• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная сястра  Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Снежная сястра

    Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Памер: 192с.
    Мінск 2020
    129.51 МБ
    — Хэдвіг, — сказаў я, — прабач за тыя глупствы, што я казаў. Я не хацеў. Прабач.
    Я падышоў да яе, збіраючыся моцна-моцна абняць. Але штосьці ў яе абліччы мяне спыніла. Яна мусіла штосьці мне сказаць, прынамсі, гэта так выглядала. I ўпершыню яна не здолела адразу падабраць словы.
    — Гэта... гэта не твая віна, — з цяжкасцю прамовіла яна.
    — Ды не, — запярэчыў я.
    — Гэта мая віна, што я ўсё яшчэ тут.
    Я не зразумеў, што яна мела на ўвазе, і, заўважыўшы гэта, яна паспраба-
    вала патлумачыць.
    — Я проста так моцна баюся смерці, — сказала яна. — Так класна было жыць, прынамсі маім жыццём. Я вельмі моцна любіла жыццё.
    — I ён так сказаў, — пацвердзіў я.
    — Генрык? Мой брат?
    — Угу.
    — Мне падавалася, што калі я застануся тут, сярод людзей, то нейкім чынам і сама буду працягваць жыць. Я ўсё чакала і чакала. Да таго як ты з’явіўся, мяне ніхто не бачыў і не чуў.
    іб5
    Можа, толькі Генрык. Я часта спрабавала з ім пагаварыць, і некалькі ра-зоў ён амаль заўважыў мяне. Я так гэтаму радавалася.
    — Ён заўважаў, — сказаў я.
    Яна ўсміхнулася.
    — Я так і ведала!
    — Але гэта засмучала яго, — сказаў я.
    Яе ўсмешка пагасла.
    — Ой, — сказала яна. — Я не наўмысна.
    — Ён хоча, каб ты рухалася далей, — сказаў я, праглытваючы камяк. — I я таксама гэтага хачу.
    Я сам не ведаў, ці кажу праўду, бо ўяўляў, як моцна буду сумаваць па Хэд-віг, і нават тады я ўжо кончыкамі пальцаў адчуваў боль. Але я вырашыў, што мушу гэта сказаць, дзеля яе самой.
    — У мяне для цябе штосьці ёсць, — працягваў я.
    Я хутчэй скінуў заплечнік і дастаў адтуль яе канькі. Пабачыўшы іх, яна ўздрыгнула.
    Я працягнуў канькі Хэдвіг, але яна не захацела іх браць.
    — Навошта яны мне?
    — Сёння спаўняецца пяцьдзясят гадоў, — сказаў я. — Акурат сёння ўве-чары.
    — Я цудоўна ведаю, — адказала яна. — Я лічыла кожны год, кожны дзень і нават кожную гадзіну.
    — Ты не мусіш іх надзяваць, — сказаў я. — Але, думаю, нам варта спус-ціцца ў фіёрд.
    — Фіёрд?
    Раптам яна задрыжала, быццам працятая парывам ветру.
    — Мы пойдзем разам, — сказаў я. — Ты нічога не мусіш вырашаць
    проста цяпер.
    ^А^ДЗВд
    е чакаючы адказу, я пачаў спускацца па сцежцы, што вяла да брамы ў мо-гілкавай агароджы, за якой раскінуўся бераг. Я не аглядваўся, але крокі Хэдвіг чуліся па снезе. Яны былі слабыя і няўпэўненыя, ды ўсё-ткі яна ішла.
    Я стаў на ўзбярэжжы і паглядзеў на лёд. Ён быў пакрыты снегам, але шмат дзе былі пачышчаныя дарожкі і месцы для катка. Я пайшоў уздоўж замёрзлага фіёрда, а пасля азірнуўся, каб праверыць, ці Хэдвіг ідзе ўслед. Яна брыла за мной, узіраючыся ў лёд, а вочы яе былі поўныя страху.
    Мне было балюча за яе, але я працягваў ісці, бо ведаў, што так правільна.
    Адна з расчышчаных на лёдзе дарожак сыходзіла так далёка, што я на-ват не бачыў яе канца. I тут я спыніўся. Зірнуў на Хэдвіг і зразумеў, што гэта правільнае месца, тое самае, адкуль у гэты дзень пяцьдзясят гадоў таму яна пачала свой шлях.
    I тады я глыбока ўздыхнуў і аддаў ёй канькі. Гэтым разам яна ўзяла іх, нават не глянуўшы на мяне. Яе твар быў такі ж непранікальны, як замёрзлы фіёрд, падумаў я.
    Яна села на камень на беразе і пачала зашнуроўваць канькі. А я проста стаяў там і глядзеў на яе, не ведаючы, куды падзець рукі: схаваць іх у кішэні
    168
    або няхай вісяць уздоўж цела. Раптам я адчуў, як вялізны камяк захрас у гор-ле. Я не хацеў, каб яна знікла, я хацеў, каб яна засталася са мной. Яшчэ на пяцьдзясят гадоў ці нават на сто. Але мне нічога нельга было казаць. Нельга было дзеля яе самой.
    I вось яна ўжо абула канькі і паднялася з каменя. Стала на лёдзе і нарэш-це глянула на мяне. Па яе шчоках ціхутка сцякалі слёзы. Яна паднесла рукі да твару, каб выцерці іх, але яны ўсё адно не спыняліся.
    — Я не мушу гэтага рабіць, — сказала яна, і голас яе амаль згас. — Я не мушу туды ісці. Я магу затрымацца тут. Ну, хаця б да раніцы. Ці да Раства. Мы можам пайсці на Вілу Сліву і папіць какавы. Апошні раз. Хіба не, Юлі-ян? Ну, калі ласка.
    Мне вельмі хацелася сказаць ёй «так». Усяго адзін кубачак какавы. Мне хацелася гэтага больш за ўсё на свеце.
    — He, — адказаў я. — Так нельга. I ты гэта ведаеш. Я больш не магу бачыць Вілу Сліву такой, якой яна была раней. I мабыць, хутка не змагу ба-чыць і цябе таксама.
    Я адчуў, як усхліп ледзь не вырваўся з маіх грудзей, але я стрымаўся. Мне хацелася расплакацца, але я глыбока ўздыхнуў і пастараўся застацца спакойным.
    — Ты мусіш ісці, Хэдвіг. Ты мусіш.
    Яна кіўнула. Слёзы ўсё цяклі і цяклі. Я адчуў іх на яе шчацэ, калі Хэдвіг нахілілася і абняла мяне. I зноў яны змяшаліся з маімі слязьмі, і ніхто з нас не паспрабаваў іх выцерці.
    Яна абдымала мяне так доўга і была такой цёплай і такой жывой.
    — Бывай, Юліян, — сказала яна.
    — Бывай, Хэдвіг, — сказаў я. — Я буду страшна па табе сумаваць.
    I ў той жа момант пайшоў снег. Прыгожыя лёгкія крышталікі пасыпаліся з неба.
    
    * «
    ►
    
    ♦
    лэдвіг падставіла руку, і некалькі сняжынак упалі ёй на рукавічку. A
    по-
    тым яна ўзяла мяне за руку і падняла яе, каб снег яадаў 1 на маю рукавіцу
    таксама.
    
    — Штораз, калі будзе ісці снег, ты можаш думаць пра мяне, — сказала яна. — Памятай, што я жыву ў кожнай сняжынцы.
    — Гэта ты мая снежная сястра, — сказаў я.
    Хэдвіг кіўнула:
    — Так, я хачу ёй стаць.	*
    ~ Б^>Iвaй, сястрычка, — сказаў я. — Мы зноў пабачымся!
    — Пабачымся!	*
    ©
    Яна ўсхл іпнула, апошні раз выцерла шчокі і павярнулася ў бок фіёрда.
    С-
    172
    Яе першыя рухі на лёдзе былі няцвёрдыя, але Хэдвіг усё адно ад’ехала ад мяне на метр, наступныя рухі бьілі мац#йшымі і аддалілі яе яшчэ больш, | ўрэшце яна пакацілася ўпэўнена і аказалася зусім далёка.
    Яна не аглядвалася, я бачыў толькі яе спіну, яе чырвонае паліто, штб ўпэўнена рухалася наперад. I чуў гук яе канвкоў яны нібыта спявалі на лёдзе. А зараз яна растане ў цемры, думаў я. Зараз яна знікне. Зараз яна ўпадзе ў палонку. Зараз...
    Але зусім нечакана штосьці адбьуюся. Цёмныя хмары расступіліся, і ў прасвеце я ўбачыў неба. I яркую, ясйую зорку што азарыла лёд.
    Хэдвіг рушыла да прамяністага святла, цяпер яна кацілася хутШ, імчала з усіх сіл, бо зорка разгаралася ўсё ярчэй і ярчэй. Яна была цёплай як сонца. Цёпла-жоўтае сонца.
    Неўзабаве Хэдвіг наблізілася да таго месца, на якое падала зорнае свят-ло. Агорнутая гэтым святлом, яна амаль спынілася, а потым павярнулася да мяне. Я пабачыў радасць на яе твары, сапраўдную і шчырую радасць.
    I пакуль Хэдвіг стаяла там, з’явілася фігура. Адкуль яна ўзялася, я не бачыў, але раптам яна пачала спускацца ў зорным святле. Дзяўчынка. Яна была старэй-шай за Хэдвіг. Спыніўшыся, яна паглядзела на мяне. А потым усміхнулася. Гэта была ўсмешка, якая казала: нічога кепскага не здарыцца, усё будзе добра.
    I гэта была Юні, мая сястра.
    Я падняў руку і памахаў Юні, яна таксама падняла руку і памахала мне. Пасля яна павярнулася да Хэдвіг і ўзяла яе рукі ў свае. Спачатку яны проста стаялі і пазіралі адна на адну, быццам былі знаёмыя.
    А потым Хэдвіг кіўнула.
    I абедзве дзяўчынкі пачалі паволі круціцца. Разам яны выконвалі піруэт.
    Спачатку яны рухаліся спакойна, робячы кола за колам.
    Потым паскорыліся. Яны ўсё круціліся і круціліся, ні разу не спатыкнуў-шыся, не пахіснуўшыся.
    Кола за колам.
    Хутчэй і хутчэй.
    I вось ужо здавалася, быццам круціцца адзін чалавек. Яны разам на-гадвалі адзін вялізны ваўчок.
    А круцячыся, яны ўздымалі снег. Усё болей і болей снегу. Сняжынкі іскрыліся і зіхацелі наўкола. Юні і Хэдвіг узнялі ў паветра цэлае воблака снегу, якое агарнула іх так шчыльна, што я нічога больш не бачыў — толькі крышталікі, якія круціліся ў паветры.
    А потым снег апусціўся на лёд, і воблака рассеялася. Але ні Юні, ні Хэдвіг больш не было. Засталіся адны сняжынкі.
    I тут жа цемра зноў зацягнула неба і схавала зорку. Умомант святло
    прапала.
    Я зноў самотна стаяў сярод холаду, зімы, ночы і цемры. Я так радаваўся, што пабачыў Юні.
    ... Але таксама і плакаў, бо сумаваў па ёй. Па Юні, маёй старэйшай сястры. Па ўсім, што было ёю: па яе ўсмешцы, слязах і па яе начных абдымках, калі мне было страшна.
    Цяпер я быў зусім адзін, цяпер у мяне не было нават Хэдвіг.
    Я быў зусім, зусім самотны.
    Я проста стаяў і ўсхліпваў, калі раптам пачуў за спінай галасы, што дано-сіліся з могілак.
    Тры галасы: адзін вельмі тонкі, другі даволі высокі, а трэці досыць нізкі. Тры галасы, якія я так цудоўна ведаў.
    — Юліян! — крычалі яны.
    — Юліян, ты тут? — крычаў самы нізкі голас.
    Я не змог яму адказаць.
    — Юліян? — пачуўся даволі высокі голас. — Гэй, Юліян? Дзе ты, наш хлопчык?
    А потым закрычаў самы тонкі галасок:
    — Брацік? — пракрычаў ён. — Дзе ты, брацік?
    Нарэшце я здолеў пракрычаць у адказ.
    — Я тут! Мама, тата, я тут! Аўгуста, я тут!
    Я пабег уверх па сцежцы да могілак. Mae ногі шпарка несліся па снезе.
    I тут я пабачыў як мая сям’я бегла праз могілкі да мяне.
    Мы беглі, пакуль нарэшце ўсе не сустрэліся, пакуль нарэшце яны не аб-хапілі мяне рукамі. I мама, і тата, і Аўгуста.
    Я абняў іх траіх, а яны абнялі мяне, як мы рабілі гэта раней. Але яшчэ мацней і яшчэ цяплей. А я расплакаўся яшчэ больш, толькі цяпер гэта былі слёзы радасці.
    Бо я больш не быў самотны. У мяне былі яны. Мама, тата і Аўгуста.
    . ^здзя^
    • 23 ^
    расплюшчыў вочы і не адразу ўспомніў, які сёння дзень. Паклаў рукі за галаву, выцягнуўся ва ўвесь рост і адчуў, як маё цела прачынаецца. Адчуў паколванне ва ўсім целе: ад пальцаў на нагах да кончыкаў пальцаў на руках.
    Я выскачыў з ложка. Цягам многіх месяцаў я адчуваў, як штосьці быц-цам прыціскала мяне да зямлі. Быццам я ішоў з вельмі-вельмі цяжкім за-плечнікам. Але цяпер скінуў яго, і падавалася, што я магу лётаць.
    Стоячы пасярод пакоя, я проста дыхаў. Я быў амаль упэўнены, што, ка-лі б мне далі пару крылаў, я б тут жа ўзляцеў.
    А потым я нарэшце ўспомніў, які сёння дзень.
    Сёння ж дзень напярэдадні Раства. Святы вечар і мой дзень нараджэння.
    Па маёй скуры пабеглі дрыжыкі.
    Ад думкі... ад думкі пра тое, што Раство ў наш дом яшчэ не прыйшло, што мама і тата засталіся двайнікамі саміх сябе і зусім забыліся на тое, пра што мы гаварылі ўчора. Ад думкі, што ўсё засталося тужлівым і шэрым.
    Я прыадчыніў дзверы так ціха, як толькі змог, і выйшаў у калідор. Крыху пастаяў там, навастрыўшы вушы.
    Ціха, так ціха.