Снежная сястра
Мая Лундэ, Ліса Айсата
Памер: 192с.
Мінск 2020
Я так баяўся, што ён зараз павернецца і заўважыць мяне. Але ў той жа час... было зусім няважна, ці ён мяне ўгледзіць. Ён жа ніколі раней мяне не бачыў, толькі я яго. Калі ён азірнецца, я проста адвярнуся, падумаў я. I пачну свістаць, быццам бы незнарок.
He, усё ж.... лепш не свістаць. Гэта можа падацца падазроным.
На шчасце, ён так і не павярнуўся. Ён проста таропка крочыў наперад, нібыта хацеў некуды паспець. У любым разе ад ягонай насцярожанасці, якую я пабачыў у садзе Хэдвіг, не засталося і знаку.
Ён знік за рагом вуліцы, а я паспяшаўся ўслед. Цяпер нават подбегам, бо перажываў, што магу яго згубіць.
Але наблізіўшыся, на шчасце, зноў яго пабачыў. Ён шпарка ішоў навод-даль уніз па вуліцы.
Гэта быў ціхі, вузкі і цёмны завулак, без аніводнай каляднай гірлянды, да таго ж адзіны ліхтар тут быў сапсаваны: ён паміргваў і гудзеў. Я хутчэй прамінуў маленькую крамку, што адкідвала прастакутнік святла на снег. I чым далей я ішоў па гэтым завулку, тым цішэй тут рабілася.
He было ні машын, ні мінакоў.
Толькі я і гэты стары. Ён ішоў шырачэзнымі крокамі, два ягоныя як адзін мой. Я амаль бег і ўсё думаў пра тое, як гучна шморгае мая падшыва-ная куртка.
А яшчэ больш я пераймаўся праз тое, што ён можа азірнуцца. Калі б ён мяне заўважыў, зрабілася б відавочна, што я яго пераследую: на вуліцы, акрамя нас, не было нікога. Аднак я мусіў скарыстаць гэтую магчымасць. Яго з Хэдвіг звязвала нешта, пра што яна не хацела расказваць. Можа быць, яна баялася гэтага чалавека, бо ён мог нашкодзіць. I калі б я даведаўся, у чым справа, то здолеў бы ёй дапамагчы.
Ён павярнуў за рог. Я пабег за ім і спыніўся, каб аддыхацца. Стары знік у вузкім правулку. Але я прыкмеціў, як ён стаў ля нейкіх дзвярэй і зноў дастаў звязак ключоў. Той самы звязак!
Я чуў, як ён бразгаў ключамі. А потым, знайшоўшы патрэбны, уставіў яго ў замочную шчыліну. Павярнуў ключ, і дзверы адчыніліся. Стары ўвай-шоў, прычыніўшы за сабой дзверы, і ўключыў святло. Праз двайное акно на дзвярах і вялізную вітрыну збоку яно лілося на снег.
Я стаіўся, схаваўшыся за рагом, не ў змозе паварушыцца. Што ж мне цяпер рабіць?
зрабіў некалькі глыбокіх удыхаў, а потым сабраўся з сіламі і павярнуў за рог. Крамка старога была адзінай у гэтым вузкім правулку. I ў ёй дакладна нс тоўпіліся людзі.
Вітрыну завсшвала светлая фіранка, таму пабачыць, што адбывалася ўнутры, было нсмагчыма. Алс шыльда на дзвярах была павсрнутая надпісам «Адчынена».
Наблізіўшыся да дзвярэй, я спыніўся. Я мусіўтуды ўвайсці... Я мусіў. Але што мне сказаць? Патрэбны быў нейкі план. Можа, проста запытацца, като-рая гадзіна? Або сказаць, што я заблукаў, і спытаць дарогу? Або прыкінуцца, нібыта хачу нешта ў яго купіць? Ну так, някспскі план.
[ тут я пачуў унутры нейкі шум. Рытмічны гук, як ад нейкай машыны. Гучнас ціканнс ці груканне, не, усс ж і ціканне, і груканне адначасова... Нарэшцс я наважыўся, узяўся за дзвярную ручку і пацягнуў уніз.
Гук зрабіўся мацнейшым. Гэта было першае, што я заўважыў. А другое незвычайны пах. Я не адразу зразумеў, што гэта. Ён нагадваў мнс пра школу. Пра сіпыткі, і кантрольныя, і... Вось, цяпер я пазнаў яго. Гэта быў пах атра-манту.
Проста перад дзвярыма вісела фіранка. Я адсунуў яе ўбок. Адс старога нідзе не пабачыў. Праўда, там і так хапала, на што паглядзець. Сцены былі завешаныя карцінамі. Дакладнсй, не карцінамі, а паштоўкамі. Тут паўсюль былі паштоўкі. Розных відаў і памераў. Вялізныя на дзень нараджэння, ма-ленькія на хрэсьбіпы, простыя віншавальныя, выкшталцоныя з нагоды кан-фірмацыі. I, вядома, калядныя. Самыя прыгожыя калядныя паштоўкі, якія я толькі бачыў. 3 анёламі і аленямі, каляднымі козачкамі і свінкамі, малень-кімі тоўсценькімі немаўляткамі і вялізнымі ўсмешлівымі гномамі, калядны-мі ружамі і зоркамі, і, вядома, з майстэрняй каляднага гнома. Некаторыя паштоўкі былі з пазалотай, некаторыя пасярэбраныя, а нейкія былі цалкам пакрытыя бліскаўкамі.
Я застыў перад адной з іх. Агромністай, памерам з альбомны аркуш. На ёй быў снежны пейзаж, а зверху — вялізнае зорнае неба. Па снезе ехалі сані, запрэжаныя двума белымі коньмі. Людзі ў санях былі захутаныя ў вя-лізныя шкуры. Яны кіраваліся ў стары маёнтак, з вокнаў якога лілося цёплае святло. Як бы мне хацелася там пабываць, падумаў я. Гэтаксама накрыцца шкурамі і імчаць на Раство ў стары маёнтак.
Потым я прыгледзеўся яшчэ да адной паштоўкі. На ёй была музычная крама, дзе на паліцах стаялі кларнеты, саксафоны і трубы. Усе яны ярка ззя-лі. Пасярод крамы ўзвышалася вялізная калядная ялінка, таксама ўпрыго-жаная маленькімі музычнымі інструментамі. А над ёй лётала мноства тоў-сценькіх анёлкаў, і кожны з іх іграў на нейкім інструменце. Яны выглядалі такімі жывымі, нібы маглі вось-вось вылецець проста на мяне, і мне падава-лася, я чуў тую музыку, што неслася з паштоўкі.
Я пайшоў далей углыб крамы. Пасярод яе на падлозе стаяла вялізная машына, ад якой і сыходзіла ціканне. Кожную секунду з бакавой шчыліны ў ёй выскоквала новая паштоўка. Гэта быў друкарскі станок. А крама была
зусім не крамай, а друкарняй.
Але куды падзеўся стары? •
Я зрабіў яшчэ некалькі крокаў. Мне так хац^вКЯьініцца і разгледзець кожную паштоўку на сцяне, але ж не дзеля^Мра я сюды прыйшоў.
У глыбіні крамы я заўважыў яшчэ а^Я^анку. Яна была зашморгнутая не да канца, і за ёй я прыкме^ старт>га. Ён сядзеў за пісьмовым сталом і штосьці круціў у руцэ. ШтосЗшіі металічЛае, падобнае да жалезнай стуж-кі... Ці стрыжня... Я падышоў бліжэй, але тут ён адхіліўся. Я.пачуў, як ён выцягвае шуфлядку і кладзе ў яе тое, што трымаў у руцэ. А потым пачуліся ягоныя крокі. Яны набліжаліся. I раптам фіранку адсунулася ўбок.
Агаломшаны, я адступіў на * калькі крокаў. Стары, відаць, таксама спу-жаўся, бо аж падскочыў.
— Аёй! — усклікнуў ён. W f t '
— Так, — сказаў я. ■— Аёй!.. То-бок добры вечар!
Стары ўтаропіўся ў мяне. Зблізку ён выглядаў яшчэ больш напужаным.
Нахмураныя густыя бровы і злосныя вочы.
— Ну і набраўся я з табой страху, хлопец.
— Прабачце, — сказаў я. | I 2
Ён зрабіў крок мне насустрач. Ягоныя вочы крыху падабрэлі.
— Ты заблудзіўся?
— He...
«Трэба штосьці прыдумаць», — пранеслася ў галаве. Ён усё роўна мяне не ведаў. Для яго я проста нейкі падлетак, які абсалютна выпадкова аказаўся ў друкарні. Ды я асабліва і не ўмею хлусіць. Вось Аўгуста расказвае байкі так, што сама ў іх верыць. У мяне так ніколі не атрымлівалася. Толькі я пачынаю ілгаць — маю хлусню адразу выкрываюць.
— Хаця не, — выправіўся я. — Мабыць, так.
— Чакай, дык ты заблудзіўся ці не?
- Заблудзіўся, але потым усё ж вырашыў купіць калядных паштовак, — патлумачыў я. — А ў вас іх так шмат, мне вельмі пашанцавала.
Ён па-ранейшаму ўважліва на мяне глядзеў, але на яго твары было хутчэй здзіўленне, чым злосць.
— Ты заблудзіўся, а зараз хочаш купіць паштовак?
— Ну... так, — адказаўя.
Хлусіць мне яшчэ вучыцца і вучыцца. Гэтая спроба з трэскам правалілася.
Але нечакана стары ўсміхнуўся. Увесь яго барадаты твар пакрыўся змор-шчынкамі, і ён больш не падаваўся мне такім страшным.
— Але я не прадаю тут паштоўкі, — сказаў ён.
“ Як? — запытаўся я. — А што наконт?.. — і паказаў на паштоўкі, якімі з верху да нізу былі завешаныя сцены.
- Я іх друкую, — адказаў стары, — і прадаю ў крамах. Але не па адной. Ты ж, мабыць, не сотню паштовак хочаш, праўда?
— He, — адказаў я. — He сотню.
Ён схіліў галаву набок і прыгледзеўся да мяне. Яго вочы заблішчалі.
Можаш узяць адну, — сказаў ён. — Выберы, якая табе падабаецца.
— Можна?!
— Толькі хутчэй, пакуль я не перадумаў
— О! — усклікнуў я. — Дзякуй!
Я агледзеўся. Выбраць адну-адзіную паштоўку сярод усёй гэтай прыгажос-ці было немагчыма. Я працягнуў руку да той, што з санямі. Я ўявіў, як яна стане маёй, як я павешу яе над ложкам і, кладучыся спаць, буду разглядваць яе і наведвацца туды ў снах. А потым я заўважыў паштоўку з музычнымі інстру-ментамі. Яна, мабыць, была яшчэ лепшай і больш пацешнай. Я б павесіў яе над сталом і, гледзячы на яе, хутчэй спраўляўся б з хатнім заданнем. Але побач была паштоўка з майстэрняй каляднага гнома. Гномы былі вельмі смешныя, яны моцна мне спадабаліся. Яшчэ адна паштоўка была з каляднай батлейкай, іншая — з ялінкай на плошчы, а на наступнай танцавалі тры алені...
Стары раптам рассмяяўся.
— Думаеш, ёсць некалькі неблагіх?
— Так, — адказаў я. — Яны ўсе. То-бок не проста неблагіх, а вельмі пры-гожых.
— Ладна, вазьмі дзве. Ці тры.
Ен пачынаў мне падабацца ўсё больш і больш.
— А пакуль ты выбіраеш, можа быць, хочаш чаго-небудзь папіць?
— Можа быць, хачу, — адказаў я. — То-бок хачу.
— Які ветлівы малады чалавек, — адзначыў стары і ўсміхнуўся.
— Я стараюся, — сказаў я.
— Але ж ты забыўся прадставіцца.
— Ой, прабачце!
I я хуценька працягнуў яму руку.
— Юліян.
Ен паціснуў яе. Рука ў яго аказалася моцная, мая ў ёй амаль схавалася.
— Прыемна пазнаёміцца, Юліян, — сказаў ён. — А мяне завуць Генрык.
£ 4 :; ^
удЗДЗ^
Генрык прынёс мне сок і паставіў на столік у куце пакоя. Я зрабіў не-калькі маленькіх глыткоў запар, бо пакуль п’еш, не мусіш нічога казаць. Генрык зірнуў на мяне.
— Колькі табе гадоў? — спытаў ён.
— Хутка будзе адзінаццаць.
— Ужо адзінаццаць? Для свайго ўзросту ты нізкаваты.
— Так, крыху нізкаваты.
Некалі я ведаў аднаго хлопчыка, моцна падобнага да цябе, — сказаў ён.
— Праўда?
— I з футболам ты не сябруеш?
— Не-а.
Вось і ён таксама. Ведаеш, чым ён займаўся на перапынках, пакуль іншыя ганялі ў двары ў футбол?
— Чым?
— Ён сядзеў у класе і маляваў.
— Ого.
96
— Ён маляваў, пакуль вучыўся ў малодшых класах, а пасля і ў старэйшых.
I нарэшце гэта стала ягонай працай.
Ён абвёў рукой паштоўкі, якія віселі наўкол, і раптам я зразумеў.
— Дык гэта былі вы!
— Маеш рацыю, вядома, я.
— Значыць, вы іх не толькі надрукавалі, але і намалявалі.
— Усе да адной.
— А я не ўмею маляваць, — сказаў я. — Але ўмею плаваць. I ў мяне ёсць сябар, які таксама плавае.
— У цябе шмат сяброў?
— He, усяго адзін.
Я задумаўся. Бо цяпер у мяне была яшчэ і Хэдвіг. Да таго ж я да канца не ведаў, ці засталіся мы з Юнам сябрамі. Апошнім часам я ў гэтым сумняваўся.
— Падаецца, у мяне ўсё ж двое сяброў, — паправіўся я. — У мяне двое сяброў.