• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная сястра  Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Снежная сястра

    Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Памер: 192с.
    Мінск 2020
    129.51 МБ
    — Ай!
    — Прывітанне!
    125
    Гэта была Хэдвіг. I гэта з ёй я сутыкнуўся. Яна дакранулася да лба, які, відаць, забалеў, але пасля ўсміхнулася. Яна ўсміхалася, як заўжды, адной са сваіх дурнаватых усмешачак.
    — Дык гэта ты, — сказаў я.
    Юліян, сказала Хэдвіг. — Я шукала цябе! I нарэшце знайшла.
    Знайшла, не паспрачаешся, — сказаў я, мацаючы свой лоб, які такса-ма балеў.
    Я так шмат пра цябе думала! — сказала Хэдвіг. — 3 учарашняга дня. Як усё прайшло ў цябе дома? 3 бацькамі? Ты змог пагаварыць з імі пра Юні? Я так шмат думала і пра цябе, і пра яе. Я так хацела б з ёй сустрэцца! Па тваіх расказах, яна была вельмі вясёлай і добрай. Якое шчасце было мець такую цудоўную сястру і як страшна сумна, што яе больш няма.
    Яна працягвала балбатаць, як заўжды. Я зрабіў некалькі крокаў наперад. Раней мне падабалася яе слухаць, падабалася, як яна ўся свяцілася, а словы ліліся з яе і кружыліся ў танцы. Але цяпер усё было іначай.
    — У цябе зашмат пытанняў, — сказаў я.
    Яна са здзіўленнем зірнула на мяне.
    Ты ўсё задаеш і задаеш пытанні, — працягваў я. — Але адказы цябе зусім не цікавяць.
    Яна замёрла.
    Мой брат заўжды казаў гэтаксама, — ціха прамовіла яна.
    Казаў гэтаксама? Які разумнік твой брат!
    Прабач, сказала Хэдвіг. — Мне насамрэч усё гэта цікава. Проста ў мяне столькі пытанняў у га-лаве, што я не магу дачакацца адказу на кожнае з іх, разумееш, пра што я? Яны ўсе выстраілі-ся ў шэраг і напіраюць на мяне, спрабуючы
    І2б
    вырвацца, а я не магу іх утрымаць. Няўжо з табой такога не бывае, Юлі-ян, — калі штосьці цябе перапаўняе і просіцца вонкі...
    — Ну вось, ты зноў так зрабіла.
    — О, — яна закрыла рот рукамі. — Прабач, прабач.
    — Ты ўсё хочаш пра мяне ведаць, — сказаў я. — Але сама нічога не рас-казваеш.
    — Я спрабую. Я праўда спрабую. Гэта ж не так проста.
    Яна пазірала на мяне сваімі вялікімі шчырымі вачыма. I раптам я стаў тым, хто задае шмат пытанняў.
    — Хіба гэта так складана? Мы можам разбіраць пытанне за пытаннем. Бо мяне цікавіць процьма рэчаў. Напрыклад, адкуль ты ведаеш Генрыка? Або чаму ён стаяў каля Вілы Слівы? Чаму я дагэтуль не сустракаўся з тваёй сям’ёй? Што за дзівы з крэслам-качалкай? I наогул, што не так з тваім до-мам?
    Я перавёў дыханне і толькі цяпер асэнсаваў тое, што яна сказала хвіліну таму.
    — I, дарэчы, як разумець, што твой брат «заўжды казаў», нібы ты вельмі любіш задаваць пытанні, але зусім не хочаш чуць адказы?
    — Ты пра што? — спытала яна.
    — Ты сказала «казаў». Што ён так «заўжды казаў». Чаму ты так сказа-ла? Чаму не «заўжды кажа», бо ты ўвесь час гэта робіш. Што здарылася: ён памёр ці што?
    Хэдвіг працягнула мне рукі, але я не дакрануўся да яе.
    — О, Юліян, — ціха прамовіла яна.
    — Менавіта, — сказаў я. — Я хачу, каб ты адказала. Цяпер твая чарга расказваць.
    — Але я не магу, — запярэчыла Хэдвіг.
    127
    Яна апусціла галаву, каб не глядзець мне ў вочы.
    — Тады я больш не збіраюся быць тваім сябрам, — сказаў я.
    — Што?
    - Я не хачу быць тваім сябрам. Мне не патрэбныя сябры. Прынамсі, такія, што не ўмеюць быць шчырымі.
    — Юліян, не.
    — Так, — сказаў я.
    Я ўжо сабраўся сыходзіць, але яна ўхапіла мяне за руку.
    — Ты не можаш гэта зрабіць, — сказала яна. — Бо ты адзін...
    — Я магу рабіць што хачу, — адказаў я.
    I пайшоў.
    Сярдзітымі размашыстымі крокамі.
    Адзін, два, тры крокі.
    Чатыры, пяць, шэсць.
    Але раптам мае крокі зрабіліся не такімі размашыстымі.
    Сем, восем, дзевяць.
    I не такімі сярдзітымі.
    Дзесяць, адзінаццаць, дванаццаць.
    I раптам я адчуў шкадаванне.
    Яна, мабыць, стаіць там і глядзіць мне ўслед. Бедная Хэдвіг. Я не мусіў так моцна злавацца. I быць строгім. Магчыма, у яе хапае прычын не расказ-ваць мне ўсё і адразу. Мы ж сябруем усяго некалькі дзён.
    ...Трынаццаць... чатырнаццаць... пятнаццаць... Яна, відаць, усё яшчэ стаіць там на тратуары і плача.
    Я павярнуўся.
    Але яе там не было.
    I снег ужо замятаў яе сляды.
    
    уХЗДЗ^
    доўга блукаў па вуліцах, пакуль ногі ў мяне не замерзлі. He, не толькі ногі, я адчуваў мароз і ўнутры, быццам нечая рука моцна сціскала мне сэрца. I чым даўжэй я блукаў, тым мацней была яе хватка. Бо я паводзіўся нядобра. Так, я паводзіўся кепска. I з Юнам, і з Хэдвіг.
    Спачатку я не мог прыдумаць нічога. Але тут мне прыйшла добрая ідэя. Трэба купіць Юну калядны падарунак. Сапраўдны добры падарунак. На тыя кішэнныя грошы, што ў мяне засталіся.
    А затым мне прыйшла ў галаву яшчэ адна добрая ідэя. Я мушу папрасіць прабачэння ў Хэдвіг. Я мушу гэта зрабіць. I зараз жа. Хоць гэта і азначала спазніцца на вячэру.
    I як толькі я пачаў так разважаць, ледзяная рука паслабіла хватку і крыху адпусціла маё сэрца.
    Я подбегам кінуўся да Вілы Слівы.
    Я так спадзяваўся, што застану Хэдвіг у садзе і адразу ж папрашу пра-бачэння. Але калі падышоў да яе дома, там было зусім цёмна. Ніводнага агеньчыка ў акне.
    Сад таксама быў не расчышчаны, хаця з нядзелі выпала шмат снегу. Я ішоў, патанаючы ў ім, да самых дзвярэй.
    
    
    Так дзіўна: у мінулы раз, калі я прыходзіў, усё было расчышчана...
    Але самае неверагоднае: снежная сястра знікла. Там, дзе яна стаяла pa-Heft, было роўнае і гладкае покрыва снегу. Хэдвіг яе разбурыла, бо раззлава-лася на мяне?
    Я доўга і гучна грукаў у дзверы, але мне ніхто не адказаў.
    Тады я спусціўся па прыступках і пачаў узірацца ў вокны. Можа, яна з цемры сочыць за мной? Можа, яна раззлавалася і не хоча мне адчыняць?
    — Хэдвіг, — ціха паклікаў я.
    Але нічога не адбылося.
    — Хэдвіг, — паўтарыў я крыху гучней. — Прабач!
    I зноў нічога.
    — Хэдвіг?!
    ...Цішыня.
    I што мне было рабіць?
    Я працягваў стаяць і глядзець на дом. I раптам пачаў заўважаць тое, чаго не бачыў раней. Белая фарба адслойвалася ад сцен і звісала вялікімі ашмоткамі... Адна з шыбаў на першым паверсе была разбітая. Можа, гэта здарылася, пакуль мяне тут не было. Я бачыў, як за акном пагойдвалася фі-ранка. Гэта ж той самы ліловы пакой, хіба не? Але якой абшарпанай выгля-дала фіранка, якой старой і падзёртай.
    Сэрца ў мяне пачало калаціцца. Штосьці не сыходзілася. Ніяк не сыходзі-лася. 3 Вілай Слівай штосьці было не так. Можа, гэта іншы дом, можа, я па-мыліўся? Але я ведаў дакладна: гэта тое самае месца. Фіёрдавы завулак, 2. Адрас застаўся ранейшым.
    I дзе тады Хэдвіг?
    Я і сам не заўважыў, як апынуўся ля пабітага акна. Засунуў пальцы ўнутр і намацаў кручок. Калі адчыняў акно, мая рука пачала калаціцца.
    А калі я залез унутр, дрыжыкі пабеглі па ўсім целе.
    132
    Спачатку я проста стаяў на падлозе. Кроў шумела ў вушах. I першым, што я адчуў, быў холад: з рота ў мяне ішла пара. Паступова мае вочы прывыклі да паўзмроку пакоя, я ўбачыў, як ён выглядаў, і ўскрыкнуў ад здзіўлення.
    Як усё змянілася! Зялёныя шпалеры звісалі кавалкамі са сцен. Мяккая канапа была засланая белай посцілкай, а падлогу пакрываў слой пылу.
    Я зажмурыўся. Такога не можа быць. Куды падзеліся ўтульныя пакоі? Апошні раз я быў тут усяго два дні таму. Што магло здарыцца за гэты час?
    Паволі я зноў расплюшчыў вочы.
    Усё было па-ранейшаму. Пыл ляжаў тоўстым слоем, а ў куце я заўважыў мышыны памёт.
    Я выскачыў у калідор і забег у бібліятэку. Паліцы стаялі зусім пустыя, кніг на іх больш не было. А мэблю хтосьці паставіў у кут. Толькі крэсла-качалка засталося на ранейшым месцы.
    Але яно больш не было ні белым, ні бліс-кучым. Усё ў драпінах, плямінах і камяках пылу, крэсла было акурат такім, якім я ягб пабачыў, гуляючы з Хэдвіг у хованкі.
    Гэта проста не магло быць праўдай. Мне падавалася, я сплю і мушу хутка прачнуцца. Зусім хутка.
    Я выйшаў у калідор і адчыніў дзверы на кухню. Прыгожы блакітны пакой, дзе мы так утульна пілі какаву, быў амаль пусты. Ля-доўню пакрывалі вялізныя іржавыя плямы, а са столі звісала павуцінне.
    Я пачуў, як хтосьці спалохана і хутка ды-хае, і раптам зразумеў, што гэта я сам.
    А потым я пачуў нешта яшчэ: як у дзверы ўстаўляюць ключ.
    Ключ павярнулі, і дзверы зарыпелі.
    Хтосьці ўваходзіў у дом.
    3	кухні я заўважьгў, як на падлогу ў калі-доры лёг цень. Я хуценька схаваўся за дзвяры-ма. Высокі цень належаў мужчыне, што цяж-1 ка ступаў па падлозе.
    Крокі набліжаліся. Я спрабаваў стаяць так ціха, як толькі мог. Каб не паварушыўся ні мускул, каб не вырваўся нават уздых. |
    Цень прайшоў міма. Я выдыхнуў з палёг-кай. На кухню ён не зайшоў.
    
    
    
    
    Я азірнуўся. Трэба было знайсці новае месца для схову. Бо калі мужчына вернецца і пачне аглядацца, то адразу мяне выкрые.
    Можа, мне ўдасца схавацца ўнізе ў кухоннай шафе? Я пракраўся да яе на дыбачках, як мага цішэй адчыніў дзверцы і залез унутр.
    Там так моцна пахла плесняй, што мяне пачало нудзіць. Я скруціўся, пры-гнуўшы галаву да каленяў, і хоць намагаўся зменшыцца, наколькі магчыма, усё роўна ўвесь не змяшчаўся. Я заўсёды марыў быць вышэйшым, а тут рап-там стаў такім агромністым, што нават дзверцы не зачыніць. Як я ні згінаў рукі ды ногі, яны ўсё роўна заставаліся задаўгімі, а маё цела — завялікім.
    I тут зноў пачуліся крокі. Мужчына вяртаўся назад, і гэтым разам ён зай-шоў на кухню.
    Я спрабаваў трымаць дзверцы зачыненымі, але не меў за што ўчапіцца: ручка знаходзілася звонку, а знутры яны былі зусім гладкія. Гладкія настоль-кі, што я знянацку іх упусціў.
    Рыпучы, дзверцы шафы паволі расчыніліся. I пасярод пакоя я пабачыў мужчыну.
    Я заплюшчыў вочы, зараз мяне знойдуць, яшчэ секунда...
    — Юліян?
    Гэты голас мне быў знаёмы, добра знаёмы.
    Я расплюшчыў вочы і паглядзеў на Генрыка.
    Заўважыўшы мяне, ён спачатку вельмі здзівіўся, але потым узлаваўся, бо вочы ў яго звузіліся, а голас стаў ніжэйшым.
    — Я казаў, каб ты сюды не лез?! Казаў, што табе тут няма чаго рабіць?!
    — Так, — адказаў я. — Прабачце.
    Я вылез з шафы і стаў перад ім, утаропіўшыся ў маснічыны на падлозе. Так я пачуваўся ў большай бяспецы.
    — А зараз расказвай, што ты тут робіш, — загадаў Генрык. — Гэта мой дом, і я не хачу, каб хтосьці сюды наведваўся.
    137
    
    — Ваш дом? — запытаўся я.
    Тут мне прыйшлося падняць на яго вочы, настолькі я быў агаломшаны.
    — Але чаму вы тут не жывяце?
    Генрык павярнуў галаву так, каб яго твар аказаўся ў цені.
    — He хачу. Калі я тут, то ўвесь час думаю пра сваю сястру.
    — Пра сястру? — перапытаў я.
    Мой голас прагучаў быццам аднекуль здалёк.
    — Пра Хэдвіг, — сказаў ён. — Маю малодшую сястру. Мне падаецца, яна ўсё яшчэ расхаджвае па гэтых пакоях.