіся пасля сняданку, — патлумачыла Хэдвіг.
    — Вы штодня п’яце какаву на сняданак?
    — Амаль штораніцы. Прынамсі, калі мне гэтага хочацца.