• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная сястра  Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Снежная сястра

    Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Памер: 192с.
    Мінск 2020
    129.51 МБ
    Я адчуў, як тахкае сэрца. Я вельмі спадзяваўся, што яна зможа!
    Вэдвіг адразу паплыла туды, дзе глыбока, — так упэўнена яна сябе ад-чувала. Мне было радасна гэта бачыць.
    Спачатку падавалася, нібы ўсё добра. Яна рабіла так, як я яе навучыў. Рукі шпарка рухаліся то наперад, то назад, ногі то ўверх, то ўніз. Усё ішло як мае быць.
    Ей удалося праплысці яшчэ некалькі метраў, але, відаць, толькі таму, што яна набрала хуткасць пасля штуршка. Бо нечакана Хэдвіг спынілася. Я бачыў, як яна старалася, як махала рукамі і нагамі, але далей пасунуцца не змагла.
    Рухацца ў яе атрымлівалася толькі ўніз.
    Я застыў у здранцвенні. Хэдвіг тузала рукамі, пырскалася і білася, але нічога не дапамагала. Яна працягвала апускацца.
    Хэдвіг удалося крыху прыўзняцца, але роўна настолькі, каб не кранацца нагамі дна і не мець магчымасці выплысці ні ўперад, ні назад. Hi ўверх. Яна проста ішла ўніз. Яна танула.
    I якраз у гэты момант я быццам прачнуўся. Я кінуўся да Хэдвіг, паплыў так хутка, як толькі мог, і падхапіў яе.
    Яна лавіла ротам паветра, калі я ўзняў яе галаву над вадой. Я цягнуў яе, пакуль мы абое не сталі на ногі, і толькі тады яна здолела штосьці сказаць.
    — Як... як добра, што ты з’явіўся!
    — Прабач, — сказаў я. — Я не мусіў табе дазваляць плаваць так глыбока.
    — Я сама туды паплыла, — адказала яна. — Гэта не твая віна. Але... я была настолькі ўпэўненая, што ў мяне атрымаецца.
    — Хутка ў цябе ўсё атрымаецца, — запэўніў я. — Нам проста трэба яшчэ патрэніравацца.
    I мы ўсё трэніраваліся і трэніраваліся. Мы трымаліся плыткага месца — мне хапіла і аднаго няспраўджанага ўтаплення. Хэдвіг, відаць, таксама, бо яна рабіла толькі тое, што я казаў. Яна была напраўду таленавітай і цярплівай вучаніцай, а я быў напраўду таленавітым і цярплівым настаўнікам, думаў я.
    Але нічога не дапамагала: ні наша таленавітасць, ні наша цярплівасць.
    Справа ў тым, што Хэдвіг было немагчыма навучыць плаваць.
    Як яна ні старалася, усё роўна ішла на дно.
    Мы спрабавалі і брасам, і кролем, і на спіне. Я хацеў навучыць яе ўсім тым хітрыкам, якім навучылі мяне тата і трэнер па плаванні.
    Але нічога не дапамагала.
    Урэшце яна проста стала з плыткага боку басейна. Яе вочы, што звычай-на ззялі ад шчасця, зусім пагаслі.
    — Усё добра? — спытаў я і асцярожна дакрануўся да яе рукі.
    Яна нічога не адказала.
    — Хэдвіг?
    — Нельга здавацца, — ціха прамовіла яна.
    Але падавалася, насамрэч яна так не думала.
    — Давай зробім перапынак, — прапанаваў я.
    Яна кіўнула, не падымаючы на мяне вачэй.
    — Так, нам патрэбны перапынак.
    Мы селі на лаўку каля акна.
    — Вось тут ты стаяла, — сказаў я і паказаў рукой. — Калі я пабачыў цябе першы раз. Ты прыціснулася носам да шыбы, вось так, — паказаў я, націс-нуўшы сабе на нос. — Ты была падобная да свінкі. Міленькай свінкі. -
    Я спадзяваўся, што яна рассмяецца, але яна маўчала. Я заўважыў, як у яе злёгку заблішчэлі вочы.
    — Хэдвіг? — спытаў я асцярожна.
    Яна хутка кіўнула.
    — Ага, так.
    — Нічога страшнага, што ў цябе не атрымалася сёння, — сказаў я. — Давай працягваць трэніроўкі, пакуль ты не зможаш плаваць як рыба. Ці як дэльфін.
    — Нельга здавацца, — паўтарыла яна, быццам вывучыла гэта на памяць.
    А потым яна глыбока ўздыхнула:
    — Проста...
    I замоўкла.
    — Так? — перапытаў я.
    — Я не ўпэўненая, што калі-небудзь навучуся плаваць.
    — Што? — усклікнуў я. — Вядома, навучышся.
    — Але маё цела нібыта не хоча. Нібыта... як гэта сказаць... я фізічна не здольная плаваць.
    — Можа, у цябе і не самыя вялікія здольнасці да плавання, — адказаў я. — Але нельга сказаць, што гэта зусім немагчыма.
    — Ды не, — запярэчыла Хэдвіг. — Я думаю, гэта так.
    — Але чаму?
    Яна павярнула галаву і зірнула на мяне. Яна раскрыла рот, нібы збіра-ючыся штосьці сказаць, нібы збіраючыся мне штосьці распавесці. Штосьці вялікае, важнае і вельмі сур’ёзнае. Але пасля перадумала.
    — Давай будзем займацца далей, — ціха сказала яна.
    — Праўда?
    Яна глядзела на ваду ў басейне і, падавалася, была напужаная.
    — Урэшце ўсё атрымаецца.
    78
    Я не ведаў, што адказаць. He так я сабе ўяўляў сённяшні дзень. Мне вель-мі хацелася пабачыць, як у яе ўсё атрымаецца, а выйшла адно засмучэнне.
    — А давай адкладзём гэта на пасля, — прапанаваў я. — Калі ты стомле-ная, то нічому не навучышся.
    Гэтак таксама казаў мне тата, калі я знясільваўся.
    — Праўда? — спытала з надзеяй Хэдвіг.
    — Вядома, — адказаў я. — Так заўжды бывае, калі чалавек чамусьці вучыцца. Спачатку ты трэніруешся. Затым адпачываеш. А потым зноў трэ-ніруешся. I калі ты трэніруешся пасля адпачынку, то можаш асвоіць што заўгодна. Хоць нічога асаблівага і не рабіла.
    — Сур’ёзна? — спытала Хэдвіг.
    — Абсалютна сур’ёзна, — адказаў я. — А зараз, я думаю, ты мусіш пайсці дахаты і адразу ўлегчыся на канапу. На тую вялізную файную канапу з мяккімі падушкамі.
    — Правільна, гэта добрая ідэя, — сказала Хэдвіг.
    — Так, — адказаў я. — Вядома, добрая.
    Мы схадзілі ў душ і пераадзеліся, а потым сустрэліся на вуліцы перад басейнам. Пачынаў ісці снег. Хэдвіг узняла твар да неба. Як добра: яна зноў была падобная да самой сябе.
    — Хіба гэта не цудоўна? — спытала яна.
    Снег падаў ёй на твар.
    — Хм-м, — сказаў я.
    Я працягнуў руку, і тры сняжынкі прызямліліся на маю рукавіцу.
    — Ты задумваўся, што снег — гэта насамрэч вада? — спытала Хэдвіг.
    — He асабліва.
    — Так дзіўна, што нешта чорнае, цёмнае і грознае можа быць такім лёг-кім, мілым і прыгожым.
    — Ara, — адказаў я. — То-бок... я ніколі пра гэта не думаў.
    — I ўсе сняжынкі абсалютна розныя, — працягвала Хэдвіг. — Прырода зрабіла іх такімі. Кожная з іх зусім не падобная да астатніх. Ты заўважаў?
    — Не-а, — адказаў я. — Таксама ніколі.
    Снежныя крышталікі амаль бязважка ляжалі на маёй далоні. I праўда: першая сняжынка нагадвала зорку з шасцю канцамі, друтая — шасцярэнь-ку, а апошняя была падобная да цалкам раскрытай ружы.
    — Адчуць калядны настрой мне лепш за ўсё дапамагае снег, — сказала Хэдвіг.
    Яна ўсміхнулася.
    — А што дорыць калядны настрой табе?
    — He ведаю, — адказаў я.
    Хоць насамрэч цудоўна ведаў. Водары імберцавага печыва, хвоі, нагрэтых духмянасцяў і какавы. Упрыгожаная ялінка, дзынканне анёлаў на падсвечніку... Але я не мог растлумачыць гэта Хэдвіг, бо тады давялося б расказаць і пра Юні.
    — Мне трэба дахаты, — сказаў я. — Ды і табе таксама. Ты мусіш добра адпачыць. А пасля ў цябе ўсё атрымаецца.
    — Так, — адказала Хэдвіг. — Але, Юліян?
    — М-м?
    — А мы можам заўтра заняцца тым, што добра ўмею я?
    — Ты пра што?
    — Замест плавання.
    — А-а-а, ну давай. А чым тады?
    — Мы будзем катацца на каньках! — сказала Хэдвіг і ўсміхнулася ўсімі сваімі вяснушкамі. — У цябе ёсць канькі?
    — Есць, — адказаў я. — Але я не ўмею добра катацца.
    — Гэта проста выдатна! Давай сустрэнемся на спартыўнай пляцоўцы ў парку а трэцяй гадзіне.
    V^ЗЯЗ£zl
    II
    Па дарозе з басейна дахаты я думаў пра калядны настрой. Калядны настрой для Хэдвіг стварае снег. Для мяне — пах імберцавага печыва.
    Але што такое калядны настрой? Хіба не дзіўна: мы цудоўна разумеем, што значыць «мець калядны настрой», але апісаць гэтае пачуццё бывае вель-мі складана. Калядны настрой — гэта калі мякка і далікатна паколвае ў паль-цах на нагах, а сэрца пачынае тахкаць мацней, але не настолькі, каб стала кепска. Калядны настрой выклікае жаданне працягнуць рукі і некага моцна абняць. Калядны настрой абуджае ў табе прагу спяваць, смяяцца і ледзь не плакаць. I ўсё гэта адначасова. Калі б калядны настрой меў колер, мне па-даецца, ён мусіў бы быць цёпла-жоўтым, хоць колер Раства — чырвоны. Калядны настрой асвятляе мяне знутры, нібыта паходня.
    I Хэдвіг мела рацыю: снег і праўда здольны ствараць калядны настрой. Асабліва той, што падае проста цяпер. He занадта густы і не занадта мокры, не занадта халодны і не занадта калючы. Лёгкія зграбныя крышталікі ціха кладуцца на дахі, дрэвы і ходнікі. Снег накрывае сабой усё шэрае і страшнае. Ён сцішвае ўсе гукі, нібы агортвае свет мяккай воўнай. I хаця снег халодны, ён усё роўна дорыць сусвету крыху цеплыні, утульнасці і бяспекі.
    82
    Я паціху ішоў і насалоджваўся момантам. Я зусім не спяшаўся, бо ніхто мяне не чакаў. Да таго ж калі ты чымсь-ці насалоджваешся, то хочаш расцягнуць гэтае пачуццё надоўга. А яшчэ мяне грэла думка пра тое, што я зраблю, калі прыйду дахаты. Мабыць, напяку імберцавага печыва. Або ўваткну цвічкі гваздзікі ў апельсіны. Ці запакую ка-лядныя падарункі. Я ўжо купіў падарункі для ўсёй сям’і. Тату — кубак для кавы, маме — завушніцы, а Аўгусце — футбольныя панчохі, бо яна з мячом сябравала ў адроз-ненне ад мяне. Таму мне засталося іх толькі запакаваць. У гэтым я не вялікі майстар. Мне складана раўняць куты і даводзіцца шмат карыстацца скотчам. Да таго ж у мяне амаль ніколі не атрымліваўся прыгожы банцік. А вось ра-біць у канцы завіткі мне падабалася, асабліва калі стужкі былі доўгія. Закручваць стужкі на падарунках мяне на-вучыла Юні. Калі яна загортвала свае падарункі, то за-кручваць стужкі заўжды дазваляла мне, бо ведала, як моцна я гэта люблю. Вось якой клапатлівай і добрай была Юні, і ў той момант думаць пра яе мне было не балюча, а радасна. Быццам яна была амаль побач, хоць і памерла.
    Ж . Крамы гэтым нядзельным вечарам былі адчыненыя, бо набліжалася Раство. Наўкола сюды-туды хадзілі людзі з торбамі і пакун-камі пад пахамі. Іх твары выглядалі закла-почанымі, але зусім не маркотнымі, ма-быць, яны таксама радаваліся снегу, як і я.
    Я ўжо збіраўся павярнуць за рог, на сваю вуліцу, як раптам заўважыў ча-лавека, што выходзіў з паштовага аддзялення на іншым баку. Мой калядны настрой тут жа выпарыўся.
    Бо гэта мусіў быць ён. Той стары. Той самы, з саду Хэдвіг. Чалавек з клю-чом. Я спыніўся і ўважліва да яго прыгледзеўся. Той самы шалік. Тая самая шапка. Тое самае паношанае зялёнае паліто. Ну так. Гэта яўна ён. Хоць выраз ягонага твару змяніўся. Сёння ён ужо не выглядаў ні злым, ні тужлівым — проста заклапочаным. Ён шпарка ішоў прэч, несучы пад пахай вялізную пасылку, якую, відаць, толькі што забраў з пошты.
    Вядома, я ўжо збіраўся дахаты, хацеў напячы імберцавага печыва... Але раз мне зноў сустрэўся гэты стары, я не мог дазволіць яму знікнуць.
    Ён крочыў шпарка, таму і мне трэба было паспяшацца, каб яго не ўпус-ціць. Я перабег вуліцу і пайшоў па тым самым баку, што і ён. Стараўся тры-мацца не надта блізка, каб ён мяне не заўважыў, але і не збіраўся аддаляцца, каб не згубіць яго з вачэй.